Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ШВЕЛЕР (ням. Schweller) — стальная бэлька, якая мае ў сячэнні форму літары П.
ШВЁРМЕР (ням. Schwarmer) — феерверачная ракета, якая пакідае зігзагападобны вогненны след.
ШВЕРТ (ням. Schwert = літар. меч) — высоўны плоскі кіль 1 на малых парусных суднах дая павелічэння супраціўлення дрэйфу.
ШВЕРТБОТ (ням. Schwertboot, ад Schwert = літар. меч + Boot = шлюпка) — парусная яхта з высоўным кілем (швертам).
ШВІЦКІ (ад ням. Schwyz = назва кантона ў Швейцарыі); ш а я парода (жывёла) — парода буйной рагатай жывёлы мяса-малочнага напрамку прадукцыйнасці, выведзеная ў Швейцарыі.
ШКАДАВАЦЬ (ст.-польск. szkodowac, ад szkoda < ст.-в.-ням. scado) — 1) адчуваць жаль, спагаду да каго-н.; 2) берагчы, ашчаджаць; 3) смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго-н.
ШКАЛА (лац. scala = лесвіца) — 1) лінейка з дзяленнямі ў вымяральных прыборах (напр. ш. тэрмометра); 2) рад велічынь, размешчаных у сьгходным або ўзыходзячым парадку (напр. ш. заработнай платы).
ШКАЛЯР (польск. szkolarz, ад с.-лац. scholaris) — 1) студэнт у сярэдневяковай Еўропе, у т.л. ў Вялікім княстве Літоўскім; 2) вучань, школьнік; 3) перан. дарослы чалавек з абмежаваным узроўнем ведаў.
ШКАНТ (фр. scante) — устаўны шып для злучэння дэталей сталярных вырабаў.
ШКАНЦЫ (гал. schans) — сярэдняя частка верхняй палубы ваеннага карабля паміж грот-мачтай і бізань-мачтай, дзе адбываюцца афіцыйныя цырымоніі.
ПІКАРЛЯТЫНА (польск. szkarlatyna < іт. scarlattina, ад п.-лац. scarlatum = ярка-чырвоны колер) — інфекцыйная хвароба, пераважна ў дзяцей, якая суправаджаецца болем у горле і чырванаватай высыпкай.
ШКАРПЭТКА (польск. szkarpetka, ад іт. scarpetta) — трыкатажны выраб, кароткая панчоха, якая не даходзіць да калена.
ШКАТУЛКА (польск. szkatulka, ад іт. scatola) — скрыначка з вечкам для дробных, звычайна каштоўных рэчаў.
ШКАФУТ (гал. schavot) — частка верхняй палубы судна паміж фокмачтай і грот-мачтай.
ШКВАЛ (англ. squall) — 1) нечаканы моцны парыў ветру, часцей за ўсё пры навальніцах; 2) перан. што-н. раптоўнае, інтэнсіўнае (напр. ш. агню).
ШКЕНЦЕЛЬ (гал. schenkel) — кароткі стальны або пяньковы карабельны трос з блокам ці кольцам на капцы.
ШКІЛЕТ [гр. skeleton (soma) = высахлае цела] — 1) сукупнасць касцей, якія ствараюць цвёрдую аснову цела чалавека і жывёл; 2) аснова, каркас чаго-н. (напр. ш. абгарэлай машыны, ш. твора).
ШКІПЕР (ran. schipper, англ. skipper) — уcm. капітан камерцыйнага судна; 2) асоба, адказная за маёмасць на ваенным караблі; 3) капітан несамаходнага рачнога судна.
ШКППнАр (ст.-польск. szpikanard, ад лац. spica nardi = лаванда) — празрыстая ці жаўтаватая гаручая вадкасць з едкім пахам, якая здабываецца перагонкай смалы хвойных дрэў і прымяняецца ў медыцыне і лакафарбавай вытворчасці.
ШКГЎ (гал. schijf) — кола, на якое надзяваецца пас, дзякуючы чаму перадаецца рух з аднаго вала на другі.
ШКОДА (ст.-польск. szkoda, ад ст.-в.-ням. scado) — 1) урон, страта; 2) патрава, зробленая жывёлай.
ШКОЛА (лац. schola, ад гр. schole) — 1) навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе агульную адукацыю і выхаванне маладога пакалення, а таксама будынак, дзе гэта ўстанова размяшчаецца; 2) сістэма адукацыі, вывучка, набыты вопыт (напр. ш. жьгцця, ш. ігры на баяне); 3) кірунак у навуцы, літаратуры, мастацтве, звязаны пераемнасцю прынцыпаў і метадаў (напр. ш. крытычнага рэалізму).
ШКОТ (гал. schoot) — снасць, якая мацуецца да вуглоў парусоў і служыць для расцягвання парусоў і кіравання імі ў час руху судна.
ШЛАГ (ням. Schlag = удар) — 1) мар. віток снасці або.троса вакол шпіля, кнехта і інш.; 2) поўны абарот ййпурвала.
ШЛАГБАуМ (ням. Schlagbaum) — перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на чыгуначных пераездах і заставах.
ШЛАК (ням. Schlacke) — 1) адкіды, якія ўтвараюцца пры пераплаўцы руды або пры згаранні каменнага вугалю; 2) мн. адходы фізіялагічных працэсаў, якія адбываюцца ў арганізме (не засвоеііы бялок і іііліыя рэчывы).
ШЛАКАБЕТбн (ад шлак + бетон) — лёгкі бетон, прыгатаваны з сумесі цэменту, шлаку і пяску.
ШЛАКАБЛбк (ад шлак + блок) — будаўнічы матэрыял кубічнай формы, які вырабляецца са пілаку з прымессю цэменту.
ШЛАМ (ням. Schlamm) — 1) асадак у выглядзе дробных цвёрдых часцінак, які ўтвараецца пры адстойваяні або фільтраванні вады; 2) асадак пры электрачізе некаторых металаў, 3) нерастваральныя адклады з вады ў паравых катлах у выглядзе глею і цвёрдых кавалкаў. ШЛАНГ (ням. Schlange) — гнуткая гумавая або прарызіненая труба для адводу, пералівання вадкасцей, газаў.
ШЛАФРОК (ням. Schlafrock) — уст. дамашні халат.
ШЛЕЙФ (ням. Schleife) — 1) доўгі падол жаночай сукенкі, які цягнецца ззаду; 2) перан. след, паласа ў паветры, на зямлі, на вадзе ад руху чаго-н. (напр. ш. дыму, ш. пылу, ш. пены); 3) сельскагаспадарчая прылада для выраўновання
глебы, валакуша; 4) паласа адкладанняў, якая ахінае ніжнюю частку ўзгорка, узвыпппа.
ШЛІР (ням. Schlier = гразь) — мінеральнае скапленне ў вывержанай горнай пародзе, якая адасобілася ў магматычную стадыю і адрозніваецца ад астатняй масы горнай пароды іншымі колькаснымі суадносінамі частак або структурай.
ШЛІФ (ням. Schliff) — адшліфаваная з абодвух бакоў тонкая празрыстая пласцінка мінералу або горнай пароды для даследавання пад мікраскопам.
шліфавАць (польск. szlifowac, ад ням. schleifen) — 1) апрацоўваць да гладкасці якую-н. паверхню; 2) перан. удасканальваць, паляпшаць што-н. (напр. ш. стыль артыкула).
ШЛІХ (ням. Schlich) — асадак з зерняў цяжкіх мінералаў, які атрымліваецца пры прамыўцы вадою рыхлых ці здробненых горпых парод і руд з мэтай здабычы золата, плаціны, алмазаў і інш.
ШЛІХТА (ням. Schlichte) — 1) клейкі, ліпкі раствор, якім прамочваюць аснову тканіны, каб надаць ёй трываласць і гладкасць; 2) тое, што і штабель.
ІШПХТАВАЦЬ (ням. schlichten) — 1) прамываць, насычаць аснову тканіны шліхтай', 2) збіраць што-н. у штабель (шліхту) (напр. ш. дошкі). , ШЛІХТУБЕЛЬ (ням. Schlichthobel) — стругальны інструмент (гэбель) з двайным лязом, прызначаны для чыстага стругання.
ШЛІЦ (ням. Schlitz) — 1) проразь для адвёрткі ў галоўцы іпрубьг, 2) разрэз на спінцы ці на баках пінжака, паліто і інш.
ШЛЫК [кр.-тат. (ba)slyk = башлык] — высокая футравая піапка.
ШЛЮЗ (ням. Schleuse) — 1) гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе адной ці некалькіх камер для пераводу суднаў з адной часткі ракі (канала) у другую, якая мае іншы ўзровень вады; 2) адтуліна з засаўкай у плаціне, праз якую выпускаецца вада; 3) прыстасаванне ў выглядзе шырокага нахіленага жолаба для прамывання залатаноснага пяску ці здробненай руды.
ШЛЮП (гал. sloep) — 1) трохмачтавы карабель з прамымі парусамі ў парусным флоце 18—19 ст.; 2) аднамачтавае марское судна з кліверам.
ШЛЮПБЭЛЬКА (гал. sloepbalk) — мар. металічная бэлька, да якой падвешваюцца шлюпкі, каб спускаць іх на ваду і падымаць на борт.
ШЛЮПКА (рус. шлюпка, ад гал. sloep = шлюп) — невялікае бяспалубнае парусна-грабное або маторнае судна з моцным корпусам (напр. выратавальная ш.).
ШЛЮС (ням. Schluss) — сцісканне сядла каленямі як умова моцнай пасадкі кавалерыстаў.
ШЛЯГА (ням. Schlag) — прылада, ударамі якой трамбуюць ці ўшчыльняюць глебу, пясок, каменне і інш.
ШЛЯГЕР (ням. Schlager) — новая модная, вельмі папулярная ў які-н. перыяд песня, мелодыя.
ІПЛЯК (польск. szlak, ад ням. Schlag) — аблямоўка на тканіне, хустцы, шаліку і інпі.
ШЛЯМБУР (ням. Schlagbohrer, ад schlagen = біць + Bohrer = свердзел) — інструменг у выглядзе стальной трубкі з зазубрынамі на канцы для прабівання адтулін у каменных або бетонньіх частках збудаванняў.
ШЛЯХ (ст.-польск. szlach, ням. Schlag) — 1) шырокая дарога, гасцінец, тракт, 2) прастора, па якой адбываецца рух, перамяшчэнне каго-н., чаго-н. (напр. паветраны ш., водны ш., чыгуначны ш.); 3) перан. вялікі перыяд развіцця чаго-н. (ш., пройдзены чалавецтвам); 4) перан. напрамак дзейнасці, развіцця чаго-н.; 5) орган у выглядзе каналаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць арганізма (дыхальныя піляхі).
ШЛЯХТА (польск. szlachta, ад ст.-в.-ням. slahta) — дробнапамеснае дваранства ў Польшчы, Беларусі, Літае ў 14 — пач. 20 ст.
ІПЛЙХЦШ, (польск. szlachcic, ад szlachta < ст.-в.-ням. slahta) — дробнапамесны дваранін у Польшчы, Беларусі, Лігве ў 14 — пач. 20 ст.
ШЛЯЯ (польск. szleja < чэш. sle, ад ст.-в.-ням. silo) — частка збруі ў выглядзе рэменя, які ідзе ад хамута і агібае ўсё тулава каня.
ШМАЛЕЦ (ням. Schmalz) — гусіны тлушч.
ШМАРАВАЦЬ (польск. smarowac, ад ням. schmieren) — націраць, намазваць каго-н. або што-н.; церці, ачышчаючы што-н.
ШМУЦРОЛЬ (ням. Schmutzrolle, ад Schmutz = бруд + Rolle = рулон) — рулон паперы ў ратацыйнай друкарскай машыне, што засцерагае ад забруджвання яе чысты бок у час друкавання на зваротным баку.
ШМУЦТЫТУЛ (ням. Schmutztitel, ад Schmutz = бруд + Titel = загаловак) — 1) палігр. папяровы аркуш у пачатку кнігі (перад тыпіулам 3) або перад яе часткамі ці раздзеламі, на якім звычайна змяшчаюць кароткі загаловак кнігі, эпіграф, прысвячэіше і інш.; 2) дадатковы тьпул у старадруках, які змяшчаўся перад тытульным лістом і засцерагаў яго ад забруджвання.
ШНАПС (ням. Schnaps) — разм. гарэлка.
ІПНІЦЭЛЬ (ням. Schnitzel) — тонкая адбіўная ці рубленая катлета.
ШНбРКЕЛЬ (ням. Schnorkel) — устройства ў выглядзе трубы з двума каналамі (для забору свежага паветра і выкіду адпрацаваных газаў), якое забяспечвае работу дызеляў падводнай лодкі, калі яна ідзе на невялікай глыбіні і верхняя частка ўстройства выходзіць на паверхню мора.
ШНУР (польск. sznur, ад ням. Schnur) — 1) тонкая вяровачка, звітая з некалькіх кручаных нітак; 2) вяроўка, намазаная мелам або вугалем, якая служыць цеслярам для адбівання прамой лініі на бярвеннях; 3) электрычны провад, які складаецца з некалькіх ізаляваных жыл; 4) вузкая палоска зямлі; 5) перан. чарада птушак.
ШНЭК (ням. Schnecke = смоўж) — транспарцёр, прызначаны для бесперапыннага перамяшчэння насыпных, цестападобных і іншых грузаў, рабочым органам якога з’яўляецца вінт, вінтавы канвеер.
НІНЭКА (нарв. snekke) — невялікае вёслава-паруснае судна на Белым моры і каля Мурманскага ўзбярэжжа.
ШНЭЛЕР (ням. Schneller = спуск) — уст. прыстасаванне да спускавога механізма ручной агнястрэльнай зброі, што аблягчае спуск курка.
ШОК (фр. choc = літар. удар, штуршок) — агульнае цяжкае расстройства фупкцый арганізма ў выніку псіхічнай або фізічнай траўмы.