• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 2

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 2

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    267.7 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 1
    ШбмПАЛ (ад ням. Stempel) — металічны пруток для чысткі і змазвання канала ствала агнястрэльнай зброі (вінтоўкі, рэвальвера і інш.).
    ШОПА (польск. szopa, ад ням. Schuppen) — павець.
    ШОП-СЦЮАРДЫ (англ. shop­stewards) — фабрьгчныя старасты ў Англіі, выбарныя прадстаўнікі рабочых на прадпрыемствах; выконваюць значную ролю ў арганізацьгі эканамічнай і палітычнай барацьбы рабочага класа.
    ШОРТГАРН (англ. shorthorn, ад short = кароткі + hom = рог) — парода буйной рагатай жывёлы мяснога і мяса-малочнага напрамкаў прадукцыйнасці, выведзеная ў Англіі ў 18 ст.
    ШОРТЫ (англ. shorts, ад short = кароткі) — кароткія штаны.
    ШОРЫ (польск. szory, ад с.-в.ням. geschirre) — 1) конская збруя без дугі і хамута; 2) бакавыя шчыткі, прымацаваныя да аброці, каб запрэжаны конь не мог глядзець убок; 3) перан. тое, што перашкаджае, абмяжоўвае ў чым-н., т р ы м а ц ь у шорах — прымушаць паводзіць каго-н. пэўным чынам.
    Ш6ТЫ (фр. shott, ад ар. Satt = бераг ракі) — невялікія паглыбленні ў пустынях на паўночным захадзе Афрыкі, пакрытыя слаямі солі; у час дажджоў заііаўняюцца вадой. шбу (англ. show) — 1) пышнае сцэнічнае відовішча з удзелам майстроў эстрады, цырка і інш.; 2) перан. што-н. паказное, разлічанае на шумны знешні эфект (напр. палітычнае ш.).
    ІІШАГА (іт. spada) — халодная колючая зброя з прамым вузкім і доўгім клінком; с к р ы ж a ваць шпагі — пачаць паядынак, бой, спрэчку.
    ШПАГАТ (ням. Spagat) — 1) тонкая трывалая вяровачка для звязвання, упакоўкі чаго-н.; 2) фігура ў гімнастыцы, пры якой гімнаст садзіцца, выцягваючы ногі да поўнага датыкання іх да падлогі так, што яііы ўтвараюць адну прамую лінію.
    ШПАКЛЯВАЦЬ (ням. spachteln) — замазваць спецыяльнай замазкай шчыліны і няроўнасці паверхні перад яе фарбаваннем, паліроўкай.
    ІППАЛА (рус. пшала, ад гал. spalk = падпорка) — брус, які кладзецца ўпоперак чыгуначнага насыпу як апора пад рэйкі.
    ШПАЛЁРЫ (ням. Spalier, ад іт spalliera) — 1) узорыстая папера для абклейкі сцен; 2) шарэнгі салдат па абодва бакі руху каго-н. або чаго-н.; 3) роўныя рады дрэў, кустоў па абодва бакі дарогі; 4) бязворсавыя насценныя дываны або абівачныя тааніны з сюжэтнымі або пейзажнымі выявамі, выкананыя ўручную.
    ШПАНГбЎТЫ (гал. spanthout, ад spant = бэлька + hout = дрэва) — папярочныя выгнутыя брусы ў корпусе карабля ці самалёта, якія забяспечваюць трываласць бартоў і днішча.
    ШПАНДЫР (ад ням. Spannriemen) — рамень, якім шавец прымацоўвае сваю работу да нап. шпаргАлка (польск. szpargal, ад лац. sparganum) — 1) лісток паперы з запісамі, якім карыстаюцца тайна ад выкладчыка ў час экзаменаў; 2) запіска, паперка з тэкстам, падрыхтаваная адной асобай для выступлення другой асобы.
    ШПАТ 1 (ням. Spat) — назва групы мінералаў, якія не маюць металічнага бляску і пры ўдары расколваюцца на кавалкі правільнай, геаметрычнай формы (напр. палявы ш., плавіковы ш., вапнавы ш.). ШПАТ 2 (ням. Spat) — хранічнае запаленне скакальнага сустава ў каня ці рабочага вала (параўн. артрыт).
    ШПАТ^ЛЬ (ням. Spatel) — 1) інструмент тынкоўшчыка, мастака ў выглядзе лапатачкі для накладвання і выраўноўвання шпаклёўкі, раўнамернага накладвання фарбы на палатно ці расцірання на палітры; 2) медыцынскі інструмент, які мае форму лапатачкі і выкарыс-
    тоўваецца пры хірургічных аперацыях, для агляду зева і інш.
    ШПАЦЫР (польск. spacer, ад ням. Spazier) — прагулка на свежым паветры.
    ШГІАЦЬІРАВАЦЬ (польск. spacerowac, ад ням. spazieren) — прагульвацца на свежым паветры.
    ІІІПАЦЫЯ (лац. spatium = прастора, прамежак) — 1) металічны брусочак, які прымяняецца ў друкарскай справе пры ручным наборы для запаўнення прабелаў паміж словамі, утварэння абзацаў і шш., 2) адлегласць паміж двума шпангоўтамі на судне.
    ШПЕГ (польск. szpieg < чэш. speh, ад ням. Spaher) — тайны агент, які сочыць за кім-н.; шпік.
    ШПЕРГЕЛЬ (н.-лац. spergula) — травяністая расліна сям. гваздзіковых з белымі кветкамі на доўгіх кветаножках, у паўпарасоніках, якая расце ў лясах, на лугах, аблогах, як пустазелле папёў, агародаў, садоў; свінакроп.
    ШІШ' (польск. szpik, ад ням. Speck) — прасоленае падскурнае свіное сала (у кавалках).
    ІШШ'АТ (ran. spuigat) — адгуліна ў фалыйбоце або на палубе судна для выдалення за борт вады.
    ШШЁН (ням. Spion) — засакрэчаны агент, які выведвае дзяржаўныя і ваенныя тайны і выдае іх іншай дзяржаве.
    ШШК (польск. szpik, ад ням. Speck) — анат. касцявы мозг.
    ШПЫЬ (ням. Spille) — вертыкальнае востраканцовае завяршэнне будынка ў выглядзе выцягнутых уверх конуса або піраміды.
    ШПІЛЬКА (ням. Spill = іголка) — 1) засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне (галоўку); 2) заколка для валасоў у жапочай прычосцы; 3)мн. высокія тонкія абцасы ў жаночых туфлях, а таксама туфлі на такіх абцасах.
    ШПІЛЬМАН (ням. Spielmann) — вандроўны спявак, музыкант, акцёр, акрабат у сярэдневяковай Германіі (параўн. гістрыён 2, жанглёр 1).
    ШШНАТ (ням. Spinat) — травяністая расліна сям. лебядовых з ядомым лісцем, пашыраная ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы.
    ШГПНГАЛЁТ (фр. espagnolette) — металічная засаўка для акон, дзвярэй.
    ШПІНДЭЛЬ (ням. Spindel) — 1) вал металарэзнага станка, які перадае вярчэнне інструменту або загатоўцы дэталі; 2) верацяно ў прадзільнай машыне; 3) вось якога-н. механізма, прыстасавання (катушкі, суднавага шпіля і інш.).
    ШПІНЁЛІ (ням. Spinell) — група мінералаў класа вокіслаў і гідравокіслаў чырвонага, сіняга або зялёнага колеру; выкарыстоўваюцца як руда жалеза, хрому, марганцу, празрыстыя разнавіднасці — у ювелірнай справе.
    ШШТАЛЬ (польск. szpital < ням. Spital, ад лац. hospitale) — вялікая бальніца, звычайна ваенная.
    ШШЦ 1 (ням. Spitz) — парода пакаёвых дэкаратыўных сабак з доўгай пушыстай поўсцю.
    ШГПЦ 2 (ням. Spitze) —уст. тое, што і шпіль.
    ІІШІЦРУТЭН (ням. Spitzrute)— гібкі прут, якім даўней паганялі каня, а ў царскай Расіі білі салдат, злачынцаў.
    ІПШЯНАЖ (ням. Spionage) — збіранне, выкраданне ці выведванне дзяржаўных і ваенных тайн з мэтай перадачы іх іншай дзяржаве.
    ІІШЛІНТ (ням. Splint) — сагнуты папалам драцяны стрыжань, які выкарыстоўваецца ў машынабудаванні для замацавання дробных дэталей і папярэджвання самаадкручвання гаек.
    ШПОНА (ням. Span = трэска) — 1) аднаслаёвая фанера; 2) папігр. металічная пласціігка, якая служыць для павелічэння інтэрвалу паміж радкамі ў друкарскім наборы.
    ІППОНКА (польск. szponga, ад ням. Spange) — злучальная дэталь у якім-н. механізме, якая засцерагае ад перамяшчэння асобных яго частак.
    ШПОР (гал. spoor) — мар. ніжні канец мачты, стэньгі, бушпрыта.
    ПШОРА (ням. Spom) — 1) металічная дужка з зубчастым або гладкім кольцам, якая прымацоўваецца да бота наезніка і служыць для кіравання канём; 2) рагавы выступ на нагах самцоў некаторых птушак.
    ШПРОТЫ (ням. Sprotten) — дробная марская рыба сям. селядцоў, а таксама кансервы з гэтай рыбы; кількі.
    ШПРУХ (ням. Spruch = выказванне) — жанр сярэдневяковай нямецкай паэзіі павучальнага характару (кароткая байка, прымаўка, загадка).
    ІШІРЫНГ (ням. Spring) — трос, прывязаны адным канцом да якара або якарнага ланцуга, а другім да судна, каб утрымліваць карабель у пэўным становішчы.
    ШПРЫЦ (ням. Spritze) — медыцынскі інструмент у выглядзе цыліндра з поршнем і трубчастай іголкай для ўколаў.
    ШПРЭНГЕЛЬ (ням. Sprengwerk) — дапаможная стрыжнёвая канструкцыя, якую далучаюць да асноўнай канструкцыі, каб узмацніць яе.
    ШПРЭХШТАЛМАЙСТАР (ням. Sprechstallmeister) — работнік, адказны за ход прадстаўлення ў нямецкім і рускім цырку (да 1917 г.). ШПУЛЬКА (польск. szpulka, ад ням. Spule) — драўляны або металічны цыліндр, на які што-н. намотваецца (ніткі, шнур, дрот і інш.)-
    ІІПТУЛЯ (польск. szpula, ад ням. Spule) — 1) насадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы; 2) стрыжань для намотвання дроту, кабелю, а таксама сам намотаны дрот, кабель.
    ІППУНТ (польск. szpunt, ад ням. Spund) — 1) падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў, блокаў і інш.; 2) корак для затыкання бочкі з півам або віном.
    ШПУНТУБЕЛЬ (ням. Spundhobel) — сталярны інструмент, прызначаны для выструтвання шпунтоў 1.
    ШПУР (ням. Spur) — 1) прасвідравапы ў горным масіве вузкі Ka­Han, у які ўкладваецца зарад выбуховага рэчыва для адбойкі ці
    ш
    здрабнення горнай пароды; 2) адтуліна ў горне шахтавай печы, праз якую выпускаюць прадукты плаўлення.
    ШПЭЙЗА (ням. Speise = ежа) — пабочны або прамежкавы прадукт у выгворчасці некаторых каляровых металаў (сплаў арсенідаў і антыманідаў медзі, нікелю, кобальту і інш.).
    ІПРАМ (ням. Schramme) — след на скуры ад раны ў выглядзе паласы або рубца.
    ІПРАПНЁЛЬ [англ. shrapnel, ад H.Shrapnel = прозвішча англ. вынаходцы (1761—1842)] — артылерыйскі снарад, набіты круглымі кулямі, якія прызначапы для паражэння жывой сілы праціўніка.
    ШРАПШЬІРЫ (англ. Sropshires) — парода мясных кароткавоўнавых авец, выведзеная ў 19 ст. у графствах Шрапшыр і Страфардшыр у Англіі.
    ШРАФІРАВАЦЬ (ням. schraffieren) — наносіць штрыхі на план, картасхему і інш.
    ШРОТ (ням. Schrot) — 1) дробныя свігіцовыя шарыкі, якія разам з порахам служаць зарадам для паляўнічых стрэльбаў; 2) адходы пасля выціскання алею з насення алейных раслін, якія ідуць на корм жывёле.
    ШРОТ-ЭФЕКТ (ад шрот + эфект) — невялікія выпадковыя ваганні электрычнага току ў электронных лямпах, якія ўзнікаюць у выніку нераўнамернасці выпускання электронаў напаленым катодам.
    ШРУБА (польск. sruba, ад ням. Schraube) — шпень са спіральнай нарэзкай.
    ШРУБЦЫНГА (ням. Schraubzwinge) — прыстасаванне для замацоўвання даталі ў час апрацоўкі.
    ШРЫФТ (ням. Schrift) — 1) камплект друкарскіх літар і іншых знакаў, неабходных для набору, якія адрозніваюцца памерам і формай, нахілам, насычанасцю (напр. курсіўны ш., светлы ш.)і гат ы ч н ы ш. — шрыфт, які характарызуецца вузлаватасцю і зломам літар; 2) форма, малюнак, характар напісаных ці намаляваных літар.
    ІПРЭДЭР (англ. shredder) — тое, што і хескер-шрэдэр.
    ІПРЭДЭРЫЕЛА (н.-лац. schroederiella) — каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнедэсмавых, якая пашырана ў планктоне азёр і вадасховішчаў.
    ШРЭДЭРЫЯ (н.-лац. schroedeгіа) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. харацыевых, якая пашырана пераважна ў планктоне непраточных вадаёмаў.
    ШТАБ (ням. Stab) — 1) орган кіравання войскамі, а таксама памяшканне, дзе ён размешчаны (напр. ш. батальёна, ш. дывізіі, генеральны ш.); 2) перан. кіруючы орган чаго-н. (напр. ш. добраахвотнай народнай дружыны).