Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЦЮБАЖ (фр. tubage) — метад апаражнення жоўцевага пузыра ад
Ч
яго змесціва (пераважна пры хранічным халецыстыце) без дапамогі зонда, шляхам прыёму хворым сульфату магнію.
ЦЮБЕЦЁЙКА (цюрк. tjubetej) — круглая або вастраверхая шалачка з вышыванымі або тканымі ўзорамі.
ЦЮБІК (ад фр. tube = трубачка) — мяккая трубачка з металу, пластмасы для мазі, клею, пасты, змесціва якой дастаецца выцісканнем.
ЦЮБІНГ (англ. tubing) — металічная ці жалезабетонная пліта ў выглядзе сегмента, якая з’яўляецца часткай воданепранікальнага
цыліндрычнага мацавання шахт і тунеляў.
ЦЮК (гал. tjuk) — вялікі звязаны пакунак тавару; вялікая звязка чаго-н.
ЦЮЛЬ (фр. tulle) — лёгкая празрыстая сятчастая тканіна.
ЦЮЛЫІАН (іт. tulipano) — цыбульная травяністая расліна сям. лілейных з буйнымі кветкамі рознай формы і афарбоўкі, пашыраная ў Паўд. Еўропе, Малой і Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ЦЮФЯК (тат. tu§ek) — гнуткае пакрыццё каля мастоў, плацін для засцярогі рэчышча ракі і берагоў ад размыву.
ЧАБАН (кр.-тат. Coban, ад перс. Suban) — пастух авечых атар.
ЧАБУРЭК (цюрк. Ceburek) — страва народаў Усходу ў выглядзе піражка з тонка раскачанага прэснага цеста, начыненага баранінай. ЧАДРА (тур. Cadyr, ад перс. Cadar) — лёгкае пакрывала ў жанчын-мусульманак, у якое яны пры выхадзе з дому захутваюцца з галавы да ног, пакідаючы толькі шчыліну для вачэй.
ЧАЙ (цюрк. Caj, ад кіт. Cha) — 1) высушаныя і асобым спосабам апрацаваныя лісты вечназялёнага чайнага дрэва, на якіх настойваюць духмяны напітак; 2) гарачы напітак, настоепы на лісці гэтай
расліны; 3) працэс піцця такога напітау.
ЧАЙНВОРД (ад англ. chain = ланцуг + word = слова) — задача-галаваломка на адгадванне слоў, размешчаных у клетачках такім чынам, пгто апошняя літара папярэдняга слова з’яўляецца першай літарай наслупнага.
чайханА (перс. Caj-chane, ад кіт. Cha = чай + перс. chane = памяшкалне) — чайная ў краінах Сярэд. Азіі і ў Іране.
ЧАКбНА (ісп. chacona) — 1) народны іспанскі танец, вядомы з 16 ст., які суправаджаецца спевамі і гукамі кастаньетаў, 2) музычны твор у рьггме гэтага танца.
ч
ЧАЛМА (цюрк. calma) — мужчынскі галаўны ўбор у мусульман у выглядзе доўгага кавалка тканіны, абкручанага некалькі разоў вакол галавы.
ЧАМАДАН (перс. jamadan) — дарожная скрынка са скуры, дэрмаціну, фібры ці кардону з вечкам і ручкай для рэчаў, багажу пасажыра.
ЧАМБУР (цюрк. cumbur) — noBafl аброці.
ЧАНТ^ЗІМА (іт. centesimo, ад cento = сто) — разменная манета Італіі, Сан-Марына, Ватыкана, роўная 1/100 ліры2.
ЧАПАРАЛЬ (ісп. chaparal) — тып субтрапічнай кустарнікавай расліннасці ў Паўн. Амерыцы.
ЧАПРАК (тур. caprak) — 1) найболып тоўстая і моцная частка скуры са спіны жывёлы, іпто ідзе на выраб падэшвы і для тэхнічных патрэб; 2) подсцілка пад сядло, гунька.
чаргА (цюрк. carga) — 1) ггэўны парадак у следаванні, руху чаго-н.; 2) месца ў парадку следавання, 3) адзін з участкаў будоўлі, якая ўводзіцца ў строй па частках; 4) група людзей, якія стаяць адзін за адным для атрымання чаго-н.; 5) рад выстралаў з кулямёта, аўтамата.
ЧАРДАш (венг. csardas, ад csarda = шынок, карчма) — 1) венгерскі парны народны танец, а таксама музыка да гэтага танца; 2) музычная п’еса ў рытме гэтага танца.
ЧАРЛЬСТОН (англ. charleston, ад Charleston = назва горада на паўднёвым усходзе ЗША) — амерыканскі бальны танец, разнавід-
насць хуткага факстрота, а таксама музыка да гэтага танца.
ЧАРТЫЗМ (англ. chartism) — масавы рэвалюцыйны рух англійскіх рабочых у 30 — 40 гт. 19 ст. за палітычныя правы і паляпшэнне эканамічнага становішча.
ЧАРТЫСТЫ (англ. chartists) — удзельнікі чартысцкага руху, прыхільнікі чартызму.
чАртэр (англ. charter) — 1) тое, што і хартыя', 2) дагавор паміж уладальнікам судна і тым, хто яго фрахтуе, на арэнду ўсяго судна або яго часткі на пэўны рэйс або тэрмін.
ЧАСУЧА (кіт. ce-su-ca) — шчыльная шаўковая тканіна палатнянага перапляцення.
ЧАУШ (тур. 6aus) — 1) гіст. турэцкі пасол; 2) сорт буйнога вінаграду.
ЧАЧВАН (перс. casm-band = павязка для вачэй) — густая валасяная сетка, якая апускаецца з верхняй часткі паранджы на твар.
ЧОМШ (іт. сіотрі) — наёмныя работаікі воўнаткацкай прамысловасці ў Фларэнцыі і іншых гарадах Італіі, якія ў 1378 г. паўсталі супраць купцоў, уладальнікаў мануфактур і ўрада.
ЧОП (ст.-польск. czop, ад с.-вням. zapfe) — 1) вялікая драўляная ці металічная пасудзіна, якая формай нагадвае бак, чан; 2) затычка.
ЧУШГАМ (англ. chewinggum) — жавальная гумка.
ЧУМ (комі cum) — лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы ў некаторьгх народаў Поўначы, зробленае з жэрдак, абцягнутых скурамі жывёл.
Ч
ЧУМІЗА (кіт. cumiza) — злакавая расліна, якая вырошчваецца ў Азіі і Афрыцы як зерневая і кармавая культура.
ЧУФА (ісп. chufa) — травяністая расліна сям. асаковых з лінейным лісцем і міндалепадобнымі клубнямі, што ўжываюцца ў харчовай і кандытарскай прамысловасці; культывуецца ў Міжземнамор’і, Малой і Сярэд. Азіі, Афрыцы, Закаўказзі; земляны міндаль.
ЧЬІЗЕЛЬ (англ. chisel = долата) — цяжкі культыватар для глыбокага рыхлення глебы.
ЧЫКСЫ (англ. cheeks = літар. шчокі) — прыстасаванні на верхііяй частцы мачты, якія служаць для падтрымлівання канцоў стаячага такелажу.
ЧЫНАРА (цюрк. сіпаг) — дрэва сям. платанавых, пашыранае на Балканскім паўвостраве, у Крыме, Закаўказзі, Сярэд. Азіі; усходні платан.
ЧЫНКВЕЧЭНТА (іт. cinquecento = пяцьсот) — італьянская назва 16 ст., якую ўжываюць гісторыкі культуры для абазначэння перыяду найбольшага росквіту італьянскага Адраджэння.
ЧЫНШ (польск. czynsz, ад ням. Zins) — натуральны і грашовьі збор, які зямельныя ўласнікі бралі з прыгонных сялян (на Беларусі ў 15—19 ст.)-
ЧЫПСЫ (англ. chips, ад chip = луска) — хрусткія кавалачкі падсмажанай бульбы.
ЧЫХУАХУА (ісп. chihuahua, ад Chihuahua = назва мексіканскага цпата) — парода маленькіх дака-
ратыўных сабак, выведаеная ў Мексіцы.
ЧЫЧЫСБІЙ (іт. cicisbeo) — пастаянны спадарожнік багатай замужняй жанчыны ў Італіі 18 ст., які суправаджаў яе на прагулках, забавах, відовіпічах і інш.
ЧЫЧЭРОНЕ (іт. cicerone, ад лац. Cicero, -ronis = Цыцэрон) — экскурсавод у краінах Зах. Еўропы, пераважна ў Італіі.
ЧЭЙН (англ. chain = літар. ланцуг) — адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 22 ярдам або 20,1168 м.
ЧЭК (англ. check) — 1) дакумент, у якім даецца распараджэнне банку выдаць ці пералічыць прад’яўніку пэўную суму грошай з бягучага рахунку асобы, што падпісала гэты дакумент; 2) квітанцыя касы аб прыёме грошай ад пакупніка, якая прад’яўляецца прадаўцу дая атрымання тавару.
ЧЭКМЁНЬ (тур. dekmen = сукно; доўгая вопратка) — старадаўняе верхняе мужчьпіскае адзенне каўказскага тыпу ў выглядзе паўкафтана, пашытага ў талію са зборкамі ззаду.
ЧЭЛЕСТА (іт. celesta, ад лац. caelestis = нябесны) — пласціначны ўдарна-клавішны музычны інструмент, які знешне нагадвае невялікае піяніна або фісгармонію', пры гранні на ім утварае прыемныя меладычныя гукі, падобныя на звон званочкаў.
ЧЭМБАЛА (ад іт. clavicembalo) — адна з назваў клавесіна.
ЧЭМШЁН (англ. champion, фр. champion, ад лац. сатріо = б’юся, змагаюся) — пераможца ў спар-
тыўных спаборнііггвах, гульнях на першынство, а таксама асоба або каманда, удастоеныя такога звання.
ЧЭМШЯНАт (фр. championnat) — спаборніцтва на званне
чэмпіёна ў якім-н. відзе спорту або ў спартыўных гульнях.
Ч^СТЭР (англ. Chester = назва мясцовасці ў Англіі) — сорт вострага цвёрдага сыру.
ШААГПРАВАЦЬ (ад ням. M.Schoop = прозвішча швейц. інжынера) — пакрываць прадметы металічным слоем шляхам распылення расплаўленага металу.
ЦІАБАШ, ШАБАС (ст.-яўр. Sabbath = субота) — 1) суботняе свята, прадпісанае іудаізмам, 2) начное зборышча ведзьмаў і ведзьмакоў, якія, паводле сярэдневяковых павер’яў, учынялі шалёны разгул; 3) перан. зверскі ўчынак; варожы разгул.
ШАБЕР (ням. Schaber) — рэжучы інструмент, які служыць для падгонкі паверхняў металічных вырабаў, дая выраўноўвання, ачысткі паверхні металу і для выскрабання малюнкаў у літаграфскай і гравіравальнай справе.
ШАБЛОН (ням. Schablone = узор) — 1) профіль, контур, абрыс, які з’яўляецца ўзорам для іяшых вырабаў; 2) інструмент для праверкі правільнасці формы і памеру гатовых вырабаў; 3) чарцёж архітэктурнай дэталі ў натуральную велічыню; 4) перан. збіты ўзор, які слепа пераймаюць; штамп.
ШАБОТ (фр. chabotte) — чыгунная аснова кавадла механічнага молата.
ШАВІЁТ (англ. cheviot, ад Cheviot = назва нагор’я ў Англіі) — лёгкая, мяккая, крыху варсістая шарсцяная ці паўшарсцяная тканіііа, з якой шыюць верхіпою вопратку.
ШАВІШЗМ (фр. chauvinisme) — крайняе праяўленне нацыяналізму, накіраванае на прапаганду нацьіянальнай і расавай выключнасці, на ўзвялічванне сваёй нацыі, пропаведзь пагарды да іншых народаў і распадьванне нацыянальнай варожасці.
ШАВШІСТ (фр. chauviniste) — прыхільнік шавінізму.
ШАВЯЛЮРА (фр. chevelure) — пышныя густыя валасы на галаве (звычайна ў мужчыны).
ШАДАТ^ЛА (н.-лац. chodatel1а) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах.
шАЙБД (ням. Scheibe) — 1) круглая металічная пласцінка з адтулінай пасярэдзіне, якая падкладваецца пад гайку ці пад галоўку вінта', 2) спартыўная прылада для гульні
ў хакей у выглядзе гумавага ці пластмасавага плоскага дыска.
ШАЙРЫ (англ. Shire) — парода буйных цяжкавозных коней, выведзеная ў Англіі.
ШАЙТАН (ар. sajtan, ад ст.-яўр. satan) — злы дух, сатана ў мусульманскай міфалогіі.
ШАКАЛ (цюрк. sakal, ад перс. saqal) — драпежная жывёла сям. сабачых, якая харчуецца пераважна мерцвячынай; пашырана ў Паўд.-Усх. Еўропе, Паўд. і Сярэд. Азіі, Паўн. Афрыцы.
ШАКАЛАД (ням. Schokolade, ад ісп. chocolate) — 1) кандытарскі выраб, які атрьімліваецца шляхам перапрацоўкі зерня какавы з цукрам; 2) напітак на малацэ з парашку гэтага вырабу.
ШАКІРАВАЦЬ (фр. choquer) — бянтэжыць, ставіць каго-н. у няёмкае становішча сваімі паводзінамі, парушаючы правілы прыстойнасці.
шалАнда (фр. chaland, ад ар. salandi) — 1) невялікая баржа для пагрузкі і разгрузкі суднаў; 2) парусная пласкадонная рыбацкая лодка на Чорным моры.
ШАЛАШ (цюрк. Salas) — будан, часовая невялікая пабудова для жылля з жэрдак, пакрьпых галінкамі, саломай і інш.
ШАЛЕ (фр. chalet) — 1) невялікі сялянскі дом у гарах Швейцарыі; 2) невялікі загарадны дом у некаторых замежных краінах.