Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ФЛЁЙТА (ням. Flote, ад праванс. flaut) — драўляны духавы музычны інструмент высокага рэгістра ў выглядзе цыліндрычнай трубкі з адтулінамі і клапанамі.
ФЛЕЙТЫСТ (ад флейпіа) — музыкант, які іграе на флейце.
ФЛЕЙЦ (ням. Floz = слой, пласт) — плоскі шырокі пэндзапь з мяккага воласу, якім у жывапісе і малярнай справе згладжваюць свежапафарбаваііую паверхню.
ФЛЕКСАГРАФІЯ (ад лац flexus = выгнуты + -графія) — спосаб ратацыйнага высокага друку з выкарыстаннем эластычных гумовых друкарскіх форм і сінтэтычных хуткавысыхальных фарбаў.
ФЛЕКСАР (н.-лац. flexor, ад лац. flexo = выгінаю) — анат мышца, якая згінае сустаў.
ФЛЕКСАТОН (ням. Flexaton, ад лац. flexio = выгіб + гр. tonos = павышэнне голасу) — ударііы музычны інструмент, які складаецца са стальной гібкай пласцінкі і двух шарыкаў на гібкіх ножках, прымацаваных да аднаго канца птай пласцінкі.
ФЛЕКСІЯ (лац. flexio = згіпанпе, выгіб) — 1) фізіял. згібанне, напр. канечнасці, тулава і г. д. (проціл. экстэнзія^ 2)лінгв. канчатак.
ФЛЕКСЎРА (лац. flexura = выгіб, крывізна) — 1) ступенепадобны выгіб слаёў горных парод у выніку дэфармацыі зямной кары; 2) мед. крывізна кішкі.
ФЛЕЦ (ням. Floz) — гарызантальны пласт карыснай горнай пароды.
ФЛЕШ (фр. fleche) — старадаўняе палявое ўмацаванне (роў, акоп) у выглядзе павернутага да праціўніка тупога вугла (параўн. рэдан 1).
ФЛЕЯГЕНА (н.-лац. phleogena) — базідыяльны грыб сям. флеягенавых, які развіваецца на адмерлай кары лісцевых, рэдка хвойных дрэў.
ФЛЁКС (н.-лац. phlox, ад гр. phloks = полымя) — травяністая расліна сям. сінюхавых з яркімі пахучымі кветкамі розных колераў у буйным суквецці, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ФЛЁР (ням Flor) — 1) гонкая, празрыстая, пераважна шаўковая тканіна: 2) перан. напаўпразрыстае покрыва, заслона, смуга. флёрдарАнж (фр. fleur d'oranger = апельсінавы колер) — белыя
кветкі памяранцавага дрэва або штучныя кветкі такога ж выгляду, якімі прыбіраюць маладую да шлюбу.
ФЛІБУСЦЬЁРЫ (фр. flibustiers, ад гал. vrijbuiter = пірат) — 1) марскія разбойнікі ў 17 — 18 ст., якія выкарыстоўваліся Англіяй і Францыяй у барацьбе з Іспаніяй за калоніі; 2) наогул піраты, марскія разбойнікі, кантрабандысты.
ФЛІГЕЛЬ (ням. Fliigel = крыло) — жылая прыбудова пры галоўным будынку, а таксама невялікі дом на двары вялікага будынка.
ФЛІГЕЛЬ-АД’ЮТАНТ (ням. Flugeladjutant) — афіцэр у свіце цара, які выконваў абавязкі ад'ютанта, або афіцэр дпя даручэнняў пры камандуючым арміяй у царскай Расіі.
ФЛІКЕР-ЭФЁКТ (ад англ. flicker = мігцець + эфекпі) — фіз. нераўнамернае ў часе выпусканне электронаў нагрэтай металічнай паверхняй у сувязі з трапляннем на яе пабочных атамаў.
ФЛІКТЭНА (гр. phlyktaina = прышч) — пухірок на скуры з мутным змесцівам, характэрны для стрэптадэрміі.
ФЛПСЦІС (н.-лац. phlyctis) — накіпны ліпіайнік сям. флікцісавых, пашыраны пераважна ў абласцях з цёплым кліматам на кары дрэў.
ФЛШIIЛАС (англ. flintglass, ад flint = крэмень + glass = шкло) — гатунак аптычнага шкла з высокім паказчыкам праламлення.
ФЛІРТ (англ. flirt) — какецтва, лёгкае заляцанне.
ФЛІШ (ням. Flysch, ад fliessen = цячы) — серыя марскіх адкладаў, якая характарызуецца рыгмічным чаргаваннем слаёў некалькіх разнавіднасцей асадачных горных парод.
ФЛОКЕНЫ (ням. Flocken) — дэфекты ўнутранай будовы сталі ў выглядзе тонкіх звілістых трэшчын.
ФЛОКУЛЫ (лац. flocculus = жмуток) — светлыя і цёмныя плямы, якія заўважаюцца на Сонцы ў монахраматычным святле пэўнай даўжыні хвалі, напр. у праменях кальцыю і вадароду.
ФЛОР (англ. floor) — папярочная бэлька на дне судна, да канцоў якой мацуюцца шпангоуты.
ФЛОРА (н.-лац. flora, ад лац. Flora = імя багіні кветак і вясны ў старажьпнарымскай міфалогіі) — 1) сукупнасць усіх відаў раслін якой-н. мясцовасці ці якога-н. геалагічнага перыяду; 2) сукупнасць бактэрыяльных відаў, што насяляюць кішэчнік.
ФЛ ОРАГЕНЁТЫК А (ад флора + генетыка) — раздзел батанікі і фларалогіі, які вывучае гісторыю і сучаснае развіццё флор зямнога шара ў сувязі з эвалюцыяй раслін той або іншай флоры ў пэўных геагістарычных умовах.
ФЛОРАГЛЮЦЫН (ад гр chloros = жоўта-зялёны + glykys салодкі) — арганічнае злучэнне, трохатамны фенол, бясколернае або жаўтаватае крышталічнае рэчыва.
ФЛОРЫМІЦЬШ (ад. гр. chloros = жоўта-зялёны + -міцын) — лекавы прэпарат, антыбіётык, які
ўжываецца як процітуберкулёзны сродак.
ФЛОТ (фр. flotte, гал. vloot) — 1) сукупнасць суднаў па тьпту, прыналежнасці, раёну гоіавання (напр. парусны ф., ваенна-марскі ф„ прамысловы ф., гандлёвы ф.); 2) тое, пгто і авіяцыя 2.
ФЛУЕР (рум. fluier) — духавы музычны інструмент тыпу флейты, пашыраны ў Малдове і балканскіх краінах.
ФЛЮАРАГРАФІЯ [ад флюар(эсцэнцыя) + -графія] — метад рэнтгенадыягностыкі, які заключаецца ў фатаграфаванні рэнтгенаўскага адлюстравання органаў чалавечага цела з флюарэсцыруючага экрана на плёнку.
ФЛЮАРАСКОП [ад флюар(эсцэнцыя) + -скоп] — просты прыбор для назірання люмінесцэнцыі', вьікарыстоўваецца ў розных галінах тэхнікі і ў медыцыне.
ФЛЮАРОЗ (ад лац. fluorum = фтор) — хранічная хвароба зубоў і касцявой сістэмы, якая выклікаецца заліпліім ужываннем фтору з вадой і харчовымі прадуктамі.
ФЛЮАРОМЕТР [ад флюар(эсцэнцыя) + -метр] — 1) прыбор для вымярэішя працягласці флюарэсцэнцыі; 2) прыстасаванне для вызначэння інтэнсіўнасці люмінесцэнцыі.
ФЛЮАРЫТ (ад лац. fluor = цячэнне) — мінерал класа фтарыдаў жоўтага, фіялетавага, зялёнага колеру, часам бясколерны, празрыс'гы; выкарыстоўваецца ў металургіі, хімічнай, аптычнай і ксрамічнай прамысловасці.
ФЛЮАРЭСЦЭНЦЫЯ (ад лац. fluor = цячэнне + -escentia = суфікс, які абазначае слабае дзеянне) — свячэнне некаторых рэчываў пасля таго, як асвятляльныя прамяні спыняюць дзеянне; адна з разнавіднасцей люмінесцэнцыі.
ФЛЮВІЯГЛЯЦЫЯЛЬНЫ (ад лац. fluvius = рэчка + glacialis = ледзяны) — выкліканы дзеяннем талых ледніковых водаў (напр. ф-ыя адклады).
ФЛЮГЕЛЬГОРН (ням. Flugelhom, ад FlUgel = крыло + Hom = рог) — духавы музычны інструмент.
ФЛКІГЕР (ням. Flugel = крыло) — 1) рухомы прыбор, які ўказвае на кірунак ветру; 2) перан. непастаянны чалавек, які хутка мяняе свае погляды і перакананні.
ФЛЮІД (лац. fluidus = цякучы) — 1) вадкасць, якая выцякае з магматычнага ачага; 2) гіпатэтычная вадкасць, якой да 18 ст. тлумачылі з’явы цеплыні, магнетызму, электрьічнасці; 3) паводле ўяўленняў спірытаў, «псіхічны ток», які нібьгга вылучаецца чалавекам.
ФЛЮКТУАЦЫЯ (лац. fluctuatio = ваганне) — 1) самаадвольнае, выпадковае адхіленне якой-н. велічыні (фізічнай, біялагічнай, сацыяльна-эканамічнай і інш.) ад яе сярэдняга значэння, 2) пераліванне вадкасці, якая сабралася ў якой-н. поласці і адчуваецца пры абмацванні.
ФЛЮКТУІРАВАЦЬ (лац. fluctuагі = вагацца) — 1) дапускаць самаадвольныя выпадковыя адхіленні ад сярэдняга значэння якой-н. велічыні; 2) пералівацца (пра вад-
касць, што сабралася ў якой-н. поласці).
ФЛЮС1 (ням. Fluss) — нарыў пад надкосніцай, выкліканы хворым зубам, у сувязі з чым падпухае шчака.
ФЛЮС2 (ням. Flusse) — 1) рэчыва, якое дабаўляецца да руды пры плаўцы для аддзялення шлаку ад металу; 2) рэчыва, якое выкарыстоўваецца пры зварцы для ачысткі паверхні металу ад вокіслаў; 3) рэчыва, якім запаўняюцца поры гліняных і фарфоравых вырабаў пры абпальванні для надання ім трываласці.
ФЛЮТБЕТ (ням. Flutbett, ад Flut = паток + Bett = пасцель, ложа) — штучная падводная аснова грэбляў і іншых гідратэхнічных збудаванняў.
ФЛЙЕР (англ. flier) — конь, які дасягнуў на скачках найбольшай хуткасці на кароткіх дыстанцыях (параўн. стаер 2).
ФЛЯКІ (польск. flaki, ад ням. Fleck = кавалак чаго-н.) — 1) кшікі, вантробьі, трыбухі жывёлы; 2) страва, прыгатаваная з кіпіак, рубца і інш.
ФЛЯНС (ням. Pflanze) — 1) каліва расады; 2) бакавы парастак, пасьпіак.
ФЛЯНСАВАЦЬ (ням. pflanzen) — садзіць, рассаджваць флянсы, 2) абломваць • непатрэбныя бакавыя парасткі.
ФОБ (англ. fob, ад free on board = свабодна на борце) —знешнегандлёвы дагавор, звязаны з марской перавозкай тавараў, калі прадавец абавязаны за ўласны кошт даставіць груз на судна, пасля чаго ўсе
затраты пераносяцца на пакупніка (гл. таксама сіф).
-ФОБ (гр. phobos = страх) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «ненавіснік», «праціўнік».
фбБІЯ (гр. phobos = страх) — неадчэпны, назойлівы страх пры некаторых псіхічных захворваннях.
-ФОБІЯ (гр. phobos = страх) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «нецярпімасць», «боязь».
ФОГТ (ням. Vogt, ад п.-лац. vocatus = абаронца) — службовая асоба ў сярэдневяковай Зах. Еўропе, якая загадвала пэўнай адміністрацыйнай акругай; суддзя ў манастырскай вотчыне.
ФОК (гал. fok) — мар. ніжні прамы парус на пярэдняй мачце судна або трохвугольны парус на судне з адной мачтай.
ФОК-МАЧТА (гал. fok-mast) — мар. пярэдняя мачга ў насавой частцы судна.
ФОК-Р^Я (гал. fok-ra) — мар ніжняя рэя на фок-мачце.
ФОКСТЭР’ЙР (англ. fox-terrier, ад fox = ліса + terrier = тэр’ер) — парода паляўнічых сабак групы тэр'ераў, якая выкарыстоўваецца для палявання ў норах на лісіц, барсукоў і іншых невялікіх звяроў Фдкус' (лац. focus = ачаг) — 1) пункт, дзе сьіходзяцца адбітыя ад выпуклага або ўвагнутага люстра ці пераломленыя лінзай прамяні; 2) пастаянны пункт, які мае асаблівыя ўласцівасці ў адносінах да любога пункга на крывой; 3) ачаг хваробнага працэсу ў арганізме; 4)
перан. цэнтр якіх-н. з’яў, уласцівасцей, падзей.
ФОКУС2 (ад ням. Hokuspokus) — 1) лоўкі прыём, заснавапы на малавядомых гледачам фічічных ці хімічпых з’явах або проста на спрытнасці рук; 2) складанасць, сакрэт чаі о-н.; 3) перан. мн. хітрасці, выдумкі, капрызы, прычуды.
ФОЛ (англ. foul = несумленны) — грубы, недазволены прыём у спартыўнай гульні.
ФОЛДЭР (ад англ. fold = складка) — 1) нясіііытая кніжачка, буклет, брашура, часцей за ўсё рэкламная; 2) фальцавальная машына (гл, фальцаваць 1).
ФОЛІЕВЫ (ад англ. folium = ліст); ф-а кіслата — водарастваральны вітамін, які ў якасці кафермента ўдзельнічае ў рэакцыях сінтэзу азоцістых злучэнняў, у працэсе кроваўтварэшія.
ФОЛІО [ад лац. (in)folio = у аркуш] — 1) кніга або часопіс памерам у аркуш. або палову аркуша; 2) правая і левая старонкі ў рахунковай кнізе, што маюць адзін і той жа парадкавы нумар.