Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ФАТбШКА (ад фатон) — навука, якая вывучае магчымасці сувя-
зі з дапамогай светлавых прамянёў.
ФАТУМ (лац. fatum) — няўхільны, немінучы лёс, наканаванне.
ФАТЫГА (польск. fatyga < фр. fatigue, ад лац. fatigare = мучыць) — турботы, клопат.
ФАТЬІЧНЫ (ад гр. phathos = сказалы); фатычнае Mayne н н е — кантактны від маўлення, гаварэнне з мэтай падгрымання кантакту.
ФАУНА (н.-лац. fauna, ад лац. Fauna = імя старажытнарымскай багіні палёў і лясоў) — сукупнасць усіх відаў жывёл якой-н. тэрыторыі або пэўнага адрэзка часу, пгго гістарычна склалася за перыяд існавання Зямлі.
ФАУНІСТЫКА (ад фауна) — раздзел заалогіі і зоагеаграфіі, які вывучае фауну наогул і размяшчэнне жывёл на пэўных тэрыторыях зямнога шара.
ФАУСТПАТРдн (ням. Faustpatrone, ад Faust = кулак + Patrone = патрон) — ручная рэактыўная зброя, якая складаецца з міны і адкрытага з двух бакоў ствала.
ФАУТЫ (ням. Fauten = пустоты) — парушэнні нармальнай будовы дрэва, адхіленне ад нормы ў знешняй форме ствала і розныя пашкоджанні драўніны, якія змяняюць якасць і абмяжоўваюць выкарыстанне яе.
ФАЎН (лац. Faunus = імя бога палёў, гор і лясоў, апекуна пастухоў у старажытнарымскай міфалогіі) — амерыканская малпа з роду капуцынаў з двума чубкамі на цемені.
ФАХВЕРК (ням. Fachwerk, ад Fach = панэль + Werk = збудаванне) — 1) каркас агараджальнай канструкцыі, пераважна сцяны прамысловых будынкаў; 2) драўляны каркас малапавярховых, пераважна грамадзянскіх будынкаў з прамежкамі, закладзенымі цэглай. ФАЦЫДЫЙ (н.-лац. phacidium) — сумчаты ірыб сям. фацыдыевых, які развіваецца на ігліцы сеянцаў і маладняку хвоі.
ФАЦЫЯ (лац. facies = выгляд) — 1) комплекс умоў утварэння асадачнай горнай пароды; 2) горная парода, што ўтварылася на працягу абмежаванага часу на тэрыторыі з аднолькавымі ўмовамі; 3) асадачны пласт горнай пароды, які мае аднолькавы склад, фізіка-хімічныя ўласцівасці і аднолькавую выкапнёвую фауну і флору
ФАЦЭЛІЯ (н.-лац. phacelia) — травяністая расліна сям. вадаліснікавых з перыста-рассечаным лісцем і шматлікімі ружова-блакітнымі кветкамі ў коласападобных суквеццях, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ФАЦЭТ (польск. facet, ад лац. facetus = вясёлы, дасціпны) — раш. камічны, забаўны чалавек.
ФАЦЭТНЫ (польск. facetny, ад лац. facetus) — разм. смешны, забаўны.
ФАЦЭЦЫЯ (лац. facetia = жарт, досціп) — 1) жартоўнае апавяданне, часта антыклерыкальнага зместу, распаўсюджанае на Захадзе ў эпоху Адраджэння і ў Расіі ў канцы 17 ст.; 2)разм. пацеха; смехата.
ФАШЫЗМ (іт. fascismo, ад лац. fascis = вязка прутоў, пучок) — ідэалагічная форма адкрытай ваяўнічай тэрарыстычнай дыктатуры, якая ажьгццяўляе палітыку шавінізму, расізму, агрэсіі.
ФАШЫНА (іт. fascma, ад лац. fascis = вязка прутоў, пучок) — пучок хворасту для ўмацавання насыпаў, плацііі, дарог і г. д.
ФАШЫСТ (іт. fascista) — прыхільнік фашызму, член фашысцкай арганізацыі.
ФАЭТОН (гр. Phaethon = імя сына бога сонца ў старажытнагрэчаскай міфалогіі) — 1) уст. лёгкі чатырохколавы экіпаж з адкідным верхам; 2) кузаў аўтамабіля з мяккім верхам (тэнтам), які можна адкідаць; 3) акіянічная птушка сям. весланогіх, якая добра лятае, але дрэнна ппавае і з цяжкасцю перамяшчаецца па сушы.
ФАЯЛІТ (ад Faial = назва вострава ў групе Азорскіх астравоў) — мінерал класа сілікатаў цёмнажоўтага, зеленавата-чорнага колеРУ-
ФАЯНС (фр. faience, ад Faenza = назва італьянскага горада) — маса з высакаякаснай белай гліны з прымессю кааліту, кварцу і палявога шпату, а таксама керамічныя вырабы з такой масы.
ФЕАДАЛ (с.-лац. feudalis = феадальны) — прадстаўнік пануючага класа пры феадапізме, памешчыкпрыгоннік.
ФЕАДАЛІЗМ (ад с.-лац. feudalis = феадальны) — грамадска-эканамічная фармацыя 1, заснаваная на манапольнай уласнасці феадалаў на зямлю і сродкі вьітворчасці і
ф
няпоўнай уласнасці на прьпонных сялян.
ФЕАДАЛЬНЫ (с.-лац. feudalis)— які адносіцца да феадалігму, уласцівы яму
ФЕАДАТАРЫЙ (лац. feudatarius) — тое, што і васал.
ФЕАФІСЦЫЯ (н.-лац. phaeophyscia) — ліставаты сумчаты лішайнік сям. фісцыевых, які расце пераважна на кары дрэў лісцевых парод, радзей на апрацаванай драўніне і камянях.
ФЕАЦЭРАС (н.-лац. phaeoceros) — мох сям. антаірротавых, які трапляецца каля дарог, канаў, на вільготнай глебе на палях.
ФЕГАПТЭРЫС (н.-лац. phegopteris) — папараць сям. тэліптэрысавых з доўгім двойчыперыстым лісцем, пашыраная ў Паўн. паўіпар’і; на Беларусі зрэдку трапляецца ў лясах, сярод хмызняку ў далінах рэк; дэкаратыўная расліна.
ФЕДАН (ар. faddan) — зямельная мера ў Егіпце, роўная 0,42 га.
ФЕДЬГНГ (англ. fading, ад fade = паступова затухаць, заміраць) — кароткачасова неўпарадкаваная або перыядычна змяняльная інтэнсіўнасць сігналаў, якія прымаюцца радыёпрыёмнікам.
ФЕДЭРАЛІЗАЦЫЯ (ад фр. felderaliser = аб’ядноўваць у федэрацыю, ад лац. foedus, -dens = дагавор, саюз) — увядзенне федэральнага ладу ў якой-н. краіне.
ФЕДЭРАЛІЗМ (фр. fedcralisme, ад лац. foedus, -dens = дагавор, саюз) — 1) форма дзяржаўнага ладу, заснаваная на аб’яднанні дзяржаў у адзін саюз з захаваннем пэўнай самастойнасці гэтых дзяржаў; 2)
палітычны рух за стварэнне такога дзяржаўнага ладу.
ФЕДЭРАЛІСТЫ (фр. federalistes, ад лац. foedus, -deris = дагавор, саюз) — прыхільнікі федоралізму.
ФЕДЭРАЛЬНЫ (фр. federal, ад лац. foedus, -deris = дагавор, саюз) — 1) які звязаны з федэрацыяй (напр. ф-ая дзяржава, ф канцлер); 2) тое, шго і федэратыўны. ФЕДЭРАТЫ (лац. foederatus = аб’яднаны ў саюз) — 1) пасяленцы на граніцы Рымскай імперыі і Візантыі, якія прымалі ўдзел у войнах за атрыманую імі зямлю і плату, 2) добраахвотнікі рэвалюцыйнай арміі ў перыяд Французскай рэвалюцыі 1789 — 1794 гт.; 3) салдаты і афіцэры Парыжскай камуны 1871 г.
ФЕДЭРАТЬІЎНЫ (фр. federatif, ад лац. foederatus = аб’яднаны ў саюз) — пабудаваны на аснове федэрацыі.
ФЕДЭРАЦЫЯ (лац. foederatio = саюз, аб’яднанне) — 1) саюзная дзяржава, якая складаецца з аб’яднаных у адно цэлае асобных дзяржаў, што валодаюць пэўнай юрыдычнай і палітычнай самастойнасцю; 2) саюз асобных таварыстваў, арганізацый (напр. Міжнародная шахматная ф.).
ФЕЕРВЕРК (ням. Feuerwerk) — 1) каляровыя агні, рознакаляровыя асвятляльныя ракеты, якія запускаюць у час свят, урачыстасцей; 2) перан. імклівы паток чаго-н. (напр. ф. слоў).
ФЕЕРВЕРКЕР (ням. Feuerwerker) — унтэр-афіірр артылерыі ў арміі царскай Расіі
ФЕЕРЫЧНЫ (фр. feerique) — 1) які з’яўляецца феерыяй (напр. ф-ая камедыя); 2) перан. чароўны, казачны.
ФЕЁРЫЯ (фр. feene, ад fee = фея, чараўніца) — 1) тэатральны спектакль або цыркавое прадстаўленне з казачным сюжэтам і выкарыстаннем розных сцэнічных эфектаў; 2) перан. чароўнае, казачнае відовішча.
ФЕЙхбА (н.-лац. feijoa, ад ісп. feijoa) — вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. міртавых з разгалістай густой кронай, пашыраная ў субтропіках, а таксама кісла-салодкія ягады гэтай расліны з сунічна-ананасным пахам; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях, пакоях як дакаратыўная.
ФЕКАлп (н.-лац. faecalia, ад лац. faex, -ecis = асадак, адстой) — сумесь цвёрдых і вадкіх спаражненняў чалавека.
ФЕЛАГЁН (ад гр. phellos = корак + -ген) — другасная ўтваральная тканка ў раслін, частка перыдэрмы.
ФЕЛАДЙН (н.-лац. phellodon) — базідыяльны грыб сям. яжоўнікавых, які расце на глебе ў хвойных, рэдка ў лісцевых лясах.
ФЕЛАДЭНДРбн (н.-лац. phellodendron, ад гр. phellos = корак + dendron = дрэва) — буйное лістападнае дрэва сям. рутавых, пашыранае на Далёкім Усходзе; выкарыстоўваецца ў коркавай і мэблевай прамысловасці.
ФЕЛАДЭРМА (ад гр. phellos = корак + дэрма) — унутраны слой покрыўнай тканкі ў раслін (перыдэрмы).
ФЕЛАХІ (ар. fallah = селянін, земляроб) — аседлыя сяляне-зе.мляробы ў краінах Аравійскага паўвострава і ў Егіпце (параўн. бедуіны). ФЕЛЁМА (ад гр. phellos = корак) — другасная покрыўная таанка дрэвавых і некаторых травяністых раслін; выкарыстоўваецца на выраб коркаў.
ФЕЛІНУС (н.-лац. phellinus) — губавы базідыяльны грыб сям. гіменахетавых, які расце на жывой і адмерлай драўніне лісцевых і хвойных парод дрэў, кустоў, выклікае гніль.
ФЕЛбніЯ (англ. felony, ад лац. fello, -onis = бунтаўшчык) — 1) правіннасць васала перад сеньёрам у феадальным праве; 2) цяжкае злачынства ў сучасным праве Англіі і ЗПІА.
ФЕЛЬД’ЁГЕР (ням. Feldjager) — ваенны або ўрадавы кур’ер для дастаўкі важных, сакрэтаых папер.
ФЕЛЬДМАРІІІАЛ (ням. Feldmarschall) — вышэйшае генеральскае званне ў арміях некаторых краін.
ФЕЛЬДФЁБЕЛЬ (ням. Feldwebel) — званне старшага унтэрафіцэра ў пяхотных, артылерыйскіх і інжынерных часцях армій некаторых краін.
ФЕЛЬДЦЭХМЕЙСТЭР (ням. Feldzeugmeister) — галоўны начальнік артылерыі ў арміях некаторых краін 18 — 19 ст.
ФЕЛЬДШПАТОІДЫ (ад ням. Feldspat = палявы шпат + -оід) — група пародаўтваральных мінералаў класа сілікатаў (нефелін, лейцыт, лазурыт і інш.) з адносна менпіай колькасцю крэменязёму ў параўнанні з палявымі шпатамі.
ФЕЛЬЕТАНІСТ (ад фельепіон) — аўтар фельетонаў.
ФЕЛЬЕТбн (фр. feuilleton, ад feuille = ліст, аркуш) — кароткі газетпы або часопісны артыкул гумарыстычнага або сатырьгчнага зместу на надзённую тэму.
ФЕЛЬЗІТ (ням. Felsit) — горная парода кіслага саставу, эфузіўны аналаг граніту.
ФЁЛЬЧАР (ням. Feldscher) — медыцынскі работнік з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
ФЕЛЬЯНЫ (фр. feuillants) — члены буржуазнага канстытуцыйна-манархічнага палітычнага клуба перыяду Французскай рэвалюцыі 1789 — 1794 гг.
ФЕЛЮГА (іт. feluca, ад ар. fuluk = лодка) — невялікае паруснае бяспалубнае прамысловае судна на Міжземным, Чорным, Азоўскім і Каспійскім морах.
ФЕМІДА (гр. Themis, -idos = імя багіні правасуддзя ў старажытнагрэчаскай міфалогіі) — перан. ііравасуддзе.
ФЕМІНІЗАЦЫЯ (фр. feminisatiоп, ад лац. femina = жанчына) — 1) развіццё ў асобін мужчынскага полу жаночых другасных палавых прымет (напр. голасу, прапорцый шкілета і інш.); 2) узрастанне ролі жанчын, іх перавага ў якіх-н. галінах грамадскага жыцця.
ФЕМІНІЗМ (фр. feminisme, ад лац. femina = жанчьпіа) — палітычны рух за ўраўнавалне жанчын у правах з мужчынамі.
ФЕМППСТ (фр. ieministe, ад лац. femina = жанчына) — прыхільнік фемінізму.
ФЕН1 (англ. fan) — электрычны прыбор для сушкі валасоў.
ФЕН2 (гр. phaino = выяўляю) — біял. генетычна абумоўленая, непадзельная на састаўныя кампаненты без страты якасці прымета.