Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ф
раўтварэнне буржуазнага грамадства ў сацыялістычнае шляхам рэформ.
ФАЫЯНЦЫ (ад фабіянізм) — прыхільнікі, паслядоўнікі фабіянізму.
ФАБЛІО (фр. fabliau, ад лац. fabula = байка) — жанр сярэдневяковай французскай літаратуры: невялікае гумарыстычнае або сатырычнае апавяданне бытавога характару
ФАБРЫКА (лац. fabrica = майстэрня) — 1) прамысловае прадпрыемства, заснаванае на прымяненпі сістэмы машын; 2) перан. месца, дзе птто-н. ствараецца ў вялікай колькасці.
ФАБРЫКАВАЦЬ (лац. fabricaге) — 1) уст. рабіць пгго-н. фабрычным спосабам; 2) ствараць пгго-н. дрэнна і ў вялікай колькасці (напр. ф. вершы); 3) перан. рабіць і распаўсюджваць што-н. ілжывае, фальшывае (напр. ф. плёткі).
ФАБРЫКАНТ (лац. fabricans, -ntis = які стварае) — 1) уладальнік фабрыкі, 2) перан. той, хто фабрыкуе, распаўсюджвае што-н.
ФАБРЫКАТ (лац. fabricatus = выраблены) — гатовы фабрычпы выраб, прадукт вытворчасці.
ФАБРЫКАЦЫЯ (лац. fabricatio = выраб) — 1)уст. вытворчасць вырабаў фабрычным спосабам; 2) стварэнне чаго-н. няякаснага ў вялікай колькасцг, 3) перан. расгіаўсюджванне чаго-н. ілжывага, фальшывага.
фАБУЛА (лац. fabula = байка, апавяданне) — сюжэтная аснова
літаратурнага твора, паказ падзей і здарэнняў у іх паслядоўнасці.
ФАБУРДбн (фр. faux-bourdon) — муз. від шматгалосся ў Англіі 12 — 13 ст., у якім галасы рухаліся паралельнымі тэрцыямі і секстамі.
ФАВАРЬІТ (іт. favorito, ад лац. favor = прыхільнасць) — 1) любімец уплывовай асобы, які карыстаецца яе заступніцтвам; любімец наогул; 2) конь, коннік або каманда ў скачках, што мае найбольйіыя шансы на першынство.
ФАВЕРОЛЬ (фр. faverolle, ад Faverolles = назва мястэчка ў Францыі) — парода мяса-яечных курэй, выведзеная ў Францыі.
ФАВІЗМ (ад фр. fauve = дзікі) — плынь у французскім жывапісе 20 ст., якая вызначаецца абагульненнем аб’ёмаў, прасторы, малюнка.
ФАВбр (лац. favor = прыхільнасць) — прыхільныя адносіны, заступніцгва ўплывовай асобы.
фАвус (лац. favus = пчаліныя соты) — 1) заразная хвароба скуры чалавека, выкліканая паразітычнымі грыбамі; парша; 2) заразная грыбковая хвароба жывёл (сабак, катоў, трусоў, птушак); 3) захворванне раслін (яблыні, грушы, цытрусавых, бульбы і інш.), выкліканае рознымі відамі грыбоў і бактэрый.
-ФАГ (гр. phagos = які пажырае) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «пажыральнік», «паглынальнік».
ФАГАПРАФІлАкТЫКА (ад фагі + прафілактыка) — выкарыстанне прэпаратаў бактэрыяфагаў
для папярэджання некаторых інфекцыйных хвароб.
ФАГАТЫСТ (ад фагот) — музыкаігг, які іграе на фагоце.
ФАГАТЭРАПІЯ (ад фагі + тэрапія) — лячэнііе інфекцыйных хвароб іірэпаратамі бакпіэрыяфагаў.
ФАГАЦЫТОЗ (ад фагацыпіы) — актыўнае захопліванне і паглынанне фагацытамі чужародных цел, у т. л. і баклэрый.
ФАГАЦЬІТЫ (ад фагі + -цыты) — клеткі жывёльнага арганізма, здольныя захопліваць і паглынаць чужародныя часцінкі, у т. л. і бактзрыі
ФАГІ (гр. phagos = пажыральнік) — вірусы (бакпіэрыяфагі і акпіынафагі), якія паражаюць бактэрыі і актынаміцэты.
-ФАГІЯ (гр. phagos = які пажырае) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з працэсамі пажырання, паглынання.
ФАГОТ (іт. fagotto) — драўляны духавы язычковы музычны інструмент з канічным каналам і двайной ірысцінкай.
ФАЁ (фр. foyer = літар. ачаг) — памяшканне ў тэагры, кіно, філармоніі для адпачынку гледачоў перад пачаткам спектакля, фільма, кавдлрта або ў час антракта.
ФАЕРКА (ад ням. Feuer = аі'онь) — канфорка ў кухонпай пліце.
ФАЁДЫЯ (н.-лац. fayodia) — піапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на глебе ў вільготаых імшыстых і мяніаных лясах; неядомы.
ФАЗА (гр. phasis = з’яўленне) — 1) момант, асобная стадыя ў развйдці якой-н. з’явы або працэсу ў прыродзе ці грамадстве, у змене формы ці стану чаго-н. (напр. ф. цвіцення расліны, другая ф. месяца); 2) аднародная састаўная частка фізіка-хімічнай сістэмы, якая сваімі ўласцівасцямі адрозніваецца ад іншых яе частак і аддзелена ад іх паверхняй падзелу; 3) фіз. велічыня, якая характарызуе стан вагальнага працэсу ў кожны момант часу; 4) адзін з электрычных ланцугоў у мнагафазавай сістэме пераменнага току.
ФАЗАШВЕРТАР (ад фаза + інвертар) — электратэхнічнае ўстройства, якое пераўгварае ўваходнае напружанне ў два напружанні, ссунутых па фазе на 180°.
ФАЗАКАМПЕНСАТАР (ад фазакампенсацыя) — устройства для выканання фазакампенсацыі.
ФАЗАКАМПЕНСАЦЫЯ (ад фаза + кампенсацыя) — ліквідацыя зруху фаз паміж токам і напружаннем у ланцугах перамеіпіага электрычнага току, што выклікае павелічэнне магутнасці электрычнага рухавіка.
ФАЗАН [гр. phasianos (onus) = фасійская птушка, ад Phasis = даўнейшая назва ракі Рыён на Каўказе] — вялікая птушка сям. фазанавых з яркім апярэннем, пашыраная ў Паўд. Еўропе і Азіі; насяляе поймавыя лясы, зараснікі чароту, хмызнякі.
ФАЗАТРбн (ад фаза + -трон) — устаноўка для паскарэння руху зараджаных часціц (пратонаў, дэйтронаў, альфа-часціц), якая ўжы-
ф
ваецца для даследаванняў у галіне фізікі атамнага ядра.
ФАЗІС (гр. phasis = з’яўленне) — першы момант у развіцці якой-н. з’явы, у змене формы або стану якога-н. цела.
ФАЗМІДЫ (ад гр. phasis = з’яўленне, змена) — аднаклетачныя органы, размешчаныя па баках хваставога аддзела ў некаторых круглых чарвей, якія выконваюць асязальную функцыю.
ФАЗОМЕТР (ад фаза + -метр) — прыбор для вымярэння рознасці фаз паміж напружаннем і токам у ланцугах пераменнага току.
ФАЗЭНДА (парт. fazenda) — 1) буйны маёнтак, валоданне, плантацыя кавы ў Бразілн; 2) дом на такой плантацыі; слова пашырылася і на Беларусі ў якасці сіноніма да слова «дача».
ФАЙ (фр. faille) — шчыльная рубчастая шаўковая або шарсцяная тканіна.
ФАЙДА (п.-лац. faida) — феадальная прыватная вайна ў сярэдневяковай Зах. Еўропе.
ФАЙДЭШЫН (фр. faille de Chine = кітайскі фай) — шаўковая тканіна сярэдняй шчыльнасці з дробным рубчыкам, адзін з відаў фаю. ФАЙЛ (англ. file) — пайменаваная вобласць даных у ЭВМ.
ФАЙНШТЭЙН (ням Feinstein) — прамежкавы прадукт пры вытворчасці медзі і нікелю з сульфідных руд.
ФАЙНЫ (польск. fajny, ад ням. fein = першага сорту, далікатны) — разм. добры, першасортаы.
ФАЙФ-А-КЛОК (англ. fiveo’clock, ад five-o’clock ted = літар.
пяцііадзінны чай) — чаяпіцце паміж ленчам і абедам (у Англіі і ЗША).
ФАКАЛІТ (ад гр. phakos = сачавіца + -nim) — лінзападобнае магматычнае цела (інтрузія), што змяшчаецца ў пластах асадачных парод.
ФАКАЛЬНЫ (ад лац. focus = ачаг) — які мае адносіны да фокуса 1 (напр. ф-ая лінія, ф-ая плоскасць, ф. пункг).
ФАКЕЛ (ням. Fackel) — I) свяцільня, звычайна ў выглядзе палкі з наматаным на канцы прасмоленым пакуллем; 2) струмень газу або вадкасці, якія маюць выгляд конуса; 3) светлыя, няправільнай формы плямы на паверхні Сонца.
ФАКЕЛЬЦУГ (ням, Fackelzug, ад Fackel = факел + Zug = працэсія) — факельны паход, працэсія з запаленымі факеламі ў гонар nayHaft падзеі, юбілею, асобы.
ФАКІР (ар. faqir = жабрак) — 1) мусульманскі вандроўны манах, які займаецца жабраваннем; 2) вандроўны фокуснік.
ФАКОТУС (н.-лац. phacotus) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. факотавых, якая пашырана сярод планкпіону прэсных вадаёмаў.
ФАКС (ад лац. fac simile = рабі падобнае) — апарат для перадачы або прыёму адлюстравання, тэксту па каналах сувязі з атрыманнем яго копіі (факсіміле').
ФАКСІМІЛЕ (лац. fac simile = рабі падобнае) — дакладная копія рукапісу, дакумента, малюнка, чыйго-н. подпісу пры дапамозе
фотамеханічнай рэпрадукцыі; 2) клішэ-пячатка з чыім-н. подпісам.
ФАКСТРОТ (англ. foxtrot, ад fox = ліса + trot = хуткі крок) — бальны ўмерана хуткі рьггмічны танец, які ўзнік з рэгтайма, тустэпа і ўанстэпа ў ЗША і распаўсюдзіўся ў Еўропе, а таксама музыка да гэтага танца.
ФАКТ (лац. factum = зробленае) — 1) сапраўдны, нявыдуманы выпадак, з’ява, здарэнне; 2) рэальнасць, рэчаіснасць, наяўнасць чаго-н.
ФАКТАГРАФІЯ (ад факт + -графія) — апісанне фактаў без іх аналізу, абагульнення.
ФАКТАР (лац. factor = які робіць, стварае што-н.) — 1) рухальная сіла, прычына якога-н. працэсу, якая вызначае яго характар або асобныя рысы (напр. ф. нечаканасці, ф. часу); 2) уст. пасрэднік, камісіянер; 3)мат. сумножнік.
ФАКТАРЫЙЛ (англ. factorial, ад factor = сумножнік < лац. factor = які робіць, стварае што-н.) — здабытак лікаў натуральнага рада ад 1 да якога-н. ліку п, г. зн. 1 • 2 • 3... • п. ФАКТбРЫНГ (англ. factoring) — разнавіднасць пасрэдніцкай дзейнасці, пры якой кампанія-пасрэднік за пэўную плату атрымлівае ад прадпрыемства права сыскваць ад пакупнікоў і залічваць на свой рахунак належную яму суму грошай. ФАКТбРЫЯ (с.-лац. factoria, ад лац. factor = яю робіць, стварае што-н.) — 1) гандлёвы пасёлак еўрапейскіх купцоў у каланіяльных краінах або аддаленых раёнах; 2) пункт, які закупляе прадметы промыслу і гандлюе ў аддаленых прамысловых раёнах.
ФАКТОТУМ (лац. fac totum = pa61 ўсё) — уст. давераная асоба, якая выконвае чыё-н. заданне, даручэнне.
ФАКТУРА (лац. factura = апрацоўка, будова) — 1) характар апрацоўкі, які вызначае знешні выгляд тканіны, скуры і іншых матэрыялаў (напр. ф. мармуру, ф. шкла); 2) своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва (напр. ф. верша, ф. жывапісу); 3) рахунак з вопісам адпраўленага тавару.
ФАКТЫСЫ (фр. factices, ад лац. facticius = штучны) — прадукты, апрацоўкі раслінных алеяў серай; выкарыстоўваюцца для змякчэння каўчуку.
ФАКТЫЧНЫ (ад факт) — які заснаваны на фактах, адпавядае фактам, сапраўдны.
ФАКУЛЬТАТЫЎ (лац. facultativus = магчымы) — неабавязковы для наведвання, звьшшраграмны навучальны курс.
ФАКУЛЬТАТЫЎНЫ (лац. facultativus) — неабавязковы, дадатковы (напр. ф. курс лекцый).
ФАКУЛЬТЭТ (ням. Fakultat, ад лац. facultas, -atis = здольнасць, магчымасць) — аддзяленне вышэйшай навучальнай установы, дзе вывучаецца пэўнае кола навуковых дысцыпліп па пэўнай спецыяльнасці.
ФАКУС (н.-лац. phacus) — аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая пашырана ў мелкіх непраточных вадаёмах або ў прыбярэжнай частцы азёр і рэк, асабліва забруджаных арганічнымі рэчывамі.
ФАЛ (гал. val) — 1) трос для падымання на караблі парусоў, сігнальных флажкоў і інш.; 2) вяроўка для раскрыцця парашута без удзелу парашутыста, якая прымацоўваецца адным канцом да самалёта. а другім — да выцяжнога кольца.