Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 2
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЭКЗАРХАТ (ад гр. eksarchos = начапьнік, галава) — 1) ваенна-адміністрацыйлая адзіпка ў Візантыйскай імперыі, якая знаходзілася пад уладай экзарха', 2) царкоўная акруга ў праваслаўнай царкве, якая знаходзіцца пад уладай экзарха.
ЭКЗАСТОЗ (ад экза+ гр. osteon = косць) — адзіночпыя або шматлікія касцёва-храстковыя разрастанні на паверхні косці.
ЭКЗАСФЕРА (ад экза+ сфера) — знешняя абалонка зямной атмасферы, якая пачынаецца з вышыні ў некалькі соцень кіламетраў
ЭКЗАТАКСІНЫ (ад экза+ таксіны) — таксіны, якія выдзяляюцца мікробамі ў асяроддзе, што іх акружае (напр. таксіны дыфтэрыйнай палачкі); параўн. эндатаксіны.
ЭКЗАТРОФНЫ (ад экза+ -трофны) — які датычыць паразітычных арганізмаў, ппо жывуць на паверхні арганізма-жывіцеля.
ЭКЗАТЬІЧНЫ (гр. eksotikos) — 1) далёкі, чужаземны, не звычайны для гэтай мясцовасці (напр. э-ыя расліны); 2) перан. дзівосны, вычварны, які здзіўляе сваёй незвычайнасцю.
ЭКЗАТЭРАПЧНЫ (ад экза+ тэрмічны) — звязаны з вылучэннем, аддачай цяпла (напр. э-ая рэакцыя).
ЭКЗАТЭРЫЧНЫ (гр. eksoterikos = знешні) — агульнадаступны, прызначаны ддя неазнаёмлепых.
ЭКЗАФТАЛЬМ (ад экза+ гр. ophthalmos = вока) — выпінанне вочнага яблыка з арбіты пры базедавай хваробе і пры змене яго формы, утварэнні пухліны ззаду вока і інш.
ЭКЗАХОРДА (н.-лац. exochorda) — лістападная кустовая расліна сям. ружавых з простым лісцем і белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Цэнтр. Азіі і Карэі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ЭКЗЕГЁЗА (гр. eksegesis = тлумачэнне) — 1) філалагічнае тлумачэнне літаратурных тэкстаў, пераважна антычных, 2) тлумачэнне біблейскіх тэкстаў.
ЭКЗЕГЕТЫ (гр. eksegetes = кіраўнік, тлумачалыіік) — 1) тлумачальнікі аракулаў, часам законаў і звычаяў у Стараж. Грэцыі; 2) філолагі, якія займаліся экзегезаір пазней — багасловы-схаласты, якія тлумачылі біблейскія тэксты.
ЭКЗЕГЕТЫКА (гр. eksegetikos = які тлумачыць) — 1) правілы і прыёмы экзегезы 1 (параўн. герменеўтыка}, 2) раздзел багаслоўя, у
якім тлумачацца біблейскія тэксты.
ЭКЗЕКВАТЎРА (ад лац. exsequare = выконваць) — 1) дазвол, выдадзены замежнаму консулу ўрадам дзяржавы, у якую ён прызначаны, на вьжананне службовых функцый; 2) пастанова судовых органаў дадзенай краіны аб выкананні рашэння замежнага суда.
ЭКЗЕКУТАР (лац. exsecutor = выканаўца) — 1) чыноўнік, які загадваў гаспадарчымі справамі і наглядаў за знешпім парадкам у якой-н. дзяржаўнай установе царскай Расіі; 2) той, хто ўчьшяе экзекуцыю 1.
ЭКЗЕКУЦЫЯ (лац. exsecutio = выкананне) — 1) цялеснае пакаранне; 2) выкананне прыгавора (аб пакаранні смерцю або цялесным пакаранні); 3) прымяненне карных мер адной дзяржавы ў адносінах да другой.
ЭКЗЕРЦЫРГАЎЗ (ням. exerzierhaus) — уст. будынак у якім адбывалася страявое навучанне салдат.
ЭКЗЕРЦЬІІІЫІ (лац. exercitium = практыкаванне) —уст. практыкаванні для развіцця і ўдасканалення якой-н. тэхнікі (напр. ваенныя э.). ЭКЗША (англ. exine, ад гр. ekso = па-за, звонку) — знешняя абалонка ў пылковых зерняў кветкавых і споравых раслін.
ЭКЗІСТЭНЦЫЯ (п.-лац. exsistentia = існаванне) — асноўная катэгорыя экзістэнцыялізму, якая абазначае ўнутранае быццё чалавека, тое непазнавальнае, ірацыянальнае, у выніку чаго чалавек з’яўляецца канкрэтнай непаўторнай асобай.
ЭКЗІНА (англ. exine, ад гр. ekso = па-за, звонку) — знешняя абалонка ў пылковых зерняў кветкавых і споравых раслін.
ЭКЗІСТЭНЦЫЯ (п.-лац. exsistentia = існаванне) — асноўная катэгорыя экзістэнцыялізму, якая абазначае ўнутранае быццё чалавека, тое непазнавальнае, ірацыянальнае, у выніку чаго чалавек з’яўляецца канкрэтнай непаўторнай асобай.
ЭКЗІСТЭНЦЫЯЛІЗМ (ад п.-лац. existentia = існаванне) — суб’ектыўна-ідэалістычная плынь у сучаснай філасофіі, якая прызнае рэальным толькі існаванне чалавека і яго перажыванні, прапаведуе крайні індывідуалізм.
ЭКЗОСМАС (ад экза+ осмас) — біял. прасочванне (дыфузія) вадкасцей і некаторых растаораных рэчываў з клеткі ў знешняе асяроддзе (проціл. эндосмас).
ЭКзбтЫ (ад гр. eksotikos = далёкі, чужаземны) — расліны або жывёлы, завезеныя з іншых краін у раёны, дзе іх раней не было.
ЭКЗОТЫКА (гр. eksotikos = далёкі, чужаземны) — 1) сукупнасць характэрных прадметаў, з’яў, рыс, уласцівых далёкім краінам, раёнам (напр. незвычайная прырода, звычаі, мастацгва паўднёвых краін з пункту гледжання жыхароў поўначы); 2) перан. неппа вычварнае, незвычайнае.
ЭКЗЎВІЙ (ад лац. exuere = знімаць) — покрыва, якое скідаецца насякомымі пры ліньцы.
ЭКЗЭМА (гр. ekzema) — захворванне скуры, якое суправаджаецца свербам і з’яўленнем высыпкі, гнойных пухіроў, струпоў.
ЭКЗЭМПЛІФІКАЦЫЯ (с.-лац. exemplificatio, ад лац. exemplum = узор + facere = рабіць) — тлумачэнне чаго-н. метадам прыкладаў; пацвярджэнне дакументамі.
ЭКЗЭМПЛЯР (лац. exemplar = узор) — 1) асобны прадмет з шэрагу аднародных прадметаў, асобная адзінка чаго-н. (наггр. э. кнігі); 2) асобны прадстаўнік якой-н. пароды, віду, разнавіднасці (пра жывёл і раслін); 3) перан. асоба, якая вызначаецца незвычайнымі або адмоўнымі ўласцівасцямі.
ЭКЗЭРСІС (фр. ехегсісе, ад лац. exercitium = практыкаванне) — музычны твор, прызначаны для трэніровак тэхнікі выканання.
ЭКІВОК (фр. equivoque, ад лац. aequivocus = двухзначны) — двухсэнсоўнасць, двухсэнсоўны намёк, выкрунтас.
ЭКШАЖ (фр. equipage) — 1) агульная назва лёгкіх рысорных пасажырскіх павозак; 2) каманда, асабовы састаў карабля, самалёта, танка; 3) берагавая воінская часць марской пяхоты, якая часта служыць для папаўнення флоцкіх каманд.
ЭКППРАВАЦЬ (фр. equiper) —
1) забяспечваць каго-н., што-н. усім неабходным; 2) падрыхтоўваць рухомы чыгуначны састаў да новага рэйсу.
ЭКППРОЎКА (ад фр. equiper = забяспечваць) — 1) працэс забяспечвання каго-н., чаго-н. усім неабходным; 2) усё неабходнае для таго, каб экіпіраваць каго-н., нгго-н.; амуніцыя.
ЭКЛАГІТ (ад гр. ekloge = выбар) — крышталічная горная парода, якая складаецца пераважна з піраксену і граніту.
ЭКЛАМПСІЯ (гр. eklampsis = успышка) — 1) захворванне, якое ўскладняе працяканне цяжарнасці, роды і суправаджаецца сутаргавымі прыступамі, непрытомнасцю і інш.; 2) уст. тое, што і спазмафілія.
ЭКЛЕКТЫЗМ (ад гр. eklektikos = які выбірае) — механічнае аб'яднанне розных, часта нават супрацьлеглых прынцыпаў, поглядаў, мастацкіх элементаў і г.д.
ЭКЛЁКТЫК (гр. eklektikos = які выбірае) — асоба, якой уласцівы эклектызм.
ЭКЛЁКТЫКА (гр. eklektikos = які выбірае) — 1) тое, пгго і эклектызм, 2) перан. адсутнасць арыгінальнасці і самастойнасці.
ЭКЛЕКТЬІЧНЫ (ад эклектыка) — які мае адносіны да эклектызму, прасякнуты эклектызмам.
ЭКЛЕР (фр. eclair) — пірожнае з заварнога цеста з крэмам унутры.
ЭКЛЕСІЯ (гр. ekklesia) — народныя зборы ў дэмакратычлых дзяржавах Стараж. Грэцыі.
ЭКЛЕСІЯЛОГІЯ (ад гр. ekklesia = царква + -логія') — раздзел багаслоўя, у якім змяіпчаецца набор аргументаў аб святасці, саборнасці, непагрэшнасці і апостальскай вернасці царквы і яе рашаючай ролі ў выратаванні вернікаў.
ЭКЛІМЕТР (ад гр. ekklima = адхіленне + -метр) — геадэзічны інструмент для вымярэння вуглоў нахілу на мясцовасці.
ЭКЛІПТЫКА (гр. ekleiptike = зацьменне) — 1) астр. вялікі круг нябеснай сферы, па якім адбываецца бачны гадавы рух Сонца; 2) плоскасць, у якой рухаецца Зямля вакол Сонца.
ЭКЛОГА (лац. ecloga, ад гр. ekloge = выбар) — 1) адзін з відаў антьгчнай, а пасля і еўрапейскай паэзіі аб жыцці пастухоў, блізкі да ідыпіі і пастаралі', 2) зборнік законаў Візантыі, выдадзены ў 8 ст.
ЭКОЛАГ (ад экалогія) — спецыяліст па экалогіі.
ЭКРАН (фр. ёсгап) — 1) заслона, якая засцерагае ад уздзеяння шкодных прамянёў, магнітнага поля, гарачыні, святла і іпш. (напр. радыяцыйііы э.); 2) паверхня для ўзнаўлення светлавых адбіткаў (э. тэлевізара); 3) уст. нацягнутая на раму белая тканіна для дэманстрацыі фільмаў, дыяпазітываў і інш.; 4) перан. кінамастацтва.
ЭКРАШЗАЦЫЯ (ад экран) — увасабленне на экране якога-н. твора тэатральнага мастацгва ці мастацкай літаратуры, не ітрызначанага спецыяльна дпя кіно.
ЭКС(лац. ех = з, ад) — першая састаўная частка складаііых слоў, якая абазначае рух знутры наверх або адпавядае паняццю «бьшы».
ЭКСАЛЬТАДАС (ісп. exaltados) — партыя левых лібералаў у перыяд Іспанскай рэвалюцыі 1820—1823 іт. ‘
ЭКСГАЎСТАР (англ. exhauster, ад лац. exhaurire = выцягваць) — вектылятар ддя адсмоктвання пылу, газаў, стружак на прадпрыемстве, для ўтварэння вакууму ў чым-н.
ЭКСГІБІЦЫЯШЗМ (ад лац. ехhibitio = выстаўленне) — 1) палавая ненармальнасць, якая праяўляецца ў публічным выстаўленні палавых органаў з мэтай палавога задавальнення, 2) празмерная схільнасць да самарэкламы, самалюбавання.
ЭКСГУМАЦЫЯ (ад экс+ лац. humus = зямля) — даставанне трупа з месца пахавання ддя судовамедыцьшскага даследавання.
ЭКСЁДРА (гр. eksedra) — паўкруглая ніша з сядзеннямі ўздоўж сцен для сходаў і размоў у антычнай архігэктуры.
ЭКСІДЫЯ (н.-лац. exidia) — базідыяльны грыб сям. дрыжалкавых, які развіваецца на гнілой драўніне, сухіх галінках дрэў.
ЭКСІКАТАР (н.-лац. exsiccator, ад лац. exsiccare = высушваць) — прыбор для абязводжвання розных прэпаратаў.
ЭКСІКАЦЫЯ (н.-лац. exsiccatio, ад лац. exsiccare = высушваць) — высушванне.
ЭКСІТОН [ад лац. excitare = узбуджаць + (электр)он] — узбуджаны стан сістэмы электронаў у паўправадніках і дыэлектрыках, звязаны з утварэннем пары электрон — дзірка.
ЭКСІТРОН (ад лац. excitare = узбуджаць + -трон) — кіроўны ртутны вентыль з аднаразовым запальваннем катоднай плямы, якое падтрымліваецца дзяжурнымі анодамі.
ЭКСКАВАТАР (англ. excavator, ад лац. excavare = выдзёўбваць) — самаходная машына з каўшом для вымання, пераносу на іншае месца або пагрузкі на транспарт грунту. ЭКСКАВАЦЫЯ (лац. excavatio = выдзёўбванне) — 1) выманне і перамяшчэнне пароды, грунту пры дапамозе экскаватара, экскаватарных машын; 2) анапі. паглыбленне.
ЭКСКАРЫЯЦЫЯ (ад лац. ехсогіаге = здзіраць скуру) — паверхневы дэфект скуры, які ўтвараецца
ў выніку расчэсвання, пры механічных пашкоджаннях і інш.
ЭКСКЛЮЗІЎНЫ (англ. exclusive = выключны) — выключны, прадастаўлены толькі для пэўнай арганізацыі або асобы, напр. права на вытворчасць чаго-н. або на распаўсюджанне інфармацыйных матэрыялаў.
ЭКСКРЭМЕНТЫ (лац. ехсгеmentum = выдзяленне) — прадукты выпаражнення чалавека і жывёл; кал, мача.