• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    АГНОЗІЯ (гр. agnosia = няведанне) — парушэнне працэсаў распазнавання прадметаў, з’яў у выніку паражэння кары галаўнога мозга.
    АГНбсТЫК (ад гр. agnostos = невядомы) — прыхільнік агнастыцызму.
    АГОПКА (ад гр. agoge = адвод, вынас) — адхіленне і змены ў тэмпе выканання музычнага твора
    дая ўзмацнення мастацкай выразнасці.
    АГОН (гр. agon) — спаборніцтва, у тым ліку і музычнае (у спевах, ігры на кіфары), якое арганізоўвалася ў час урачыстых гульняў у Стараж. Грэцыі.
    АГОНІЯ (с.-лац. agonia, ад гр. agonia = трывога) — 1) перадсмяротныя пакуты, кананне; 2) перан. заняпад, дажыванне чаго-н.
    АГОРА (гр. agora) — гандлёвы пляц і месца народных сходаў у старажытнагрэчаскіх гарадах.
    АГРА(гр. agros = поле) — першая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая адпавядае паняцідо «агранамічны».
    АГРАБАЗА (ад агра+ база) — апорны пункт для забеспячэння і абслугоўванпя агранамічных патрэб.
    АГРАБІЯГЕАЦЭНОЗ (ад агра+ біягеацэноз) — пяўстойлівая э^aсістэма з натуральным або штучна створаным біятычным згуртаваннем, іпто дае сельскагаспадарчую прадукцьпо (напр., поле, сеяны луг, сажалка).
    АГРАБІЯЛОГІЯ (ад агра+ біялогія) — навука аб агульных біялагічных закапамерпасцях, якія дзейнічаюць у земляробстве.
    АГРАБІЯЦЭНОЗ (ад агра+ біяцзноз) — згуртавапне раслін, жывсл і мікраарганізмаў, створанае ў выніку дзейнасці чалавека ў пасевах і пасадках культурпых раслін.
    АГРАВАЦЫЯ (лац. aggravatio = абцяжарванне) — пераболыпванне хворым сімгггомаў захворвання.
    АГРАКАМБШАТ (ад агра+ камбінапі) — прадпрыемства па
    зборы і апрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі.
    АГРАКЛТМАТАЛОПЯ (ад	+
    кліматалогія) — раздзел кліматалогіі, які вывучае клімат як фактар сельскагаспадарчай вытворчасці.
    АГРАКУЛЬТУРА (ад агра+ кульпіура) — сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне культуры земляробства.
    АГРАЛАНДШАФТ (ад агра+ ландшафт) — антрапагенны ландшафт, на большай частцы тэрыторыі якога прыродная расліннасць заменена аграбіяцэнозамі.
    АГРАМАНТ (фр. agrement = аздоба) — аздабленне штор, мяккай мэблі, зробленае з плеценага шнура.
    АГРАМАТЬГЗМ (ад гр. agrammatos = неразборлівы) — парушэнне моўнай дзейнасці ў выніку паражэіпія пэўных зон кары галаўнога мозгу.
    АГРАМЕЛІЯРАЦЫЯ (ад агра+ меліярацыя') — сістэма асушальных або арашальных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўрадлівасці глебы.
    АГРАМЕТЭАРАЛОГІЯ (ад агра+ метэаралогія') — раздзел метэаралогіі, які вывучае атмасферпыя ўмовы, што маюць значэпне для сельскагаспадарчай вытворчасці.
    АГРАМІШМУМ (ад агра+ мінімум) — мінімум агранамічных ведаў, неабходпых для работы ў сельскай гаспадарцы.
    АГРАНОМ (гр. agronomos) — спецыяліст у галіне аграноміі.
    АГРАНбміЯ (гр. agronomia) — навука пра земляробстаа.
    АГРАНУЛАЦЫТОЗ (ад a+ гранула + -цытоз) — хвароба, пры якой значна змяншаецца колькасць або поўнасцю адсутнічаюць агранулацыты.
    АГРАНУЛАЦЬІТЫ (ад а+ гранулацыты) — лейкацыты (лімфацыты і манацыты), якія не змяшчаюць у цытаплазме бялковых гранул (параўн. гранулацыты).
    АГТАПРАПАГАнДА (ад агра+ прапаганда) — прапаганда сельскагаспадарчых ведаў.
    АГРАРНЫ (лац. agrarius) — 1) звязаны з уладаннем зямлёй і землекарыстаннем (напр. а-ая рэформа); 2) які характарызуецца перавагай сельскагаспадарчай вытворчасці (напр. а. раён).
    АГРАРЫЙ (лац. agrarius = зямельны) — 1) буйны землеўладальнік, памепічык; 2) член аграрнай палітычнай партыі; 3) спецыяліст па аграрных пытаннях, аграрнік.
    АГРАСФЕРА (ад агра+ сфера) — частка біясферы, якую складаюць культурныя расліны, свойскія жывёлы і падрыхтаваная пад сельскагаспадарчыя культуры глеба.
    АГРАТЭХНГКА (ад агра+ тэхніка) — сістэма прыёмаў вырошчвалня сельскагаспадарчых культур.
    АГРАФ (фр. agrafe) — каштоўная спражка або засцежка на адзенні.
    АГРАФІЗІКА (ад агра+ фізіка) — навука пра фізічныя ўласцівасці грунтаў, фізічныя метады даследавання знешніх умоў жыцця раслін і фізічныя працэсы іх жыццядзейнасці.
    АГРАФГГАЦЭНбз (ад агра+ фітацэноз) — згуртаванне раслін, штучна створанае чалавекам (напр. сад, лесанасаджэнне).
    АГРАФІЯ (ад а+ -графія) — страта здольнасці пісаць у сувязі з паражэннем пэўных аддзелаў кары галаўнога мозгу.
    АГРАФОН (ад агра+ ^он1) — стан глебы, які ўплывае на ўраджай сельскагаспадарчых культур.
    АГРАХІМІЯ (ад агра+ хімія) — навука пра хімічныя і біяхімічныя працэсы, якія працякаюць у глебе і раслінах, пра жыўленне раслін, выкарыстанне ўгнаенняў і хімічных сродкаў абароны раслін з мэтай атрымання высокіх устойлівых ураджаяў.
    АГРАЦЭНОЗ (ад агра+ -цэноз) — тое, што і аграбіяцэноз.
    АГРАЭКАЛОГІЯ (ад агра+ экалогія) — раздзел прыкладной экалогіі, які вывучае ўплыў фактараў асяроддзя на прадукцыйнасць культурных раслін.
    АГРОЦЫБЕ (н.-лац. agrocybe) — шапкавы базідыяльны грыб сям. бальбітыевых, які расце на лясным подсціле, лугах, палях, у хмызняках; ядомы.
    АГРУМАВЫ (ад іт. agrume = цытрусавыя); a. а л е й — алей, атрыманы з апельсінавых і лімонных скурак.
    АГРЭГАт (лац. aggregatus = злучаны) — 1) спалучэнне рознатыповых машын, апаратаў у адну канструкцыю для сумеснай работы (напр. трубапракатны а.); 2) асобная, вузлавая частка складанай машыны, напр. рухавік аўтамабіля; 3) сукупнасць мінералаў,
    A	
    якія складаюць горную пароду; 4) рэчыва, утворанае механічным спалучэннем аднародных або разнародных частак.
    АГРЭГАТАВАЦЬ (ад агрэгат) — 1) кампанаваць машыны або комплексы машын з уніфікаваных агрэгатаў 2) аб’ядноўваць якія-н. аднародныя паказчыкі (велічыні) у больш агульныя, сукупныя.
    АГРЭГАТНЫ (лац. aggregates = злучаны) — 1) сабраны ў цэлае, сукупны, сумарны; 2) звязаны з фізічным станам рэчыва (цвёрдага, вадкага, газаладобнага).
    АГРЭГАЦЫЯ (лац. aggregatio) — працэс спалучэння, збірання ў цэлае.
    АГРЭЖЭ (фр. agrcge) — вучоная ступень у Францыі, Бельгіі, якая дае права выкладаць у ліцэях і на гуманітарных і прыродазнаўчых факультэтах універсітэтаў.
    АГРЭМАН (фр. agrement = згода) — папярэдняя згода дзяржавы прыняць асобу, прапанаваную іншай дзяржавай у якасці яе дыпламатычнага прадстаўніка.
    АГРЭСАР (лац. aggressor) — той, хто ажыццяўляе разбойны напад; захопнік.
    АГРЭСШЫ (ад лац. aggredere = нападаць) — прадукты жыццядзейнасці хваробатворных мікробаў, якія садзейнічаюць пранікненню патагенных мікробаў у арганізм, іх размнажэнню і распаўсюджванню.
    АГРЭСІЎНЫ (фр. agressif, ад лац. aggressio = напад) — 1) захопніцкі (напр. а-ыя сілы); 2) варожы, наступальны (напр. а. тон).
    АГРЭСІЯ (лац. aggressio = напад) — узброены напад адной ці некалькіх дзяржаў на інпіыя з мэтай захопу чужых зямель і насільнага падпарадкавання сваёй уладзе.
    АГРЭСТ (польск. agrest, ад лац. agrestis = вясковы, палявы) — кустовая садова-ягадная расліна сям. агрэставых, пашыраная ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы, а таксама кісла-салодкія ягады гэтай расліны.
    АГУЦІ (ісп. aguti, ад індз. aguti) — жывёла атрада грызуноў з залацістай афарбоўкай і кароткім хвастом, пашыраная ў тропіках Цэнтр. і Паўд. Амерыкі.
    АДАЖЫО (іт. adagio = павольна) — 1) муз. павольны тэмп, больш хуткі, чым ларга, але павольнейшы за андантэ', 2) музьгчны твор або яго частка ў такім тэмпе; 3) павольная частка сольнага або дуэтнага балетнага танца.
    АДАЛШ [ад лац. ad = пры +ал(ей)] — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як заспакойвальны і снатворны сродак.
    АДАЛІСКА (фр. odalisque, ад тур. odalyk = наложніца) — 1) рабыня або прыслужніца ў гарэме; 2) палюбоўніца, каханка.
    АДАМАНТ (rp. adamas, -antes) — тое, што і алмаз 1.
    АДАМАНТАБЛАСТЫ (ад адамант + -бласты) — клеткі эпітэлію, якія выпрацоўваюць эмаль у каронцы зуба.
    АДАМАНТАН (ад адамант) — хімічнае злучэнне, насычаны цыклічны вуглевадарод.
    АДАМАНЦШ (лац. adamantinus, ад гр. adamantines) — мінерал, разнавіднасць карунду, які лёгка расшчапляецца на тонкія пласцінкі з алмазным бляскам.
    АДАМАШКА (польск. adamaszek, ад с.-лац. adamascus) — шаўковая ўзорыстая тканіна, матавая з аднаго боку, а з другога бліскучая.
    АДАМІТЫ (ад ст.-яўр. Adam = імя біблейскага персанажа) — члены хрысціянскай секты гностыкаў, заснаванай у 3 ст., якія адмаўлялі ўсякую царкоўную арганізацьпо і абраднасць.
    АДАМСІТ [ад англ. R.Adams = прозвішча амер. хіміка (1889— 1966)] — атрутнае рэчыва, якое раздражняльна дзейнічае на верхнія дьгхальныя шляхі, выклікае рвоту і галаўныя болі.
    АДАШЗІТ (ад адоніс) — лекавы прэпарат для стымуляцыі работы сэрца, які з’яўляецца водным растворам глюказідаў адонісу.
    АДАНТАБЛАСТЫ (ад гр. odus, -ontos = зуб + -бласты) — клеткі пазваночных, якія прымаюць удзел ва ўтварэнні дэнціну.
    АДАНТАГРАФІЯ (ад гр. odus, -ontos = зуб + -графія) — раздзел марфалогіі, які вывучае зубы вымерлых пазваночньгх.
    АДАНТАЛІТ (н.-лац. odontolithos, ад гр. odus, -ontos = зуб + lithos = камень) — 1) зубны камень; 2) бівень выкапнёвай жывёліны (маманта, мастадонта).
    АДАНТАЛОГІЯ (ад гр. odus, -ontos = зуб + -логія) — раздзел стаматалогіі, які вывучае будову зубоў, іх хваробы і лячэнне.
    АДАНТАСХІЗМА (н.-лац. odontoschisma) — пячоначны мох сям. адантасхізмавых, які трапляецца на тарфяністай глебе, гнілой драўніне, зрэдку на камянях.
    АДАНТОЛАГ (ад гр. odus, -ontos = зуб + -лаг) — спецыяліст па аданталогіі.
    АДАНТбМА (ад гр. odus, -ontos = зуб + -ома) — дабраякасная пухліна ў выглядзе кангламерату розных зубньгх тканак.
    АДАПТАВАЦЬ (лац adaptare = прыстасоўваць) — перапрацоўваць тэкст з мэтай спрашчэння, напр. іншамоўны літаратурны твор для тых, хто пачынае вывучаць замежную мову.
    АДАПТАГЁНЫ [ад адапта(цыя) + -ген] — лекавыя прэпараты расліннага паходжання, якія павышаюць адаптацыю арганізма да неспрыяльных умоў асяроддзя.
    АДАПТАМЕТРЫЯ [ад адапта(цыя) + -метрыя\ — вымярэнне светлавой адчувальнасці вока пры дапамозе адаптометра.
    АДАІГГАЦЫЯ1 (лац. adaptatio = прыстасаванне) — 1) прыстасаванне арганізма, органаў пачуццяў да навакольнага асяроддзя, напр. прызвычаенне вачэй да цемнаты; 2) перапрацоўка тэксту з мэтай яго спрашчэння, напр. іншамоўнага літаратурнага твора для тых, хто пачынае вывучаць замежную мову.
    АДАПТАЦЫЯ2 (лац. adoptatio) — усынаўленне.
    АДАІІТАЦЫЯГЕНЁЗ (ад адаптацыя} + -генез) — узнікненне, развіццё і пераўтварэнне прыстасавальнасці арганізмаў у працэсе эвалюцыі арганічнага свету.
    АДАІТГАЦЫЯМАРФОЗ (ад адаптацыя + -марфоз) — развіццё, змена і пераўтварэнне прыстасавальнасці ў працэсе эвалюцыі арганізмаў.