Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АЗОТ (ад a+ гр. zoo = жыву) — газ без колеру і паху, які складае асноўную частку паветра, увахо-
дзіць у склад бялкоў і іншых арганічных рэчываў.
АЗОТАбАкТЭР (ад азот + бактэрыя') — бактэрыя, якая засвойвае з паветра азот і ўзбагачае глебу азоцістымі рэчывамі.
АЗОТАБАКТЭРЬІН (ад азотабактэр) — угнаенне, якое мае ў сабе азотабактэр.
АЗОТАБАКТ^РЫЯ (ад азот + бактэрыя) — тое, што і азотабакпіэр.
A3OTAIEU (ад азот + -ген) — тое, што і азотабактэрын.
АЗОТФІКСАТАР (ад азот + фіксатар) — бактарыя, здольная ператвараць малекулярны азот паветра ў арганічныя азоцістыя злучэнні.
АЗОТФІКСАЦЫЯ (ад азот + фіксацыя') — працэс звязвання малекулярнага азоту атмасферы ў арганічныя азоцістыя злучэнні, які ажыццяўляюць азотфіксатары.
АЗУР (фр. azur = блакіт, ад ар. lazavard = сіні камень) — сіні фарбавальнік, які атрымліваіоць з метыленавай сінькі; выкарыстоўваецца ў мікраскапічнай тэхніцы пры даследаванні крыві, мікраарганізмаў.
АЗУРЫТ (ад фр. azur = блакіт, ад ар. lazavard = сіні камень) — мінерал класа карбанатаў блакітнага або сіняга колеру; медная руда.
АІД (гр. Aides = імя бога падземнага свету ў старажытнагрэчаскай міфалогіі) — царства мёртвых, апраметная.
АІДЫЁПС (н.-лац. oidiopsis) — недасканалы грыб сям, маніліевых, які паразітуе на лісці флёксаў і іішіых раслін.
АІДЫУМ (лац. oidium, ад гр. oidion = яечка) — грыбная хвароба вінаграду, якая характарызуецца ўтварэннем на ўсіх надземных органах расліны шаравата-белага налёту.
АІЛ (цюрк. ail) — 1) пасёлак качавога тыпу ў кіргізаў і алтайцаў у мінулым; 2) сельская адміністрацыйна-тэрыгарыяльная адзінка ў Кыргызстане; 3) качавая сямейная група ў мангольскіх народаў.
АІСТАПддЫ (н.-лац. aistopoda) — атрад выкапнёвьгх земнаводных, якія лічацца зыходнымі формамі сучасных атрадаў хвастатых і бязногіх земнаводных; вымерлі ў пермскім перыядзе.
ДЙвА (цюрк. ajva) — пладовае дрэва сям. ружавых, пашыранае пераважна на Каўказе, у Іране, Сярэд. Азіі, а таксама падобны на яблык плод гэтага дрэва, цвёрды, даўкі на смак; на Беларусі вырошчваецца аматарамі.
АЙКАНІМІКА (ад гр. oikos = жыллё + onyma = імя) — раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы. АЙКАНІМІЯ (ад гр. oikos = жыллё + onyma = імя) — сукупнасць айконімаў пэўнай тэрьггорыі.
АЙКППТ (ад англ. Aykin = прозвішча англ. геолага) — рэдкасны мінерал класа сульфасолей свінцова-шэрага колеру з металічным бляскам.
АЙКОШМ (ад гр. oikos = жыллё + onyma = імя) — лінгв. уласная назва населенага пункта.
АЙКУМЕНА (гр. oikumene = уся зямля, ад оікео = насяляю) — тэрыторыя зямнога шара, населеная людзьмі.
АЙЛАНТ (н.-лац. ailanthus, ад малайск. ajlant) — дрэва сям. сімарубавых, пашыранае пераважна ў KiTai, Індыі, Аўстраліі, лісце якога скормліваюць гусеніцам шаўкапрада.
АЙМАК (манг. ajmak) — 1) род, племя ў манголаў і цюркскіх народаў; 2) буйная адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка ў Манголіі; 3) мясцовая назва раёна ў Бураціі і на Алтаі.
АЙНАХОЯ (ад гр. oinos = віпо + cheo = лью) — старажытнагрэчаскі гліняны або металічны збан для віна.
АЙРАН (цюрк. ajran) — малочны прахаладжальны напітак, распаўсюджаны ў Сібіры, Казахстане, Сярэд. Азіі і на Каўказе.
АЙРШЫРЫ (апгл. Ayrshire = назва графства ў Шатландыі) — малочная парода кароў, выведзеная ў Шатландыі.
Айсберг (англ. iceberg, ад ісе = лёд + berg = гара) — вялікі масіў мацерыковага або піэльфавага лёду, які плавае ў акіяне, моры або ляжыць на мелі.
Айсшг (англ. icing) — пракід шайбы праз усе зоны пры гульні ў хакей.
АКАВІТА (лац. aqua vitae = вада жыцця) — 1)уст. гарэлка, настоеная на каранях; 2) перан. жыватворны напітак.
АКАДЭМІЗМ (фр. academisme) — 1) чыста тэарэтычны кірунак у навуцы і адукацыі; 2) адрыў тэорыі ад практыкі ў навуцы і мастацтве; 3) напрамак у выяўленчым мастацгве 16—19 ст., які ўстанавіў традыцыйныя правілы выкарыс-
тання класічных узораў і супрацьстаяў рэалістьгчнаму напрамку.
АКАД^МІК (лац. academicus = акадэмічны) — вучонае званне правадзейнага члена акадэміі, a таксама асоба, якая мае гэта званне.
АКАДЭМІЧНЫ (лац. academicus) — 1) які адносіцца да акадэміі, належыць ёй (напр. а-ая бібліятэка); 2) вучэбны (у прымяненні да вышэйшых навучальных устаноў) (напр. а. год); 3) які прытрымліваецца норм, правіл, уласцівых акадэмізму (напр. а. жывапіс); 4) чыста навуковы, іэарэтычны (напр. а-ая дыскусія).
АКАДЭМІЯ (лац. academia, ад гр. Akademeia) — 1) філасофская школа, заснаваная Платонам у 4 ст. да н.э. у свяшчэнных садах міфічнага героя Акадэма паблізу Афін; 2) вышэйшая навуковая або мастацкая ўстанова (напр. Нацыянальная а. навук Беларусі); 3) назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльных галінах навукі (напр. ваенная а., сельскагаспадарчая а.).
АКАЖЎ (фр. acajou, ад індз. acaju = чырвонае дрэва) — дрэва сям. анакардыевых, пашыранае ў тропіках; дае каштоўную драўніну, едкі бальзам, алей і камедзь.
АКАЗІЯ (лац. occasio = выпадак, падстава) — 1) зручны выпадак (напр. паслаць пісьмо з аказіяй); 2) нечаканае здарэнне, непрадбачаны выпадак (Вось дык а.!).
АКАЗІЯНАЛІЗМ (ад с.-лац. оссаsionalis = выпадковы) — 1) ідэалістычны напрамак у еўрапейскай філасофіі 17 ст., які адмаўляў сувязь
паміж псіхічнымі і фізічнымі з’явамі; 2) лінгв. слова, пабудаванае па законах дадзенай мовы, але ўжытае адзін раз, для дадзенага выпадку.
АКАЗІЯНАЛЬНЫ (с.-лац. occasionalis = выпадковы) — лінгв. які не адпавядае агульнапрынятаму ўжыванню, абумоўлены спецыфічным кантэкстам ужывання.
АКАЛАДА (фр. accolade) — прамая або фігурная дужка, якая злучае некалькі нотных станаў у музычным творы.
АКАЛЬКУЛІЯ (ад а+ лац. calculare = лічыць) — парушэнне здольнасці лічыць і разумець лікі ў выніку некаторых захворванняў галаўнога мозгу.
АКАМАДАЦЫЯ (лац. accommodatio) — прыстасаванне да пэўных умоў, з’яў, абставін (напр. а. вока, а. органаў мовы).
АКАМАДЗІРАВАЦЬ (лац. ассотmodare) — прыстасоўваць.
АКАМПАНАВАЦЬ гл. акампаніраваць.
АКАМПАНЕМЕНТ (фр. ассотpagnement) — 1) музычнае суправаджэнне спеваў, дэкламацыі або ігры па інструменце; 2) перан. падзеі, з’явы, якія ствараюць гукавы фон чаму-н. (напр. а. кананады).
АКАМПАНІРАВАЦЬ, акамПАНАВАЦЬ (іт. accompagnare) — выконваць акампанемент.
АКАМПАІПЯТАР (іт ассотраgnatore) — той, хто акампаніруе, выконвае партыю акампанемента. АКАНІТ (н.-лац. aconitum, ад гр. akoniton) — травяністая расліна сям. казяльцовых з буйнымі жоўтымі, сінімі, фіялетавымі кветкамі
ў іронках, пашыраная ва ўмераных і субтрапічных зонах; боцікі.
АКАНТ (н.-лац. acanthus, ад гр. akanthos) — 1) травяністая расліна сям. акантавых з буйным фігурным лісцем у разетках, пашыраная ў тропіках і субтропіках; 2) архіт. скулытгурнае ўпрыгожанне капітэлі, карніза ў выглядзе лісця гэтай расліны.
АКАНТАЛІМАН (н.-лац. acantholimon) — калючая кустовая расліна сям. плюмбагавых з пурпуровымі, чырвонымі або ружовымі кветкамі ў каласках, пашыраная ад Балканскага паўвострава да Цэнтр. Азіі.
АКАНТАМАРФІТЫ (н.-лац. асаntomorphitae) — падгрупа выкапнёвых марскіх водарасцей або іх цыстаў з групы акрытархаў са сферычнай або эліпсападобнай абалонкай без грэбеняў, з простымі або разгалінаванымі вырастамі.
АКАНТАПАНАКС (н.-лац. асапthopanax) — кустовая расліна сям. араліевых з фіялетава-бурымі кветкамі ў шарападобных парасоніках, пашыраная ў Паўд.-Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
АКАНТАРЬП (н.-лац. acanthaгеа) — атрад прасцейшых падкласа радыялярый, які аб'ядноўвае больш як 140 марскіх планктонных аднаклетачных жывёл з мінеральным шкілетам з сернакіслага стронцыю.
АКАНТАСАМАТЫДЫ (н.-лац. acanthosomotidae) — сямейства насякомых атрада паўцвердакрылых; шкодзяць лісцевым дрэвам і кустам.
АКАНТАСФЕРА (н.-лац. acanthosphaera) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая трапляецца ў планктоне азёр і рэк.
АКАНТАЦЭФАЛАЛбпЯ (ад аканпіацэфалы + -логія) — навука, якая вывучае паразітычных чарвей у арганізме рыб, птушак, млекакормячых.
АКАНТАЦЭФАЛЕЗ (ад акантацэфальі) — глісная хвароба жывёл, якая выклікаецца акантацэфаламі.
АКАНТАЦЭФАЛЫ (ад гр. асапtha = калючка + kephale = галава) — клас нематгельмінтаў, чэрві з вераценападобным целам даўжынёй ад 1 да 65 см, якія з’яўляюцца паразітамі рыб, птушак і млекакормячых; скрэбні.
АКАНТОДЫ (н.-лац. acanthodei, ад гр. akantha = калючка) — група вымерлых акулападобных рыб, на плаўніках якіх, акрамя хваставых, былі моцныя калючыя шыпы; жылі ў палеазоі.
АКАНТЫТ (ад гр. akantha = калючка) — мінерал класа сульфідаў жалезіста-чорнага колеру, сульфід серабра з групы аргешпыту.
АКАШ (з мовы мбуба okapi) — парнакапытнае млекакормячае сям. жырафавых, якое пашырана ў Афрыцы.
А КАШТЭ (лац. a capite = ад раздзела) — 1) першы радок новага раздзела; 2) частка тэксту, якая пачынаецца з абзаца.
А КАПЭЛА (іт. a cappella) — харавы спеў без інструментальнага суправаджэння.
АКАРАІДОЗЫ (н.-лац. acaroidea, ад гр. akari = клешч) — інвазійная хвароба скуры жывёл і чалавека, якая выклікаецца кароставымі кляшчамі.
АКАРАЛОГІЯ (ад гр. akari = клешч + -логія) — раздзел заалогіі, які вывучае кляшчоў.
АКАРАЛІДОЗ (ад гр. akari = клсіпч + лац. apis = пчала) — хвароба пчол, якая выклікаецца кляшчом.
АКАРАСІібРА (н.-лац. acarospoга) — накіпны сумчаты лішайнік сям. акараспоравых, які расце на валунах і цэментаваных падмурках.
АКАРДЭАНІСТ (ад акардэон) — музыкант, які upae на акардэоне.
АКАРДЭОН (фр. accordeon) — храматычны гармонік з клавіятурай фартэпіяннага тыпу для правай рукі.
АКАРОЗЫ (ад гр. akari = клешч) —тое, што і акарынозы.
АКАРЬІДЫІ (н.-лац. acaridiae) — група кляітічоў атрада акарыформпых, сярод якіх многія — пікоднікі збожжа, сельскагаспадарчых прадуктаў, паразіты жывёл і чалавека.
АКАРЫНА (іт. ocarina = ліпіар. гусяня) — музычны інструмент класа аэрафонаў віду глабулярных флейтаў, мае гліняны корпус, свістковае прыстасаванне, 8—10 ігравых адгулін.
АКАРЬШОЗЫ (ад гр akari = клспгч + -ноз) — хваробы, якія выклікаюцца паразітычнымі кляшчамі, напр. кароста.
АКАРЫНЫ (н.-лац. асагіпа, ад гр. akari = клешч) — група членіста-
ногіх жывсл класа арахнідаў з шарападобпым або прадаўгаватым целам даўжынёй ад 0Д мм да 3 см, якая ў сусветнай фауне налічвае больш за 10 тысяч відаў; многія — паразіты, пераносчыкі ўзбуджальнікаў розных хвароб; кляшчы.