Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЛЮТЭРАНСТВА (ад лютэранін) — адно з пратэстанцкіх веравучэпняў (гл. пратэсгпантызм), якое ўзнікла ў 16 ст. у Германіі на аснове вучэння М.Лютэра і пашырылася гал. ч. у Германіі і скандынаўскіх краінах.
ЛЮТЭСЦЭНС (лац. lutescens = які робіцца жаўтаватым) — разнавіднасць мяккай пшаніцы з белым безасцюковым коласам і чырвоным зернем.
ЛЮТЭЦЫЙ (н.-лац. lutecium, ад лац. Lutecia = Парыж) — хімічны элемент сям. лантаноідаў, бліскучы метал.
ЛЮФА (ням. Luffa, ад ар. luf) — травяністая расліна сям. гарбузовьгх, пашыраная ў тропіках і субтропіках, завязь якой ужываецца ў ежу, а са спелых пладоў робяць мачалкі, летнія галаўныя ўборы і інш.
ЛЮФТ (ням. Luft = паветра) — зазор паміж спалучанымі паверхнямі частак машьпіы.
ЛЮФТПАЎЗА (ням. Luftpause = паветраная паўза) — невялікая па-
л
ўза, з дапамогай якой пры выкананні музычнага твора вылучаецца пачатак матыва, фразы і інш.
ЛЮЦЬІПАР (польск. lucyper, ад лац. lucifer = той, хто прыносіць святло) — сатана, д’ябал.
люцыферАзы (ад люцыферыны) — ферменты, якія каталізуюць акісленне люцыферынаў, забяспечваючы працэсы біялюмінесуэнцыі.
ЛЮЦЫФЕРЬПГЫ (ад лац. lucifer = які нясе святло) — арганічныя злучэнні, якія ўдзельнічаюць у люмінесцэнцыі арганізмаў, што свецяцца.
ЛЮЦЭРНА (польск. lucema < ням. Luzerne, ад фр. luzeme) — травяністая раслша сям. бабовых з трайчастым лісцем і светла-бэзавымі або цёмна-фіялетавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы; на Беларусі вьірошчваецца як кармавая.
ЛЮЭС (лац. lues = зараза, хвароба) — тое, што і сіфіліс.
ЛЯ (лац. 1а) — шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.
ЛЯКРОС (фр. la crosse = клюшка) — спартыўная камаіідная канадская гульня з мячом і ракеткайклюшкай.
ЛЯЛЕМАНЦЫЯ (н.-лац. lallemantia) — травяністая расліна сям. губакветных з ланцэтападобным лісцем і белаватымі кветкамі, пашыраная ў Іране, Індыі, Пакістане; дае тэхнічны алей; на Беларусі — вопытаыя пасевы.
ЛЯЛГУС (н.-лшац. colisa lalius) — рыба атрада акунепадобных, пашыраная ў вадаёмах Індыі; вядома як акварыумная.
ЛЯМАВАЦЬ (польск. lamowac, ад фр. lame = бляшка, паясок) — абшываць край матэрыялу, адзення іншым матэрыялам, тасьмой, футрам.
ЛЯМАНТ (польск. lament, ад лац. lamentum) — 1) крык, плач са скаргамі, жальбамі; 2) жанр старажытнай беларускай літаратуры, празаічны або всршаваны твор, напісаны з выпадку смерці якой-н. значнай асобы, а таксама вялікага асабістага ці грамадскага няшчасця.
ЛЯМАНТАВАЦЬ (польск. lamentowac, ад лац. lamentari) — моцна і працягла крычаць, галасіць.
ЛЯМБЛІЁЗ (ад лямблія') — захворванне органаў стрававашія чалавека, якое выклікаецца лямбліямі.
ЛЯМБЛІЯ (н.-лац. lamblia, ад рус. В.Лямбль = прозвііігча рус. ўрача 19 ст.) — прасцейшае класа жгуцікавых; паразітуе ў кішэчніку млекакормячых (грызуноў), птушак, паўзуноў і земнаводных, у тонкім кішэчніку, жоўцевых пратоках і пузыры чалавека, выклікае страўнікава-кішэчпыя захворванні.
ЛЯМЕНТА (іт. lamento, ад лац. lamentum = рыданне) — назва п’ес жалобнага, журботнага характару, шырока вядомых у музыцы барока.
ЛЯМЕНТАЦЫЯ (лац. lamentatio) — скарга, нараканне.
ЛЙМКА (рус. лямка, ад фш. lamsa = пятля, повад, аркан) — шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу.
л
ЛЯМПА (польск. lampa < лац. lampas, ад гр. lampas) — 1) прыбор для штучнага асвятлення з дапамогай электрычнага току, газы і інш.; 2) прылада для асвятлення або награвання спецыяльнага прызначэння (напр. шахцёрская л., паялыіая л.).
ЛЯМУС (польск. lamus, lemus, ад с.-в.-ням. lem-hus = гліняпы будынак) — мураваны або драўляны будынак для зберагання гаспадарчых прылад, збожжа, прадуктаў.
ЛЯНЗІТЭС (н.-лац. lenzites) — губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на адмерлай драўніне лісцевых парод, выклікае белую гніль.
ЛЯНІ (фш. Іаапі) — асноўная адміпісзрацьійпа-тэрытарыяльная адзінка ў Фінляндыі.
ляшс (лац. lapis = камень) — азотнакіслае серабро, крышталічны парашок, які выкарыстоўваецца ў медыцыне як процізапаленчы сродак.
ЛЯШС-ЛАЗУРАК (ад лац. lapis = камень + lazur = блакіт) — тое, што і лазурыт.
ЛЯПІСТА (н.-лац. lepista) — шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на подсціле і гумуснай глебе ў лясах, парках, садах; ядомы.
ЛЯПСУС (лац. lapsus = падзенне, няправільны крок) — грубая, недарэчная памьшка.
ЛЯПТОБРЫУМ (н.-лац. leptobryum) — лістасцябловы мох сям. брыевых, які траплясцца на сырой, гліністай, пясчанай глебе ў лагчынах, лясах, на гнілой драўніне, балотах, палях, камеішых сценах.
ЛЯРД (англ. lard) — топленае свіное сала.
ЛЯСКЁЯ (н.-лац. leskea) — лістасцябловы мох сям. ляскеевых, які трапляецца на ствалах дрэў, часам на камянях у цяпістых лясах.
ЛЯСЭ (фр. Іасё, ад ням. Lesezeichen = закладка) — стужачка-закладка, звычайна шаўковая, якая прыклейваецца да верхняй часткі кніжпага блока.
ЛЯТАЛЬ (лац. letalis = смяртэльны) — ген, які блакіруе развіццё палавых клетак або дарослых арганізмаў і выклікае іх гібель.
лятАльнасць (ад лятальны) — смяротнасць; паказчык медыцынскай статыстыкі.
ЛЯТАЛЬНЫ (лац. letalis = смяртэльны) — смяротны (проціл. вітальны').
лятэкс (лац. latex = рэчыва, сок) — млечны сок каўчуканосных раслін.
ЛЯЎКАС (гр. leukos = белы) — мелавы грунт на жывёльным або рыбным клеі, які выкарыстоўваўся ў іканапісе і ўжываецца ў дэкаратыўна-прыкладным мастацгве.
ЛЯЎКОБРЫУМ (н.-лац. leucobryum) — лістасцябловы мох сям. ляўкобрыевых, які трапляецца на глебе ў вільготных і сырых хвойных і мяшаных лясах.
ЛЯЎКОШЯ (ад гр. leukos = белы + ion = фіялка) — травяністая расліна сям. крыжакветных з пахучымі кветкамі розных колераў у гропках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Усх. Азіі і Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; мацыёла.
Даведачнае выданне
БУЛЫКА Аляксандр Мікалаевіч СЛОЎНІК ІНШАМОЎНЫХ СЛОЎ
У 2 тамах
Том 1. A—Л
Адказны за выданне Л.В.Календа
Рэдактары: Г.І.Дайлідава, І.У.Саламевіч
Мастацкі рэдактар У.М.Жук
Тэхнічны рэдактар М.І Гоыневіч
Карэктары: Н.У.Бохан, С.В Рабец. А.В.Семенчукова,
В.П.Спірыдонава, В М. Чудакова
Камп'ютэрная падрыхтоўка выданпя: С.АМакаёнак (заг. рэдакцыі), І.У.Грыцэль, А.У.Гурыновіч, І.В.Касцюкевіч,
I. М. Кузьмянкова, С. М. Хаустовіч
Падпісана да друку 06.08.99. Фармат 84x108 /з2. Папера газетная. Гарнітура Таймс. Друк высокі. Ум. друк. арк. 38,64. Ум. фарб.-адб. 38,64. Ул.-выд. арк. 51,55. Тыраж 5000 экз. Заказ 3240.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавснтва «Бсларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 10 ад 31.12.97. Рэспубліка Беларусь. 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 15а.
Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка на ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінаце ВПП імя Я.Коласа. Рэспубліка Беларусь. 220005, г. Мінск, вул. Чырвоная, 23.
9
ISBN 985-11-0152-4
789851 101524
А-Л