Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЛІТАГЮН (ад літа+ лац. ропеге = класці) — белая мінеральная фарба, сумесь сярністага цынку і сернакіслага барыю.
ЛІТАР (рус. лмтер, ад лац. littera = літара) — дакумент на права бясплатііага або льготнага праезду з пазначанай на ім умоўнай літарай. ЛІТАРА (польск. litera, ад лац. littera) — 1) графічны знак, які абазначае гук ці спалучэнне гукаў; 2) такі знак, выразаны на металічным брусочку для друкарскага набору.
ЛІТАРАЛЬ (лац. litoralis = берагавы) — прыбярэжная паласа марскога дна, якая агаляецца ў час адліву.
ЛІТАРАЛЬНЫ1 (польск. literalny, ад лац. litteralis) — 1) дакладны.
Л
даслоўны (напр. л. пераклад); 2) прамы, не пераносны (напр. л. сэнс).
ЛІТАРАЛЬНЫ 2 (лац. litoralis, ад litus = узбярэжжа) — прыбярэжны (напр. л-ыя адклады).
ЛІТАРАТАР (лац. literator) — 1) пісьменнік; 2) літаратуразнавец.
ЛІТАРАТУРА (лац. litteratura) — 1) сукупнасць твораў пісьменнасці якога-н. народа, эпохі або ўсяго чалавецтва; 2) від мастантва, якое аддюстроўвае жыццё, стварае мастацкія вобразы пры дапамозе слова, мовы, а таксама творы гэтага мастацтва; 3) сукупнасць твораў, прац па якой-н. галіне ведаў, нейкаму спецыяльнаму пытанню (напр. метадычная л., навуковая л.).
ЛІТАРЫНЫ (н.-лац. littorinidae) — сямейства марскіх пярэднежабравых малюскаў.
ЛІТАСІДЭРЫТЫ (ад літа+ сідэрыт) — каменна-жалезныя метэарыты, асноўная маса якіх уяўляе сабой губку з нікелістага жалеза, поры якой запоўнены мінераламі; уваходзінь у клас сідэралітаў.
ЛІТАСКОП (ад гр. lis = палатно + -скоп) — тое, што і літакінаскоп.
ЛІТАСОЛІ (ад літа+ лац. solum = зямля, глеба) — слабаразвітыя маласільныя глебы, якія фарміруюцца на шчыльных пародах, пераважна ў гарах.
ЛІТАСФЕРА (ад літа+ сфера) — верхііяя цвёрдая абалонка зямнога шара.
ЛІТАТАМНІІ (ад літа+ гр. thamnos = куст) — чырвоныя водарасці класа фларыдэевых, якія пашыраны ў цёплых морах; разам з караламі ўтвараюць рыфы}.
ЛГГАТРЫПСІЯ (ад літа+ гр. tripsis = расціранне) — аперацыя раздрабнення камянёў у мачавым пузыры.
ЛГГАТРЫХТАР (ад літа+ гр. tribo = расціраю) — шчыпцы для раздрабнення камянёў у мачавым пузыры.
ЛІТАТЭКС (адліта+ лац. texo = складаю) — тып размнажальных машын для шматразовага фатаграфавання адлюстраванняў невялікага памеру.
ЛІТАЎРЫ [ад гр. (ро)1у = многа + taurea = барабан] — старажытны мембранны ўдарны музычны інструмент накшталт барабана.
ЛІТАФАНІЯ (ад літа+ гр. phanos = ясны, празрысты) — 1) дэкаратыўныя вырабы з абпаленага непаліванага фарфору, малюнкі на якім бачны пры разгляданні на святло; 2) спосаб стварэння такіх вырабаў; 3) падрыхтоўчыя барэльефныя адлюстраванні на воску для вырабу карцін на паперы, якія відаць пры прасвечванні.
ЛІТАФІЛЬНЫ (ад літа+ гр. phileo = люблю); л-ыя элем е н т ы — група хімічных элементаў, якія складаюць асноўную масу мінералаў зямной кары.
ЛІТАФІТЫ (адліта+ -фіты) — расліны, якія растуць на скалах і камянях (імхі, лішайнікі, некаторыя водарасці і інш.).
ЛІТАХРАМІРАВАЦЬ (ад літа+ гр. chroma = фарба) — друкаваць літаграфскім спосабам у фарбах.
ЛГГАХРЫЗАГРАФІЯ (ад літа+ гр. chrysos = золата + -графія) — літаграфскі друк бронзавай фарбай.
ЛІТОГРАФ (ад літаграфія) — спецыяліст у галше літаграфіі.
ЛІТОТА (гр. litotes = прастата) — разнавіднасць метаніміі: зварот мовы, процілеглы гіпербаіе', замена якога-н. выразу іншым, раўназначным.
ЛІТР (фр. litre, ад гр. litra = фунт) — 1) мера аб'ёму і ёмістасці ў Метрычііай сістэме мер (С1), роўная 1000 см3; 2) пасудзша такой ёмістасці.
ЛІТРА (гр. litra) — асноўная адзінка візантыйскай манепіай Bari, роўная 327,45 г.
ЛІТРАЖ (фр. liltrage) — аб’ём якой-н. пасудзіны ў літрах.
ЛІТУРГІЯ (гр. leiturgia) — хрысціянскае набажэнства, у час якога робяць прычасце (у праваслаўных — абедіія, у католікаў і лютэран — ліеса 1).
ЛІТЫЙ (н.-лац. lithium, ад гр. lithos = камеііь) — хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які вькарыстоўваецца пераважна ў ядзернай энергетыцы.
ЛІТЫФАНТЭС (н.-лац. lithyphantes) — павук сям. цянстнікаў, які жыве на паверхні глебы ў сухіх мясцінах.
ЛІТЫЯ (ад гр. lite = просьба, маленне) — 1) кароткае царкоўнае богаслужэнне ў прытворы хрысціянскага храма; 2) абрад адпявалня нябожчыка ў час ходу жалобнай працэсіі і на могілках.
ЛІУР (фр. livre, ад лац. libra = фунт) — 1) сярэбраная манета ў сярэдпевяковай Францыі; 2) грашовая адзінка ў Францыі да ўвядзенпя франка (1799 г ), роўная 240 дэнье', 3) даўнейшая фраііцузская мера вагі, роўная 1/2 кг.
ЛІЎРЭЯ (фр. livree) — форменная, звычайна вышытая галунамі адзежа для швейцараў, лакеяў і інш.
ЛІФ (рус. лнф, ад гал. lijf) — частка жапочай сукенкі, якая аблягае грудзі і спіну.
ЛІФТ (англ. lift) — машьпіа для падымапня пасажыраў і грузаў у шматпавярховых дамах, шахтах і інш.
ЛІХЕНАГНДЫКАЦЫЯ (ад гр leichen = ліпіайнік + лац. indicare = указваць, вызначаць) — выкарыстанііе лішайнікаў у якасці біялагічных індыкапіараў ступені забруджанасці атмасфернага паветра.
ЛІХЕНАЛОГІЯ (ад гр. leichen = лішайпік + -логія) — раздзел батанікі, які вывучае лішайнікі.
ЛІХІЯ (н.-лац. lichia) — рыба сям. стаўрыдавых, пашыраная ў Атлантычным і Індыйскім акіянах.
ЛІХТАР (польск. lichtarz, ад с.-вням. liuhtaere) — род лямпы з закрытым шклом для асвятлеіпія двароў, вуліц і ішп.
ЛІХТЭР( гал. lichter) — невялікае грузавое, пераважна несамаходнае марское судна тыпу баржы.
ЛШЫЙ (н.-лац. lycium) — кустовая расліна сям. паслёнавых з падоўжаным лісцем і ружова-бэзавымі кветкамі, пашыраная ў трапічных і ўмераных зонах; трапляецца на поўдш Беларусі; вырошчваецца як дэкаратыўная.
ЛІЦЭЙ (лац. lyceum, ад гр. Lykeion = школа ў Афінах, дзе вучыў Арыстоцель) — 1) сярэдпяя агульнаадукацыйлая навучалыіая ўстанова ў некаторых краінах Зах. Еўропы, Лац. Амерыкі, Афрыкі; ёсць і на Беларусі; 2) прывілеява-
ная навучальная ўстанова для сыноў дваран у царскай Расіі.
ЛІЦЭНЗІЯ (рус. лнцензня, ад лац. licentia = права, дазвол) — 1) дазвол кампетэнтнага дзяржаўнага органа на прывоз тавараў або іх вываз за мяжу; 2) дазвол на выраб якой-н. прадукцыі, выкарыстанне вынаходніцтва, на адстрэл дзікіх жывёл, паляванне на якіх абмежавана,
ЛІЦЭНЦЫЯ (польск. licencja, ад лац. licentia = права, дазвол) — адступленне ад агульнапрынятых правіл (звычайна ў галіне мастацгва).
ЛІЦЭНЦЫЯТ (с.-лац. licentiatus = звольнены, адпушчаны) — 1) выкладчык у сярэдневяковых універсітэтах, які меў права чытаць лекцыі да абароны доктарскай дысертацыі; 2) псршая вучоная ступень у некаторых краінах Зах. Еўропы і Лац. Амерыкі.
ЛІШТВА (ст.-польск. lisztwa, ад с.-в.-ням. liste) — 1) накладная планка вакол дзвярнога ці аконнага праёма; 2) нашытая палоска матэрыі для аддзелкі, падрубкі.
ЛІЯЗЫ (ад гр. Іуо = раствараю) — клас ферментаў, якія каталізуюць у арганізме рэакцыі расшчаплення малекул арганічных рэчываў.
ЛІЯНЕЗ (фр. lyonnaise, ад Lyon = назва горада ў Францыі) — баваўпяная шчыльная тканіна з рубчыкамі.
ЛІЯНЫ (фр. Ііапе, ад Her = звязваць) — расліны, якія не здольны самастойна захоўваць вертыкальнасць сцябла і выкарыстоўваюць для апоры іншыя расліны, скалы, будьпкі; пашыраны пераважна ў трапічных лясах, бываюць лазячыя і павойныя.
ЛІЯТРАГПЯ (ад гр. Іуо = раствараю + -трапія) — уплыў раствораных рэчываў на малекулярныя ўласцівасці растваральніка.
ЛІЯФІЛ (н.-лац. lyophyllum) — шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на глебе, лясным подсціле, гнілой драўніне; большасць відаў ядомыя.
ЛІЯФІЛІЗАЦЫЯ (ад ліяфільнасць) — спосаб сушэння вільготных матэрыялаў (тканак або інпіых біялагічных аб’ектаў) у замарожаным стане ў вакууме.
ЛІЯФІЛЬНАСЦЬ (ад гр Іуо = раствараю + phileo = люблю) — здольнасць рэчываў інтэнсіўна ўзаемадзейнічаць з малекуламі вадкага асяроддзя, да якога гэтае рэчыва дакранаецца (гл. таксама гідрафільнасць).
ЛІЯФОБНАСЦЬ (ад гр Іуо = раствараю + phobos = страх) — здольнасць рэчываў вельмі слаба ўзаемадзейнічаць з малекуламі вадкага асяроддзя, да якога гэтае рэчыва дакранаецца (гл. таксама гідрафобнасць).
лбБЗПС (рус. лобзнк, ад ням. Laubsage) — ручны інструмент для выпілоўвання ўзораў на фанеры або мяккім метале.
ЛОБІ (англ. lobby = кулуары) — 1) сістэма кантор, агенцгваў буйных банкаў і манаполій пры заканадаўчых органах некаторых краін, якія ўплываюць на заканадаўцаў і дзяржаўных чыноўнікаў з мэтай прыняцця або адхілення тых ці іншых законаў у інтарэсах гэтых банкаў і манаполій; 2) агенты такіх кантор і агенцтваў,
ЛОВЕРДЭК (англ. lower deck) — ніжняя палуба на судне.
-ЛОГ, -ЛАГ (гр. logos = слова; вучэнне) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «той, хто займаецца навукай», «слова», «маўленне».
ЛОГАНЕЎРдз (ад гр. logos = слова + неўроз) — разлад моўнай функцыі чалавека, які наступае ў выніку неўратычнага стану асобы.
ЛОГАПАТАЛОГІЯ (ад гр. logos = слова + паталогія) — разлад маўлення.
ЛОГАС (гр. logos = панявде; думка, розум) — духоўны першапачатак, сусветны розум, абсалютная ідэя ў ідэалістычнай філасофіі.
ЛОГЕР (ням. Logger) — тое, што і дрыфтэр.
ЛОГІКА (лац. logica, ад гр. logike) — 1) навука аб законах і формах мыслення; 2) ход разважанняў (напр. л. думкі); 3) унутраная заканамернасць чаго-н. (напр. л. падзей).
-ЛОГІЯ (гр. logos = слова; вучэнне) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае папяццям «навука», «вучэнне», «веды».
ЛОДЖЫЯ (іт. loggia) — 1) адкрытая галерэя, якая прымыкае да будынка; памяшканне з каланадай замест вонкавай сцяны; 2) балкон жылога дома ў выглядзе нішы.
ЛОЖА (фр. loge) — 1) месца ў глядзельнай зале, аддзеленае перагародкай (вакол партэра і на ярусах); 2) аддзяленне масонскай арганізацыі, а таксама месца сходаў масонаў.
ЛОЗУНГ (рус. лозунг, ад ням. Losung) — 1) заклік, які ў кароткай форме выражае кіруючую ідэю, задачу, патрабаванне, а так-
л
сама плакат з такім заклікам; 2) уст. пароль.
лдКА (лац. loco = на месцы) — 1) умова пагаднення, згодна з якой цана тавару вызначаецца па месцы яго знаходжання (без уліку дастаўкі); 2) аперацыя з іншаземнай валютай або каштоўнымі паперамі на біржы.
лдКАН (рус. локон, ад ням. Locke) — кучаравая або завітая пасма валасоў.
ЛОКУЛААСКАМІЦЭТЫ (н,лац. loculoascomycetidae) — падклас аскаміцэпіаў, для якога характэрна фарміраванне аскаў у поласцях паміж пладовымі целамі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін; аскалакулярныя грыбы.