• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ЛАЎРА (гр. laura) — буйны мужчынскі ііраваслаўны манастыр, які падпарадкоўваецца сіноду 1.
    ЛАЎРЭАТ (лац. laureatus = увенчаны лаўрамі) — 1) пераможца якіх-н. спаборнінтваў, адзначаны лаўровым вянком у старажытных грэкаў і рымлян; 2) зваііне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіпе навукі, тэхнікі, мастацтва; 3) пераможца мастацкага конкурса.
    ЛАЎРЭНСІЙ [ад англ. E.Lawrence = прозвішча амер. фізіка (1901—1958)] — штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент сям. актыноідаў.
    ЛАЎСАН [рус. лавсан, ад Ла(бораторня) в(ысокомолекулярных) с(оеднненнй)	А(кадемші)
    н(аук)] — сінтэтычнае валакно, якое выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці, а таксама тканіна з такога валакна.
    ЛАЎСОШЯ [н.-лац. lawsonia, ад J.Lawson = прозвішча шв. натураліста (памёр у 1747 г.)] — кустовая расліна сям. чальчаковых з светла-жоўтымі або чырвонымі пахучымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках; вырошчваецца як дакаратыўная і фарбавальная расліна (з лісця атрымліваюць хну).
    ЛАЎТЭРБАРНІЕЛА (н.-лац. lauterbomiella) — каланіяльная зялёная водарасць сям. сценадэсмавых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.
    ЛАФАКАЛЁЯ (н.-лац. laphocoІеа) — пячоначны мох сям. лафакалеевых, які расце ў вільготных месцах, цяністых лясах на глебе, гнілой драўніне.
    ЛАФАТРЫХІ (ад гр. lophos = пучок + thriks, -ichos = валасы) — бакпіэрыі з пучком жгуцікаў на адным з канцоў клеткі.
    ЛАФАФОРА (n.-лац. laphophoга) — расліна сям. кактусавых з шарападобнымі сцёбламі без калючак і ружовымі, белымі або жоўтымі кветкамі, пашыраная на поўдні ЗПІДк і ў Мексіць!.
    ЛАФЁТ (ням. Lafette, ад фр. 1’affut) — станок, на якім умацоўваецца ствол гарматы для надання яму пэўнага становйііча перад стрЗлам, а таксама для перамяшчэння гарматы.
    ЛАФІТ (фр. lafite) — сорт чырвонага вінагргіднага віна.
    ЛАФОЗІЯ (н.-лац. lophozia) — пячоначны мох сям. лафозіевых, які расце ў лясах на гнілой драўніне, пясчангй або гліністай глебе, камянях.
    ЛАХНЕЛУЛА (н.-лац. lachnellu1а) — сумчаты грыб сям. гіяласцыфавых, які развіваецца на галінках і ігліцы хвойпых дрэў.
    ЛАХНЕЯ (н.-лац. lachnea) — сумчаты грыб сям. пецыцавых, які развіваецца на глебе, рэштках драўніны ў лясах.
    ЛАХТА (фін. lahti) — мелкаводная марская бухта ў Фінскім заліве.
    ЛАЦАРОШ (іт. lazzaroni, ад ісп. lazaro = жабрак) — 1) удзельнікі паўстання ў Паўн. Італіі супраць іспанскага панавання ў 17 ст.; 2) назва дэкласавапых элемептаў у Італіі ў 18—19 ст.
    ЛАЦМАЙСТАР (ад лоцыя + майспіар) — службовая асоба, якая загадвае службай марской бяспекі,
    назірае за станам агараджальных знакаў на рэйдах і фарватэрах.
    ЛАЦЫ (іт. lazzi, ад lazzo = жарт) — буфоіпіыя трукі, камічііыя нумары (музычныя, акрабагычныя, танцавалыіыя, славесныя), уключалыя ў асноўнае дзеяіпіе камедыі масак.
    ЛАШТ (ст.-польск. laszt, ад с.-в.ням. last = груз) — адзінка масы ў сістэме мер Вялікага кііяства Літоўскага (120 пудоў); выкарыстоўвалася пры меранні сыпкіх рэчываў (збожжа, солі і ііші ).
    ЛАЯЛІСТЫ (аіігл. loyalists) — прыхільнікі мепіраполіі ў час вайны за незалсжнасць у Паўн. Амерыцы ў 1775—1783 гг.
    ЛАЯЛЬНЫ (фр. loyal = літар. верны) — 1) які трымаецца ў межах закону, часам толькі знсшне; 2) які карэктна адносіцца да каго-н., чаго-н.
    ЛЕАШДЫ (ад лац. leo, -onis = леў) — паток метэораў, радыянт якога знаходзіцца ў сузор’і Льва.
    ЛЕАПАРД (лац. leopardus, ад гр. Icopardos) — буйны драпежнік сям. кашэчых з плямістай поўсцю, які водзіцца ў Афрыцы і Паўд. Азіі.
    ЛЕВАМІЦЭЦІН (ад лац. laevus = левы + гр. mykes, -etos = грыб) — лекавы прэпарат, антыбіётык, які прымяняюць пры брушным тыфе, дызеіпэрыі і іншых хваробах.
    ЛЕВАНТ (іт. Levante = Усход) — 1) уст. агулыіая назва краін, размешчаных на ўсх. узбярэжжы Міжземнага мора; 2) усходні вецер на Міжземным, Чорным і Азоўскім морах.
    ЛЕВАНЦІН (фр. levantine) — шаўковая ткаліна з косым пера-
    пляценнем, з якой шыюць блузкі, робяць падкладкі і інш.
    ЛЕВАРЬІН (ад лац. levor, -oris = роўнасць, гладкасць) — лекавы прэпарат, антыбіётык, які прымяняюць пры кандыдамікозах.
    ЛЕВЕЙЛЎЛА (н.-лац. leveillu1а) — сумчаты грыб сям. мучніста-расяных, які развіваецца на травяністых раслінах і дрэвах.
    ЛЕВЕЛЕРЫ (англ. levellers) — радыкалыіа-дэмакратьгчная палітычная групоўка ў Агггліі ў перыяд буржуазнай рэвалюцыі 17 ст., якая выступала за ўстанаўленне рэспублікі, правядзешіе сацыяльных рэформ.
    ЛЕВІРАТ (ад лац. levir = швагер) — звычай некаторых народаў, паводле якога ўдава мае магчымасць (ці нават абавязана) выйсці замуж за брата нябожчыка-мужа.
    ЛЕВІТАЦЫЯ (лац. levitatio = падыманне) — магічны спосаб пераадолення зямнога прыцяжэння (напр. падыманне ўласнага цела намаганнем волі, палёты ў сне і Г.Д.).
    ЛЕВІЯФАН (ст.-яўр. liwjatlian) — 1) вялікае марское страшыдла, аб якім гаворыцца ў Бібліі; 2) перан. нешта велізарнае, страшнае.
    ЛЕВУЛЁЗА (ад лац. laevus = левы) — тое, што і фруктоза.
    ЛЕГАЛІЗАВАЦЬ (фр. legaliser) — узаконьваць, лічыць законным, пераводзіць на легальнае становішча.
    ЛЕГАЛВАЦЫЯ (ад лац. legalis = закоііны) — 1) надаіше закошіай сілы якому-н. акту або дзеянню; 2) у міжнародным праве — засведчанне подпісаў на дакументах,
    прызначаных для дзеяішя ў замежных дзяржавах.
    ЛЕГАЛІЗМ (ад лац. legalis = законны) — паводзіны, якія толькі знешне ўзгадняюцца з агульнапрынятымі маральнымі нормамі, не адпавядаючы сапраўднаму духу маральнасці.
    ЛЕГАЛЬНЫ (рус. легальпый, ад лац. legalis) — прызнаны, дазволены законам.
    ЛЕГАТ1 (лац. legates) — 1) пасол сената, які выконваў палітычныя даручэнні ў Стараж. Рыме; 2) дыпламатычны прадстаўнік рымскага папы, які выконвае спецыяльную місію ў замежных краінах.
    ЛЕГАТ2 (лац. legatem = належнае па завяшчанню) — выкладзенае ў завяшчанні даручэнне выплаціць якой-н. асобе пэўную суму або перадаць ёй пэўную маёмасць.
    ЛЕГАТА (іт. legato = звязна) — муз. звязнае выкананне гукаў, пры якім яны плаўна пераходзяць адзін у другі (проціл. стаката).
    ЛЕГАТЫСІМА (іт. legatissimo) — муз. звязнае выканаііне гукаў, больш плаўнае, чым легата.
    ЛЕГАЦЫЯ (лац. legatio) — 1) пасольства рымскага папы, якое накіроўваецца з асаблівай дыпламатычнай місіяй; 2) правінцыя ў колішняй Папскай вобласці (Італія). ЛЕГГЕМАГЛАБПІ (ад лац. lego = збіраю, згортваю + гемаглабін) — рэчыва, падобнае на гемаглабін, якое ўтвараецца ў некаторых раслінах.
    ЛЕГЕНДА (лац. legenda = тое, што павінна быць прачытана) — 1) вуснае народнае апавяданне аб якой-н. гістарычнай або выдуманай падзеі, асобе; 2) выдумка, іпто-н. неверагоднае; 3) сукуп-
    насць умоўных знакаў і тлумачэнняў да карты, што раскрываюць яе значэнне.
    ЛЕГЕНДАРНЫ (ад лац. legenda = тое, што павінна быпь прачытана) — 1) які з’яўляецца легендай, казачны; 2) авеяны легендамі, незвычайны, небывалы.
    ЛЕГІЁН (лац. legio, -onis) — 1) асноўная арганізацыйная адзінка старажытнарымскага войска; 2) асобнае вайсковае фарміраванне ў некаторых замежных краінах; 3) перан. вялікая колькасць, мноства каго-н., чаго-н. (напр. л. зорак).
    ЛЕГІРАВАЦЬ (ням. legieren) — уводзіць у метал для змянення яго хімічных і фізічных уласцівасцей дамешкі іншых металаў.
    ЛЕГІСЛАТУРА (ад лац. lex, legis = закон + latara = унясенне) — 1) прадугледжаны законам тэрмін паўнамоцтваў заканадаўчых органаў; 2) сукупнасць заканадаўчых органаў у Англіі, многіх штатах ЗША.
    ЛЕГІСЛАТЫВА (фр. legislative, ад лац. legis latio = устанаўленне права) — назва заканадаўчага сходу Францыі ў час Фрапцузскай рэвалюцыі ў 1791—1792 іт. (да Канвента) і ў час Другой рэспублікі 1849—1851 гг.
    ЛЕГІСТЫ (с.-лац. legistae, ад лац. lex, legis = закон) — сярэдневяковыя юрысты, якія ўводзілі ў практыку грамадзянскае рымскае права, супрацьпастаўляючы яго царкоўнаму праву і феадальным звычаям.
    ЛЕГІТЫМАЦЬІЯ (лац. legitimatio) — пацвярджэнне ці прызнанне законнасці якога-н. права, а таксама дакумент, які пацвярджае гэтае права.
    	л
    ЛЕГІТЫМІЗМ (фр. legitimisme, ад лац. legitimus = законпы, правамерны) — палітычны кірунак у Зах. Еўропе ў 19 — пач. 20 ст. (пераважна ў Францыі), які прызнаваў спадчыпнае права якой-н. дынастыі на ўладу.
    ЛЕГІТЫМІРАВАЦЬ (с.-лац. 1еgitimare) — прызнаваць законам.
    ЛЕГІТЫМІСТ (фр. legitimiste, ад лац, legitimus = законны, правамерны) — прыхільнік легітымізму, манархіст.
    ЛЕГІТЫМНЫ (лац. legitimus) — закошіы, правамерны.
    ЛЕГІЯНЕР (фр. legionnaire, ад лац. legionarius = які належыць да легіёна) — воін, салдат легіёна.
    ЛЕГОРН (англ. leghorn, ад Leghorn = Ліворна) — парода яйцаноскіх курэй з белым апярэннем.
    ЛЕГУА (ісп. legua) — мера даў.жыні ў краінах Лац. Амерыкі (ад 4 да 6,6 км).
    ЛЕДЭБУРЫТ [ад ням. A.Ledebur = прозвішча ням. металурга (1837—1906)] — структурная састаўляючая жалезавугляводзістых сплаваў, механічная сумесь аўстэніту і цэментыту.
    ЛЕДЭРЫН (ад ням. Leder = скура) — баваўняная тканіна з лакавым пакрьшцём, якая імітуе скуру. ЛЕЕР (гал. leer = пераносная лесвіца) — мар. агароджа (з тросаў, металічных труб) уздоўж бартоў, вакол люкаў на суднах, а таксама трос для мацавання некаторьгх парусоў.
    ЛЕЕРСІЯ (н.-лац. leersia) — травяністая расліна сям. злакавых з доўгім востра-шурпатым лісцем і суквеццем у выглядзе рэдкай мя-
    цёлкі, пашыраная ў розных кліма'гычных зонах; кармавая.
    ЛЕЖАНЕЯ (н.-лац. leieunea) — пячоначны мох сям. лежанеевых, які трапляецца на ствалах дрэў, часам на камянях у цяністых лясах.
    ЛЕІ (фр. 1ё = палатно, шырыня тканіны паміж двума пругамі) — нашыўкі са скуры ці моцнай тканіны на кавалерыйскіх штанах у месцах, якія пры яздзе датыкаюцца да сядча.
    ЛЕЙ (рум. leu) — грашовая адзінка Румыніі, роўная 100 бані.
    ЛЕЙАГОМ (ад гр. leios = мяккі + фр. gomme = смала) — сорт дэкстрыну, які атрымліваецца пры падсмажванні бульбянога крухмалу.
    ЛЕЙБАРЫСТ (англ. Labourist, ад labour = праца) — член рабочай партыі ў Англіі, Ірландыі, Аўстраліі і некаторых іішіых краінах, якая праводзіць палітыку класавага супрацоўніцтва з буржуазіяй.
    ЛЕЙБ-ГВАРДЫЯ (ням. Laibgarde) — асабістая ахова манарха, a таксама прывілеяванае войска ў шэрагу манархічных дзяржаў.
    ЛЕЙБЛ (англ. label = ярлык, этыкетка) — невялікая фірменная метка на адзенні, від таварнага знака, які мае таксама дэкаратыўнае значэнне.
    ЛЕЙБ-МЕДЫК (ад ням. Leib = цела + медык) — прыдворны ўрач. ЛЕЙКАДЭРМА (ад гр. leukos = белы + дэрма) — знікненне пігменту скуры ў выніку некаторых захворванняў, а таксама пры прыёме некаторых лякарстваў.