• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ЛЕПТАМЕДУЗЫ (ад гр. leptos = дробпы + медуза) — медузоідпае пакаленне марскіх гідроідных паліпаў (леппіалідаў).
    ЛЕПТАМЕНІНГІТ (ад гр leptos = далікатны + менінгіт) — запаленне мяккай мазгавой абалонкі, адна з форм менінгіту.
    ЛЕШАРАФІС (н.-лац. leptorhaphis) — накіпны сумчаты лішайнік сям. плеяспоравых, які расце на кары лісцевых дрэў.
    ЛЕПТАСШРОЗЫ (ад лептаспіры) — група інфекцыйных хвароб жывёл і чалавека, якая выклікаецца лептаспірамі.
    ЛЕПТАСШРЫ (н.-лац. leptospira, ад гр. leptos = дробны + speira = віток) — ніцепадобныя бактэрыі сям. спірахепіаў, якія выклікаюць у жывёл і чалавека лептаспірозы.
    ЛЕПТАСТРОМА (н.-лац. leptostroma) — недасканалы грыб сям. лептастромавых, які развіваецца на раслінах сям. сасновых, вярбовых, драсёнавых, парасонавых.
    ЛЕПТАСФЕРЫЯ (н.-лац. leptosphaeria) — сумчаты грыб сям. плеяспоравых, які развіваецца на раслінных рэштках, лісці, сцёблах, парастках раслін.
    ЛЕПТАТРАХІЛА (н.-лац. leptotrochila) — сумчаты грыб сям. дэрматэацавых, які трапляецца на лісці люцэрны.
    ЛЕГГТАТЬГРЫЙ (н.-лац. leptothyrium) — недасканалы грыб сям. лептастромавых, які паразітуе на лісці і гіладах раслін сям. ружавых і драсёнавых.
    ЛЕПТОГІЙ (н.-лац. leptogium) — накшны сумчаты лішайнік сям. калематаідяевых, які пасяляецца ў лясах на глебе, старых пнях, ствалах дрэў.
    ЛЕПТОНЫ (ад гр. leptos = лёгкі) — група найбольш лёгкіх элементарных часціц (нейтрына, ан-
    тынейтрына, электрон, пазіпірон, пазітыўны і негатыўны мюоны).
    ЛЕРХЕНФЕЛЬДЫЯ (н ,-лац. Іегchenfeldia) — травяністая расліна сям. злакавых з шэра-зялёным лісцем і светла-бурымі каласкамі, пашыраная пераважна ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы; кармавая.
    ЛЕСБІЙСКІ (ад гр. Lesbos = назва вострава ў Эгейскім моры); л-ае каханне — палавыя зносіны жанчыны з жанчынай.
    ЛЕСБІЯНКА (ад гр. Lesbos = назва вострава ў Эгейскім моры) — 1) жыхарка вострава Лесбас; 2) жанчына, якая мае палавыя зносіны з ііппай жанчынай.
    ЛЕСІВАЖ (фр. lessivage = выпічалочванне) — тое, што і ілімерызацыя.
    ЛЕСІРАВАЦЬ (ням. lasieren) — наносіць тонкія празрыстыя або паўпразрыстыя слаі фарбаў на высахлыя фарбы карціны для ўзмацнення ці аслаблення колеравых тонаў.
    ЛЕСКЕЕЛА (н.-лац. leskeella) — лістасцябловы мох сям. ляскеевых, які трапляецца на ствалах лісцевых дрэў, радзей на камянях у цяністых лясах.
    ЛЕСПЕДЭЦА (н.-лац. lespede­za) — травяністая або кустовая расліна сям. бабовых з доўгім лісцем і чырвонымі або ружовымі кветкамі ў рыхлых гронках, пашыраная ва Усх. Азіі, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўпая.
    ЛЕТА (гр. Lethe = літар. забыццё) — рака забыцця ў старажытнагрэчаскай міфалогіі, размешчаная ў падземным царстве (Аійзе); душы памёршых, якія напіліся з
    яе, забывалі аб сваім зямным жыцці ; к а н у ц ь у Лету — быць забытым, бясследна знікнуць.
    ЛЕТАРГІЧНЫ (гр. lethargikos) — які выкліканы летаргіяй (напр. л. стан).
    ЛЕТАРГІЯ (гр. lethargia) — хваравіты стан, падобны на працяглы сон, пры якім пульс і дыханне амаль не адчуваюцца.
    ЛЕТКА-ЁНКА (фін. letkajenk ka) — фінскі бальны групавы танец, а таксама музыка да яго.
    ЛЕТЫПОР (н.-лац. laetiporus) — губавы базідыяльны грыб сям. скутыгеравых, які пасяляецца ў асноўным на драўніне, часцей на жывых ствалах дрэў.
    ЛЕТЭРФОТ (ад алгл. letter = літара + photo = фатаграфія) — фотанаборная машына для набору загалоўкаў.
    ЛЕЎ (балг. lev) — грашовая адзінка Балгарыі, роўная 100 стацінкам.
    ЛЕЎЗЁЯ (н.-лац. leuzea, ад гр. leusso = гляджу) — травяністая расліпа сям. складанакветных з перыста-рассечаным лісцем і фіялетавымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Сібіры і Сярэд. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дакаратыўная і лекавая; маралавы корань.
    ЛЕЎКАДОН (н.-лац. leucodon) — лістасцябловы мох сям. леўкадонтавых, які расце на ствалах лісцевых дрэў, на камянях, пакрытых гумусам.
    ЛЕЎРЭТКА (фр. levrette) — парода пакаёвых дэкарагыўных сабак, выведзеная ў Італіі.
    ЛЕФТЫФАНТЭС (н.-лац. lephthyphantes) — павук сям. лініфіі-
    даў, які пасяляецца ў дамах і іншых пабудовах, жыве на кустах, галінках дрэў, у ляспым подсціле. ЛЕЦЫДЗЁЯ (н.-лац. lecidea) — накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевьгх, які расце на камянях, кары дрэў, драўпіне, радзей на глебе.
    ЛЕЦЫЦШАЗЫ (ад лецыціны) — рэчывы бялковай прыроды (ферменты), якія раскладаюць фасфатыды ў арганізмах жывёл і чалавека.
    ЛЕЦЫЦІНЫ (ад гр. lekithos = жаўток яйца) — тлушчападобныя арганічныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў расліпных і жывёльных арганізмах.
    ЛЁЧА (венг. lecso) — кансерваваная страва з чырвонага перцу і памідораў.
    ЛЕЯКАЛЕЯ (н.-лац. Іеіосоіеа) — пячоначны мох сям. лафоневых, які трапляецца на вапняковай глебе.
    ЛЕЯКІРПУС (н.-лац. Іеосагpus) — слізявік, які развіваецца ў лясах на тоўшчы гнільгх пнёў, бярвення, пад апалай карой, на лясным подсціле.
    ЛЕЯСФЕРЬІДЫЯ (н .-лац. leiosphaeridia) — выкапнёвая аднаклетачная марская водарасць з падгрупы сферамарфіпіаў, якая трапляецца на Беларусі ў адкладах пратэразою — кайназою.
    ЛЁКАЙ (польск. lokaj < ням. Lakai, ад фр. laquais) — уст. тое, іігго і лакей.
    ЛЁС 1 (польск. los, ад с.-в.-ням. loz) — 1) незалежны ад волі чалавека ход падзей, збег абставін; 2) далейшае існаванне, будучыня; 3) доля, становішча ў жыцці (напр. жаночы л.).
    ЛЁС 2 (ням. Loss) — асадачііая горная парода светла-жоўтага колеру, на якой фарміруецца ўрадлівая глеба.
    ЛІ (кіт. 1і) — 1) кітайская мера даўжыні, роўііая 576 м або 644,6 м; 2) кітайская адзінка вагі золата і серабра, роўная 37,5 мг.
    ЛІБЕРАЛ (лац. liberalis = свабодны) — 1) прыхільнік лібералізму, член ліберальнай партыі; 2) уст. вальнадумец; 3) перан. той, хто займаецца залішпім патураннем.
    ЛІБЕРАЛІЗАЦЫЯ (ням Liberalizierung = вызваленне, ад лац. liberalis = свабодны) — даванне большай свабоды, вызваленне; л. ц э н — зняцце абмежаванняў, лімітаў і меж аптовых і рознічных цэн на тавары і прадукты; найчасцей гэта азначае павышэнне цэн.
    ЛІБЕРАЛІЗМ (ад лац. liberalis = свабодны) — 1) палітьгчная плынь, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў парламенцкага ладу і абмежавапых буржуазна-дэмакратычных свабод; 2) уст. вальнадумства; 3) перан. залшпіяя паблажлівасць, шкоднае патуранне.
    ЛІБЕРАЛЬНЫ (лац. liberalis = свабодны) — 1) які мае адносіны да лібералізму, 2) перан. які даііускае лібералізм 3.
    ЛІБЕРЦІ (англ. liberty) — бліскучая шаўковая тканіна, з якой шыюць блузкі, сукенкі.
    ЛІБЕРЦІНЫ (лац. libertinus = вольнаадпушчаны) — адпушчаныя на свабоду рабы або тыя, хто выкупіўся ў Стараж. Грэцыі і Рыме.
    ЛІБІДА (лац. libido) — палавая цяга.
    ЛІБРА (лац. libra = фунт) — 1) адзінка вагі ў Стараж. Рыме і сярэдневяковай Еўропе, роўная 1 фунту, 2) друкарская мера паперы, роўная 25 аркушам, 3) мера вагі ў краінах Лац. Амерыкі, роўная 460 г; 4) грашовая адзінка Перу з 1897 да 1930 г. (замест яе быў уведзены соль2).
    ЛІБРАЦЫЯ (лац. libratio = калыханне) — невялікія ваганні Месяца, выклікаігыя нераўнамернасцю яго руху па арбіце, у выніку якіх зямны назіральнік можа бачыць (не адначасова) каля 60% паверхні Месяца.
    ЛІБРЫФОРМ (ад лац. liber, libri = луб + форма) — тканка драўніны, якая надае ёй моцнасць.
    ЛІБРЭТА (іт. libretto = літар. кніжыца) — славесны тэкст тэатралізаванага музычна-драматычнага твора (оперы, аперэты, араторыі), сцэнарый балета, а таксама кароткі пераказ зместу спектакля ў тэатральнай праграме.
    ЛІБРЭТЫСТ (ад лібрэта) — ayTap лібрэта.
    ЛІВЕР 1 (англ. liver = печань) — вантробы забойнай жывёлы (печань, лёгкія, сэрца і селязёнка) як прадукты харчавання.
    ЛПЗЕР 2 (англ. lever, ад лац. levare = паднімаць) — адкрытая з абодвух бакоў трубка з расшырэннем пасярэдзіне для набірання невялікай колькасці вадкасці.
    ЛГВІСТОНА (н.-лац. livistona) — пальма з буйным веерападобным лісцем, пашыраная ў тропіках Азіі; некаторыя віды разводзяцца як дэкаратыўныя.
    ЛІГА 1 (польск. liga, ад с.-лац. liga) — саюз, аб’яднанне асоб, арганізацый, дзяржаў.
    ЛІГА 2 (іт. liga = сувязь) — знак у выглядае дугі над нотамі, які абазначае, што патрэбна іграць легата.
    ЛІГА 3 (англ. league) — мера адлегласці, прынятая ў Англіі і ЗША, роўная 3 мілям.
    ЛІГАЗЫ (ад лац. ligare = звязваць) — клас ферментаў, якія прымаюць удзел у біясінтэзе кіслот, бялкоў і іншых субстапцый, неабходных для жыцця раслінных і жывёльных арганізмаў.
    ЛІГАМЕНТ (лац. ligamentum = перавязь) — 1) эластьгчны цяж з рогападобнага рэчыва, які злучае чарапашкі двухстворкавых малюскаў; 2) анат. звязкі, якія ўмацоўваюць суставы або ўтрымліваюць унутраныя органы.
    ЛІГАНДЫ (ад лац. ligare = звязваць) — малекулы або іоны ў хімічных комплексных злучэннях, звязаныя непасрэдна з цэнтральным атамам.
    ЛІГАТУРА (с.-лац. ligatura = сувязь) — 1) літара, утвораная са спалучэніія элементаў дзвюх літар; 2) дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў расплаўлены метал або сплаў для надання яму пэўных уласцівасцей; 3) jwed. нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.
    ЛІГЕІДЫ (н.-лац. lygaeidae) — сямейства насякомых атрада паўцвердакрылых; шкодзяць раслінам, памяншаюць іх усходжасць, затрымліваюць рост, клапы земляныя, наземнікі.
    ЛІГНАСТбН (ад лац. lignum = дрэва + англ, stone = камень) — спрасаваная пры высокай тэмпературы драўніна, з якой робяць чаўнакі, шасцерні, укладышы падшыпнікаў і інш.
    ЛІГНАФОЛЬ (ад лац. lignum = дрэва + folium = ліст) — канструкцыйны драўнітіаслаісты матэрыял, прыгатаваны з лістоў шпону (пераважна бярозавага), якія насычаны смоламі, а пазней спрасаваны.
    ЛІГШН (ад лац. lignum = дрэва) — 1) арганічнае рэчыва, якое разам з цэлюлозай змяшчаецца ў драўніне; 2) матэрыял у выглядзе тонкай слаістай паперы, вырабленай з драўніны; раней выкарыстоўваўся як перавязачпы; драўнінная вата.
    ЛІГНІТ (ад лац. lignum = дрэва) — разнавіднасць бурага каменлага вугалю.
    ЛІГРАІН (англ. ligroine) — адзін з гаручых прадуктаў перагонкі нафты; выкарыстоўваецца як дызельнае паліва, растваральнік і інш.
    ЛІГУЛЁЗ (ад лігулы) — глісная хвароба карпавых і бычковых рыб, якая выклікаецца лічынкамі лігул. ЛІГУЛЫ (н.-лац. ligulidae) — сямейства гельмінтаў класа цэстодаў, паразіты рыбаедных птушак; рамянцы.
    ЛІГЎСЦІКУМ (н.-лац. ligusticum) — травяністая расліна сям. парасонавых з доўгачаранковым лісцем і белымі або ружаватымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная пераважна ва Усх. Азіі, Чылі, Новай Зеландыі; ужываецца як агародніна.