• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ЛАЖАМЕНТ (фр. logement) — 1) апорнае прыстасаванне для замацавання на транспартных сродках якіх-н. машын, грузаў, 2) апорнае прыстасаванне для размяшчэння касмічнага лятальнага апарата на стартавай пляцоўцы; 3) прафіліяванае сядзенне крэсла для лётчыка або касманаўта, 4) уст. невялікі акоп для пяхоты або гармат.
    л	
    ЛАЗАРЭТ (фр. lazaret, ад іт. lazzaretto) — 1) невялікая бальніца пры вайсковай часці; 2) уст. бальніца для бедных.
    лАзЕР (англ. laser, ад Light Am­plification by Stimulated Emission of Radiation = узмацненне святла ў выніку вымушанага выпрамянення) — прыбор дпя атрымання канцэнтраваных светлавых пучкоў.
    ЛАЗУРАК [польск. lazur < с.-в.ням. lasurfe) < с.-лац. lazurium, ад ар. lazaward] — 1) блакгг, 2) фарба светла-сіняга колеру.
    ЛАЗУРЫТ (польск. lazuryt, ад с.лац. lazurium = блакіт) — мінерал сіняга колеру падкласа каркасных сіпікатаў, які выкарыстоўваецца для прыгатавання сіняй фарбы і як вырабны камень.
    ЛАЙБА (фін. laiva) — вялікая парусная лодка з дзвюма мачтамі.
    ЛАЙДЫ (фін. laita) — прыбярэжныя нізінныя раўніны на поўначы Еўропы і ў Сібіры, якія затапляюцца ў час марскіх прыліваў.
    ЛАЙНЕР (англ. liner) — буйное марское пасажырскае судна або шматмесны самалёт, якія робяць рэгулярныя рэйсы па пэўным маршруце (параўн. трамп).
    ЛАЙНСМЕН (англ. linesman, ад line = лінія + man = чалавек) — памочнік суддзі ў спартыўных гульнях (футболе, тэнісе і інш ), які сігналізуе яму пра становішча мяча і гульцоў.
    ЛАК (ням. Lack < ар. lakk, ад санскр. laksa) — раствор смол у спірце, якім пакрываюць паверхню прадметаў, каб надаць ім бляск, засцерагчы ад псавання.
    ЛАКАЛІЗАВАЦЬ (фр. localiser, ад лац. localis = мясцовы) — спы-
    няць пашырэнне чаго-н., абмяжоўваць што-н. пэўным месцам (напр. л. пажар).
    ЛАКАЛІЗАЦЫЯ (фр. localisation, ад лац. localis = мясцовы) — абмежаванне якога-н. дзеяння або з’явы пэўнай прасторай.
    ЛАКАЛІТ (ад гр. lakkos = яма + -ліпі) — маса мінералаў вулканічнага паходжання, якая застыла ў верхніх слаях зямной кары ў выглядзе грыба.
    ЛАКАЛЬНЫ (лац. localis) — 1) які не выходзіць за межы пэўнай тэрыторыі, мясцовы, абмежаваны (напр. л-ая вайна); 2) асноўны, нязменны, уласцівы дадзенаму прадмету (напр. л. колер).
    ЛАКАМАБІЛЬ (фр. locomobile, ад лац. locus = месца + mobilis = рухомы) — паравы рухавік, які прыводзіць у дзеянне іншыя машыны і механізмы (малатарні, помпы і інш.).
    ЛАКАМАТЬІЎ (фр. locomotive, ад лац. locus = месца + motio = pyx) — цягавая машына (паравоз, цеплавоз, газатурбавоз, электравоз), прызначаная для перамяшчэння па рэйках чыгуначных саставаў або асобных вагонаў.
    ЛАКАМбцЫЯ (ад лац. locus = месца + motio = pyx) — сукупнасць каардынаваных рухаў, пры дапамозе якіх чалавек і жывёлы перамяшчаюцца ў прасторы (разнавіднасці — хада, палёт, плаванне і інш.).
    ЛАКАЕПЗМ (гр. lakonismos) — кароткасць і дакладнасць у выражэнні думкі, ідаі, задумы.
    ЛАКАЕПЧНЫ (гр. lakonikos) — коратка і дакладна выказаны, выражаны (напр. л. адказ, л-ыя формы).
    ЛАКАТАР (англ. locator, ад лац. locator) — спецыяльная ўстаноўка для вызначэшія месцазнаходжання аб’екта з дапамогай адбітых ад яго гукавых ці электрамагнітных хваляў або па яго асабістым выпрамяненні (напр. гукавы л., лазерны л.). ЛАКАТЫЎ [лац. (casus) locativus] — лінгв. месны склон.
    ЛАКАУТ (англ. lock out = літар. зачыняць дзверы перад кім-н.) — закрыццё прадпрыемстваў і масавае звальненне рабочых як адна з форм класавай барацьбы капіталістаў супраць рабочага класа.
    ЛАКАЦЫЯ (лац. locatio) — 1) вызначэнне месцазнаходжання аб’екта з дапамогай лакатарсг, 2) здольнасць некаторых жывёл арыентавацца і іпукаць корм пры дапамозе асобых органаў пачуццяў.
    ЛАКЕЙ (фр. laquais) — 1) слуга; 2) перан. асоба, якая падхалімнічае, выслужваецца перад кім-н.
    ЛАКІРАВАЦЬ (ням. lackieren) — 1) пакрываць лакам; 2) перан. прыхарошваць, хаваючы недахопы (напр. л. рэчаіснасць).
    ЛАКМУС (ням. Lackmus, гал. lakmoes) — фарба з марскіх лішайнікаў, якая пад дзеяннем кіслот набывае чырвоны колер, а пад дзеяннем шчолачаў сіні, а таксама папера, насычаная растворам гэтай фарбы.
    ЛАКРЫМАТАРЫ (ад лац. Іасгіта = сляза) — слёзатачывыя атрутныя рэчывы (хлорацэтафенон, хлорпікрын і інш.).
    ЛАКРЫмбзА (лац. lacrimosa, ад lacrimosus = смутны, журботіеы) — частка рэквіема.
    ЛАКРЫЦА (с.-в.-ням. lakeritze < лац. laquiritia, ад гр. glykyrrhiza =
    салодкі корань) — травяністая расліна сям. бабовых са складаным лісцем і фіялетавымі кветкамі, пашыраная ва ўмераных і субтрапічных зонах, карэкне якой выкарыстоўваецца ў медыцыне і харчовай прамысловасці; салодка.
    ЛАКСАДРОМА (ад гр. loksos = крывы + dromos = бег) — лінія на паверхні Зямлі, якая перасякае ўсе мерыдыяны пад пастаянным вуглом (мае значэнне для навігацыі 1).
    ЛАКТА(лац. lac, -ctis = малако) — першая састаўная частка складаных слоў, што выражае паняцце «які адносіцца да малака».
    ЛАКТААЛЬБУМІНЫ (ад лакта+ альбумін) — простыя прыродныя бялкі (альбуміны), якія змяшчаюцца ў малацэ.
    ЛАКТАБАЦЫЛШ (ад лакта+ бацыла) — 1) грыбок, здольны акісляць малако, надаючы яму лячэбныя ўласцівасці; 2) сыракваша, прыгатаваная заквашваннем ManaKa такім грыбком.
    ЛАКТАБАЦЫЛЫ (н.-лац. lacto­bacillus) — малочна-кіслыя бактэрыі', пашыраны паўсюдна на раслінах, малочных прадуктах, у кішачным гракце жывёл і чалавека.
    ЛАКТАГЛАБУЛІНЫ (ад лакта+ глабулін) — жывёльныя бялкі (глабуліны), якія змяшчаюцца ў малацэ і складаюць 95% бялкоў сыроваткі.
    ЛАКТАМЫ [ад лакта+ ам(іны)] — цыклічныя аміды амінакарбонавых кіслот, выкарыстоўваюцца для атрымання палімераў.
    ЛАКТАСКОП (а&лакта+ -скоп) — прыбор для вызначэння колькасці тлупічу ў малацэ.
    л	—
    ЛАКТАТДЭПДРАГЕНАЗА (ад лактаты + дэгідрагеназа) — фермент, які выклікае ў арганізме чалавека і жывёл акісленне малочнай кіслаты.
    ЛАКТАТЫ (ад лац. lac, -ctis = малако) — солі малочнай кіслаты.
    ЛАКТАЦЫЯ (ад лац. lactare = утрымліваць малако, карміць малаком) — працэс утварэння і выдзялення малака малочнымі залозамі.
    ЛАКТбЗА (лац. lactosus = малочны) — арганічнае злучэнне класа дыцукрыдаў, змяшчаецца ў малацэ млекакормячых і чалавека; малочны цукар.
    ЛАКТбМЕТР (ад лакта+ -метр) — прыбор для вызначэння гушчыні малака.
    ЛАКТОНЫ (ад лац. lac, -ctis = малако) — арганічныя злучэнні, унутраныя цыклічныя эфіры аксікіслот.
    ЛАКТАФЛАВШ (ад лакта+ лац. flavus = жоўты) — тое, што і рыбафпавін.
    ЛАКУНА (лац. lacuna = паглыбленне, упадзіна) — 1) анат. пустата паміж тканкамі або органамі чалавека і жывёл, запоўненая лімфай; 2) тое, што і крыппіа 3; 3) прапушчапае месца ў тэксце.
    ЛАКУНАРЫЙ (лац. lacunar, ад lacuna = паглыбленне) — тое, што і кесон 1.
    ЛАКФІЁЛЬ (ням. Lackviole) — травяністая расліна сям. крыжакветных з жоўтымі і чырвона-жоўтымі пахучымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Грэцыі; на Беларусі разводзіцца як дэкаратыўная.
    ЛАЯ (тур. Іаі, ад перс. Іаі) —уст. тое, што і шпінель.
    ЛАЛАРДЫ (англ. lollards, ад гал. lollaerd = які шэпча малітвы) — удзельнікі антыкаталіцкага сялянска-плебейскага руху ў Англіі, Нідэрландах, Германіі 14 ст., які па~ пярэднічаў Рэфармацыі.
    ЛАМА1 (ісп. llama, ад кечуа llama) — бязгорбая ўючная жывёліна сям. вярблюдавых, якую разводзяць у Паўд. Амерыцы (асабліва цэніцца яе воўна).
    ЛАМА2 (тыбецк. blama = вышэйшы) — будыйскі манах у краінах, дзе пашыраны ламаізм.
    ЛАМАІЗМ (ад лама2) — кірунак будызму, які ўзнік у 7 ст. у Тыбеце і ў 16—18 ст. пашырыўся ў Манголіі.
    ЛАМАНЦІН (фр. lamantin) — млекакормячае атрада сірэн, пашыранае ў прыбярэжных водах Атлантычнага акіяна; аб’ект промыслу.
    ЛАМАРКІЗМ [ад фр. J.Lamarck = прозвішча фр. прыродазнаўцы (1744—1829)] — вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жывой прыроды, паводле якога змены пад уздзеяннем знешніх умоў мэтаўзгоднены з унутраным імкненнем арганізмаў да ўдасканалення.
    ЛАМБАРД (фр. lombard, ад іт. Lombardia = вобласць у Італіі) — крэдьггная ўстанова, якая выдае грашовую пазыку за пэўны працэнт пад заклад рэчаў або маёмасці
    ЛАМБЕРТ [ням. J.Lambert = прозвішча ням. вучонага (1728— 1777)] — адзінка яркасці, звычайна яркасці паверхні, якая свеціцца за кошт рассеянага святла.
    ЛАМБРАЗІЯНСТВА [ад іт C.Lombroso = прозвішча іт. псіхіятра і антраполага (1835—
    1909)] — вучэнне, якое тлумачыць злачыннасць прыроджанымі біялагічнымі ўласцівасцямі злачынцы.
    ЛАМБРЭКЁН (фр. lambrequin) — 1) аздабленне з матэрыі на дзвярных і аконных праёмах, на партале тэатральнай сцэны; 2) драўляная разьба на выступах страхі, над дзвярамі і вокнамі.
    ЛАМШАРНЫ (ад лац. lamina = пласцінка, палоска) — слаісты, плоскі; л. рух вадкасці — рух, пры якім слаі вадкасці цякуць паралельна, не змешваюцца (параўн. турбулентны).
    ЛАМШАРЫЯ (н.-лац. laminaria, ад лац. lamina = пласціпка, палоска) — буйная марская водарасць, асобныя віды якой ужываюцца ў ежу, прымяняюцца ў медыцыне; марская капуста.
    ЛАМІНАТАР (ад лац. lamina = пласцінка) — механізм для пракагвання паміж валкамі шчыльнай паперы або кардону з мэтай ушчыльнепня і надання ім глянцу. ЛАМІНАЭКТАМІЯ (ад лац lamina = пласцінка + гр. ektome = высячэнне) — ускрыццё пазваночнага канала шляхам выдалення асцістых адросткаў і дужак пазванкоў.
    ЛАМПАДА (с.-гр. lampada, ад гр. lampas, -ados = факел; сонца) — невялікі свяцільнік, які запальваецца перад абразамі.
    ЛАМПАС (фр. lampas) — каляровая суконная паласа, якая нашыта ўздоўж бакавога шва форменных штаноў.
    ЛАМШЁН (фр. lampion) — ліхтар з каляровай паперы або шкла ддя асвятленпя ці ілюмінацыі.
    —— Л
    ЛАМПРАФІР [ад гр. lampros = бліскучы + (por)phyreus = пурпуровы] — жыльная магматычная горная парода, якая складаецца з палявога шпату і павышанай колькасці (не менш за 30%) каляровых мінералаў.
    ЛАН (ст.-польск. Іап < чэш. Іап, ад с.-в.-ням. lehen) — даўняя мера зямлі; валока.
    ЛАНАЛШ (н.-лац. lanolinum, ад лац. Іапа = воўна + oleum = алей) — жывёльны воск, вязкае буравата-жоўтае рэчыва, якое атрымліваюць пры прамыўцы воўны; выкарыстоўваецца ў медыцыне і касметыцы.
    ЛАНГЕРМАНІЯ (н.-лац. langermannia) — базідыяльны грыб сям. дажджавіковых, які расце на глебе ў лісцевых лясах, на палях, лугах, сярод травы.
    ЛАНГЁТ (фр. languette = язычок) — сграва з мяса (выразкі), нарэзанага тонкімі прадаўгаватымі кавалкамі.
    ЛАНГЕТКА (фр. longuette) — павязка з гіпсу, якая забяспечвае нерухомасць зламаных касцей рук або ног.