Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
КУБЕЛ (польск. kubel, ад с.-в.ням. kubel) — вялікая драўляная дзежка з накрыўкай ці векам для захоўвання прадуктаў і рэчаў.
КУБІЗМ (фр. cubisme, ад лац. cubus < гр. kybos = куб) — кірунак у выяўленчым мастацтве пач. 20 ст., які перадаваў прадметы рэальнага свету камбінацыямі геаметрычных фігур.
КУБРЫК (рус. кубрнк, ад гал. koebrug) — памяшканне для каманды на караблі.
КУВАДА (фр. couvade = выседжванне яец)— абрадавая сімуляцыя бацькам родавага акта пры нараджэнні дзіцяці, вядомая ў многіх народаў.
КУВЁЗ (фр. couveuse = інкубатар) — апарат са штучным мікракліматам для сагравання неданошаных дзяцей.
КУВЁРТ (фр. convert = накрыты) —уст. сталовы прыбор.
КУГА (кр.-тат. qoga) — водная травяністая расліна сям. асаковых; азёрны чарот.
КУГУАР (ад тупі-гуарані cuguacuara) — тое, што і пума.
КУДОШЯ (н.-лац. cudonia) — сумчаты грыб сям. геаглосавых, які расце на глебе ў лясах.
КУДЎ1 (афр. kudu) — парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, пашыралая ў Афрыцы; лясная антылопа.
КУДЎ2 (інд. kudu) — дэкаратыўны элемент у форме падковападобнай аркі, тыповы дчя індыйскай архітэктуры.
КЎЗАЎ (рус. кузов, ад тат. kyzau = карзіна з бяросты) — частка павозкі, аўтамашыны, якая служыць для размяшчэнпя людзей або грузаў.
К’УЗЁН (фр. cousin) — стрыечны брат.
КУЗІНА (фр. cousine) — стрыечная сястра.
КУКАРДА (фр. cocarde) — спецыяльны значок на форменнай шапцы.
КУКЕРСІТ (ад эст. Kukruse = назва эстонскай вёскі) — гаручы сланец светлаабо цёмна-бурага колеру, які ўтварыўся з асадкаў, багатых сіне-зялёнымі водарасцямі; выкарыстоўваецца як паліва.
КУ-КЛУКС-КлАн (англ. KuKlux-Klan) — тайная расісцкая тэрарысгычная арганізацыя ў ЗША (створана ў 1865 г.), якая вядзе барацьбу супраць неграў.
КУКУРБІТАРЫЯ (н.-лац. cucurbitaria) — сумчаты грыб сям. плеяспоравых, які развіваецца на адмерлых галінках парэчак, шыпшыны.
КУКУРЎЗА (рум. cucuruz) — травяністая расліна сям. злакавых з высокім тоўстьш сцяблом і сабранымі ў пачаткі зярнятамі, якая паходзіць з Цэнтр. і Паўд. Амерыкі і
пашырана ў розных кліматычных зонах.
КУЛАЖ (фр. colage = страта) — 1) скідка з вагі на ўтруску, што робіцца ў час куплі рэдкіх прадуктаў, а таксама сама ўтруска; 2) перан. непрадуктыўная растрата матэрыяльных сродкаў, часу, працы. КУЛАН (цюрк. kulan) — дзікі азіяцкі асёл.
КУЛІ (тамільск. kuli = заработкі) — некваліфікавапы рабочы ў Кітаі (да 1949 г.) і некаторых краінах Азіі.
КУЛІНАР (лац. culinarius = кухонны) — вопытпы, умелы кухар.
КУЛІНАРНЫ (лац. culinarius) — які мае адносіны да кулінарыі, звязаны з ёй.
КУЛІНАРЫЯ (лац. culinarius = кухонны) — 1) майстэрства прыгатавання ежы, а таксама зборная назва страў; 2) магазін паўфабрыкатаў.
КУЛІСЫ (фр. coulisse) — 1) плоскія часткі тэатральнай дэкарацыі, размешчаныя па баках сцэны адна за другой; 2) перан. тое, за чым хаваецца што-н.; за кулісамі — тайна, скрытна, у неафіцыйнай абстаноўцьг, 3) тэх. сістэма рычагоў для перамены ходу маійыны.
КУЛІСЬЁ (фр. coulissier) — неафіцыйны біржавы пасрэднік, які без удзелу афіцыйных маклераў заключае біржавыя здзелкі.
КУЛОН1 (рус. кулон, ад фр. coulant) — упрыгожанне з каштоўных камянёў на ланцужку, якое носяць на шыі.
КУЛОН2 [фр. Ch.Coulomb = прозвішча фр. фізіка (1736—1806)] — адзіпка колькасці электрычнасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ),
роўная колькасці электрычнасці, якая працякае праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 с пры die току 1 ампер.
КУЛОНАМЕТРЫЯ (ад кулон" + -метрыя) — электрахімічны метад аналізу, які грунтуецца на вымярэнні колькасці электрычнасці, піто траціцца на электраліпіычнае аднаўленне або акіслепне.
КУЛУАРЫ (рус. кулуары, ад фр. couloirs = літар. калідоры) — бакавыя залы, калідоры ў тэатры, парламенце, якія служаць для адпачыпку, а таксама неафіцыйных сустрэч, абмену думкамі; г у таркі ў кулуарах — неафгцыйныя сустрэчы.
КУЛЬ (літ. kutys) — тоўсты сноп няцёртай саломы.
КУЛЬБГГ (фр. culbite) — акрабатычпы пераварот-перакат наперад з апорай на рукі, галава прыцісігута да грудзей.
КУЛЬМАН (англ. Culman = назва фірмы) — прыстасаваіпіе для чарчэння.
КУЛЬМІНАЦЫЯ (фр. culmination < с.-лац. culminatio, ад лац. culmen, -minis = вяршыня) — 1) момант найвышэйшага напружання, уздыму, развіцця чаго-н. (напр. к. падзей, к. драмы); 2) астр. праходжанпе свяціла праз нябесньі мерыдыян.
КУЛЬМІНІРАВАЦЬ (п.-лац. culminate) — 1) дасягаць найвыпгэйшага напружапня, уздыму, развіцця; 2) астр. праходзіць праз нябесны мерыдыян (пра нябесныя свяцілы).
КУЛЬТ (лац. cultus) — 1) пакланенне бажаству і выкапанне звязапых з гэтым рэлігійных абрадаў;
2) перан. непамернае ўзвелічэнне каго-н., чаго-н. (напр. к. асобы).
КУЛЬТЎРА (лац. cultura) — 1) сукупнасць дасягненпяў чалавечага грамадстаа ў вытворчай, грамадскай і разумовай дзейнасці (напр. матэрыяльная к., духоўная к ); 2) узровень развіцця якой-н. галіны гаспадарчага або духоўнага жыцця (напр. к. вытворчасці, к. мовы); 3) ступепь адукаванасці, выхаванасці каго-н. (чалавек высокай культуры); 4) вырошчванне якой-н. расліны, а таксама сама расліна, якая вырошчваецца (напр. кармавыя культуры).
КУЛЬТУРАЛбпЯ (ад культура + -логія) — навука пра духоўную культуру народа.
КУЛЬТУРКАМПФ (ням. Kulturkampf = барацьба за культуру) — назва мерапрыемстваў ураду О.Бісмарка ў Германіі ў 70-х гг. 19 ст., праведзеных пад выглядам «барацьбы за культуру» супраць каталіцкай царквы.
КУЛЬТУРбЛАГ (ад кулыпура + -лаг) — спецыяліст у галіне культуралогіі.
КУЛЬТУРТРЭГЕР (ням Kulturtrager) — іранічная назва каланізатара, які эксплуатуе насельнііггва запяволеных краін пад выглядам пашырэння кулыуры.
КУЛЬТУРЫЗМ (фр. culturisme) — сістэма фізічных практыкаванняў, пераважна сілавых, якія павінны развіваць мускулатуру, садзейнічаць фарміраванню прыгожай фігуры і паставы, а таксама занятак такімі практыкаваннямі.
КУЛЬТЫВАВАЦЬ (фр. cultiver, ад п.-лац. cultivate = апрацоўваць) — 1) разводзіць, вырошчваць (напр. к. лён); 2) право-
дзіць культывацыю', 3) садзейнічаць развіццю чаго-н. (напр. к. новыя тэхнічныя метады).
КУЛЬТЫВАР (англ. cultivar, ад cultivated variety = культурная разнавіднасць) — сукупнасць раслін з гаспадарчымі карыснымі прыкметамі, што перадаюцца ў спадчыну пры палавым або вегетатыўным размнажэнні.
КУЛЬТЫВАТАР (фр. cultivateur, ад п.-лац. cultivare = апрацоўваць) — сельскагаспадарчая прылада для перадпасяўной апрацоўкі глебы і догляду пасеваў (рыхлеіпія глебы, знішчэння пусгазелля і інш.).
КУЛЬТЫВАЦЫЯ (п.-лац. cultivatio) — апрацоўка глебы культывапіарам.
КУЛЬТЫЗМ (фр. cultisme, ад лац. cultus = аздоблены) — тое, што і гангарызм.
КУЛЯ (польск. kula, ад с.-в.-ням. kiile) — галаўная частка баявога патрона стралковай, паляўнічай і спартыўнай зброі (напр. бранябойная к ).
КУМАРОН (ііідз. kumaron) — бясколерная вадкасць са спецыфічным пахам, якая змяшчаецца ў каменнавугальнай смале.
КУМАРЫН (фр. coumarine) — арганічнае злучэнне, цвёрды крышталічпы прадукт з пахам свсжага сена; выкарыстоўваецца ў парфумернай, мылаварнай і харчсвай прамысловасці.
КУМАЧ (тат. kumac, ад ар. kumas) — баваўняная тканіна яркачырвонага колеру.
КУМГАН (цюрк. kumgan) — высокі збан з носікам, ручкай і накрыўкай у цюркскіх народаў і каўказскіх горцаў.
КУМЖА (рус. кумжа < фін. kumsi, ад саам. kuiidza) — прамысловая рыба сям. ласасёвых, пашыраная ў морах, якія амываюць Еўропу; прэснаводная форма — фарэль.
КУМПЯК (літ. kflmpis) — бядровая частка свіной тушы, шынка. КУМУЛЯТЬІЎНЫ (лац. cumulatus = павялічаны, узмоцнены) — здольны да кумуляцыі 2; к. с н a р а д — артылерыйскі снарад вялікай прабіўной сілы, заснаванай на кумуляцыі.
КУМУЛЯЦЫЯ (лац. cumulatio = памнажэнне, награмаджэнне) — 1) накапленне ў арганізме лекавых рэчываў у сувязі з працяглым іх ужываннем; 2) канцэнтрацыя энергіі выбуху ў пэўным напрамку, наіір. пры дзеянні кумулятыўнага снарада.
КУМЫС (тат. kymyz) — напітак з малака кабылы, вярблюдзіцы, каровы, прыгатаваны асобым спосабам.
КУНАК (цюрк. kunak = госць) — асоба, звязаная з кім-н. абавязкам дружбы, узаемадапамогі (у каўказскіх горцаў).
КУНГАС (карэйск. kungas) — вялікая лодка без палубы (грабная або парусная), якая пашырана на Далёкім Усходзе.
КУНЖУТ (перс. kundzud) — травяністая расліна сям. кунжутавых з белымі, ружовымі або фіялетавымі квегкамі, пашыраная ў тропіках Афрыкі і Азіі; з яе насення здабываюць алей.
КУНКТАТАР (лац. cunctator) — перан. марудны, нерашучы чалавек.
КУНСТКАМЕРА (ням. Kunstkammer) — збор разнастайных гістарычных, мастацкіх, навуковых рэдкасцей, а таксама памяшканне дпя такога збору.
КУНГЎШ (польск. kontusz, ад венг. kontos) — старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне (апраналі на жупан) у выглядзе кафтана з піырокімі разрэзанымі адкіднымі рукавамі, якое насіла польская, беларуская і ўкраінская шляхга.
КУНШТУК (ням. KunststUck) — уст. дасціпны прыём, фокус, трук.
КУПАЖ (фр. coupage) — змешванне розных він, гатункаў чаю, сокаў у пэўных суадносінах, каб палепшыць іх якасць.
КУПАЛ (іт. cupola) — 1) пукаты дах у выглядзе паўшар’я (напр. к. царквы); 2) перан. якое-н. пакрыццё акруглай формы (напр. к. парашута).
КУПАНУС (н.-лац. macropodus cupanus) — рыба атрада акунепадобных, якая водзіцца ў невялікіх вадаёмах Індыі, Шры-Ланка; на Беларусі вядома як акварыумная.
КУПАРВАС (ст.-польск. koperwas, ад с.-в.-пям. kupfer-wasser) — сернакіслая соль некаторых цяжкіх металаў (напр. медны к.).
КУПЕЛІРАВАЦЬ (фр. coupelІсг) — праводзіць купеляцыю.
КУПЕЛЯЦЫЯ (фр. coupellation) — ачышчэшіе ад свінцу і іншых прымесей высакародпых металаў.
КУПІДОН (фр. Cupidon, ад лац. Cupido = бог кахання ў выглядзе хлончыка з лукам і стрэламі ў антычнай міфалогіі) — перан. прыгожы хлопчык або юнак.
КУШРАВАЦЬ (фр. couper) — 1) мед. ліквідаваць прыступ хваробы своечасовым, эфектыўным лячэннем; 2) адразаць, адсякаць.
КУПЛЁТ (фр. couplet) — асобная страфа ў вершы або ў песні. купдн (фр coupon) — 1) адразны талон у каштоўных паперах на атрыманне працэнтаў; с т р ы г чы купоны — жыцьнадаходы з каштоўных папер; 2) адразны або асобны талон, які дае права купіць пэўны прадукт або тавар у магазіне; 3) адрэз тканіны на касцюм, сукенку, звычайна са спецыяльным аздабленнем (каймой, вышыўкай і інш.).
КУПРЫТ (ад лац. cuprum = медзь) — мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чырвонага колеру; медная руда.