Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
КОРЫУМ (лац. corium = скура, ад гр. chorion = абалонка) — тое, што і дэрма.
КОСІНУС (н.-лац. cosinus) — мат. адна з трыганаметрычных функцый, адносіны прылеглага катэта да гіпатэнузы (параўн. сінус).
КОСМАС (гр. kosmos) — сусветная прастора, Сусвет, а таксама бліжэйшая прастора за межамі зямной атмасферы.
кбтэры (англ. cotters) — слой феадальна залежнага сялянства ў сярэдневяковай Апгліі.
КОЎДРА (польск. koldra, ад іт. coltra) — пасцельная прыналежнасць, якой накрываюцца.
КОЎШ (літ. kausas) — 1) драўляная або металічная пасудзіна з ручкай для чэрпання вады, квасу і ішп.; 2) вялікае механічнае прыстасаванне для зачэрпвання і пераносу да месца разгрузкі грунту, разлівання расплаўленага металу і інш. (напр. к. экскаватара).
КОФЕ (ran. koffie, ад ар. kachva) — 1) вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. марэнавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, насенне якой выкарыстоўваецца для прыгатавання асобага напітку; кафейнае дрэва; 2) тое, што і кава.
КОФР (фр. coffre) — скрьпія з некалькімі аддзяленнямі.
КОФТА (польск. kofta) — верхняе кароткае жаночае адзенне.
КОХІЯ (н.-лац. kochia, ад ням. W.Koch = прозвішча ням. батаніка) — расліна сям. лебядовых з вузкім лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобных суквеццях, пашыраная ў камяністых стэпах, паўпустынях і на засоленых гле-
бах; на Беларусі трапляецца на пясках, уздоўж дарог, платоў; прутняк.
КОШАР (ст.-яўр. kaser = чысты) — дазволеная іудзейскай рэлігіяй страва ў веруючых яўрэяў.
КОШТ (польск. koszt < чэш. kost, ад с.-в.-ням. kost, koste) — выражаная ў грашах вартасць чаго-н. (напр. к. працы, к. тавараў).
КРААЛЬ (афрыкаанс kraal, ад парт. сштаі = загон для скаціны) — пасяленне ў народаў Паўд.-Усх. Афрыкі, у якім будынкі размешчалы па крузе, а ўнутры загон для скаціны.
КРАБ (гал. krab) — рак атрада дзесяціногіх (дэкаподаў), пераважна марскі; многія віды з’яўляюцца аб’ектам промыслу.
КРАГІ (рус. крагн, ад шв. krag = каўнер) — 1) накладныя скурапыя халявы з зашпількамі; 2) раструбы ў пальчатках.
КРАКАВЯК (польск. krakowiak) — польскі народны танец, a таксама музыка да яго.
КРАКАДЗІЛ (лац. crocodilus, ад гр. krokodeilos) — буйны паўзун з тоўстай панцырнай скурай, які водзіцца ў вадаёмах трапічііых краін. КРАКАІТ (ад гр. krokoeis = шафранавы) — мінерал класа храматаў чырвонага колеру, які змяшчае сульфіды свінцу.
КРАКАНЫ (фр. croquants) — удзсльнікі сялянскіх паўстанняў 16—17 ст. у Фрапцыі.
КРАКЕЛЮР (фр. craquelure) — растрэскванне грунту, слоя фарбы або лаку карціны.
КРАКЁТ (алгл. croquet, фр. croquet) — гульня спартыўнага Tuny, у якой шар ударамі драўлянага
малатка праводзіцца праз размешчаныя ў пэўпым парадку драцяпыя вароты.
КРАКІ (фр. croquis = накід) — 1) накід малюнка, чарцяжа, эскіз; 2) план мясцовасці, выкананы на вока, без папярэдняга вымярэнігя.
КРАКІРАВАЦЬ (фр. croquer) — стукаць сваім шарам у шар праціўніка пры гульні ў кракет.
КРАКЛЁ (фр. croquele) — сетка тонкіх трэшчын на паліванай паверхні керамічпых вырабаў.
КРАКОСМІЯ (н.-лац. crocosmia) — травяністая расліна сям. касачовых з мечападобпым лісцсм і аранжава-чырванаватымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай і Паўд. Афрыцы; выкарыстоўваецца ў кветкаводстве Беларусі.
КРАМА (польск. kram, ад с.-в,ням. kram) — магазін.
КРАМАНЬЁНЕЦ (ад фр. CroMagnon = назва пячоры ў Францыі) — непасрэдны продак сучаснага чалавека, які жыў у эпоху позняга палеаліту.
КРАМБАЛ (гал. kraanbalk) — невялікі кран для падымання якара на судна ўручную.
КРАМБЕ (н.-лац. crambe) — травяністая расліна сям. крыжакветных, якая ў дзікім стане расце ў Афрыцы; вырошчваецца як агародная культура; абісінская капусіа.
КРАМПАВАЦЬ (ням. krempeln) — надаваць бляск ваўняным тканінам, прыгладжваючы ворс.
КРАН (ням. Кгап) — 1) невялікая трубка з засаўкай ці рухомай пробкай для выпускаіпія з рэзервуара або трубаправода вадкасцей, газаў;
2) механізм ддя пад’ёму і перамяшчэння грузаў (пад’ёмны к.).
КРАНАРЦЫЙ (н.-лац. сгапагtium) — базідыяльны грыб сям. мелампсоравых, які развіваецца на хвойлых пародах дрэў і ягадных культурах.
КРАН-БЭЛЬКА (ад кран + бэлька) — разнавіднасць пад’ёмнага крана маставога тыпу, у якога піэльфер перамяшчаецца па бэльцы з коламі.
КРАНГЛАС (ням. Kronglas) — тое, што і крон~.
КРАНЕЦ (гал. krans) — прыстасаванне з дрэва, гумы, парусіны, якое замацоўваецца на борце судна дая засцярогі яго ад удараў пры падыходзе да прыстані або да другога судна.
КРАШЯГРАФІЯ (ад гр. kranion = чэрап + -графія) — анат. атрыманне контураў, малюнкаў чалавечага чэрапа ў цэлым і яго частак.
КРАШЯЛОГІЯ (ад гр. kranion = чэрап + -логія) — раздзел антрапалогіі і заалогіі, які вывучае чарапы людзей і жывёл.
КРАНІЯЛЬНЫ (ад гр. kranion = чэрап) — анат. чарапны, галаўны, размешчаны на падоўжнай восі цела чалавека або жывёлы бліжэй да галавы (пра які-н. орган); проціл. каудальны.
КРАНІЯМЕТРЫЯ (ад гр. kranion = чэрап + -метрыя) — вымярэнне чэрапа; праводзіцца ў антрапалогіі, асабліва ў краніялогіі.
КРАНІЯСКАПІЯ (ад гр. kranion = чэрап + -скапія) — візуальнае вывучэнне чэрапа ў антрапалогіі. КРАНІЯСТЭНбз (ад гр. kranion = чэрап + стэноз) — прыроджаная недастатковасць развіцця арганіз-
ма, якая выражаецца ў дачасным зарошчванні швоў чэрапа, што абумоўлівае неадпаведнасць паміж ёмістасцю чарапной поласці і аб’ёмам мозгу і вядзе да павышэнпя ўнутрычарапнога ціску, атрафіі зрокавых нерваў, змянення формы чэрапа.
КРАНШНЭП (ням Kronschnepfe) — кулік сям. сіўцовых; жыве на балотах.
КРАНШТЭЙН (ням. Kragstein) — 1) выступ у сцяне для падгрымання балкона, карніза; 2) апора для прымацавання дэталі, вузла машыны да вертыкальнай паверхні.
КРАПЛАК (ням. Krapplack) — сумесь алюмініевых і кальцыевых солей алізарыну, з якой вырабляюць паліграфічныя і акварэльныя фарбы.
КРАСАКАЛІКС (н.-лац. crossocaІух) — пячоначны мох сям. лафозіевых, які трапляецца на гнілой драўніне ў сырых лясах.
КРАСВбРД (англ. cross-word) — задача-гульня, у якой фігуру з перакрыжаванымі радамі клетак трэба запоўніць адзіна магчымымі словамі.
КРАСШГОВЕР (англ. crossingover) — абмен часткамі гамалагічных (парных) храмасом, які стварае ўмовы для ўтварэння новых камбінацый генаў у арганізмах.
КРАСМЕН (англ. cross-man) — удзельнік кросу.
-КРАТ (гр. kratos = улада) — другая састаўная частка складапых слоў, якая адпавядае паняццю «валадар».
КРАТАЛЯРЫЯ (н.-лац. crotalaria, ад гр. krotalon = бразгалка) — травяністая або кустовая расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках і
субтропіках; адзін з відаў вырошчваецца як прадзільная культура. КРАТАНЁЎРУМ (н.-лац. crotaneurum) — лістасцябловы мох сям. кратанеўравых, які расце ў ручаях, на балотах.
КРАТАРЭЛЮС (н.-лац. craterellus) — базідыяльны грыб сям. лісічкавых, які расце на глебе і лясным подсціле ў лісцевых і мяшаных лясах; ядомы.
КРАТОН1 (гр. kroton) — кустовая або дрэвавая расліна сям. малачаевых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, з насення некаторых відаў атрымліваюць алей, які выкарыстоўваецца ў медыцыне.
КРАТОН2 (гр. kratos = сіла, моц) — кансалідаваны ўчастак кантынентальнай зямной кары, які не адчувае значііых складачных дэфармацый.
КРАТЫ (польск. kraty, ад лац. crates) — меггалічная рапютка на вокнах, на дзвярах.
-КРАТЫЯ (гр. kratos = улада) — другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «ўлада».
КРАТЭР (гр. krater = вялікая чаша) — 1) адіуліна ў вяршыні вулкана, праз якую выліваецца лава; 2) упадзіна, абкружаная кальцавымі валамі, у ландшафце Месяца.
КРАЎЧ (англ. crouch = схіляцца, прысядаць) — 1) стойка ў сагнутым становішчы ў боксе; 2) нізкая стойка пры спусках у лыжным спорце.
КРАЎЧЫ (польск. krajczy) — гіст. прыдворны, які загадваў княжацкі сталом.
КРАФТ-ПАПЕРА (ад пям. Kraft = сіла + папера) — моцная папера
са слаба праваранай дрэўнай цэлюлозы з доўгімі валокнамі.
КРАФТ-ЦЭЛЮЛОЗА (ад ням. Kraft = сіла + цэлюлоза) — слаба правараная дрэўная цэлюлоза з доўгімі валокнамі; выкарыстоўваецца пры вырабе асабліва моцнай паперы (крафт-паперы), напр. мяшкоў ддя цэменту.
КРАХ (ням. Krach) — 1) банкруцтва, разарэнне (напр. біржавы к.); 2) перан. поўны правал, няўдача (напр. к. імперыі).
КРАШЭ (фр. crochet = кручок) — моцныя кручаныя ніткі, а таксама карункі з такіх нітак.
КРОКУС (н.-лац. crocus, ад гр. krokos) — 1) тое, што і йіафран 1; 2) парашок вокісу жалеза шафранавага колеру дая паліроўкі шкла, металаў.
КРОЛЬ (англ. crawl) — самы хуткі спосаб спартыўнага плавання на грудзях з пераменнай работай рук і ног.
КРОМЛЕХ (ад брэтон. crom = круг + lech = камень) — культавае збудаванне эпохі неаліпіу і бронзавага веку ў выглядзе акруглых загарод з вялікіх камянёў у Паўн. Францыі, Англіі і іншых краінах. КРОН1 [ням. Kron(gelb), ад гр. chroma = фарба] — мінеральная жоўтая фарба, соль хромавай кіслаты.
КРОН2 [ням. Kron(glas)] — шкло для аптычных прыбораў.
КРОНА1 (ням. Krone, ад лац. corona = вянец, карона) — наземная, (вышэй йтіамба') галіністая частка дрэва.
КРОНА2 (ням. Krone) — 1) грашовая адзіііка Швецыі, Нарвегіі і Даніі, роўная 100 эрэ\ 2) англій-
ская сярэбраная манета, роўная 5 шылінгам 1 (да 1971 г.); 3) залатая манета Францыі (14—17 ст.), Англіі (16—17 ст.) і некаторых іншых краін.
КРОНВЕРК (ням. Kronwerk) — абаронная прыбудова ў старых крэпасцях.
КРОНПРЬІНЦ (ням. Кгопprinz) — тытул наследніка трона ў Германіі і Аўстра-Венгрыі ў часы манархічнага праўлення (да 1918 г)-
КРОНЦЫРКУЛЬ (ням. Kronzirkel) — 1) прылада дня чарчэння ў выглядзе спружыннага цыркуля; 2) вымяральны інструмент у выглядзе цыркуля з дзвюма выгнутымі доўгімі ножкамі.
КРОПЕРЫ (англ. cropers, ад crop = збіраць ураджай) — арандатарыздольнікі ў ЗША, якія атрымліваюць ад землеўласніка не толькі зямлю, але і рабочую жывёлу, сельскагаспадарчы інвентар, насенне.
КРОС (рус. кросс, ад англ. to cross = перасякаць, пераходзіць) — від спартыўнага спаборніпдва, спартыўны бег або гонкі па няроўнай мясцовасці (напр. лыжны к.).
КРОСБРЬІДЗШГ (англ. crossbreeding, ад cross = скрыжоўванне + breeding = развядзенне) — разнавіднасць аўтбрыдзінгу, метад развядзення сельскагаспадарчых жывёл, пры якім скрыжоўваюцца жывёлы розных парод (параўн. інбрыдзінг).
КРОСІНГ (англ. crossing) — 1) вентыляцыйны праход у шахце для раздзялепня перасякальных струменяў павегра; 2) сп. забаронены прыём у забегу, заездзе, калі