• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КІЦЕЛЬ (ням. Kittel) — формснная куртка са стаячым каўняром.
    КІЧ (ням. Kitsch = халтура) — халтурная карціна, безгустоўны фільм або літаратурны твор.
    КІШЛАК (цюрк. kyslak = зімоўе) — паселішча ў Сярэд. Азіі.
    КІШМПІІ (цюрк kismis, ад перс. kismis) — сорт вінаграду без костачак, а таксама разынкі з гэтага вінаграду.
    КІЯШТ (гр. kyanite = блакітны) — мінерал класа сілікатаў пераважна блакітнага, сіняга колераў; на Беларусі трапляецца ў крыпггалічных сланцах і кварцытах; вьжарыстоўваецца для атрымання сілуміну.
    КЛААКА (лац. cloaca) — 1) падземны канал для сцёку нечыстотаў, 2) вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых; 3) перан. што-н. брыдкае, агіднае (напр. засмечанае месца, амаральнае асяроддзе і інш.).
    КЛАБУК (ад цюрк. kalpak = шапка) — манаскі галаўны ўбор у выглядзе высокай цыліндрычнай шапкі з пакрывалам.
    КЛАВАРЫЯДЭЛЬФУС (н.-лац. clavariadelphus) — базідыяльны грыб сям. рагацікавых, які расце на глебе ці апалай ігліцы, лісці, галінках пераважна ў хвойных лясах; ядомы.
    КЛАВЕСІН (фр. clavecin, ад лац. clavis = ключ) — струнны шчыпковы клавішны музычны інструмент 16—18 ст., папярэднік фартэпіяна.
    КЛАВПСбРДЫ (фр. clavicorde, ад лац. clavis = ключ + гр. chorde = струна) — сзруішы ўдарны кла-
    вішны музычны інструмснт 15— 18 ст.
    КЛАВІР (ням. Klavier, ад лац. clavis = ключ) — 1) агульная назва струпных клавішных музычшлх інструментаў (клавікордаў, клавесіна, фартэпіяна і інш); 2) тое, пгго і клавіраусцуг.
    КЛАВІРАУСЦУГ (ням. Klavierauszug) — пералажэіше парпіытур вакальна-сімфанічнага твора (рперы, араторыі, кантаты і ііпп.) для спявання і фартэпіяна або толькі для фартэпіяна.
    КЛАВІЦЫМБАЛ (с.-лац. clavicymbalum) — першапачатковая назва клавесіна.
    КЛАВІЦЫТЭРЫЮМ (ад лац clavis = ключ + гр. kithara = кіфара) — клавесін з размешчаным вертыкальна корпусам.
    КЛАВПІІ, КЛАВШІА (польск. klawisz, ад лац. clavis = ключ) — 1) пласціпка ў некаторых музычных інструментах (фартэпіяпа, баяне, трубе і irnu.), пры націсканні пальцам на якую атрымліваецца гук; 2) наканечнік рычажка ў пішучай мапіьпіцы, тэлефонным апараце і інпіых механізмах, які прыводзіцца ў рух пальцамі.
    КЛАВІЯТУРА (ням. Klaviatur, ад лац. clavis = ключ) — сістэма клавішаў у музьгчных інструмептах або якіх-н. механізмах (напр. к. аргана, к. піпіучай машынкі).
    КЛАВУЛІНА (н.-лац. clavuliпа) — базідыяльны грыб сям. рагацікавых, які трапляецца ў лясах на глебе, зрэдку на гнілой драўніне; ядомы.
    КЛАДАГЕНЕЗ (ад гр. klados = парастак + -генез) — шлях эвалюцыі жьпзёльных арганізмаў, які прыводзіць да ўзнікнсі п ія ў выніку
    дывергенцыі вялікай колькасці Bi­flay, родаў, сямействаў і г.д.
    КЛАДАПАДЫЕЛА (н.-лац. сіаdopodiella) — пячоначны мох сям. адаітгасхізмавых, які трапляецца на вярховых сфагнавых балотах і ў азёрах, якія зарастаіоць.
    КЛАДАРХІДЫ (н.-лац. cladorchidae) — сямейства гельмінпіаў класа пірэматодаў, кішачныя паразіты млекакормячых.
    КЛАДАСПАРЫЁЗЫ (ад кпадаспорый) — хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі кладаспорыямі.
    КЛАДАСПОРЫЙ (н.-лац. cladosporium) — недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які жыве на раслінных і жывёльных субстратах, у глебе.
    КЛАДЗІНА (н.-лац. cladina) — кусцісгы сумчаты лішайнік сям. кладоніевых, які расце на пясчанай глебе ў лясах, на інілой драўніне, купінах балот.
    КЛАДОДЫЙ (ад гр. klados = парастак + eidos = выгляд) — лістападобнае сцябло раслін, якое выконвае функцыі ліста (напр. у спаржы).
    КЛАДОНІЯ (н.-лац. cladonia) — кусцісты сумчаты лішайнік сям. кладоніевых, які расце на пясчанай глебе ў лясах, на пнях, гнілой драўніне, купінах балот.
    КЛАДОФАРА (н.-лац. cladophora, ад гр. klados = парастак + phoros = які нясе) — ніткаватая зялёная водарасць сям. кладофаравых, якая пашырана ў морах і прэсных вадаёмах.
    КЛАДРАСІЦС (н.-лац. cladrastis) — дрэва сям. бабовых збуйным лісцем і белымі духмянымі квсгкамі ў доўгіх суквегціях, па-
    шыранае ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
    КЛАЗЕТ (англ. closet) — прыбіральня з вадаправодным прыстасаваннем для прамьпзання унітаза.
    КЛАКА (фр. claque) — група гледачоў, нанятая для таго, каб гучна апладзіраваць або свістаць і тым самым ствараць уражанне поспеху або правалу артыста, спектакля.
    КЛАКЕР (фр. claqueur) — асоба, якая ўваходзіць у састаў клакі.
    КЛАКСАН (англ. klaxon) — механічны сігнадьны гудок аўтамабіля, трактара.
    КЛАН (англ. clan, ад кельц. claim) — 1) радавая абшчына, род (першапачаткова ў кельцкіх народаў); 2) перан. замкнутая група людзей, звязаных якімі-н. агульнымі інтарэсамі (эканамічнымі, дзелавымі і інш ).
    КЛАПАН (рус. клапан, ад ням. Кіарре = крышка, засланка) — 1) прыстасаванне ў механізмах для прыкрыцця адтуліны, праз якую выходзіць пара, газ, вадкасць; 2) анапі. частка полага органа, якая перашкаджае адваротнаму руху змесціва (напр. лімфатычны к.); 3) нашыўка з тканіны, якая прыкрывае кішэнь або шво на адзенні.
    клап-кАмера (ад ням. Кіарре = засланка + камера) — складаны фотаапарат з высоўнай пярэдняй сценкай, куды ўстаўлены аб’ектыў.
    КЛАРК [англ. F.Clarke = прозвішча амер. геахіміка (1847—1931)]; кларкі элементаў — колькасныя паказчыкі змяшчэння хімічных элемеіггаў у зямной кары, гідрасферы, атмасферы, гор-
    ных пародах, касмічных аб’ектах і інш..
    КЛАРКІЯ (н.-лац. clarkia, ад W.Clark = прозвішча амер. падарожніка) — травяністая расліна сям. скрыпнёвых з падоўжанаавальным лісцем і чырвонымі, ружовымі, белымі, фіялетавымі кветкамі, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; выкарыстоўваецца для групавых пасадак.
    КЛАРНЕТ (фр. clarinette, ад іт. clarinetto) — драўляны духавы язычковы музычны інструмент, які мае форму трубкі з клапанамі і раструбам на канцы.
    КЛАРЭН (ад лац. clarus = бліскучы) — напаўбліскучая крохкая састаўная частка выкапнсвага вугалю, якая залягае палосамі ў пластах.
    КЛАС (лац. classis = разрад) — 1) вялікая група людзей з пэўным становішчам у гістарычна складзенай сістэме грамадскай вытворчасці і з пэўнай, звычайна заканадаўча замацаванай роллю ў грамадскай арганізацыі працы, аб’яднаная аднолькавымі адносінамі да сродкаў вытворчасці, да размеркавання грамадскага багацця і агульнасцю інтарэсаў; 2) група вучняў аднаго і таго ж года навучання або група, якая навучаецца ў пэўнага выкладчыка, вывучае пэўны прадмет (у мастацкіх школах) (напр. к. жывапісу); 3) пакой для заняткаў у школе; 4) разрад, падраздзяленне па якой-н. класіфікацыі (напр. к. земнаводных, каюта першага класа); 5) ступень, узровень чаго-н, або ступень падрыхтаванасці, кваліфікацыі каго-н. (напр. шафёр першага класа).
    КЛАСІК (лац. classicus = першакласны) — 1) выдатны пісьменнік.
    к	
    дзеяч мастацтва, навукі; 2) прадстаўнік класіцызму ў літаратуры і мастацгве; 3) спецыяліст па класічнай філалогіі (грэчаскай і лацінскай мовах і літаратурах).
    КЛАСІКА (лац. classicus = першакласны) — творы літарагуры і мастаіргва, якія маюць сусветае прызнанне, вякамі зберагаюць сваё значэнне.
    КЛАСІФІКАВАЦЬ (ад лац. classis = клас + facere = рабіць) — рабіць класіфікацыю.
    КЛАСІФІКАТАР (ад класіфікацыя) — 1) спецыяліст у галіне класіфікацыі; 2) апарат для механічнай класіфікацыі вугалю, руды па велічыні, форме, шчыльнасці.
    КЛАСІФІКАЦЫЯ (фр classifi­cation, ад лац. classis = разрад + facere = рабіць) — размеркаванне якіх-н. прадметаў, з’яў, паняццяў па класах, групах, разрадах на падставе пэўных агулыгых прыкмет (напр. к. моў, к. раслін).
    КЛАСІЦЫЗМ (ням. Klassizismus, ад лац. classicus = першакласны, узорны) — стыль і кірунак у літаратуры і мастацгве 17 — пач. 19 ст., заснаваны на перайманні антычных узораў.
    КЛАСІЧНЫ (лац. classicus = першакласны) — 1) які датычыць старажытных грэкаў і рымлян, антычны; 2) які мае адносіны да класіцызму, уласцівы паслядоўнікам гэтага напрамку; 3) створаны класікам, узорны, дасканалы; 4) звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратур (напр. к-ая філалогія).
    КЛАСТАГЕШІЫ (ад гр. klastos = зламаны + -генны) — утвораны з абломкаў горных парод.
    КЛАСТРЫДЁЗЫ (ад кластрыдыі) — інфекцыйныя хваробы жывёл і чалавека (напр. бапіулізм, слупняк і інш.), якія выклікаюцца кластрыдыямі.
    КЛАСТРЬІДЫІ (н.-лац. Clostridi­um, ад гр. kloster = верацяно) — спараносныя бактэрыі; пашыраны ў глебе, вадзе, рэштках жывёл і раслін.
    КЛАСТЭР (англ. cluster) — 1) хім. група малекул, якія вылучаюцца сярод іншых падобных малекул і аб’ядноўваюцца ва ўстойлівыя ўтварэнні; 2) лінгв. паслядоўнасць, ланцужок моўных элементаў, напр. гукаў, часцін мовы.
    КЛАСТЭРЫУМ (н.-лац. closterium) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. кластэрыевых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах, на сырых скалах, імхах.
    КЛАТОІДА (ад гр. klotho = праду + -оід) — плоская спіралепадобная крывая, якая складаецца з дзвюх частак, размешчаных сіметрычна адносна пачатку каардынат.
    КЛАТРАТЫ (лац. clathratus = ахаваны кратамі) — крышталічныя злучэнні ўключэння, у якіх малекулы асноўнаіа рэчыва ўтвараюць каркас, а малекулы іншых элементаў размяіпчаюцца ў поласцях каркаса.
    КЛАУЗІЛПДЫ (н.-лац. clausiliidae) — сямейства сцяблініставокіх малюскаў, пашыранае ў Еўразіі і Паўд. Амерыцы; жывуць у лясах, на скалах.
    КЛАУНАДА (ад клоун) — 1) жанр цьіркавога мастаіггва, заснаваны на выкарыстанні прыёмаў эксцэнтрыкі 2, буфанады 1, гратэску 1; 2) цыркавое прадстаўленне з удзелам клоунаў (гл. антрэ 1).
    КЛАЎЗУЛА (лац. clausula = заключэнне) — 1) спецыяльная ўмова, агаворка ў завяшчанні, дагаворы і інш. (у юрыспрудэнцыі); 2) заключная частка прамовы (у рыторыцы); 3) заключныя склады вершаванага радка пасля апошняга націскнога склада.
    КЛАФТЭР (ням. Klafter = сажань) — адзінка даўжыні ў Аўстрыі і Венгрыі, роўная 1,896 м.
    КЛАШАР (фр. clochard = жабрак) — бадзяга, валацуга, бяздомнік.
    КЛЕБСІЁЛЫ (н.-лац. klebsiel1а) — капсульныя бактэрыі сям. энтэрабактэрый; паразіты жывёл і чалавека, пашыраны і ў знешнім асяроддзі.
    КЛЕБСІЯЛЁЗЫ (ад клебсіелы) — інфекцыйныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца клебсіеламі.
    КЛЕЁМА (н.-лац. cleome) — кустовая расліна сям. каперсавых, з ружовымі або белымі кветаамі ў коласападобных суквеццях, пашыраная ў Паўн. Афрыцы і тропіках Амерыкі; культывуецца як дэкаратыўная.
    КЛЕЙАФАН (ад гр. kleos = слова + phanos = светлы) — мінерал класа сульфідаў, светлая або бясколерная разнавіднасць сфалерыту.