• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КВІНТЭТ (іт. quintetto) — 1) музычны твор для пяці інструментаў або галасоў, 2) ансамбль з пяці выканаўцаў (музыкантаў або спевакоў).
    КВШЦІЛА (ісп. quintillo, ад лац. quintus = пяты) — страфа з пяці вершаваных радкоў, злучаных дзвюма рыфмамі або клаўзуламі', пяцірадкоўе.
    КВШРАКВО (лац. qui pro quo = літар. хто замест каго) — непаразуменне, што ўзнікла ў выніку Ta­ro, іпто адна асоба, паііяцце, рэч прынята за другую; 2) перан. блытаніна, неверагодная прыгода.
    КВІРЫНАЛ (лац. Quirinalis = назва аднаго з сямі пагоркаў, на якіх узнік Рым) — урад у манархічнай Італіі.
    КВІРЫТЫ (лац. quirites) — афіцыйная назва паўнапраўных грамадзян у Стараж. Рыме.
    КВІСЛІНГ (нарв. W.Quisling = прозвішча лідэра фашысцкай партыі ў Нарвегіі ў 1933—1945 іт.) — перан. здраднік радзімы.
    KBIT (польск. kwit < с.-в.-ням. quit, ад с.-лац. quitus = вольны) — тое, што і квітанцыя.
    КВІТАНЦЫЯ (ст.-польск. kwitancyja, ад с.-лац. quietantia) — афіцыйная распіска ў атрыманні ад каго-н. грошай, каштоўнасцей, дакуменгаў (напр. паштовая к ).
    КВОРУМ [лац. quorum (praesentia sufficit) = якіх (прысутнасць дастатковая)] — колькасць прысутных на якім-н. сходзе, пасяджэнні, неабходная для прызнання яго рашэнняў сапраўднымі.
    КВОТА (польск. kwota, ад с.-лац. quota) — 1) частка, пай, норма; 2) доля ўдзелу ў вытворчасці і збыце прадукцыі ддя кожнага з удзельнікаў якога-н. эканамічнага аб’яднання (напр. падатковая к.); 3) мінімум галасоў, неабходпы для атрыманпя на выбарах аднаго дэпутацкага мандата.
    КЕБ (англ. cab) — аднаконны экіпаж у Англіі.
    КЁГЕЛЬ (ням. Kegel) — памер друкарскай літары (у вышыню), вызначаны ў друкарскіх пунктах.
    КЕГЕЛЬБАН (ням. Kegelbahn) — 1) памост для пастаноўкі кегпяў і катання шароў 2) памяшканпе для гульні ў кеглі.
    К	
    КЕГЛІ (ням. Kegel) — 1) гульня, якая заключаецца ў збівашгі шаром драўляных або гшастмасавых слупкоў (кегляў), расстаўленых на спецыяльпым памосце; 2) драўляныя або пластмасавыя слупкі для гэтай гульні.
    КЕДР (гр. kedros) — вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, пашыранае ў Міжземнамор’і, гарах Малой Азіі, Гімалаях; культывуецца як дэкаратыўнае.
    КЁДЫ (рус. кеды, ад англ. Kads = уласнае імя) — лёгкі спартыўны абутак з прарызіненай тканіны на мяккіх рабрыстых гумавых падошвах.
    КЕЙНСІЯНСТВА [ад англ. J.Keynes = прозвішча англ. эканаміста (1883—1946)] — эканамічная тэорыя, якая абгрунтоўвае неабходнасць актыўнага ўмяшальпіцтва дзяржавы ў гаспадарчую дзейнасць для забеспячэння бесперапыннага працэсу грамадскай вытворчасці.
    КЕЙПЕР (ням. Keuper) — тоўшча страката-каляровых каптынентальных і лагунных адкладанняў верхняга трыясу на тэрыторыі Цэнтр. Еўропы.
    КЕЙФ гл. кайф.
    КЕК (англ. cake = зацвердзяваць) — слой цвёрдых часцінак, які застаецца пасля фільтрацыі суспензій, або нерастваральныя рэшткі пасля вышчалачвання каштоўных кампанентаў з руды.
    КЕКЕНМЕДЫНГІ (дацк. kokkenmodding = кухокныя адыходы) — скапленпі ракавін і касцей з вугальнымі праслойкамі, каменнымі прыладамі і ішпымі рэчамі, якія знаходзяцца ў адкладах часоў неа-
    літу на месцы стаянак старажытных рыбакоў і паляўнічых.
    КЕКС (англ. cakes = пірожныя) — кандьпарскі выраб са здобнага цеста з разынкамі або карынкай.
    КЕКУОК (англ. cakewalk) — тансц амерыканскіх неграў, які ўвайшоў у моду ў пач. 20 ст. у Амерыцы і Еўропе.
    КЁЛАР (лац. cellarius) — манах, які загадвае манастырскай гаспадаркай, эканом.
    КЁЛІХ (польск. kielich, ад с.-в.ням. kelch) — вялікая чарка, чаша. КЁЛЛЯ (с.-гр. kella, ад гр. kellion) — 1) пакой манаха (манашкі) у манастыры; 2) перан. невялікі пакой адзінокага чалавека.
    КЕЛбіД (ад гр. kele = пухліна + -оід) — пухлінападобнае разрастанне злучальнай тканкі скуры, якое развіваецца пасля траўмы або вынікае мімавольна на непашкоджанай паверхні скуры.
    КЕЛЬВШ [англ. W.Kelvin = прозвішча англ. фізіка (1824— 1907)| — адзінка тэмпературы па тэрмадынамічнай шкале ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная 1/273,16 частцы тэрмадынамічнай тэмпературы трайнога пункта вады.
    КЕЛЬМА гл. кельня.
    КЕЛЬНЕР (ням. Kellner) — афіцыянт рэстарана, піўной, кавярні і інш. у заходнееўрапейскіх краінах. КЁЛЬНЯ, КЁЛЬМА (польск. kielnia, ад с.-в.-ням. kelle) — прылада муляра, тынкоўшчыка ў выглядзе трохвугольнай лапаткі для нанясення раствору на мур.
    КЁЛЬНЯ, КЁЛЬМА (польск. kielnia, ад с.-в,-ням. kelle) — прылада муляра, тынкоўшчыка ў вы-
    глядзе трохвугольнай лапаткі ддя нанясення раствору на мур.
    КЕЛЬТ (п.-лац. celtus = долата) — старажытны полы ўнутры бронзавы тапор з каленчатым дзяржаннем, які быў распаўсюджаны ў 2— 1 тысячагоддзях да н.э.
    КЕМАЛІЗМ [ад тур. A.Qemal = імя тур. палітычнага дзеяча (1881—1938)] — турэцкі буржуазна-нацыянальны рух, які ўзнік у 1919 г. і прывёў да перамогі рэвалюцыі ў 1923 г.
    КЁМБРЫЙ (англ. Cambria = даўняя назва правінцыі Уэльс у Англіі) — першы перыяд палеазойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі, які распачаўся каля 570 млн. гадоў таму назад і працягваўся 70 млн. гадоў, а таксама пласты горных парод, якія ўтварыліся ў той час.
    КЕМБРЫЙСКІ (ад англ. Cambria = даўняя назва правінцыі Уэльс у Англіі); к. п е р ы я д — тое, што і кембрый.
    КЕМГПНГ (англ. camping) — спецыяльна абсталяваны лагер для аўтатурыстаў.
    КЕН (яп. ken) — 1) мера даўжыні ў Японіі, роўная 1,8 м; 2) асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Японіі.
    КЕНАтАф (гр. kenotaphion, ад kenos = пусты + taphos = магіла) — надмагільны помнік, пастаўлены не на месцы пахавання нябожчыка (напр. калі чалавек загінуў на чужыне).
    КЕНАТРОН (ад гр. kenos = пусты + -трон) — двухэлектродная электронная вакуумная лямпа, прызначаная для выпрамлення пераменнага току.
    КЕНАФ (цюрк. kenaf, ад перс. kanap) — травяністая расліна сям. мальвавых, пашыраная ў Індыі, KiTai, Бразіліі, ЗША, з валакна якой вырабляюць шпагат, канаты, мешкавіну, а таксама валакно гэтай расліны.
    КЕНГУРУ (англ. kangaroo, ад аўстрал. Kangaroo = назва вострава) — сумчатае аўстралійскае млекакормячае з доўгімі заднімі і кароткімі пярэднімі нагамі, якое перамяшчаецца скачкамі.
    КЕНДЫР (тур. kendir = каноплі) — травяністая расліна сям. барвенкавых, пашыраная пераважна ў субтропіках, валакно якой выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці.
    КЕШЯГПТЭК (н.-лац. kenyapithecus) — вымерлая чапавекапдобная малпа, блізкая да рамапітэка, якая жыла ў верхнім міяцэне.
    КЕНТАЎР (гр. kentauros) — міфічная істота з конскім тулавам і чалавечымі галавой і торсам у старажытнагрэчаскай міфалогіі.
    КЕНТРАНТУС (н.-лац. kentranthus) — травяністая расліна сям. валяр’янавых з дробнымі яркачырвонымі або белымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Цэнтр. Еўропе і Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    КЕНЭЛЬ [англ. cennel (coal)] — разнавіднасць сапрапеліту, якая змяшчае вялікую колькасць мікраспораў.
    КЕПІ (фр. кёрі) — 1) фуражка з невялікім цвёрдым донцам і прамым казырком (у арміях некаторых краін і ў рускіх гімназістаў 19 ст.); 2) мужчынскі летні мяккі га-
    лаўны ўбор з казырком без аколыша.
    КЕРАГАЗ [рус. керогаз, ад керо(снновый) газ] — бясшумны прымус, у якім згарае газа.
    КЕРАМЗІТ (ад гр. keramos = гліна) — порысты будаўнічы матэрыял у выглядзе гравію, шчэбеню або пяску, які вырабляецца паскораным абпальваннем легкаплаўкіх глін.
    КЕРАМЗІТАБЕТОН (ад керамзіт + бетон) — лёгкі бетон, атрыманы з керамзіту і цэменту.
    КЕРАМІКА [гр. keramike (techne) = ганчарнае майстэрстаа] — 1) агульная назва розных вырабаў з абпаленай гліны (маёліка, тэракота, фарфор, фаянс і інш.); 2) маса, з якой атрымліваюць такія вырабы; 3) ганчарная вытворчасць.
    КЕРАМІТ (ад гр. keramis = чарапіца) — выпаленая цэгла-брусчатка.
    КЕРАМІЧНЫ (гр. keramikos) — які мае адносіны да керамікі', зроблены з керамікі.
    КЕРАРГІРЫТ (ад гр. keras = рог + argyros = серабро) — мінерал класа самародных металаў бурага, жаўтаватага, зеленаватага колеру; руда серабра.
    КЕРАТАКбкУС (н.-лац. keratococcus) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. анкістрадэсмавых, якая трапляецца ў сырых месцах, каля асновы дрэў, у вадаёмах.
    КЕРАТАПЛАСТЫКА (ад гр keras, -atos = рог + пластыка) — перасадка рагавіцы вока пры бельмах з мэтай вяртання зроку.
    КЕРАТАФІР [ад гр. keras, -atos = рог + (пар)фір] — магматычная горная парода, якая складаецца з
    дробназярністай масы і ўкрапаных крьшггалёў, пераважна альбіту.
    КЕРАТбз (ад гр. keras, -atos = рог) — патаўшчэнне рагавога слоя скуры, характэрнае для шэрагу незапаленчых захворванняў яе.
    КЕРАТЫНАТРОФЫ (ад гр. keras, -atos = рог + -трофы) — група грыбоў, якія пасяляюцца на поўсці, рагах і капытах жывёл, пер’і птушак, рагавых таанках чалавека (напр. пірыхафітон, ктэнаміцэс, мікраспорыум, эпідэрмафітон); узбуджальнікі мікозаў.
    КЕРАТЫТ (ад гр. keras, -atos = рог) — запаленне рагавой абалонкі вока.
    КЕРАЦІН (ад гр. keras, -atos = рог) — бялковае рэчыва, састаўная частка рагавога слоя валасоў, ногцяў, капытоў, рагоў і інш.
    КЁРВЕЛЬ, КЁРБЕЛЬ (гал. kervel, ням. Kerbel) — травяністая расліна сям. парасонавых з зубчастым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ў Еўразіі; лекавая, вострапрыпраўная і меданосная.
    КЁРЛШГ (англ. curling) — спартыўная гульня, мэта якой ірапіць пушчанай па лёдзе бітой у намаляваную на ім міпгэнь.
    КЕРМЕТЫ [ад кер(аміка) + мет(ал)] — матэрыялы, у якіх аб’яднаны ўласцівасці керамічных рэчываў (высокая цвёрдасць, тугаплаўкасць і інш.) і металаў (напр. значная цеплаправоднасць, пластычнасць).
    КЕРН (ням. Kern) — 1) парода, грунт, якія бяруць для пробы пустацелым інструментам, напр. бурам пры бурэнні свідравін; 2) пункт, які паносіцца кернерам пры
    разметцы загатовак ддя далейшай апрацоўкі.
    КЕРНЕР (ням. Кбтег) — слясарны інструмент у выглядзе завостранага стальнога стрыжня, які прымяняецца пры разметцы загатовак для далейшай алрацоўкі.
    КЁСАР (гр. kaisar, ад лац. Caesar = прозвішча Юлія Цэзара) — тое, што і цэзар.
    КЕСОН (фр. caisson) — 1) воданепранікальная камера, якую апускаюць на дно мора ці ракі пры падводных работах; 2) стальная каробка ў металургічных печах, у якой цыркулюе вада дая ахаладжэння; 3) архіт. паглыбленне ў форме геаметрычнай фігуры на столі або на ўнутранай паверхні аркі.
    КЕТА (рус. кета, ад эвенк. keta) — марская прамысловая рыба сям. ласасёвых.
    КЕТГУТ (англ. catgut) — ніці з кішак дробнай рагатай жывёлы, якія выкарыстоўваюць пры хірургічных аперацыях дчя ўнутраных швоў і перавязкі сасудаў.