• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КАРЭЛЯТАР (ад с.-лац. correlatio = карэляцыя) — прыбор для аўтаматычнага вылічэння ўзаемнай сувязі незалежных працэсаў.
    КАРЭЛЯТЫЎНЫ (н.-лац. соггеlativus) — які знаходзіцца ў карэляцыі з чым-н., суадносны (напр. к-ыя пары слоў),
    КАРЭЛЯЦЫЯ (с.-лац. correla­tio) — узаемная сувязь, суадноснасць прадметаў, паняццяў або з’яў.
    КАРЭОПСІС (н.-лац. coreopsis, ад гр. kore = зрэнка + opsis = выгляд) — травяністая расліна сям. складанакветных з жоўтымі, цёмна-пурпуровымі або карычневымі кветкамі ў кошыках, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    КАРЭСПАНДАВАЦЬ (польск korespondowac, ад с.-лац. correspondere = адпавядаць) — 1) адпавядаць чаму-н., суадносіцца з чым-н.; 2) перапісвацца з кім-н.
    КАРЭСПАНДЭНТ (с.-лац. correspondens, -ntis = які адпавядае) — 1) супрацоўнік газеты, часопіса, радыё, тэлебачання, які дасылае ім звесткі пра бягучыя падзеі; 2) асоба, якая вядзе з кім-н. перапіску; 3) асоба або ўстанова (фірма, банк), якая выконвае фінансавыя, камерцыйньія даручэнні для другой асобы або ўстановы (за кошт апошніх).
    КАРЭСПАНДЭНЦЫЯ (с -лац. correspondentia) — 1) паведамленне, допіс, дасланыя ў газету, часопіс; 2) пісьмы, паштова-тэлеграфныя адпраўленні; 3) перапіска паміж асобамі, установамі.
    КАРЭТА (польск. kareta, ад іт. carretta) — закрыты чатырохколы конны экіпаж на рысорах.
    КАРЭТКА (ад іт. carretta = капяска) — рухомая частка некаторых механізмаў, машын, апаратаў (наіір. к. пішучай машьпікі).
    КАРЭТТА (н.-лац. caretta) — паўзун атрада марскіх чарапах, які водзіцца ў іропіках і субтропіках.
    КАРЭХІДОР (ісп. corregidor, ад corregir = выпраўляць) — каралеўскі чыноўнік у Іспаніі часоў феадалізму, які выконваў функцыі адміністратара і суддзі ў гарадах і правінцыях.
    кАса (іт. cassa) — 1) установа або аддзяленне ва ўстанове, на прадпрыемстве для прыёму і выдачы грошай (напр. ашчадная к., білетная к.); 2) скрынка, шафа для захоўвання грошай; 3) наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства, арганізацыі; 4) раздзеленая на ячэйкі скрынка са шрыфтам для набору.
    КАСАВІЦЬ (польск. kasowac, ад лац. cassare) — 1) закрэсліваць, выкрэсліваць што-н.; 2) перан. адмяняць пгго-н. (напр. к. кантракт). КАСАНДРА (гр. Kassandra = імя прарочыцы, дачкі траянскага цара Прыяма ў старажытнагрэчаскай міфалогіі) — вечназялёная кустовая расліна сям. верасовых, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах Еўразіі і Паўн. Амерыкі; балотны верас.
    КАСАЦЫЯ (с.-лац. cassatio = адмена, знішчэнне) — 1) заява, хадайніцтва аб пераглядзе прыгавору, а таксама перагляд, адмена вышэйпіай судовай інстанцыяй прыгавору ніжэйшай (параўн. апеляцыя 1); 2) прызнанне выбараў несапраўднымі і адмена іх.
    КАСЁКАНС (н.-лац. cosecans, ад complement! secans = секанс дапаў-
    ненпя) — мат. адна з трыганаметрычігых функцый, секанс дадатковага вугла.
    КАСЕТА (англ. cassette, фр. cassette, ад іт. cassetta) — 1) святлонепранікальны футляр дтя захавання святлоадчувальных матэрыялаў (фотаі кінастужак); 2) плоская каробка ддя магнітафоннай ленты; 3) прыстасаванне, якое забяспечвае аптымальныя ўмовы для захавання і транспарціроўкі розных прыбораў і матэрыялаў.
    КАСІДА (ар. kasida) — верш панегірычнага, а таксама элегічнага або рэлігійна-павучальнага характару ў арабскай паэзіі.
    КАСШУСОІДА (ад косінус + -оід) — графік трыганаметрычнай функцыі у = cos х.
    КАСІР (іт. cassiere) — службовая асоба, якая загадвае касай, прымае і выдае грошы, прадае білеты і інш.
    КАСІТЭРЫТ (ад гр. kassiteros = волава) — мінерал класа вокісаў і гідравокісаў цёмна-бурага, чырвонага, чорнага або жоўтага колеру; алавяная руда.
    КАСІЯ (лац. cassia, ад гр. kasia) — травяпістая расліна сям. бабовых з жоўтымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў тропіках і субтропіках, лісце і плады якой выкарыстоўваюцца як слабіцельны сродак.
    КАСКА (фр. casque, ад ісп. cas­co) — металічны шлем для засцярогі галавы (у ваенных, пажарнікаў, будаўнікоў, шахцёраў і інш.).
    КАСКА2 (іт. casco = шлем) — страхаванне перавозачных сродкаў (суднаў, самалётаў, аўтамабіляў, вагонаў, цысгэрн і інш.). каскАд (фр. cascade, ад іт. cascata) — 1) вадаспад, які падае
    ўступамі; 2) асобы цыркавы прыём падзення з каня; 3) перан. імклівы паток чаго-н. (напр. к. слоў). КАСКАДЗЁР (фр. cascadeur) — 1) выкаііаўца цыркавога прыёму падзеіпія з каня (каскаду 2); 2) дублёр артыста кіно, які выконвае тэхнічна цяжкія і небяспечныя трукі (бег па стрэхах вагонаў, саскокванне на хаду з каня і г.д.).
    КАСКЕТКА (фр. casquette) — лёгкі мужчынскі галаўны ўбор з казырком і акольппкам.
    КАСМАГОШЯ (гр. kosmogonia = паходжанне свету) — раздзел астраноміі, які вывучае паходжанне і развіццё нябесных целаў і іх сістэм.
    КАСМАГРАФІЯ (гр. kosmographia = апісаіпіе свету) —уст. апісанне Сусвету ў кнігах; сукупнасць кароткіх звестак з астраноміі, метэаралогіі, геаграфіі і геалогіі.
    КАСМАДРОМ (ад космас + -дром) — спецыяльна абсталяваная ппяцоўка для запуску касмічных караблёў.
    КАСМАКЛАДЬІУМ (н.-лац. cosmokladium) — каланіяльная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая трапляецца ў сфагнавых балотах і дыстрофных вадаёмах.
    КАСМАЛдгіЯ (ад космас + -логія) — вучэнне пра будову і развшцё Сусвету, а таксама раздзел астранаміі, прысвечаны гэтаму вучэнню.
    КАСМАНАЎТ (ад космас + -наўт) — удзельнік палёту ў космас.
    КАСМАНАЎТЬГКА (ад космас + -наўтыка) — 1) сукупнасць галін навукі і тэхнікі, якія забяспечва-
    юць асваенне космасу; 2) палёты ў касмічнай прасторы.
    КАСМАПАЛІТ (гр. kosmopolites = грамадзянін свету) — 1) прыхільнік касмапалітызму, асоба, якая адмаўляе сваю прыналежнасць да якой-н. нацыянальнасці; 2) расліна або жывёла, якая жыве па ўсім зямным шары.
    КАСМАПАЛІТЬІЗМ (ад гр. kosmopolites = грамадзянін свету) — ідэалогія, якая прапагандуе адмаўленне ад нацыянальнага суверэнітэту, абыякавыя адносіны да радзімы і нацыянальнай культуры. КАСМАРЫУМ (н.-лац. cosmarium) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах.
    КАСМАТРбн (ад космас + -трон) — прыбор для гіаскарэння руху іонаў (пратонау).
    КАСМАФВПСА (ад космас + фізіка) — тое, што і астрафізіка.
    КАСМАХІМІЯ (ад космас + хімія) — навука, якая вывучае хімічны састаў касмічных целаў і акаляючай іх прасторы, а таксама хімічныя праірсы, што працякаюць у космасе.
    КАСМАЦЭНТР (ад космас + цэнтр) — цэнтр падрыхтоўкі і правядзення касмічных палётаў.
    КАСМЕТАЛбгіЯ [ад касметы(ка) + -логія] — раздзел медыцыны, які вывучае ўрачэбную і дэкаратыўную касметыку.
    КАСМЕТЫКА [фр cosmetique, ад гр. kosmetike (techne) = (майстэрства) упрыгожвання] — 1) вучэнне аб сродках і метадах падтрымання здаровага стану і прыгожага выгляду скуры і валасоў чалавека (напр. лячэбная к., дэкаратыўная к.); 2) сродкі для на-
    дання свежасці і прыгажосці твару, целу (пудра, крэм, масаж і інш).
    КАСМІЧНЫ (гр. kosmikos = сусветны) — 1) які адносіцца да космасу, звязаііы з яго асвасннем (напр. к-ая прастора, к-ая ракета); 2) перан. велізарны, грандыёзны (к. маштаб).
    КАСОНЕ (іт. cassone) — драўляны сундук у сярэдневяковай Італіі, сценкі якога ўпрыгожваліся разьбой, жывапісам.
    КАСТА (парт. casta = род, пакаленне, ад лац. castus = чысты) — 1) грамадская група людзей у некаторых краінах Усходу, адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў (напр. к. жрацоў); 2) перан. замкнутая грамадская групоўка, якая ахоўвае свае ііітарэсы і адасобленасць (напр. акцёрская к).
    КАСТАНЬЕТЫ (ісп. castanetas, ад лац. castanea = каштан) — музычны інструмент з дзвюх драўляных пласцінак, якімі рытмічна пастукваюць у час таііца, надзеўшы на пальцы.
    КАСТНЕРЫЯ (н.-лац. kaestneгіа) — павук сям. лініфіідаў, які жыве ва ўвільготненых лясах.
    КАСТбР (гр. kastor = бабёр) — суконная тканіна з густым ворсам. КАСТрАт (лац. castratus) — асобіна мужчынскага полу, якой зрабілі каспірацыю.
    КАСТРАЦЫЯ (лац. castratio) — выразанне палавых залоз у жывёл і чалавека; лягчанне.
    КАСТРУЛЯ (рус. кастрюля, ад ням. Kasserolle) — металічная пасудзіна для прыгатавання ежы.
    КАСТРЫРАВАЦЬ (лац. castraге) — рабіць кастрацыю; лягчаць. КАСТУМБРЫЗМ (ісп. costumbrisme, ад costumbre = звычай) — кірунак у літаратуры і выяўленчым мастацтве Іспаніі і Лац. Амерыкі 19 ст,, заснаваны на паказе народнага быту.
    КАСТЭЛА (н.-лац. hemigrammus costelo) — рыба атрада карпападобпых, якая водзіцца ў вадаёмах Паўд. Амерыкі; вядома як акварыумная.
    КАСТЭЛЙН (лац. castellanus = які жыве ў крэпасці)— гіст. 1)саноўнік высокага рангу ў сярэдневяковай Полыпчы і Вялікім княстве Літоўскім; 2) камендант замка.
    КАСТЭТ (фр. casse-tete, ад casser = разбіваць + tete = галава) — халодная зброя ў выглядзе металічпай ііласціны з адтулінамі, надзяваецца на пальцы і заціскаецца ў кулак, каб узмацніць удар.
    КАСХАЛВА (ад тур. koz + ар. helvasa) —сорт халвы з грэцкіх арэхаў на мёдзе.
    КАСЦЁЛ (польск. kosciot < чэш. kostel < ст.-в.-ням. kastel, ад лац. castellum) — каталіцкі храм.
    КАСЦКІМ (фр. costume) — 1) камплект мужчынскага адзення, які складаецца з пінжака, штаноў і часам камізэлькі, або жаночага — з жакета і спадпіцы; 2) адзенне спецыяльнага прызначэння (напр. купальны к.).
    КАСЦЮМЕР (фр. costumier) — работнік тэатра, які рыхтуе касцюмы да спектакля і дапамагае акцёру апранацца.
    КАСЦЮМІРАВАЦЬ (фр. costu­mier) — апранаць у тэатральны або маскарадны касцюм.
    KAT1 (польск. kat) — 1) асоба, якая прыводзіць у выкананне смяротны прыгавор, мучыць на допыце; 2) перан. жорсткі мучыцель, прыгнятальнік.
    КАТ2 (гал. kat) — 1) разнавіднасць судна ў Даніі; 2) снасць для падымання якара на палубу пасля выцягвання яго з вады.
    KATA(гр. kata = зверху ўніз) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «сыходны рух», «паніжэнне».
    КАТАБАЛІЗМ (ад гр. katabole = скіданнс) — сукупнасць рэакцый абмену рэчываў у арганізме (метабалізму), якія суправаджаюцца распадам (дысіміляцыяй) складаных арганічных злучэнняў (проціл. анабалізм).
    КАТАВАСІЯ (гр. katabasion = сыходжанне) — 1) заключная песня ў царкоўным каноне, у час якой абодва клірасы сыходзяцца разам на сярэдзіну царквы; 2) перан. беспарадак, мітусня, неразбярыха.
    КАТАВАЦЬ (польск. katowac) — 1) моцна біць, мучыць на допыце; 2) перан. дакараць, прымушаць пакутаваць.
    КАТАГЕНЕЗ (ад ката+ -генез) — 1) кірунак эвалюцыйнага працэсу ў бок спрашчэння будовы і функцыі арганізмаў; 2) змена асадачных горных парод пасля з’яўлення іх у выніку дыягенезу да ператварэння ў метамарфічныя пароды.