Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
КАРТ-БЛАНШ (фр. carte blanche = белы аркуш) — 1) чысты бланк.
к
падпісаны асобай, якая дае інпіай асобе права запоўніць яго; 2) перан. неабмежаванае паўнамоцтва.
КАРТОГРАФ (ад карпіа + -граф') — спецыяліст у галіне картаграфіі.
КАРТУЗ (с.-н.-ням. kartuse, ад фр. cartouche) — 1) мужчынская шапка з акольпіікам і казырком; 2) мяпіочак дая парахавога снараднага зарада.
КАРТУЗІЯНЦЫ (лац. carthusiani, ад Carthusia = лацінская назва даліны Шартрэз у Францыі) — члены манаскага ордэна, заснаванага ў 11 ст. у Францыі.
КАРТУЛЯРЫІ (с.-лац. chartularia, ад лац. charta = грамата) — зборнікі копій грамат, якімі ў перыяд сярэдневякоўя ў Зах. Еўропе юрыдычна афармляліся пераважна зямельныя падараванні на карысць царквы.
КАРТУНА (польск. kartun, ад ням. Kattun = бавоўна) —успі. баваўняная тканіна.
КАРТУШ (фр. cartouche, ад іт. cartoccio = скрутак) — скульптурнае або графічнае ўпрыгожанне ў выглядзе дакаратыўна акаймаванага шчыта або не да капца разгорнутага скрутка з эмблемай, гербам, надпісам і інш.
КАРТЫЗОН (ад лац. cortex = Kapa) — гармоны кары наднырачнікаў з групы кортыкаспіэроідаў, прадукт ператварэння ў арганізме другога гармона — гідракартызону, выкарыстоўваецца ў медыцыне.
КАРТЫКАЛЬНЫ (ад лац. cortex, -icis = кара); к-ая р э а к ц ы я — змены ў паверхневым слоі яйца ў адказ на ўздзеянне сперматазоіда.
КАРТЫНГ (англ. carting) — спартьгўная гонка на аўтамабілях тыііу карт, а таксама пляц для такіх гонак.
КАРТЫЦЫУМ (н.-лац. carticium) — губавы базідыяльны грыб сям. картыцыевых, які пасяляецца на драўніне, на пабудовах з сырога лесаматэрыялу.
КАРТЭЖ (фр. cortege) — урачыстае шэсце, выезд (напр. вясельны к.).
КАРТЭЗІЯНСТВА (ад картэзіянцы) — філасофскае вучэнне Р.Дэкарта, прадстаўніка дуалізму, якое характарызавалася механістычным дэтэрмінізмам, рацыяналізмам і скептыцызмам.
КАРТЭЗІЯНЦЫ [ад лац Cartesius = лацінізаваная форма прозвішча фр. філосафа R.Descartes (1596—1650)] — паслядоўнікі картэзіянства.
КАРТЭЛЬ (фр. cartel, ад іт. cartello) — 1) аб’яднанне прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці з мэтай забяспечыць панаванне на рынках збыту; 2) уст. пісьмовы выклік на дуэль.
КАРТЭР (англ. carter) — металічная каробка, якая засцерагае рухавік унутрапага згарання ад папікоджання і забруджвання.
КАРТЭРЫЯ (н.-лац. carteria) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая трапляецца ў неглыбокіх прэсных вадаёмах, азёрах.
КАРТЭСЫ (ісп. cortes) — парламент у Іспаніі, а таксама ў Партугаліі да 1911 г.
КАРУМПІРАВАНЫ (ад карумпіраваць) — прасякнуты карупцыяй.
КАРУМШРАВАЦЬ (лац. corrumреге) — падкупляць каго-н. грашыма або йппымі матэрыяльнымі дабротамі (гл. карупцыя).
КАРУНД (ням. Korund, ад санскр. kuruvinda = рубін) — вельмі цвёрды мінерал, разнавіднасцямі якога з’яўляюцца рубін, сапфір, піапаз.
КАРУНКІ (ст.-польск. koronki, korunki) — тэкстыльныя ажурнасеткавыя вырабы, у якіх узор утвараецца перапляценнем нітак (ільняных, шаўковых і інпі.); выкарыстоўваюцца для аздобы ' бялізны, адзення.
КАРУПЦЫЯ (лац. corruptio) — подкуп, прадажнасць службовых асоб, палітьгчных дзеячаў і чыноўнікаў дзяржаўнага апарату.
КАРУСЁЛЬ (фр. carrousel, ад іт. carosello) — 1) апарат з сядзеннямі ў форме конікаў, экіпажаў, лодак, які верціцца вакол сваёй восі і служыць для катання ў парках, на народных гуляннях; 2) від коннага спаборнііггва.
КАРЦЁЧ (польск. kartacz, ад ням. Kartatsche) — 1) начынены круглымі кулямі артылерыйскі снарад для паражэння жывой сілы праціўніка, а таксама кулі такога снарада; 2) буйны шрот для паляўнічай стрэльбы.
КАРЦЫНАЛОГІЯ (ад гр. karkinos = рак + -логія) — раздзел заалогіі, які вывучае ракападобных.
КАРЦЫНОМА (ад гр. karkinos = рак + -ома) — злаякасная пухліна (рак), якая развіваецца з эпітаііяльнай тканкі ў чалавека і жывёл.
КАРЦЭР (лац. career) — цёмнае і цеснае памяшканне дая часовага адзіночнага зняволення (у турмах і інш.).
КАРШЫКАВІЕЛА (н.-лац. korschikoviella) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. харацыевых, якая трапляецца ў планктоне азёр, рэк, вадасховішчаў.
КАРЫ (цюрк. kara) — 1) карычневы (пра колер вачэй); 2)уст. буры, вараны (пра масць каня).
КАРЫБАНТЫ (гр. korybantes) — 1) фрыгійскія жрацы багіні Кібелы, якія суправаджалі рэлігійную службу спевамі і танцамі; 2) камедыйныя акцёры.
КАРЫБУ (індз. karibu) — паўночнаамерыканскі дзікі алень.
КАРЫГІРАВАЦЬ (лац. corrigeге) — уносіць папраўкі, выпраўляць.
КАРЫДА1 (ісп. corrida) — масавае відовішча, пашыранае ў Іспаніі і некаторых інпіых краіпах — бой піарэадора з быком.
КАРЫДА2 (ісп. corrido) — народная балада на надзённыя тэмы ў краінах Лац. Амерыкі.
КАРЫЁЗ, КАРЫЕС (лац caries = гніенне) — запаленчы працэс у цвёрдай тканцы касцей, які суправаджаецца гніеіінем (напр. к. зубоў); кастаеда.
КАРЫЁЗНЫ, КАРЫЕСНЫ (лац. cariosus = гнілы) — пашкоджаны карыёзам.
КАРЫЁЛ (н.-лац. coriolus) — губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які пасяляецца на мёртвай драўніне, на ламаччы, лесаматэрыялах, выклікае белую гніль драўніны.
КАРЫЁЛЕЛ (н.-лац. coriolellus) — губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на пнях, адмерлых ствалах, апрацаванай
к
драўніне ў пабудовах, на агароджах, мастах.
КАРЫЁН (фр. сагіііоп = літар. перазвон) — 1) музычная п’еса, якая імітуе перазвон; 2) ударны музычны інструмент, які ўяўляе сабой набор настроеных званоў.
КАРЫЁТА (н.-лац. caryota) — расліна сям. пальмавых, пашыраная ў тропіках Азіі і Аўстраліі; дас будаўнічы матэрыял, крухмал, з соку суквеццяў вырабляюць віно.
КАРЫКАТУРА (іт. caricatura, ад лац. сагісаге = перагружаць, пераболылваць) — 1) сатырычны паказ з’яў рэчаіснасці ў мастацкай літаратуры, кіно, тэатры, на эстрадзе, а таксама малюнак каго-н., чаго-н. у падарэслена смешным выглядзе; 2) перан. смешнае, недасканалае падабенства да каго-н., чаго-н.
КАРЫНЕБАКТЭРЫЁЗ (ад карынебакатэрыі') — інфекцьгішая хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца карынебактэрыямі.
ІСАРЫІІЕБАКТ^РЬП (ад гр. когупе = булава + бактэрыі) — група палачкападобных бактэрый, якія ўтвараюць булавападобныя, кокавыя або слабагалінастыя формы.
КАРЫНЁЙ (н.-лац. coryneum) — недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на адмерлых галінках дрэвавых парод, на лісці яблыні, грушы, віінні, слівы, дуба, клёна і іншых дрэў.
КАРЫНКА (фр. corinthe, ад лац. Corinthus < гр. Korinthos = Карынф) — чорны дробны вінаград без костачак.
КАРЫНФСКІ (гр. korinthos); к. о р д э р — архітэктурны ордэр, які склаўся ў старажытнагрэчаскім горадзе Карынфе; вызначаецца
высокай капітэллю, упрыгожанай стылізаванымі лістамі акаігга і завіткамі, піто падтрымліваюць вуглы абака.
КАРЫФЁЙ (гр. coryphee, ад гр. koryphaios = правадыр) — выдатны дзеяч у якой-н. галіне дзейнасці (напр. к. навукі, к. сусвепіай літаратуры).
КАРЫФЕНА (н.-лац. coryphaeпа) — рыба атрада акунепадобных даўжынёй 0,7—2 м, якая пашырана ў верхніх слаях траііічных водаў усіх акіянаў; аб’ект промыслу;
КАРЫЯ (н.-лац. сагуа, ад гр. karyоп = арэх) — дрэва сям. арэхавых, пашыранае ў Паўн. Амерыцы, Цэнтр. і Усх. Азіі; плады некаторых відаў выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прамысловасці; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
КАРЫЯ(гр. karyon = арэх, ядро арэха) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які адносіцца да клетачнага ядра».
КАРЫЯГАМІЯ (ад карыя+ -гамія) — зліццё ядзер мужчынскіх і жаночых палавых клетак (гамет) у ядро зіготы ў працэсе апладнення.
КАРЫЯГРАМА (ад карыя+ -грама) — графічнае выражэнне карыятыпа.
КАРЫЯКІНЕЗ (ад карыя+ -кінез) — тое, што і мітоз.
КАРЫЯЛІЗІС (ад карыя+ ір. lysis = распад) — 1) растварэнне клетачнага ядра; апошні этап некрабіёзу, які папярэднічае смерці клеткі; 2) знікненне структуры клетачнага ядра ў перыяд паміж дзвюма фазамі яго падзелу.
КАРЫЯЛІМФА (ад карыя+ лімфа) — тое, што і карыяплазма.
КАРЫЯЛОПЯ (ад карыя+ -логія) — раздзел цыталогіі, які вывучае клетачнае ядро і яго састаўпыя элементы (храмасомы, ядзерную абалонку і ііші.).
КАРЫЯПЛАЗМА (ад карыя+ плазма) — змесціва (пратаплазма) ядра жывёльнай або расліннай клеткі (параўн. цытаплазма).
КАРЫЯРАХНА (н.-лац. согіаrachne) — павук сям. бакаходаў, які жыве пад карой дрэў, часам пад камянямі на ўскрайку лесу.
КАРЫЯРЭКСІС (ад карыя+ гр. reksis = разрыў) — распад клетачнага ядра на часткі; адзін з прамежкавых этапаў некрабіёзу, які папярэднічае гібелі клетак.
КАРЫЯСІСТЭМАТЫКА (ад карыя+ сістэматыка) — раздзел сістэматыкі, які вывучае структуры клетачнага ядра ў розных груп арганізмаў.
КАРЫЯТАКСАНОШЯ (ад карыя+ пгаксаномія) — тое, што і карыясістэматыка.
КАРЫЯТЫДА (гр. karyatis, -idos = карыйская дзяўчына, жрыца храма Артэміды ў Карыі) — архіт. скулытгурная выява жанчыны, якая служыць апорай перакрыцця ў будынку.
КАРЫЯТЫП (ад карыя+ тып') — сукупнасць храмасом дыплоіднага набору, характэрнага ддя клетак дадзенага віду раслінных або жывёльных арганізмаў.
КАРЭ (фр. саггё = літар. квадрат) — 1) баявое пастраенне пяхоты ў выглядзе чатырохвугольніка, якое прымянялася ў еўрапейскіх арміях 17—19 ст. для адбіцця атак
кавалерыі; 2) перан. што-н. у форме чатырохвугольніка (напр. гарлавіна жаночай кашулі).
КАРЭАЛЬНЫ (ад лац. correus = саўдзельнік) — які датычыць абавязацельства, што ўскладае адказнасць за выкананне яго на ўсіх даўжнікоў разам і на кожнага з іх паасобку.
КАРЭКТАР (лац. corrector = папраўпгчык) — работнік выдавецтва, які займаецца чытаннем і праўкай карэктуры.
КАРЭКТНЫ (ад лац. correctus = папраўлеігы) — ветлівы, тактоўны (напр. к-ая заўвага, к-ыя паводзіны).
КАРЭКТУРА (лац. correctura) — 1) выпраўленне памылак у друкарскім наборы; 2) адбітак з друкарскага набору, прызначаны для выпраўлешія памылак.
КАРЭКТЫЎ (фр. correctif, ад лац. correctus = папраўлены) — частковае змянеііне чаго-н., папраўка (напр. унесці карэктывы ў план).
КАРЭКЦГРАВАЦЬ (рус. корректнровать, ад лац. correctus = папраўлены) — 1) уносіць папраўкі ў што-н. (напр. к. стральбу); 2) выпраўляць памылкі ў друкарскім наборы (карэктуры).
КАРЭКЦЫЯ (лац. correctio) — выпраўленне, частковае змяненне чаго-н. (напр. к. зроку).
КАРЭЛОМЕТР [ад карэл(яцыя) + -мепір] — прыбор для вымярэння (вылічэння) карэляцыйных функцый выпадковых працэсаў.
КАРЭЛЯТ (ад лац. con= разам + relatus = аднесены) — адзін з суадносных, узаемна звязаных паміж сабой членаў карэляцыі.