• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КАРБАГЕМАГЛАБІН (ад карба+ гемагпабін) — нястойкае злучэнне гемаглабіну з вуглякіслым газам у крыві; пераносіць вугальную кіслату, што ўгвараецца ў арганізме, да лёгкіх.
    КАРБАГЕН [ад карба+ аксі(ген)] — сумесь вуглякіслага газу з кіслародам; выкарыстоўваецца для ўдыхання пры атручванні як сродак, які ўзмацняе вентыляцыю лёгкіх.
    КАРБАЗОЛ [ад карба+ аз(от) + -ол] — арганічнае злучэнне, якое ўключае азот, змяшчаецца ў каменнавугальнай смале; выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, лекавых сродкаў.
    КАРБАКСІГЕМАГЛАБІН [ад карба+ аксі(ген) + гемаглабін] — маластойкае злучэнне гемаглабіну крыві з чадным газам, не здольнае далучаць кісларод і пераносіць яго ад лёгкіх да тканак, у выніку чаго чалавек атручваецца.
    КАРБАКСІЛ [ад карба+ аксі(ген)] — аднавалентная група атамаў, характэрная для карбонавых кіслот, напр. воцатнай.
    КАРБАКСЬЛІЯЗЫ [ад карба + аксі(ген) + ліязы] — тое, што і дэкарбаксілазы.
    КАРБАКСПТЕІТГЫДАЗЫ [ад карба+ аксі(ген) + пептыдазы] — група ферментаў, якая абумоўлівае ступепьчаты гідроліз бялкоў і паліпептыдаў.
    КАРБАЛЕН (ад лац. carbo = вугаль) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як сродак, які садзейнічае адсорбцыі, пры метэарызме і дыспепсіі.
    КАРБАЛІНЕУМ (ад карба+ лац. oleum = алей) — прэпарат, створаны на аснове сланцавай, тарфянай або камепнавугальнай смалы, які выкарыстоўваецца ў выглядзе воднай эмульсіі ддя барацьбы са шкоднікамі садовых культур.
    КАРБАЛІТ (ад карба+ -літ) — пластмаса, якая атрымліваецца з фармаліну і карболавай кіслаты; выкарыстоўваецца для вырабу электраізалятараў, гузікаў і інш.
    КАРБАМІ Д (ад карба+ амід) — азоцістае арганічнае рэчыва, якое атрымліваюць з двухвокісу вугляроду і аміяку; выкарыстоўваецца для вырабу смол, лекавых прэпаратаў і штучных угнаенняў; мачавіна.
    КАРБАНАД (фр. carbonnade < іт. carbonata, ад лац. carbo = вугаль) — філе маладой свініны, запечанае з часнаком і мускатпым арэхам.
    КАРБАНАДА (ісп. carbonado = абвуглепы, ад лац. carbo = вугаль) — тонказярністая, часам порыстая разнавіднасць аллгазу, шырока выкарыстоўваецца ў тэхніцы. КАРБАНАРЫЙ (іт. carbonaro = літар. вугалыігчык, ад лац. carbo = вугаль) — член тайнай палітычнай арганізацыі, заснаванай у Італіі ў пачатку 19 ст. для барацьбы супраць чужаземнага прыгнёту, за ўз’яднанне Італіі.
    КАРБАНАТЫ (фр. carbonate, ад лац. carbo, -onis = вугаль) — 1) co­ni вугальнай кіслаты (напр. сода, паташ); 2) мінералы, якія з’яўляюцца вуглякіслымі солямі розных металаў (напр. кальцыт, даламіт).
    КАРБАНАТЬІЗАЦЫЯ (ад карбанаты) — працэс змены горных парод, які выклікае ўтварэнне карбанатаў кальцьпо, магнію, жалеза і іішіых металаў.
    КАРБАНАТЫТЫ (ад карбанаты) — горныя пароды, што складаюцца пераважна з карбанатаў. КАРБАШЗАЦЫЯ (ад лац. carbo, -onis = вугаль) — насычэнне яко-
    га-н. раствору вуглякіслым газам (напр. к. піва).
    КАРБАНІЛ (ад лац. carbo, -onis = вугаль) — злучэнне металу з вокісам вугляроду, атрутнае рэчыва.
    КАРБАНІЛАВЫ (ад лац. carbo, -onis = вугаль) — які належыць да вугляроду; к-ая група — двухвалентная група, якая складаецца з аднаго атама вугляроду і аднаго атама кіслароду і з’яўляецца састаўной часткай альдэгідаў і кетонаў.
    КАРБАШТ (ад лац. carbo, -onis = вугаль) — выбуховае рэчыва, якое складаецца з нітрагліцэрыны, аржапой мукі і салетры', слабы дынаміт.
    КАРБАРЎІІД [ад карба+ (ка)рунд] — злучэнне крэмнію з вутляродам, цвёрдае крьшггалічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца для шліфоўкі сталі, вырабу вогнетрывалых матэрыялаў і ііпп.
    КАРБАС (рус. карбас, ад вепскага karbaz) — вялікая паморская лодка з высокімі бартамі, прызначаная для перавозкі грузаў.
    КАРБАТЭРМІЯ (ад карба+ -тэрмія) — атрыманне металаў з іх злучэнняў з вугляродам або вугляродазмяшчальнымі матэрыяламі пры павышаных тэмпературах.
    КАРБАФОС [ад карба+ фос(фар)] — фосфараарганічны прэпарат для барацьбы са шкоднымі насякомымі.
    КАРБАЦЫКЛРПІЫ (ад карба+ гр. kyklos = кольца); к ы я з л у ч э н н і — арганічныя рэчывы, малекулы якіх маюць цыклы (кольцы), пабудаваныя з атамаў вугляроду.
    КАРБІДЫ (ад карба+ гр. eidos = выгляд) — злучэнні металаў і не-
    каторых металоідаў з вугляродам (напр. к. жалеза — цэментыт, к. крэмнію — карбарунд').
    КАРБбЛАВЫ [ад карба+ лац. ol(eum) = алей] — які змяшчае ў сабе раствор фенолу; к а я к і с л а т a — арганічнае злучэнне араматычнага рада, ядавітая вадкасць класа фенолаў, выкарыстоўваецца для дэзінфекцыі.
    КАРБбН (ад лац. carbo, -onis = вугаль) — пяты перыяд палеазою, які пачаўся каля 350 млн. гадоў таму назад і працягваўся каля 70 млн. гадоў.
    КАРБОНАВЫ (ад лац. carbo, -onis = вугаль); к ыя к і с л о т ы — арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць карбаксільную групу (напр. бензойная кіслата).
    КАРБУНКУЛ (лац. carbunculus = вугольчык) — 1) уст. каштоўны камень чырвонага колеру, чырвоны гранапг, 2) гнойнае запаленне глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі.
    КАРБЮРАВАЦЬ (фр carburer) — праводзіць карбюрацыю.
    КАРБЮРАТАР (фр. carburateur) — 1) прыбор у рухавіку ўнутранага згарання для ўтварэння гаручай сумесі; 2) тое, што і карбюрызатар.
    КАРБЮРАЦЫЯ (фр. carbure­tion) — прыгатаванне гаручай сумесі з вадкага паліва і паветра ў карбюратары.
    КАРБЮРЫЗАТАР (ад лац carbo = вугаль + urare = паліць) — матэрыял, які служыць для цэментавання (узбагачэпня вугляродам) паверхні вырабаў са сталі.
    КАРВАЛАНТ (фр. corps volant = лятучы корпус) — гіст. рухомае вайсковае злучэнне з копніцы, пя-
    хоты, якая перавозілася на конях, і лёгкай артылерыі для нападу на варожыя тылы і камунікацыі.
    КАРВЕТ (фр. corvette) — 1) ваеннае судна ў парусным флоце 18— 19 ст., прызначанае для разведкі; 2) ахоўнае і разведвальнае судна ў англійскім і амерыканскім флотах у час 2-й сусветнай вайны.
    КАРГА (ісп. cargo = цяжар, пагрузка) — 1) назва карабельнага грузу пры знешнегандлёвых аперацыях; 2) страхаванне грузаў, якія транспартуюцца на суднах.
    КАРДА (фр. carde = воўначасалка) — скураная або з прагумаванай тканіны паласа, усаджаная стальнымі іголкамі для машыннага часанпя воўны, бавоўны, лёну або для ўтварэнпя ворсу.
    КАРДАДРОМ (ад корда+ -дром) — пляцоўка для правядзення спаборніцтваў і выпрабаванняў авіямадэляў пры дапамозе корды.
    КАРДАІТЫ (н -лац. cordaitales, ад Corda = прозвішча аўстр. батаніка) — вымерлыя дрэвавыя голанасенныя расліны з тоўстым стаалом і ланцэтападобным лісцем, якія існавалі ў палеазоі.
    КАРДАМТНдпСІС (н.-лац. car­daminopsis) — травяністая расліна сям. крыжакветных з апушапым лісцем і белаватымі або светла-ліловымі кветкамі; расце на сухіх схілах, пустках, у хваёвых лясах і інш.
    КАРДАМОН (гр. kardamomon) — травяністая расліна сям. імбірных, пашыраная ў тропіках, а таксама насенне гэтай расліны, якое ўжываюць як восгрую прыправу.
    кардан [іт. cardano, ад G.Cardano = прозвішча іт. матэма-
    тыка (1501—1576)] — 1) прыстасаванне для захавання ііязменным становііііча якога-н. падвешанага цсла пры хістанні апор; 2) механізм, які забяспечвае павароты даух валоў пад зменным вуглом (у аўтамабілях, трактарах і інш).
    КАРДАНАЖ (фр. cartonnage) — невялікія вырабы з кардону і паперы (каробкі, футляры, цацкі і інпі.).
    КАРДАРЫЯ (н.-лац. cardaria) — зравяністая расліна сям. крыжакветных з дробнымі белымі пахучымі кветкамі ў густьгх шчытках на верхавінцы сцябла, пашыраная ў Міжземнамор’і і Сярэд. Азіі; на Беларусі заносная.
    КАРДОН1 (фр. carton, ад іт. cartone) — спецыяльная тоўстая цвёрдая папера (напр. паліграфічны к., абутковы к.).
    КАРДОН (фр. cordon) — 1) дзяржаўная граніца; 2) пагранічны або загараджальны атрад, а таксама месца яго знаходжання; 3) пост аховы лесу, запаведніка (лясны к.)КАРДУЛЕГАСТЭРЬІДЫ (н,лац. cordulegasteridae) — сямейства насякомых атрада сгракоз; жывуць каля берагоў рэк і ручаёў. КАРДЫЕРЫТ [ад фр. P.Cordier = прозвіпіча фр. геолага (1777— 1861)] — мінерал класа сілікатаў, бясколерны або сіняга колеру, каштоўны камень.
    КАРДЫЁгл. кардыя-.
    КАРДЫЁГРАФ (ад кардыё+ -граф) — прыбор для рэгістрацыі работы сэрца.
    КАРДЫЁІДА (ад кардыё+ eidos = выгляд) — мапі. крывая, агпсаная пунктам акружнасці, якая са зпсшняга боку дакранаецца да нерухомай акружнасці, калі дыямет-
    ры абедзвюх акружнасцей роўныя (па форме нагадвае контур сэрца). КАРДЫЁЛАГ (ад кардыё+ -лаг) — спецыяліст па кардыялогіі.
    КАРДЫЛЬЁРА (ісп. cordillera = хрыбет, горны ланцуг) — выцягнутая ў адным напрамку горная краіна, якая складаецца з хрыбтоў, размепічаных адзін за другім або кулісападобна.
    КАРДЫНАЛ (польск. kardynal, ад лац. cardinalis = галоўны) — 1) вышэйшы пасля рымскага папы духоўны сан у каталіцкай царкве; 2) пеўчая птушка сям. аўсянкавых з ярка-чырвоным пер’ем, якая водзіода ў Амерыцы; 3) рыба сям. карпавых, якая водзіцца на поўдні Кпая; на Беларусі вядома як акварыумная.
    КАРДЫНАлЬНЫ (лац. cardinalis = галоўны) — самы важны, асноўны, істотны (напр. к-ыя змены); к. л і к — матэматычпы эквівалент паняілгя колькасці (параўн. ардынальны).
    КАРДЬГГ1 (ад гр. kardia = сэрца) — агульная назва сардэчных хвароб.
    КАРДЬІТ2 (англ. cordite) — порах на аснове нітрацэлюлозы', выкарыстоўваецца для вырабу боепрыпасаў.
    КАРДЫЯ-, КАРДЫЁ-КАРДЫЯ (гр. kardia = сэрца) — першая або другая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «сэрца».
    КАРДЫЯГРАМА (ад кардыя+ -грама) — графічігы паказ (крывая) на паперы работы сэрца, зарэгістраваны кардыёграфам.
    КАРДЫЯГРАФІЯ (ад кардыя+ -графія) — графічная рэгістрацыя
    работы сэрца з дапамогай кардыёграфа.
    КАРДЬІЯКРЬІНУМ (н.-лац. сагdiocrinum) — цыбульная травяністая расліна сям. лілейных з шырокім лісцем і трубчастымі белымі пахучымі кветкамі, якая расце ў вільготпых лясах Гімалаяў і ва Усх. Азіі.
    КАРДЫЯЛГІЯ (ад кардыя+ гр. algos = боль) — боль у вобласці сэрца, якая з’яўляецца праяўленнем міякардыту, неўрозу і іншых хвароб.
    КАРДЫЯЛОГІЯ (ад кардыя+ -логія') — раздзел медыцыны, які вывучае будову, функцыі, хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы і распрацоўвае метады іх лячэння.
    КАРДЫЯЛЬНЫ (лац. cardialis) — уваходны; к-ыя з а л о з ы — грубчастыя залозы пазваночных, размешчаггыя ў слізістай абалонцы ўваходнага аддзела сзраўніка; к-ыя целы — эндакрынныя і нейрагемальныя органы насякомых, якія накапляюць нейрасакрэпіы мозгу і выводзяць іх у гемалімфу.
    КАРДЫЯМАШТбР (ад кардыя+ лац. monitor = наглядчык) — прыбор, які выкарыстоўваецца пры аперацыях на сэрцы для кантролю за дзейнасцю сэрца і рэгулявапня яго работы.