Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
КАТАГЛЯЦЫЯЛ (ад ката+ гляцыял) — перыяд дэградацыі і знікнення ледніка на пэўнай тэрыторыі.
КАТАДРОМНЫ (ад ката+ гр. dromos = бег); к ы я м і г р ац ы і — рух рыб з рэк у мора для
нераставання (напр. міграцыі рачнога вугра).
КАТАДЫЯПТРЬІЧНЫ (ад Kama+ дыяптрычны)', к а я с і с т э м a — аіггычная сістэма, якая складаецца з люстэрак і лінз.
КАТАКЛАЗ (гр. kataklasis = пераламленне, рассейваііне) — дэфармацыя і раздрабленне мінералаў унутры горнай пароды, выкліканыя тэктанічнымі рухамі.
КАТАКЛІЗМ (гр. kataklysmos = паводка, патоп) — раптоўны разбуральны пераварот у прыродзе або грамадстве (напр. вулканічііыя катаклізмы, рэвалюцыйны к.).
КАТАКбМБЫ (іт. catacombe, ад лац. catacumba = падземная грабніца) — падзямеллі з вузкімі, доўгімі заблытаііымі хадамі, калідорамі; закінутыя каменяломні.
КАТАЛАЗА (гр. katallasso = змяняю) — ффмеюп, які расшчапляе перакіс вадароду на ваду і малекулярны кісларод; абараняе арганізм ад атрутнага ўздзеяння перакісу вадароду, што ўтрымліваецца ў ім. КАТАЛЕКТЫКА (гр. katalektikos = усечаны, скарочаны) — раздзел паэтыкі, які вывучае канцоўкі верша.
КАТАЛЕКТЫЧНЫ (гр. katalektikos) — які датычыць каталектыкі, звязаііы з ёю; к. в е р ш — верш з усечанай канцоўкай, без аднаго або двух ненаціскных складоў у апошняй стапе.
КАТАЛЕПСІЯ (гр. katalepsis = схватванне, авалоданне) — стан поўнай нерухомасці, які ўзнікае ў чалавека пры моцным хваляванні, пад уздзеяіінем гіпнозу, пры некаторых нервовых і псіхічііых хвароба.х.
КАТАЛІЗ (гр. katalysis = разбурэнне) — узбуджэнне хімічнай рэакцыі або змяненне яе хуткасці пад уздзеяпнем капіалізатараў.
КАТАЛВАТАР (ад гр. katalysis = разбурэнне) — рэчыва, якое паскарае або запавольвае ход хімічнай рэакцыі, але само застаецца ііязменным.
КАТАЛШбс (гр. katholikos = галоўны, усеагульны) — тьггул патрыярхаў армяна-грыгарыянскай і грузінскай праваслаўных цэркваў.
КАТАЛІТЫЧНЫ (гр. katalytikos = які садзейнічае разлажэнню) — які мае адносіны да каталізу.
КАТАЛІЦЬІЗМ (с.-лац. catholicismus, ад гр. katholikos = галоўны, усеагульны) — адзін з найболып пашыраных кірункаў у хрысціянстве (побач з праваслаўем і пратэстантызмам), які ўзначальвае рымскі папа.
КАТАЛОГ (лац. catalogue, ад гр. katalogos = спіс, пералік) — спіс якіх-н. прадметаў (кніг, карцін, музейных экспанатаў і інш.), складзены ў пэўным парадку (напр. бібліятэчны к ).
КАТАЛЫТА (англ. catalpa, ад індз. kutulpa = акрыленая галава) — лістападнае дрэва сям. бігноніевых з буйным лісцем, пашыранае ў Японіі, Кітаі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
КАТАМАРАН (англ. catamaran, ад тамільск. kattumaran = звязаныя калоды) — 1) паруснае або маторнае судна з двух карпусоў, звязаных агульнай палубай, ці з аднаго корпуса з паплаўкамі-балансірамі за бартом; 2) невялікае спартыўнае судна, катэр такой жа формы.
КАТАМАРФОЗ (ад ката+ -марфоз) — кірунак эвалюцыйнага працэсу, звязаны са зменай умоў асяроддзя і спрашчэннем агульнай будовы арганізма.
КАТАМНЕЗ (гр. katamnemoneuo = запамінаю) — інфармацыя аб хворым, якая збіраецца пасля заканчэння папярэдняга назірання.
КАТАНГЕНС (н.-лац. cotangens, ад лац. co = разам + tangens = датычны) — мат. адна з трыганаметрычных функцый, піангенс дадатковага вугла.
КАТАШЗАЦЫЯ (ад фр. coton = бавоўна) — перапрацоўка лубянога валакна (ільну, канапель і ііпіі.) у катанін.
КАТАНІН (фр. cotonnine, ад coton = бавоўна) — бавоўнападобная маса, атрыманая з валокнаў ільну, канапель і інш.
КАТАПТРЫЧНЫ (гр. katoptrikos = адбіты ў люстэрку); к. т э л е с к о п — адлюстравальны тэлескоп, у якім замест лінз выкарыстоўваюцца металічныя люстэркі.
КАТАПУЛЬТА (лац. catapulta, ад гр. katapultes) — 1) тое, пгго і баліста 1; 2) механізм дая ўзлёту самалётаў з палубы авіяносца і інпіых невялікіх пляцовак; 3) прыстасаванне дая аўтаматычнага выкідвання з лятальнага апарата лётчыка з далейшым спускам на парашуце.
КАТАР (польск. katar, ад гр. katarrhoos = сцяканне) — запаленне слізістай абалонкі якога-н. органа (напр. к. дыхальных шляхоў).
КАТАРАБІЁНТЫ (ад гр. katharos = чысты + біёнты') — жывёльныя арганізмы, якія жывуць у чыстых халодных водах з вялікай колькасцю растворанага кіслароду.
КАТАРАКТ (гр. katarrhaktes = вадаспад) — 1) вадаспад вялікай шырыні пры невялікай вышыні падзешія; 2) прыстасаваіше для гашэішя ваганняў і аслаблення ўдараў, якія ўзнікаюць у машынах, вагонах і інш.
КАТАРАКТА (гр. katarrhaktes = вадаспад) — памутнеіше крышталіка вока, якое выклікае аслабленне і страту зроку.
КАТАРАЛЫІЫ (фр. catarrhal, ад rp. katarrhoos = сцяканне) — які мае адносіны да катару, звязаны з катарам (напр. к. кашаль).
КАТАРАНТУС (н.-лац. catharanthus, ад гр. catliaros = чысты + anthos = кветка) — вечназялёная паўкустовая расліна сям. кутравых, паіпыраная ў тропіках; лекавая.
КАТАРГА (гр. katergon = галера) — 1) від пакараішя за крыміналыіае злачынства або палітычную дзейнасць — зняволепне з цяжкай прымусовай працай, а таксама месца такой працы; 2) перан. цяжкая праца, невыноснае жыццё.
КАТАРОБЫ (ад гр. katharos = чысты + bius, biontos = які жыве) — тое, што і катарабіёнты.
КАТАРСІС (гр. katharsis = ачышчэііне) — 1) паняцце антычнай эстзтыкі, ачышчэнне эмоцый мастацтвам; 2) адзін з метадаў псіхатэрапіі ў псіхааналізе З.Фрэйда.
КАТАРЫ (гр. kataros = чысты) — паслядоўнікі пашыранай у Зах. Еўропе 11—13 ст. ерасі, якія прапаведавалі аскетызм, не прызнавалі царкоўнай іерархіі, выступалі супраць феадальнага прыгнёгу.
КАТАСКОШУМ (н.-лац. catoscopium) — лістасцябловы мох сям.
катаскопіевых, які трапляецца на нізінных балотах.
КАТАСТРАФА (гр. katastrophe = паварот, пераварот) — сітуацыя, якая разгортвае і завяршае кульмінацыю дзеяння ў літаратурным творы.
КАТАСТРАФІЗМ (фр. catastrophisme, ад гр. katastrophe = пераварот, знішчэнне) — вучэнне, паводле якога развйіцё зямной кары і арганічнага свету адбываецца ў выніку перыядычных сусветных геалагічных катастроф і патопаў, што наступаюць пасля трывалага перыяду спакою; гэорыя катастроф.
КАТАСТРОФА (гр. katastrophe = пераварот, зніпічэнне) — раптоўнае бедства, стыхійііая падзея з трагічнымі вынікамі (дая чалавека, грамадства, прыроды).
КАТАТОШЯ (ад гр. katatonos = нацягнуты) — нервова-псіхічііы разлад, які характарызуецца рухальнымі парушэннямі або ўзбуджанасцю, нечакаііымі ўчынкамі і інш.
КАТАТЭРМАМЕТРЫЯ (ад Kama+ тэрмаметрыя) — сумарная ацэнка вільготнасці і хуткасці руху паветра па паказашіях кататэрмометра.
КАТАТЭРМбМЕТР (ад ката+ тэрмометр) — спіртавы тэрмометр для вымярэння ахаладжэння, якое выклікаецца паветрам.
КАТАФАЛК (іт. catafalco) — 1) пахавальная павозка; 2) узвышэнне, падстаўка дпя труны.
КАТАФАРЭЗ (н.-лац. cataphoresis, ад гр. kataphora = скіданне) — рух дадаткова нагружаных калоідньгх часцінак у напрамку капюда
пад уздзсяннем электрычнага поля (параўн. анафарэз, элекпірафарэз). КАТАФАТЫЧНЫ (гр. kataphatikos = сцвярджалыіы); к а я тэалогія — тэалогія, якая апісвае бога пры дапамозе пазітыўных атрыбутаў і абазначэнняў (у адрозненне ад апафатычнай тэалогіі).
КАТАФЬЛАКСІЯ (ад ката+ гр. phylaksis = ахова) — паніжаная стойкасць пашкоджаных гканак чалавека і жывёл да дзеяння хваробатворпых мікробаў.
КАТАФРбнТ (ад ката+ фронпі') — атмасферны фронт, які характарызуецца сыходным рухам цёшіага паветра (проціл. анафронт).
КАТАХРЭЗА (гр. katachresis = злоўжываііне) — стылістычны прыём спалучэння супярэчлівых, лагічна несумяшчальных паняццяў, што стварае своеасаблівае сэнсавае адзінства (напр. «чырвонае чарніла», «чорнае золата»), КАТЛЕТА (фр. cotelette) — страва з мяснога або рыбнага фаршу (часам з агародніны, кашы), запечанага ў форме прадаўгаватага піражка.
КАТЛЁЯ [н.-лац. cattleva, ад англ. W.Cattley = прозвііпча англ. натураліста (памёр у 1832 г.)] — расліна сям. архідных, якая расце на дрэвах і скалах у тропіках Амерыкі; вырошчваецца ў араігжарэях.
КАТОД (гр. kathodes = шлях уніз) — фіз. электрод з адмоўным зарадам (проціл. анод).
КАТОДАЛЮШНЕСЦЭНЦЫЯ (ад катод + люмінесцэнцыя) — свячэнне рэчыва (люмінафораў) пад дзеяннем катодных прамянёў (струменю электронаў ад катода);
выкарыстоўваецца ў асцылографах, тэлевізійных трубках і iron.
КАТОЛІК (лац. catholicus, ад гр. katholikos = усеагульны, галоўны) — той, хто прыняў каталіцызм і прытрымліваецца абрадаў каталіцкай царквы.
КАТбпТРЫКА (гр. katoptrikos = адбіты ў люстэрку) — раздзел оптыкі, які вывучае будову адлюстраванняў ад люстраных паверхняў.
КАТРЭН (фр. quatrain, ад quatre = чатыры) — страфа з чатырох вершавапых радкоў, чатырохрадкоўе. КАТУРНЫ (лац. cothurni, ад гр. kothomoi) — 1) абутак з высокай падэшвай, які надзявалі антычныя акцёры, каб надаць паставе велічііасць; 2) перан. пыхлівасць, надзьмутасць.
КАТЫЁН (гр. kation = які ідзе ўніз) — дадатна зараджаны іон, які ў час элекпіролізу рухаецца да адмоўнага электрода (катода).
КАТЫЛАЗАЎРЫ (н.-лац. catylosauria, ад гр. kotyle = чашка + sauros = яшчарка) — атрад прымітыўных вымерлых паўзуноў, якія існавалі ў пермскі перыяд палеазою і трыясавы перыяд мезазою.
КАТЫЛЬЁН (фр. cotillon) — даўнейшы бальны танец, у якім чаргуюцца элементы кадрылі, вальса, мазуркі, полькі, а таксама музыка да гэтага танца.
КАТЫЛЯРЫЯ (н.-лац. catillaгіа) — накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які пасяляецца на драўняных і камяністых субстратах.
КАТЫНГІ (н.-лац. catingidae, з індз.) — сямейства птушак атрада вераб’іных, якія пашыраны ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.
КАТЫЯШТ (ад катыён) — іаніт, здольны абменьваць свае дадатна зараджаныя іоны на іоны знешняга асяроддзя.
КАТЭГАРЬІЧНЫ (лац. categoricus, ад гр. kategorikos = які сцвярджае) — рашучы, безагаворачпы (напр. к-ае патрабаванне); к а е суджэнне — лагічнае суджэнне тыпу «А ёсць Б», у якім адносіны паміж суб’ектам і прэдыкатам не абмяжоўваюцца якімі-н. умовамі (параўн. дыз’юнкпіыўньГ).
КАТЭГОРЫЯ (лац. categoria, ад гр. kategoria = выказванне, суджэнне) — 1) навуковае памяцце, якое выражае найбольш агульныя і істотныя сувязі з’яў рэчаіснасці (напр. к. прычыннасці); 2) група з'яў, прадметаў або асоб, аб’яднапых агульнымі прыкметамі (напр. узроставая к.).
КАТЭДЖ (англ. cottage) — невялікі жылы дом у прыгарадзе, звычайііа з мансардай і зямельным участкам.
КАТЭДЭР-САЦЫЯЛІЗМ (ням. Katheder-socializmus, ад Katheder = кафедра + Socializmus = сацыялізм) — кірунак у нямецкай палітычнай эканоміі 2-й пал. 19 ст., прадстаўнікі якой прапаведавалі з універсітэцкіх кафедр буржуазны рэфармізм.