• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КАЮТ-КАМПАШЯ (ад каюпіа + кмтанія) — агульнае памяшканне для каманды судна, якое служыць сталовай, месцам сходаў і адпачынку.
    КАЯК (эскім. kajak) — лёгкая скураная аднамесная лодка з двухлопасцевым вяслом у эскімосаў і інілых народаў Поўначы.
    КВАГА (н.-лац. quagga, з мовы гатэнтотаў) — жывёла сям. конепадобных, якая жыве ў Афрыцы.
    КВАДР (іт. quagro = квадратны) — камепь дая кладкі сцен, абчэсаны ў выглядзе паралелепіпеда. КВАДРА (польск. kwadra, ад лац. quadra = чатырохвугольнік) — 1) кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах); 2) перан. стадыя, фаза, перыяд (напр. к. жыцця).
    КВАДРАНТ (лац. quadrans, -ntis = чвзрць) — 1) плоскі сектар з цэнтральным вуглом у 90°, чацвёртая частка круга; 2) старадаўні вугламерны астранамічны прыбор для вызначэння вышыні нябесных целаў; 3) ваен. прылада для вертыкальнай наводкі гарматы паводле зададзенага вугла ўзвышэння.
    КВАДРАТ (ням. Quadrat, ад лац. quadratus = чатырохвугольны) — 1) роўііастаронні прамавугольнік, а таксама ўсё, што мае такую форму; 2) здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе.
    КВАДРАТНЫ (ад квадрат') — 1) які мае форму квадрата; 2) які мае адносіны да квадрата (напр. к. корань).
    КВАДРАТРЫСА (лац. quadratrix, -icis = якая дзеліць на чатыры часткі) — геаметрычнае месца пунктаў перасячэння прамой, што паварочваецца вакол фіксаванага пункта, і прамой, якая раўнамерна перамяшчаецца паралельна да самой сябе.
    КВАДРАТУРА (лац. quadratuга) — 1) велічыня плошчы, якая вылічваецца ў квадратных адзінках (напр. к. пакоя); 2) пабудова квадрата, роўнавялікага дадзенай фігуры; 3) аспір. адна з канфігура-
    к	
    цый 3, такое становішча Сонца, Зямлі і знешняй гіланеты або Месяца, калі лінія, якая злучае цэнтры Зямлі і Соііца, складае прамы вугал з лініяй цэнтраў Зямлі і планеты або Месяца.
    КВАДРУПОЛЬ (ад лац. quadrum = чатырохвугольнік + полюс) — сістэма чатырох электрьгчных зарадаў, якая складаецца з двух дыполяў, электрычныя моманты жіх роўныя па велічыні і процілеглыя па кірунку.
    КВАДРЫВІУМ, КВАДРЬІВІЙ (лац. quadrivium = літар. перасячэнне чатырох дарог) — павьшіаны курс адукацыі ў сярэдневяковай школе, які ішоў услед за трывіумам і ўключаў чатыры прадметы — музыку, арыфметыку, геаметрыю, астраномію.
    КВАДРЬІГА (лац. quadriga) — двухколая аіггычпая калясніца, запрэжаная чацвёркай коней у адзін рад..
    КВАДРЫЛЬЁН (фр. quadril­lion)— лік, які запісваецца ў выглядзс адзінкі з 15 нулямі, а ў некаторых краінах (напр. у Англіі, Германіі) — з 24 пулямі.
    КВАДРЫРЭМА (лац. quadriremis, ад quattuor = чатыры + remus = вясло) — баявы карабель у Стараж. Рыме з чатырма радамі вёсел з кожнага борта.
    КВАЗАР (англ. quasar, ад quasistellar radiosource = квазізоркавая радыекрыніца) — зоркападобная крыніца касмічнага выпрамянення, якая сілай святла ў многа разоў пераўзыходзіць Сонца.
    КВАЗІ(лац. quasi = нібы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адііавядае па значэнню словам «несапраўдны», «уяўны».
    КВАЗПЗАТРАШЯ (ад квазі + ізатрапія) — ізатрапія, якая выяўляецца толькі ў галінах горных парод, што змяшчаюць дастатковую колькасць структурных элементаў, арыентаваных ва ўсіх напрамках. КВАЗЙМПУЛЬС (ад квазі+ імпульс) — вектарная велічыня, аналагічная імпульсу, якая характарызуе стан квазічасцінкі ў перыядычных сістэмах.
    КВАЗІМОДА (фр. Quasimodo = персанаж рамана В.Гюго «Сабор Парыжскай Богамацеры») — перан. пачварны чалавек.
    КВАЗЮПТЫКА (ад квазі+ оптыка) — галіна фізікі, якая вывучае пашырэнне электрамагнітных хваляў з даўжынёй хвалі, меіппай за 1—2 мм, ва ўмовах, калі пашырэнне хваляў падначальваецца законам геаметрычнай оптыкі, але дыфракцыйныя з’явы таксама маюць істотнае значэнне.
    КВАЗІРЬІНАК (ад квазі+ рынак) — сфера таварнага абмену, якая не базіруецца на сапраўдных рыначных адносінах і законах; ілжывы рынак.
    КВАЗІСТАТЫЧНЫ (ад квазі+ статычныУ, к, працэс — працэс у фізічнай або хімічнай сістэме, які працякае настолькі марудна, што стан сістэмы ў любы момант часу можна лічыць раўнаважным.
    КВАКЕР (англ. quaker = літар. той, хто трасецца) — член хрысціяпскай рэлігійнай секты, пашыранай у Англіі і ЗША, якая адмаўляе свяшчэннікаў, прапаведуе пацыфізм.
    КВАЛІМЁТРЫЯ (ад лац. qualis = які па якасці + -метрыя) — галіна навукі, якая вывучае і рэалізуе ме-
    тады колькаснай ацэпкі якасці прадукцыі.
    КВАЛІТАТЬІЎНЫ (лац. qualitativus) — якасны (напр. к-ыя змены). КВАЛІФПСАВАЦЬ (с.-лац. qualificare = акрэсліваць уласцівасці) — 1) вызначаць ступень падрыхтаванасці да працы (напр. к. рабочага); 2) характарызаваць прадмет, дзеянне, адносячы яго да якой-н. катэгорыі (напр. к. тавары, к. паводзіны).
    КВАЛІФІКАЦЫЯ (с.-лац. qualificatio) — 1) ступень падрыхтаванасці чалавека да якой-н. працы (напр. спецыяліст высокай к-ыі); 2) рабочая прафесія, спецыяльнасць (напр. к. механіка); 3) характарыстыка прадмета, дзеяння, аднясенне яго да якой-н. катэгорыі (напр. к. тавараў масавага ўжытку).
    КВАНТ (ням. Quant, ад лац. quan­tum = колькі) — найменшая колькасць, на якую можа змяняцца дыскрэтная па сваёй прыродзе фізічная велічыня (дзеянне, энергія і інш.).
    КВАНТАвАцЬ (ад лац. quantum = колькі) — праводзіць дыскрэтызацыю.
    КВАНТАМЁТР (ад квант + -метр) — прыбор, які аналізуе хімічны састаў рэчыва па яго выпрамяненню.
    КВАНТАР (ад лац. quantum = колькі) — лог. аператар, які пераводзіць адну слоўную форму ў другую.
    КВАНТЫТАТЬІЎНЫ (с.-лац. quantitativus) — кніжн. колькасны; к-ае в ершас к л ад анне — сістэма вершаскладанпя, заснаваная на колькасных суадносінах метрьгчных паказчыкаў у вершы.
    КВАНТЫФІКАЦЫЯ (ад лац. quantum = колькі + -фікацыя) — колькаснае выражэнне якасных прымет (напр. ацэнка ў балах майстэрства спартсменаў).
    КВАРК (англ. quark = нешта няпэўнае, містычнае — неалагізм ірландскага пісьменніка Дж.Джойса) — гіпатэтычная часціца, з якіх, як мяркуеода, складаюцца элементарныя часціцы (адроны). кеарта [польск. kwarta, ад лац. quarta (pars) = чацвёртая частка] — 1) невялікі металічны кубак для піцця; 2) даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца (0,70577 л); 3) муз. чацвёртая ступень дыяганічнай гамы; інтэрвал, які ахоплівае 4 ступені.
    КВАРТАЛ (польск. kwartal, ад с.лац. quartalis) — 1) часгка тэрыторыі горада, абмежаваная з чатырох бакоў вуліцамі; 2) чацвёртая частка года (3 месяцы); 3) адзін з квадратпых участкаў, на якія разбіваецца лес.
    КВАРТЭРДЭК (англ. quarter­deck) — прыўзнятая частка верхняй палубы ў кармавой частцы судна.
    КВАРТЭРОН (ісп. cuarteron, ад лац. quartus = чацвёрты) — назва асобы ў Амерыцы, адзін з продкаў якой у трэцім пакаленні быў неграм.
    КВАРТЭТ (іт. quartetto) — 1) музычны твор для чатырох інструментаў або галасоў; 2) ансамбль з чатырох выканаўцаў (музыкантаў або спевакоў).
    КВАРЦ (ням. Quarz) — 1) найбольш распаўсюджаны мінерал, які сустракаецца ў выглядзе крышталёў і суцэльнай зярністай масы;
    двухвокіс крэмнію', 2) апрамяненне кварцавай лямпай з лячэбнай мэтай (назначыць к.).
    КВАРЦЬІТ (ад кварц) — метамарфічная горная парода, якая складаецца пераважна з кварцу.
    КВАТАР’ЕР (ням. Quartierherr) — службовая асоба ў вайсковых часцях, якая пры перамяшчэпні войска пасылаецца ўперад для падрыхтоўкі кватэр або выбару бівакоў.
    КВАТАРМАЙСТАР (ням. Quartiermeister) — службовая асоба ў арміях некаторых краін, якая займаецца размяшчэннем войск па кватэрах і забеспячэннем іх харчамі і фуражом.
    КВАТРАЧЭНТА (іт. quattrocento = чатырыста) — італьянская назва 15 ст., перыяду ранняга Адраджэння ў італьянскай культуры.
    КВАТЭРА (польск. kwatera, ад ням. Quartier) — 1) частка жылога дома, якая складаецца звьгчайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад; 2) памяшканне, якое часова наймаецца ў каго-н. для жылля; 3) мн. месца размяшчэння войск у населеным пункце.
    КВАТЭРКА (польск. kwaterka) — даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты (0,17644 л).
    КВАТЭРШЁНЫ (фр. quaternion, ад лац. quatemi = па чатыры) — сістэма лікаў, што мае чатыры адзінкі, для якой справядлівыя ўсе асноўныя законы дзеяшіяў, акрамя камутатыўнага закона множання. КВЕБРАХА (ісп. quebracho, ад quebrar = ламаць + hacha = сякера) — дрэва сям. анакардыевых, пашыранае ў Паўд. Амерыцы; дае
    цвёрдую, цяжкую драўніну і дубільны экстракт.
    КВЕЗІЛЬ (ісп. quetzal, ад індз. quetsalli) — птушка атрада трагонаў з доўгімі верхнімі пёрамі, што цалкам закрываюць хвост, якая водзіода ў горных лясах Цэнтр. Амерыкі.
    КВЕРУЛЯНТ (ад лац. querulus = які скардзіцца) — суцяжнік, зводнік.
    КВЕРШлАг (ням. Querschlag) — 1) гарызантальная або нахійьная падземная горная вырабатка, якая праходзіць па пустых пародах пад вуглом да месца залягання карысных выкапняў.
    КВЁСТАР (лац. quaestor) — 1) службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая ажыццяўляла розныя функцыі (адміністратыўныя, судовыя, фінансавыя); 2) службовая асоба, якая загадвае адміністрацыйнагаспадарчай часткай у парламентах некаторых заходнееўрапейскіх краін; 3) паліцэйскі чын у Італіі.
    КВЕСТУРА (лац. quaestura) — 1) пасада і абавязкі квестара', 2) мясцовае палілэйскае ўпраўленне ў Італіі.
    КВІЕТЬІЗМ (фр. quietisme, ад лац. quietis = спакойны, бестурботны) — 1) містычнае вучэнне ў каталіцызме, якое прапаведуе пакорлівасць, пасіўна-сузіральныя адносіны да жыцця; 2) непраціўленне, пасіўпыя адносіны да жыцця.
    КВІЗ (англ. quiz) — радыёабо тэлевізійная гульня ў пьгтанні і адказы на розныя тэмы з прызамі для пераможцаў; літаратурная, музычная ці якая-н. іншая віктарына.
    КВІКСТЭП (англ. quickstep = літар. хуткі крок) — разнавід-
    насць хуткага факстроту, парны англійскі танец свабоднай кампазіцыі.
    КВІНАРЫЙ (лац. quinarius = пяціскладовы) — рымская сярэбраная манета, якую чаканілі з перапынкамі ад 269 г. да н.э. да 3 ст. н.э.
    КВШТА (лац. quinta = пятая) — \)муз. пятая ступень дыятанічнай гамы; інтэрвал, які ахоплівае 5 ступеней; 2) самая высокая па тону струна скрыпкі.
    КВШТАЛ (ісп. quintal, ад ар. qintar) — мера вагі ў многіх краінах Лац. Амерыкі, роўная 100 фунтам (лібрам).
    КВШТОЛЬ (ад лац. quintus = пяты) — муз. пяцідольная рытмічная фігура.
    КВШТЫЛЬЁН (фр. quintil­lion) — лік, які запісваецца ў выглядзе адзінкі з 18 нулямі, а ў некаторых краінах (напр. у Англіі, Германіі) — з 30 нулямі.
    КВІНТЭСЕНЦЫЯ (с.-лац. quinta essentia = пятая сутнасць) — аснова, самая сутнасць чаго-н.