Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
КАТЭНАНЫ (ад лац. catena = ланцуг) — хімічнае злучэнне з дзвюх або болып цыклічных малекул, звязаных паміж сабой як звёны ланцуга.
КАТЭНАРЫЯ (н.-лац. catenaria) — ніжэйшы грыб сям. бластакладыевых, які развіваецца на раслінных і жывёльных рэштках, паразітуе на беспазваночных жывёлах, водарасцях.
КАТЭНОІД (ад лац. catena = ланцуг + -оід) — мат. паверхня, якая ўтвараецца вярчэннем ланцуговай лініі вакол прамой, што з’яўляецца воссю гэтай лініі.
КАТЭПСІНЫ (ад гр. kathepso = пераварваю) — ферменты, якія каталізуюць расшчапленне пептыдаў і бялкоў у клетках і тканках жывых арганізмаў.
КАТЭР (англ. cutter) — 1) невялікае самаходнае судна для розных мэт (спартыўных, прамысловых, ваенных і інш ); 2) ваенна-марская парусна-грабная шлюпка.
КАТЭРЫЯ (фр. coterie = гурток) — 1) узброеіш атрад наёмнікаў у сярэднсвяковай Еўропе; 2) уст. група асоб, якая ставіла перад сабой якія-н. своекарыслівыя мэты.
КАТЭТ (гр. kathetos = адвес) — мат. старана прамавугольнага трохвугольніка, што прылягае да прамога вугла.
КАТЭТОМЕТР (ад гр. kathetos = адвес + -мепір) — фіз. прыбор ддя вымярэння вертыкальнай адлегласці паміж двума пунктамі.
КАТЭТЭР (гр. katheter = зонд) — мед. спецыяльная трубка, якая ўводзіцца ў каналы і поласці цела для іх апаражнення, прамывання або з дыягнастычнай мэтай.
КАТЭХІЗІС (гр. katechesis = вуснае настаўленне) — рэлігійная кніга, якая змяшчае кароткі выклад хрысціянскага веравучэння ў пытаннях і адказах.
КАТЭХІНЫ (ад катэху) — біялагічна актыўныя рэчывы расліннага паходжання, якія змяпгчаюцца пераважна ў чаі, вінаградзе, бабах какавы і рэгулююць пранікальнасць крывяносных капіляраў.
КАТЭХУ (н.-лац. catechu, ад малайск. katju) — экстракпі, які атрымліваюць з акацыі катэху, піто расце ў Індыі і Шры Ланка; выкарыстоўваецца як дубільнае рэчыва і тэкстыльны фарбавальнік.
КАТЭЭЛЕКТРАТОН [ад кат(од) + элекпірапюн] — стан павышанай узбуджанасці на ўчастку, дзе прыкладаюць катод пры прапусканні пастаяннага току па нерву або іншай узбуджальнай тканцы.
КАУДАЛЬНЫ (ад лац. cauda = хвост) — анапг. размешчаны на падоўжнай восі цела чалавека або жывёлы бліжэй да хваста (пра якін. орган; проціл. краніяльны).
КАУДЫЛЬЁ (ісп. caudillo = правадыр) — 1) афіцыяльны тытул Ф.Франка ў Іспаніі 1939—1975 гг.; 2) дыктапіар у некаторых краінах Лац. Амерыкі.
КАУЗАЛГІЯ (ад гр. kausis = смыленне + algos = боль) — хваравіты стан чалавека, пры якім адчуваецца нясцерпны боль у месцах паражэння нерваў.
КАУЗАЛЬНЫ (лац. causalis) — прычынны, абумоўлены прычыннай сувяззю.
КАУЛЕРПА (н.-лац. caulerpa, ад гр. kaulos = сцябло + herpo = паўзу) — зялёная водарасць класа сіфонавых, якая пашырана ў трапічных і субтрапічных морах.
КАУЛІФЛОРЫЯ (ад лац. caulis сцябло + flos, floris = кветка) — утварэнне кветак непасрэдна на ствале або на старых галінках расліц уласціва для абляпіхі, какавы, хурмы і інпі.
КАЎБОЙ [англ. cowboy, ад cow = карова + boy = юнак] — конны пастух у стэпах Паўн. Амерыкі.
КАЎЛППЯ (н.-лац. caulinia) — падводная травяністая расліна сям. наядавых з ніткападобным гнуткім сцяблом і вузкім лісцем, пашыраная пераважна ў цёплых і ўмерана цёплых зонах; на Беларусі трапляецца рэдка.
КАЎНЁР (польск. kolnierz < с.-в.ням. kolner, ад ст.-фр. collier) — верхняя частка адзення, якая аблягае шыю.
КАЎПАК (тур., кр.-тат. kalpak) — 1) галаўны ўбор конусападобнай, авальнай або іншай формы (напр. к. клоуна, кухарскі к.); 2) накрыўка над чым-н. конусападобнай або акруглай формы (напр. шкляны к.).
КАУПЕР [англ. E.Cowper = прозвішча англ. інжынера і вынаходцы (1819—1893)] — апарат для нагрэву паветра, пгго падаецца ў доменную печ.
КАЎСТАБІЯЛІТЫ (ад гр kaustos = гаручы + біяліты') — гаручыя выкапнёвыя горныя пароды арганічнага паходжання (вугаль, гаручыя сланцы, нафта, торф).
КАЎСТЫК (гр. kaustikos = пякучы) — тэхнічная назва едкіх шчолачаў.
КАЎСТЫКА (гр. kaustikos = пякучы) — лінія, якая агінае месца сходжання прамянёў пасля пераламлення іх у лінзе або адбіцця ад люстэрка.
КАЎСТЫЧНЫ (гр. kaustikos) — едкі, пякучы; к-ая сода — тэхнічная назва едкага натрьпо.
КАЎТЭР (гр. kauter = распаленае жалеза) — медьшынскі інструмент для прыпякання тканак арганізма.
КАЎТЭРЫЗАЦЫЯ (ад гр. kauter = распшіенае жалеза) — метад ля-
чэбнага разбурэння ткапак; прыпяканне.
КАЎЧУК (англ. caoutchouc, ад індз. kahuczuc) — рэчыва з соку некаторых раслін або штучнага паходжання, якое ўжываюць для вырабу гумы (напр. натурапьны к., сінтэтычны к.).
КАФ (англ. caf, ад cost and freight = вартасць і фрахт) — від знешнегандлёвага дагавору, калі ў цану тавару ўключаюцца яго вартасць і вартасць марскіх перавозак (фрахту) да порта прызначэння.
КАФЕДРА (гр. kathedra = сядзенне) — 1) аб’яднаіпіе выкладчыкаў аднаго або некалькіх навуковых прадметаў у вышэйшай навучальнай установе; 2) спецыяльнае ўзвышанае месца для прамоўцы, лектара, выкладчыка;, 3) узвышэнне, з якога гаворацца пропаведзі ў хрысціянскай царкве,
КАФЕІН (ням. Koffein, ад англ. coffee = кава) — рэчыва, якое змяшчаецца ў зярнятах кофе, чайным лісці; выкарыстоўваецца ў медыцыне як стымулятар дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы.
КАФЕІ’ДАМ (англ. coffer-dam) — адсек на гандлёвых суднах паміж танкамі і іншымі карабельнымі памяшкапнямі.
КАФЕРМЁНТЫ (ад ка+ ферменты) — небялковая група малекул некаторых ферментаў, якая прымае ўдзел у ферментатыўных рэакцыях, што адбываюцца ў арганізмах (параўн. апаферменты).
КАФІЗМА (гр. kaphisma) — назва кожнага з дваццаці раздзелаў, на якія падзелены псалтыр.
КАФЛЯ (польск. kafel, kafla, ад ням. Kachel) — керамічны выраб у
выглядзе пліткі для абліцоўкі сцен, печаў і інш.
КАФТАН (тур., кр.-тат. kaftan, ад перс. kaftan) — даўнейшая верхняя мужчынская і жаночая вопратка з доўгімі поламі.
КАФЭ (фр. cafe) — тое, што і кавярня.
КАФЭТЭРЫЙ (фр. cafeterie) — кавярня з самаабслугоўваннем.
КАФЭШАНТАН (фр. cafe chantant = ліпіар. кафэ са спевамі) — кавярня з эстрадай, дзе выступаюць артысты з песнямі і танцамі лёгкага, часам непрыстойнага характару.
КАХЁКСІЯ (гр. kacheksia) — стан агульнага знясілення арганізму, які развіваецца пры галаданні або цяжкіх парушэннях абмену рэчываў, хранічных захворваннях.
КАХІНХІНЫ (фр. Cochinchine = еўрапейская назва Паўд. В’етнама) — парода курэй мяснога напрамку, выведзеная ў Паўд. В’етнаме.
КАЦІРАВАЦЦА (фр. se coter) — 1) быць у абароце на біржы, мець тую або іншую цану (аб каштоўных паперах, таварах, валюце); 2) перан. мець тую або іншую ацэнку ў вачах грамадства.
КАЦІРАВАЦЬ (ням. kotieren, ад фр. coter) — вызначаць біржавую цану (курс) каштоўных папер, тавараў, замежнай валюты.
КАЦЫК (ісп. cacique, з іпдз.) — 1) індзейскі правадыр у Цэнтр. Амерыцы да яе заваяванпя іспанцамі; 2) уплывовы палітык мясцовага маштабу ў некаторых краінах Лац. Амерыкі і ў Іспаніі.
КАЧА (іт. сассіа = літар. паляванне, пагоня) — паэтычны і музыч-
ны твор, які ўзнік у Італіі ў 14 ст. і звязаны з адлюстраваннем сцэн палявання.
КАЧАВАЦЬ (цюрк. кос, кбстек) — весці неаселы спосаб жыцця, пераязджаць з месца на месца.
КАЧУЧА (ісп. cachucha) — іспанскі народны танец.
КАШАЛОТ (фр. cachalot, ад парт. cachalote) — буйное марское млекакормячае атрада кітоў.
КАШАМІР гл. кашмір.
КАШАНІЛЬ (фр. cochenille, ад ісп. cochinilla) — агульная назва некалькіх відаў насякомых падатрада какцыдаў, з якіх здабываюць чырвоную фарбу кармін.
КАШАРА (рум. casara) — загон, агароджанае месца на полі, дзе летам трымаюць авечак, кароў.
КАШМА (цюрк. kosma) — посцілка з лямцу, зробленага з авечай воўны (пераважна ў качавых народаў).
КАШМАР (фр. cauchemar) — 1) цяжкі, жудасны сон; 2) перан. што-н. жахлівае, цяжкае, агіднае.
КАШМІР, КАШАМІР (фр. cachemire, ад Cachemire = назва штата ў Індыі) — лёгкая ваўняная, напаўваўняная або баваўняная тканіна.
КАШНЭ (фр. cache-nez, ад cacher = хаваць + nez = hoc) — шыйная хустка або шалік.
КАШПО (фр. cache-pot, ад cacher = хаваць + pot = гаршчок) — дэкаратыўная ваза, звычайна керамічная, у якую ставяць кветкавы гаршчок.
КАШТАВАЦЬ (польск. kosztowac, ад с.-в.-ням. kosten) — 1) мець тую або іншую грашовую
вартасць, цану; абыходзіцца ў якую-н. суму; 2) перан. патрабаваць вялікіх намаганняў; 3) спрабаваць на смак; 4) перан. зведваць, зазнаваць (напр. к. гора).
КАШТАН (польск. kasztan < с.-в,ням. kastane < лац. castanea, ад гр. kastanon) — дрэва сям. букавых, пашыранае ў субтропіках, якое дае плады ў выглядзе буйнога арэха, a таксама плод гэтага дрэва.
КАШТАРЫС (польск. kosztorys, ад koszt) — фінансавы дакумент, дзе вызначаецца план прыбыткаў і выдаткаў.
КАШТОЎНАСЦЬ (ад кашгпоўньГ) — 1) каштоўная рэч; 2) важнасць, значнасць чаго-н.
КАШТОЎНЫ (ад кошт) — 1) які дорага каштуе, мае вялікую цану (напр. к-ыя камяні); 2) які мае важнае, істотнае значэнне (напр. к-ая прапанова).
КАШЫРАВАЦЬ (фр. cacher = затуляць) — апрацоўваць механічна кніжны блок.
КАШЭРНЫ (ад ідыт koser < ст,яўр. kaser = чысты) — дазволены рэлігійнымі законамі для ўжывання ў ежу (у веруючых яўрэяў).
КАЭВАЛЮЦЫЯ (ад ка+ эвалюцыя) — сумесная эвалюцыя розных, але біялагічна цесна звязаньгх відаў (напр. паразіты і іх гаспадары, драпежнікі і здабыча, апыляльнікі і апыляемыя расліны).
КАЭНЗІМЫ (ад ка+ энзімы) — тое, што і каферменты.
КАЭРЦЫТЫМЕТР (ад лац coercitio = стрымліванне + -метр) — прыбор для вымярэння каэрцытыўнай сілы (гл. каэрцыпіыўны').
КАЭРЦЫТЫМЁТРЫЯ (ад лац. coercitio = сгрымліванне + -метрыя) — адзін са спосабаў магнітнага каіггролю паўфабрыкатаў і вырабаў з ферамагнігных сплаваў, у аснову якога пакладзена вымярэнне іх каэрцытыўнай сілы (гл. ка эрцыпі ыўны).
КАЭРЦЫТЬІЎНЫ (ад лац. coercitio = стрымліваіпіе); к а я с і л a — напружанасць магнітнага поля, якая памяншае мапіетызм фераліагнетыка да нуля.
КАЭСІТ (ад англ. Coes = прозвішча амер. хіміка) — мінерал з групы кварцу, адна з найболып шчыльных паліморфных мадыфікацый крэменязёму.
КАЭФІЦЫЁНТ (лац. coefficiens, -ntis = які ўтварае) — 1) лікавы множнік у алгебраічным выразе; 2) велічыня, якая колькасна вызначае якую-н. уласцівасць фізічнага цела(напр. к. цеплаправоднасці).
КАЮК (тур. kayik) — рачное вёслава-паруснае грузавое судна.
КАЮР (ненец. kaoti) — паганяты запрэжаных у нарты сабак або аленяў.
КАЮТА (рус. каюта, ад гал. kajuit) — жылое памяшкапне для пасажыраў або для каманды на судне.