Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
КЕТМЕНЬ (цюрк. ketmen) — сельскагаспадарчая прылада тыпу матыкі, якой у Сярэд. Азіі акучваюць пасевы, капаюць і чысцяць арыкі.
КЕТОЗЫ (ням. Ketosen) — монацукрыды, у малекулах якіх прысутнічае кетонавая група.
КЕТОН [ад к(альцый) + (ац)этон] — арганічнае злучэнне, якое змяшчае карбанільную групу, звязаную з двума вуглевадароднымі радыкаламі1.
КЕТСАЛЬ (ісп. quetzal, ад індз. quetsalli = назва тушкі) — 1) грашовая адзінка Гватэмалы, роўная 100 сентава, 2) тое, што і квезаль.
КЕТЧ (англ. catch = лавіць) — разнавіднасць прафесійнай спартыўнай барацьбы, якая дазваляе любыя сілавыя прыёмы.
КЕТЧУП (англ. ketchup) — востры таматны соус са спецыямі.
КЕФАЛАМЕТРЫЯ (ад гр kephale = галава + -метрыя) — сістэма вымярэння галавы чалавека пры дапамозе антрапаметрычных інструментаў.
кефАль (гр. kephale = галава) — марская прамысловая рыба атрада кефалепадобных са сплюснутым з бакоў целам.
КЕФІР (рус. кефнр, ад асец. к’аеру) — густы кіславаты напітак, які вырабляецца з каровінага малака шляхам спіртавога і малочнакіслага браджэння.
КЕФІРЫЯН (н.-лац. kephynon) — аднаклетачная залацістая водарасць сям. эўхрамулінавых, якая пашырана ў прэсііых вадаёмах.
КЕЧ (аіігл. ketch) — невялікае двухмачтавае паруснае судна.
К’ЁКЕНМЁДЫНП (дацк. kokkenmodding = кухонныя рэшткі) — скаплеіше ракавін, касцей рыб і жывёл па берагах мораў і рэк, дзе былі стаянкі першабытных людзей эпохі мезаліту і неаліту.
КІБАРГ [ад кіб(ернетыка) + арг(анізм)] — прыстасаванне, у якім у пэўнай меры здзейснены сімбіёз фізічных і інтэлектуальных здольнасцей чалавека і тэхнічных сродкаў аўтаматыкі.
КІБЕРНЕТЫКА (гр. kybemetike = майстэрства кіраваць) — навука аб агульных заканамернасцях працэсаў атрымання, зберажэння, перадачы і пераўтварэння інфарма-
цыі ў машынах, жывых арганізмах і грамадстве.
КІБІТКА (рус. кнбнтка, ад тат. kibit = лаўка, магазін) — 1) крытая павозка; 2) лёгкае пераііоснае жыллё ў качавых народаў.
КІВЕР (рус. кнвер, з усх. моў) — высокі галаўны ўбор, які насілі ў еўрапейскіх арміях у 18—19 ст.
КІВІ (палінез. kivi) — гпушка групы бескілявых з кароткімі моцнымі нагамі, доўгай гібкай дзюбай і неразвітымі крыламі; пашырана ў Новай Зеландыі; жыве ў густых зарасніках.
КІВОРЫЙ (гр. kiborion) — даразахавальніца, пазней алтарны балдахін, які падгрымліваецца калонамі, у хрысціянскіх храмах.
КІВОТ (гр. kibotos) — зашклёная створкавая рама або шафка дпя абразоў.
КІДНЭШНГ (англ. kidnapping, ад kidnap = красці) — выкраданне людзей (часцей дзяцей), каб атрымаць выкуп.
КІЁСК (фр. kiosque, ад перс. kuszk = павільён) — невялікі лёгкі будынак для дробнага гандлю (напр. газетны к ).
КІЗЕЛЬГУР (ням. Kieselgur) — інфузорная зямля, рьгхлая, лёгкая і порыстая горная парода, якая выкарыстоўваецца ў шкляной, керамічнай і іншых галінах прамысловасці.
КІЗЕРЬІТ (ад ням. D.Kieser = прозвішча ням. натураліста) — мінерал класа сульфатаў, бясколерны або шаравата-белага, жаўтаватага колеру са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца ддя атрымання магнію і эпсаміту.
КІЗІЛ (цюрк. kizil = чырвоны) — невялікае дрэва або куст сям. кізілавых, пашыраныя на поўдні Еўропы, у гарах Азіі, Паўн. Амерыцы, а таксама цёмна-чырвоны кіслы і даўкі плод гэтай расліны.
КІЗЯК (цюрк. tizek) — гной з дамешкай саломы, які ў Сярэд. Азіі высушваецца ў выглядзе цаглін і выкарыстоўваецца як паліва.
КІКБОКСІНГ (ад англ. kick = удараць нагой + box = біць кулаком) — від спорту, які аб’ядноўвае тэхніку і правілы бокса з прыёмамі ўсходніх адзінаборстваў — каратэ і тэквандо\ бокс у спалучэнні з ударамі нагамі.
КІКС (англ. kicks) — няўдалы ўдар кіем па шары ў більярднай гульні.
КІКСТАРТЭР (ад англ. kick = штурпіок + стартэр) — прыстасаванне для запуску матацыклетнага рухавіка падппурхоўваннем педалі нагой.
КІЛ (тур. kil) — гліністая горная парода зялёна-жоўтага або светлажоўтага колеру, якая змяшчае вялікую колькасць шчолачаў; выкарыстоўваецца для ачысткі нафтапрадукгаў, мыцця бялізны ў марской вадзе і інш.
КІЛА(фр. kilo, ад гр. chilioi = тысяча) — першая састаўная частаа складаных слоў, якая выражае панявде «тысяча».
КІЛАВАТ (ад кіла+ ват) — адзінка вымярэння магутнасці электрычнага току, роўная 1000 ват.
КІЛАВбЛБТ (ад кіла+ вольт') — адзінка розніцы электрычных патэнцыялаў, электрычнага напружання і электрарухальнай сілы, роўная 1000 вольт.
КІЛАВОЛЬТ-АМПЕР (ад кілавалып + ампер) — адзінка вымярэння сілы электрычнага току (здабытку з ліку кілавольт на лік ампераў).
КІЛАГЕРЦ (ад кіла+ герц) — адзінка частаты вагаііняў, роўная 1000 герц.
КІЛАГРАМ (ад кіла+ грам) — асноўная адзінка масы ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная масе міжнароднага прататыпу кілаграма (ппацінавай цыліндрычнай гіры, якая захоўваецца ў Нацыяііальным архіве Фраішьіі).
КІЛАГРАМАМЁТР (ад кілаграм + мепір) — адзінка вымярэніія энергіі (работы), роўная рабоце, што затрачваецца для падняцця масы ў 1 кілаграм на вышыню 1 метр.
КІЛАГРАМ-КАЛОРЫЯ (ад кілаграм + калорыя) — тое, што і кілакалорыя.
КІЛАГРАМ-МАСА (ад кілаграм + маса) — адзінка масы ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная 1000 г.
КІЛАДЖбУЛЬ (ад кіла+ джоуль) — кратная адзінка* энергіі ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная 1000 джоуляў.
КЫІАКАЛОРЫЯ (ад кіла+ калорыя) — адзінка колькасці цяпла, роўная 1000 калорый.
КІЛАЛІТР (ад кіла+ літр) — мера ёмістасці, роўная 1000 літраў-
КІЛАМЕТР (ад кіла+ метр) — адзшка даўжьпіі ў метрьгчлай сістэме мер, роўная 1000 метраў.
КІЛАМЕТРАЖ (фр. kilometrage) — працягласць у кіламетрах.
КІЛАПАРСЕК (ад кіла+ парсек) — адзінка вымярэння астранамічных адлегласцей, роўная 1000 парсекаў.
КІЛАПОНД (ад кіла+ лац. pondus = цяжар) — назва кілаграмсілы, якую ўжываюць у Германіі і іншых краінах.
КІЛАТОНА (ад кіла+ пюна') — умоўная адзінка вымярэння магутнасці ядзернага зарада (або выбуху), якая адпавядае магутаасці ўзрыву тысячы тон трынітраталуолу.
КІЛЕКТАР (гал. kiellichter) — судна з магутнымі грузапад’ёмнымі сродкамі для пад’ёму затануўшых якараў і выканаімя іншых партовых работ.
КІЛІК (гр. kyliks) — старажытнагрэчаскі гліняны сасуд для піцця віна.
КІЛІМ (тур., кр.-тат. kilim) — шарсцятл бязворсавы дыван ручной работы.
КІЛЬ (гал. kiel) — 1) брус, які праходзіць уздоўж судна пасярэдзіне яго дна; 2) нерухомая вертыкальная частка хваставога апярэння самалёта, дырыжабля; 3) прадаўгаваты выраст на грудной косці, да якога прымацаваны грудныя мышцы ў птушак і некаторых млекакормячых (напр. у кажаноў, крата).
КІЛЬБЛОК (англ. keelblock) — падпора ў выглядзе брусоў, накладзеных адзін на адзін, на якую ставіцца судііа ў доку ў час будавання.
кільвАтэр (гал. kielwater) — струмепь вады, які застаецца ў час руху ззаду судна; і с ц і ў кільватэры — рухацца ў адну лінію.
КІЛЬКА (рус. кнлька, ад эст. kilu) — невялікая марская прамысловая рыба сям. селядцовых.
КІЛЬСАН (англ. keelson) — падоўжная бэлька на судпе, якая размешчана зверху шпангоутаў паралельна кілю.
КІМАГРАФІЯ (ад гр. kyma = хваля + -графія) — метад даследавання дзейнасці пэўных оргапаў (напр. сэрца, вен, мышцаў) пры дапамозе кімографа.
КТМАНб (яп. kimono) — 1) традыцыйнае мужчынскае і жаночае адзенне ў японцаў — халат з поясам і шырокімі рукавамі; 2) асобы крой рукава ў жаночым адзенні.
КІМБЕРЛІТ (ад англ. Kimberley = назва горада ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы) — магматычная горная парода чорнага колеру з сінім або зялёным адцепнямі, апмазаносная.
КІМВАЛ (гр. kymbalon) — старадаўні ўдарны музычііы інструмепт, які складаецца з дзвюх медных талерак.
КІМОГРАФ (ад гр. kyma = хваля + -граф') — прыбор для графічнай рэгістрацыі ціску крыві, скарачэння мышцы і інш.
КІН (яп. kin) — мера вагі ў Японіі, роўная 600 г.
КІНА(гр. kineo = рухаю) — першая састаўная частеа складаных слоў, якая выражае паігяцці «Kino», «кінематаграфія».
КІНААКЦЁР (ад кіна+ акцёр) — акцёр, які знімаецца ў кінафільмах.
КІНААЛЬМАНАХ (ад кіна+ альманах) — кінафільм, які складаецца з пекалькіх самастойных
фільмаў, аб’яднаных агульнай тэмай, адным жанрам і інш.
КШААПЕРАТАР (ад кіна+ аператар) — спецыяліст, які знімае кінафільм.
КІНААРТЫСТ (ад кіна+ арпіыст) — тое, што і кінаакцёр.
КІНААРХІЎ (ад кіна+ архіў) — установа, у якой захоўваюцца кінафільмы і кінаматэрыялы.
КІНААГМЬЕ (ад кіна+ атэлье) — спецыяльна абсталяванае памяшканне для здымкі кінафільмаў.
КШААЎТАМАТ (ад кіна+ аўтамапі) — электронна-вылічальная ўстаноўка, якая дазваляе паказваць адзін з фільмаў па выбару большасці гледачоў.
КІНАВАР (гр. kinnabari) — Minepan чырвонага колеру класа сульфідаў, а таксама фарба з яго.
КІНАГРАМА (ад кіна+ -грама) — зарэгістравагпя на кінаплёнцьі паслядоўны шэраг якіх-н. дзеянняў, рухаў і інш.
КІНАДАКУМЁНТ (ад кіна+ дакументі) — дакументальны кінафільм, дакументальныя кінакадры. КШАДРАМАТУРГІЯ (ад кіна+ драматургія) — сукупнасць кінасцэнарыяў, тэорыя пабудовы кінасцэнарыяў.
КіНАДЫЛбгіЯ (ад кіна+ дылогія) — два кампазіцыйна самастойныя кінафільмы, звязаныя агульнасцю сюжэту, дзеючых асоб.
КІНАДЭТЭКТЬІЎ (ад кіна+ 0этэктыў) — кінафільм, тмай якога з’яўляецца раскрыццё злачынства, работа разведчьпсаў'і інш.
КІНАЗЫ (ад гр kineo = рухаю) — 1) ферменты класа трансферазаў.
якія каталізуюць перанос фасфатных лішкаў з адэназінтрыфосфарнай кіслаты на розныя субстраты (бялкі, вугляводы і інш.) у клетках і тканках арганізма; 2) ферменты, якія садзейнічаюць ператварэнню неактыўнай формы фермента на актыўную.
КШАІНФАРМАЦЫЯ (ад кіна+ інфармацыя) — інфармацыя пра бягучыя падзеі сродкамі кіно.
КІНАКАДР (ад кіна+ кадр) — асобная сцэна або эпізод з кінафІЛЫШ.
КШАКАМЁДЫЯ (ад кіна+ камедыя) — кінафільм камедыйнага зместу.
КШАКАМЕРА (ад кіна+ камера) — апарат, прызначаны для здымкі кінафільмаў.
КІНАКАМПАШЯ (ад кіна+ кампанія) — аб'яднанне па вытворчасці кінафільмаў.
КІНАКАНЦЭРТ (ад кіна+ канцэрт) — каніррт песень і музычных твораў з кінафільмаў.
КІНАКЛАСІКА (ад кіна+ класіка) — выдатныя творы кінамастацтва, якія на доўга захоўваюць сваё мастацкае значэнне.
КІНАКРЫТЫКА (ад кіна+ крытыка) — аналіз і крытычііая ацэнка кінафільмаў.
КІНАЛАБАРАТОРЫЯ (ад кіна+ лабараторыя) — спецыяльнае памяшканне па тэхнічнай апрацоўШ>і кінафільма.
КІНАЛЕКТбРЫЙ (ад кіна+ лекторый) — цыкл лекцый з дэманстрацыяй кінафільмаў.