Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
КЛЕЙДЭСДАЛЫ (англ. Clydesdale = назва даліны ракі Клайд у Шатландыі) — парода коней-цяжкавозаў, выведзеная ў Шатландыі.
КЛЕЙМС (англ. claims) — прэтэнзіі, патрабаванні пакупніка да прадаўца ў сувязі з дрэннай якасцю або станам пастаўленага таваРУ-
КЛЕЙСТАГАМІЯ (ад гр. kleistos = замкнёны + -гамія') — самаапыленне і самаапладненне раслін з нераскрывальнымі кветкамі (напр. у арахісу, ячменю).
КЛЕЙСТАКАРШЙ (ад гр kleistos = замкнуты + karpos = плод) — тое, што і клейстатэцый.
КЛЁЙСТАР (ням. Kleister) — клей, прыгатаваны з мукі або крухмалу.
КЛЕЙСТАТЭЦЫЙ (ад гр. kleistos = замкнуты + thekion = каробачка) — замкнутае пладовае цела некаторых сумчатых грыбоў з абалонкай без адгулін.
КЛЁМА (ням. Klemme) — прыстасаванне для далучэння правадоў да машыны, прыбора, апарата. КЛЕПСІДРА (гр. klepsydra, ад klepto = краду + hydor = вада) — вадзяны гадзіннік у старажытных Індыі, Кітаі, Егіпце, Грэцыі і Рыме.
КЛЕПТАМАН (ад гр. klepto = краду + -ман) — хворы на кпептаманію.
КЛЕПТАМАШЯ (ад гр. klepto = краду + -манія) — неадолызае хваравітае імкненне да крадзяжу, якое выклікаецца некаторымі псіхічнымі захворваннямі.
КЛЕПТАПАРАЗГГЬІЗМ (ад гр. klepto = краду + parasites = нахлебнік) — прымусовае прысваенне корму, здабытага іншай асобінай; найбольш распаўсюджана сярод птушак, млекакормячых і рыб, радзей сярод насякомых.
КЛЕРАВАЦЬ (ням. klaren) — рабіць светлым, празрыстым; ачышчаць (цукар, алей і інш.).
К
КЛЕРАДЭНДРУМ (н.-лац. сіегоdendrum, ад гр. kleros = лёс + dendron = дрэва) — кустовая расліна сям. вербенавых, пашыраная ў тропіках Азіі і Афрыкі; некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве пад назвай валькамерыя.
КЛЕРК (фр. сіегс, англ. сіегс, ад п.-лац. clericus = духоўная асоба) — 1) духоўная асоба ў сярэдневяковай Францыі і Англіі; 2) канторскі служачы ў некаторых краінах.
КЛЕРЎХП (гр. klerochiai, ад kleros = надзел + echo = валодаю) — старажытнагрэчаскія вайсковаземляробчыя пасяленні на тэрыторыі падначаленых дзяржаў, якія ўтвараліся для ажыццяўлення ваенна-палітычнага кантролю над імі.
КЛЕРЫкАл (с.-лац. clericalis = царкоўны) — прыхільнік кперыкалізму, а таксама член клерыкальнай партыі.
КЛЕРЫКАЛІЗМ (ад клерыкал) — палітычны кірунак, які імкнецца ўзмацніць уплыў царквы на грамадска-палітьгчнае і культурнае жыццё краіны.
КЛЁТРА (н.-лац. clethra) — дрэвавая або кустовая расліна сям. клетравых парадку верасовых, пашыраная ў Амерыцы і Паўд.-Усх. Азіі, некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
КЛЕЎРЭТ (ст.-слав. клеврет, ад лац. collibertus = вольнаадпушчаны) — прыслужнік, паслугач.
КЛЕФТЫ (н.-гр. klephtes, ад гр. klepto = таямніча захопліваю) — грэчаскія сяляне-партызаны, якія змагаліся ў 17 — пач. 19 ст. суп-
раць турэцкага панавання ў Грэцыі.
КЛЁЦКІ (польск. kluski, kloski, ад с.-в.-ням. kloz) — страва з мучнога цеста або дранай бульбы ў выглядзе галачак, звараных у супе, малацэ, вадзе.
КЛЁШ (фр. cloche) — асаблівьі крой адзення з расшырэннем унізе, а таксама штаны, спадніца такога крою.
КЛІВАЖ (фр. clivage) — здольнасць горных парод расшчапляцца пад уплывам ціску на тонкія пласціны незалежна ад слаістасці.
КЛІВЕР (гал. kluiver) — косы трохвугольны парус у пярэдняй частцы судна наперадзе фок-мачты.
КЛІВІЯ (н.-лац. clivia) — травяністая расліна сям. амарылісавых з раменепадобным лісцем і аранжавымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
КЛІЕНТ (лац. cliens, -ntis) — 1) асоба ў Стараж. Рыме, якая знаходзілася пад апякунствам патронсг 1 і выконвала ў яго карысць розныя павіннасці; 2) асоба, якая карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса і г.д.; 3) пастаянны наведвальнік, пакупнік, заказчык.
КЛІЕНТУРА (лац. clientura) — сукупнасць кліенпіаў.
КЛІЕНТЭЛА (лац. clientela) — форма сацыяльна-эканамічнай залежнасці паміж патронам2 1 і кліентам 1 у Стараж. Рыме.
КЛІЁНА (н.-лац. сііопе) — марскі крылаты малюек', служыць ежай рыбам, некаторым бяззубым кітам.
КЛІЗМА (гр. klysma = прамыванне) — 1) увядзенне ў прамую кішку вадкасці з мэтай лячэння або прамывання; 2) прыбор для ўвядзення вадкасці ў прамую кішку.
КЛІКА (фр. clique = банда) — група людзей, якія імкнуцца любымі сродкамі дасягнуць якіх-н. карыслівых мэт (напр. прыдворная кД
КЛІМАКС (гр. klimaks = лесвіца) — 1) перыяд у жыцці чалавека, які з’яўляецца пераходным ад палавой спеласці да поўнага спынення функцый палавых залоз; 2) стылістычная фігура, размяшчэнне слоў ці выразаў у парадку ўзмацнення эмацыянальнага і сэнсавага зместу; від градацыі 2 (параўн. антыклімакс).
КЛІМАКТ^РЫЙ (гр. klimakter = прыступка ў лесвіцы) — тое, што і клімакс 1.
КЛІМАТ (гр. klima, -atos) — шматгадовы рэжым надвор’я, уласцівы пэўнай мясцовасці ў залежнасці ад геаграфічных абставін (напр. вільготны к., цёплы к., умераны к.).
КЛІМАТАГРАФІЯ (ад клімат + -графія) — раздзел кліматалогіі, які апісвае кліматычныя ўмовы розных частак зямнога шара.
КЛІМАТАЛбгіЯ (ад клімат + -логія) — навука, якая вывучае клімат.
КЛШАТАПАТАЛдгіЯ (ад клімат + паталогія) — узнікненне або абвастрэнне захворванняў пад уплывам неспрыяльных кліматычных уздзеянняў у выніку парушэння працэсаў прыстасавання арганізма да змененых метэарапапчных умоў.
КЛІМАТАТЭРАШЯ (ад клімат + тэрапія) — выкарыстанне з лячэбна-прафілактычнай мэтай кліматьгчных фактараў (тэмпературы, атмасфернага ціску і інш.).
КЛІМАТРОН (ад клімат + гр. thronos = месцапрабыванне) — аранжарэя са штучным кліматам для вырошчвання раслінных згуртаванняў розных геаграфічных зон (параўн. фітатрон).
КЛІМАЦЫУМ (н.-лац. climacium) — лістасцябловы мох сям. клімацыевых, які расце на сырой і балоцістай глебе на лугах, у лясах, па берагах вадаёмаў.
КЛІМЕНП (н.-лац. clymenia = німфа, дачка Акіяна) — атрад вымерлых малюскаў класа галаваногіх; жылі ў познім дэвоне — раннім карбоне.
КЛІНА (гр. klino = нахіляю) — бесперапынная змена ў адным напрамку характарыстык абіятычных фактараў і расліннасці.
клшастАт (ад гр. klino = нахіляю + -стапі) — прыбор, які выкарыстоўваецца ў доследах па фізіялогіі раслін для пазбаўлення ад аднабаковага ўплыву на іх некаторых фактараў знешняга асяроддзя (у асноўным сілы прыцяжэішя, святла).
КЛШАЦЭФАЛІЯ (ад гр kline = ложа + -цэфалія) — форма галавы з седлападобным паглыбленнем у вобласці цемені.
КЛІШКА (гр. klinike = лячэнне) — лячэбная ўстанова, дзе акрамя лячэння хворых праводзіцца навукова-даследчая і вучэбна-выкладчыцкая работа.
КЛППЦЫСТ (ад клініка) — урач, які працуе ў клініцы.
КЛІНКЕР1 (ням. Klinker) — надта моцная цэгла, у якую не пранікае вільгаць; выкарыстоўваецца для машчэння дарог, падлогі ў прамысловых будынках і інш.; 2) абпаленая да спякання цэментная сыравіна ў выглядзе цвёрдых кускоў.
КЛІНКЕР2 (англ. clinker) — вузкі доўгі човен для акадэмічнага спартыўнага веславання.
КЛІНКЁТ (гал. klinket = засланка) — клінавы кран для трубаправодаў на судне.
КЛПібМЕТР (ад гр. klino = нахіляю + -метр) — прыбор для вымярэння нахілу адхонаў насыпу, крэну судна.
КЛІНЧ (англ. clinch = заціск) — узаемнае захогшіванне баксёраў у працэсе бою, што з’яўляецца парупіэннем правіл.
КЛШ (англ. clip = стрыгчы, рабіць выразкі) — кароткі музычны нумар, зняты на відэаплёнку часта на фоне дэкарацыі, ландшафгу, вуліцы.
КЛША (шв. klippa = абразаць нажніцамі) — манета, чаканеная круглым штэмпелем на металічных чатырох-, шасціі васьмівугольных пласцінах.
КЛІПЕР (гал. klipper, англ. clipper) — 1) быстраходнае марское паруснае судна з трыма мачтамі (існавала да 19 ст.); 2) быстраходнае парусна-маторнае прамысловае судна.
КЛІПСЫ (англ. clips) — заціскныя завушніцы.
КЛЕР (гр. kleros = жэрабя) — сукупнасць служыцеляў культу хрысціянскай царквы, а таксама царкоўны хор.
КЛІРАС (гр. kleros = жэрабя) — месца для пеўчых у хрысціянскім храме на ўзвыпгэнні па баках алтара. '
КЛІРЫК (гр. klerikos) — член кліру, царкоўнаслужыцель.
КЛІРЫНГ (англ. clearing, ад clear = ачышчаць, уносіць яснасць) — сістэма безнаяўпых разлікаў за прададзены тавар або выкананую работу, якая ажыццяўляецца праз банк.
КЛІРЭНС (англ. clearance) — адлегласць паміж ніжэйшымі пунктамі канструкцыі аўтамабіля (за выключэннем колаў) і дарогай.
КЛІСТРбн (ад гр. klyzo = б’ю + -трон) — звышвысокачастотная электронная лямпа; выкарыстоўваецца для ўзмацнення, генерыравання, павелічэння частаты ваганняў і інш.
КЛІСІЦР (гр. klyster) — тое, што і клізма.
КЛІтбшЛ (н.-лац. clitopilus) — шапкавы базідыяльны грыб сям. ружовапласціннікавых, які расце на палянах, узлесках; адзін з відаў — падвішань.
КЛІТРЫС (н.-лац. clithris) — сумчаты грыб сям. псеўдафацыдыевых, які развіваецца на галінках дуба.
КЛІФ (англ. cliff) — абрыў марскога берага, які ўтвараецца пад уздзеяннем прыбою.
КЛІШОГРАФ (ад фр. cliche = адбітак + -граф) — разнавіднасць электроннага гравіравальнага аўтамата.
КЛІШЭ (фр. cliche) — рэльефны малюнак, чарцёж, зроблены на металічнай, драўлянай або лінолеумавай пласцінцы для ўзнаўлення
яго пры друкаванні; друкарская форма.
КЛОБМЕНЫ (англ. clubmen, ад club = друк, кій) — удзельнікі сялянскага руху ў Англіі ў перыяд Англійскай буржуазнай рэвалюцыі 17 ст.
КЛОН (гр. klon = парастак) — генетычна аднароднае патомства расліннага або жывёльнага арганізма, якое ўтвараецца ў вьпііку вегетатыўнага размнажэння або непалавога дзялення клетак.
КЛОНУС (гр. klonos = сумятня) — міжвольныя хуткія рытмічныя скарачэнні асобных мьппц або іх груп, што з’яўляецца прыкметай паражэння цэнтральнай нервовай сістэмы
КЛбПФЕР (ням. Klopfer) — тэлеграфны апарат для прыёму сігналаў азбукі Морзе на слых.
КЛОУН (англ. clown) — 1) камічны персанаж у п’есах англійскіх драматургаў 16 ст.; 2) цыркавы артыст-комік.
КЛОІЦК (ад гал. kloot = шар) — металічны або драўляпы круг з выступаючымі краямі на верхнім канцы мачты або флагштока.
КЛУАЗАННЕ (ад фр. cloison = перагародка) — перагародачная эмаль.
КЛУАТР (фр. cloitre, ад лац. claustrum = закрытае месца, манастыр) — крытая гаперэя, якая акружае прамавугольны двор манастыра або вялікай царквы ў раманскай і гатычнай архітэктуры.
КЛУБ (англ. club) — грамадская арганізацыя, якая праводзіць культурна-асветную, спартыўную і ішп. работу ў населеным пункце, на прадпрыемстве, а таксама памяпікапне такой аргалізацыі.