Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
адразу пасля абгону рэзка перасякаецца шлях саперніку.
КРОСІНГАВЕР (англ. crossingover) — узаемны абмен участкамі паміж гамалагічнымі храмасомамі ў выніку разрыву і злучэння ў новым парадку іх ніцей (храматыдаў).
КРбФТЭРЫ (англ. crofters, ад croft = прысядзібны ўчастак) — дробныя фермеры ў Шатландыі.
КРУЗЕЙРА (парт. cruzeiro) — грашовая адзінка Бразіліі, роўная 100 сентава.
КРУІЗ (англ. cruise) — марское турыстычнае падарожжа.
КРУЙС-ПЙЛЕНГ (гал. kruispeiling) — спосаб вызначэння месцазнаходжання судна ў моры па двух пеленгах на адзін і той жа прадмет, напр. маяк.
КРУЙТ-КАМЕРА (ran. kruitkamer) — памяшканне на ваенным караблі старога флоту, дзе захоўваліся выбуховыя рэчывы.
КРУМЦЫРКУЛЬ (ням. Krummzirkel = крывы цыркуль) — тое, што і кронцыркуль 2.
КРУП (англ. croup) — запаленне гартані і трахеі, якое суправаджаецца ўскладненнем дыхання (удушшам і кашлем).
КРУП’Е (фр. croupier) — распарадчык гульні і банкаўшчык у ігральным доме.
КРУПОН (фр. croupon) — частка скуры, атрыманая пры раскройцы цяжкіх скур; выкарыстоўваецца для вырабу рамянёў, падашваў.
КРУСТУЛІНА (н.-лац. crustuliпа) — павук сям. цянётнікаў, які жыве на паверхні глебы, у імху, лясным подсціле, пад камянямі.
КРУСТЫФІКАЦЫЯ (ад лац. crusta = кара + -фікацыя) — абрастанне абломкаў горнай пароды, сценак поласцей крьппталічнымі коркамі, мінеральнымі абломкамі.
КРУХМАЛ (польск. krochmal, ад с.-в.-ням. kraft-mel, kracht-mel) — 1) вуглявод, які ўтвараецца ў зялёных частках раслін і адкладваецца ў клубнях, насенні, лісці; 2) белы парашок, які атрымліваецца з некаторых раслін; прымяняецца ў харчовай, хімічнай і тэкстыльнай прамысловасці.
КРУЦЫАТА (н.-лац. cruciata) — травяністая расліна сям. марэнавых з падоўжаным лісцем і зеленавата-жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Еўразіі; выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
КРУЦЫГЁШЯ (н.-лац. crucigeпіа) — каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнадэсмавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.
КРУШОН (фр. cruchon = маленькі гарлач) — 1) сумесь белага сталовага віна з каііьяком або ромам, у якую дадаюць цукар, свежыя фрукты, часам шампанскае; 2) асвяжалыіы фруктовы напітак.
КРЫЁМЕТР (ад гр. kryos = холад, мароз, лёд + -метр') — прыбор для вымярэння тэмпературы зацвярдзення чыстага растваральніка і растварэння ў ім даследуемага рэчыва.
КРЫЖАК (польск. krzyzak) — удзельнік крыжовых паходаў заходнееўрапейскіх рыцараў у 11 — 13 ст.; крыжаносец.
КРЫЗ (фр. crise = прыступ) — раптоўнае рэзкае абвастрэнне захворвання (напр. гіпертанічны к.).
КРЫЗІС (гр. krisis = рашэіше, паваротны пункт) — 1) рэзкі, круты пералом у чым-н. (напр. урадавы к.); 2) мед. хуткае змяненне праяў хваробы, якое суправаджаецца рэзкім (крытычным) паніжэннем высокай тэмпературы (проціл. лізіс 1); 3) перыядычная перавытворчасць тавараў, якая вядзе да разладу эканамічнага жыцця, росту беспрацоўя; 4) востры недахоп чаго-н. (напр. жыллсвы к.).
КРЫК (англ. creek) — перасыхаючая рэчка або ручай у Аўстраліі, які ў засушлівы перыяд года распадаецца на шэраг асобных вадаёмаў.
КРЫКЕТ (англ. cricket) — спартьгўная камандная гульня з драўляным мячом і бітамі на прамавугольным травяным полі.
КРЫЛЬ (гал. kriel = літар. драбяза) — прамысловая назва планктонных марскіх рачкоў.
КРЫМІНАЛ (польск. kryminal < ням. Kriminal, ад лац. criminalis = злачышіы) — крымінальная справа, злачынства.
КРЫМГНАЛІСТ (ад крыміналістыка) — спецыяліст у галіне крыміналістыкі.
КРЫМШАЛІСТЫКА (ад лац. criminalis = злачынны) — юрыдычная навука, якая вывучае методыку, тактыку і тэхіііку расследавагшя злачынстваў.
КРЫМПІАЛОГІЯ (ад лац. crimen, -minis = злачьтства + -логія) — навука, якая вывучае злачыннасць як сацыяльную з’яву.
КРЫМШАЛЬНЫ (лац. criminalis) — звязаны са злачынствам, злачьшпы.
КРЫМШОЛАГ (ад крыміналогія) — спецыяліст у галіне крыміналогіі.
КРЫНАЗОІ (н.-лац. crinozoa) — падаып беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых, якія пашыраны ў марскіх водах.
КРЫНАІДЭІ(н.-лац. crinoidea) — клас беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых, якія пашыраны ў марскіх водах; марскія лілеі.
КРЫНАЛІН (фр. crinoline, ад лац. crinis = волас + linum = палатно) — шырокая спадніца на тонкіх абручах, стальных або з кітовага вуса.
КРЬППТАРЫЯ (н.-лац. crinitaгіа) — травяністая расліна сям. складанакветных з лінейным лісцем і дробнымі залаціста-жоўтымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная пераважна ў Еўразіі, у т.л. на Беларусі.
КРЫНУМ (ад гр. krinon = лілея) — цыбульная травяністая расліна сям. амарылісавых з буйнымі кветкамі ў парасоністых суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках; некаторыя віды вырошчваюцца як докаратыўныя.
КРЫП (англ. creep = паўзці) — павольная пластычная дэфармацыя матэрыялаў пад дзеяннем пастаяпнай нагрузкі; паўзучасць металаў.
КРЫПТА (гр. krypte = круты падземны ход, тайнік) — 1) падземнае памяшканне са скляпеннямі ў старажытных грэкаў і рымлян; 2) капліца пад храмам для пачэсных пахаванняў у сярэдневяковай заходнееўрапейскай архітэктуры; 3) мед. паглыбленне ў паднябенных міндалінах.
КРЫПТА(гр. kryptos = схаваны) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «таемньо>, «патаемньо>.
КРЫІПАІАМІЯ (ад крыпта+ -гамія') — спосаб размнажэшія раслін пры дапамозе спораў.
КРЫІГГАГАМЫ (ад крыпта+ гр. gamos = шлюб) — расліны, якія не маюць кветак (напр. папараці, хвашчы, імхі, грыбы, водарасці); параўн. фанераграмы.
КРЬШТАГЕННЫ (ад крыпта+ -генны)', к-ая фауна — выкапнёвыя арганізмы (прадстаўнікі фауны) пэўнай тоўшчы зямной кары, продкі якіх невядомыя з ніжэйпіых слаёў.
КРЫПТАГЛЁНА (н -лац. cryptoglena) — аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая трапляецца ў прэсных водах розных вадаёмаў. КРЫПТАГРАМА (ад крыпта+ -грама) — надпіс, выкананы адным са спосабаў крыптаграфіі.
КРЫПТАГРАФІЯ (ад крыпта+ -графія) — спосаб пісьма, зразумелы толькі для дасведчаных або разлічаны на адгадванне; тайнапіс. КРЫПТАДЭПРЭСІЯ (ад крыпта+ дэпрэсія2) — затопленая вадой упадзіна на зямной паверхні, дно якой ніжэй, а водная паверхня вышэй узроўню мора (напр. возера Байкал).
КРЫГГТАЗОЙ (ад крыпта+ -зой) — інтэрвал часу, на працягу якога сфарміраваліся тоўшчы горных парод дакембрыя, пазбаўлепыя відавочных рэштак шкілетнай фауны.
КРЫПТАКАКбз (ад крыпта+ гр. kokkos = зярнятка) — рэдкая хвароба жывёл і чалавека, выклі-
каная дрожджавымі грыбамі, пры якой паражаюцца лёгкія, цэнтральная нервовая сістэма, скура і падскурная клятчатка.
КРЫПТАКАРЫНА (н.-лац. сгурtocoryne) — водная травяністая расліна сям. ароідньгх з пурпурова-чырвоным лісцем, пашыраная ў тропіках Паўд.-Усх. Азіі, Малайскага архіпелага; многія віды дэкаратыўныя, культывуюцца ў акварыумах, аранжарэях.
КРЫПТАКОКІ (н -лац. cryptococcus) — сумчатыя грыбы (дрожджы), якія развіваюцца ў глебе, страўнікава-кішачным тракце і на паверхні цела жывёл і чалавека.
КРЫПТАМЙРЫЯ (ад крыпта+ -мерыя) — паўднёвае вечназялёнае хваёвае дрэва сям. таксодыевых, якое дасягае вельмі вялікіх памераў; пашырана ў Японіі і KiTai, у іншых крашах вырошчваецца як дэкаратыўнае.
КРЫПТАМІЦЭС (н.-лац. cryptomyces) — сумчаты грыб сям. эўфацыдыевых, які развіваецца на лісці і галінках дрэвавых і травяністых раслін.
КРЫПТАМНЕЗІЯ (ад крыпта+ гр. tnnesis = успаміны) — парушэнне памяці (разнавіднасць парамнезіі\ пры якім знікае розніца паміж сапраўднымі падзеямі і падзеямі, убачанымі ў сне або пачутымі ці прачытанымі.
КРЫПТАМОНАС (н.-лац. cryptomonas) — аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. крыгггаманадавых, якая пашырана пераважна ў штучііых вадаёмах-адстойніках, рыбагадоўчых сажалках, радзей у вадасховішчах і азёрах.
КРЫІГГАНІМ (ад крыпта+ гр. onyma = імя) — літара або літары,
якія часам ставяць аўтары пад сваімі творамі замест подпісаў.
КРЫПТАРХ13М (ад крыпта+ гр. orchis = яечка) — анамалія эмбрыянальнага развіцця, пры якой да моманту нараджэння чалавека або жывёліны адно або два яечкі не траііляюць у машонку.
КРЫІІТАФПЫ (ад крыпта+ -фіты) — травяністыя расліны, у якіх пупышкі аднаўлення знаходзяцца ў глебе (геафіты) або пад вадой (гідрафіты).
КРЫПТАФОНІЯ (ад крыпта+ -фонія') — тэлефонныя перагаворы з выкарыстаннем шыфру.
КРЬШГОН (ад гр. kryptos = схаваны) — хімічны элемент, адзін з інертных газаў, выкарыстоўваецца для запаўнення электрычных лямпаў, рэкламных трубак і ішп.
КРЫПТЬП (гр. krypteia) — карныя экспедыцыі супраць ілотаў у Спарце, якія перыядычна праводзіла дзяржава сіламі спартанскай моладзі.
КРЫТЫК (гр. kritikos = які асуджае) — 1) асоба, якая аналізуе, ацэньвае чыю-н. дзейнасць, паводзіны і інш.; 2) асоба, якая прафесійна займаецца крытыкай твораў літаратуры, мастацтва і навукі або канцэртаў, мастацкіх выставак.
КРЫТЫКА [фр. critique, ад гр. kritike (techne) = майстэрства разбіраць] — 1) разбор, абмеркаванне каго-н., чаго-н. з мэтай ускрыць недахопы, даць ацэнку; 2) літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца ацэнка твораў літаратуры, навукі, мастацтва (напр. тэатральная к.).
КРЫТЫЦЫЗМ (ад гр. kritikos = які асуджае) — крытычныя адносіны да чаго-н.
КРЫТЫЧНЫ (ад гр. kritikos = які асуджае) — 1) звязаны з крытыкай, 2) здольны з ацэнкай, крытычна адносіцца да чаго-н. (напр. к. розум); 3) пераломны (напр. к. узрост); 4) надта цяжкі, небяспечны (напр. к-ае становішча).
КРЫТЭРЫЙ (фр. criterium < лац. criterium, ад гр. kriterion = сродак для меркавання) — мерка, з якой падыходзяць да ацэнкі чагон.; к. і с ц і н ы — мерка дпя вызначэння правільнасці, дакладнасці нашых ведаў, іх адпаведнасці аб’ектыўнай рэальнасці.
КРЫШТАДЗГН [ад крышта(лічны) + (гетэра)дзін] — крышталічны генератар і ўзмацняльнік, у аснове якіх ляжыць з’ява генерыравання незгасальных ваганняў дэтэктарам, які жывшца ад невялікай батарэі; дэтэктарны радыёпрыёмнік.
КРЫШТАЛЕГІДРАТЫ (ад крышталь + гідрапіы) — крьппталічныя рэчывы, якія маюць у сваім складзе малекулы вады, напр. гідрат хлорыстага кальцыю.
КРЫШТАЛЁГРАФ (ад крышталь + -граф) — спецыяліст у галіне крыйапаляграфіі.
КРЫІПТАЛЕІД (ад крышталь + -оід) — прадукт перапрацоўкі матэрыі ў расліннай клетцы.
КРЫШТАЛІЗАВАЦЬ (гр. krystallizo = прасвечваюся, як крышталь) — падвяргаць крышталізацыі.
КРЫШТАЛІЗАТАР (ад крышталізаваць) — 1) апарат дпя вылучэння крьпітталічньіх рэчываў выпарэннем ці ахаладжэннем насычапых раствораў; 2) цеплаабменны апарат ддя адводу цяпла крышталізацыі ад металу, які цвярдзее.