• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КЎПУЛА (лац. cupula = бочачка) — жэлепадобны каўпачок, які пакрывае валаскі эпітэліяльных клетак у вестыбулярным апараце пазваночных.
    КУПФЕРМЕРЫТОЛЬ (ад ням. Kupfer = медзь) — медна-мыш’яковы прэпарат (інсектафунгіцыд), які выкарыстоўваецца для барацьбы са шкоднымі насякомымі і грыбкамі.
    КУПФЕРШТЭЙН (ням. Kupferstein, ад Kupfer = медзь + Stein = камень) — сплаў сярністага жалеза і сярністай медзі.
    КУПЭ (фр. coupe) — асобнае аддзяленне для некалькіх пасажыраў у вагоне.
    КУПКІРА (фр. coupure, ад couper = рэзаць, адразаць) — 1) скарачэнне, пропуск у літаратурным або музычным творы; 2) каштоўная папера (напр. сторублёвая к.).
    К	
    КУРАГА (цюрк. kurug = сухі) — высушаныя без костачак абрыкосы.
    КУРАЖ (фр. courage = смеласць) —уст. паказная смеласць, развязнасць.
    КУРАЖЫЦЦА (ад фр. courage = смеласць) — важнічаць, трымацца фанабэрыста; крыўляцца.
    КУРАЙ (цюрк. kuraj) — башкірскі і татарскі духавы музычны інструмент тыпу флейты.
    КУРАНТА (іт. couranta) — урачысты прыдворны танец 16—17 ст., які быў вядомы ў многіх еўрапейскіх краінах.
    КУРАНТЫ (фр. courante = бягучы) — вежавы або насценны гадзіннік з музыкай, а таксама музьгчны механізм у такім гадзінніку.
    КУРАРТАЛ6ПЯ (ад курорт + -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае лекавыя ўласцівасці прыроды, іх уплыў на арганізм і выкарыстанне з лячэбна-прафілактычнай мэтай.
    КУРАРЭ (індз. kurara) — атрутнае рэчыва з карэння і маладых парасткаў некаторых паўднёваамерыканскіх раслін; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
    КУРАС (гр. kuros) — статуя юнака-атлета ў мастацтве старажытнагрэчаскай архаікі.
    КУРАТАР (лац. curator = апякун) — асоба, якой даручана кіраўніцтва, нагляд за кім-н., чым-н. (напр. к. групы); 2) студэнт у клініцы, які назірае за хворым (гл. курацыя 2).
    КУРАЦЫЯ (лац. curatio) — 1) лячэнне, догляд хворага; 2) студэнцкая практыка з наступным скла-
    даннем гісторыі хваробы і дакладам выкладчыку.
    КУРБЕТ (фр. courbette) — 1) скачок з падагнутымі пярэднімі нагамі, які выконвае верхавы конь; 2) від акрабатычнага скачка; 3) перан. нечаканая выхадка, дзіўны ўчынак.
    КУРВАТУРА (лац. curvatura = крывізна) — ледзь прыкметная крывізна прамалінейных частак будьпка, якая выкарыстоўваецца для ліквідацыі аптычных скажэнняў і для ўзмацнення пластычнай выразнасці архітэктуры.
    КУРВІМЕТР (ад лац. curvus = крывы + -метр) — прыбор для вымярэння даўжыні крывых ліній на планах і картах.
    КУРВІЦЭПС (н.-лац. aquidens curviceps) — рыба атрада акунепадобных, якая водзіцца ў Амазонцы; на Беларусі вядома як акварыумная.
    КУРГАН (цюрк. kurhan) — 1) высокі старадаўні магільны насып (напр. скіфскі к ); 2) земляны насып у памяць якой-н. падзеі, даты, асобы (напр. к. Міцкевіча).
    КУРДАНЁР (фр. cour d’hormeur = ганаровы двор) — парадны двор палаца, асабняка, які ўтвараецца асноўным корпусам і бакавымі флігелямі.
    КУРДЗЮК (ад цюрк. kujruk = хвост) — тлушчавое адкладанне каля хваста ў некаторых парод авечак.
    КУР’ЕР (фр. courrier) — 1) пасыльны ва ўстанове, які разносіць дзелавыя паперы; 2) службовая асоба, якая пасылаецца саспешнымі даручэннямі (напр. дыпламатычны к.).
    КУР’ЁЗ (рус. курьёз, ад лац. curiosum = цікавая рэч) — незвычайны, недарэчны або смешны выпадак, здарэнне.
    КУРЗАЛА, КУРЗІЛ (ням. Kursaal) — памяшканне для сходаў, канцэртаў і г.д. на курортах.
    КУРКУМА (н.-лац. curcuma, ад ар. kurkum) — травяністая расліна сям. імбірных, пашыраная ў Індыі і на поўдні Кітая, з карэння якой здабываюць жоўтую фарбу; выкарыстоўваецца як харчовая і лекавая.
    КУРОК (польск. kurek) — частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі.
    КУРОРТ (ням. Kurort, ад Kur = лячэнне + Ort = месца) — мясцовасць з прыроднымі лекавымі сродкамі (мінеральнымі крыніцамі, гразямі і інш.), прыгодная для пабудовы санаторыяў, дамоў адпачынку і інш.
    КУРС (лац. cursus = ход, цячэнне) — 1) напрамак руху, ішіях (карабля, самалёта і інш.); 2) кірунак у палітыцы, грамадскай і інш. дзейнасці; 3) цана, па якой прадаюцца каштоўныя паперы (аблігацыі, вэксалі і інш.); 4) аб’ём якога-н. навучання (напр. к. сярэдняй школы); 5) год навучання ў вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе; 6) сістэматычны выклад якой-н. навуковай дысцыпліны, а таксама падручнік з такім выкладам (напр. к. фізікі).
    КУРСІРАВАЦЬ (лац. cursare = бегаць) — рабіць рэгулярныя паездкі па пэўным маршруце (пра транспарт).
    КУРСІУ [фр. cursive, ад с.-лац. cursiva (littera) = скорапіс] — дру-
    карскі шрыфт з нахілам, падобны на рукапісны.
    КУРСОГРАФ (ад курс + -граф) — навігацыйны ггрыбор для аўтаматычнага запісу курсу карабля.
    КУРСбРНЫ (лац. cursorius = беглы) — паспешны; к а е чыт а н н е — хуткае чытанне тэксту без падрабязнага яго разгляду (параўн. статарны').
    КУРТА (польск. kurta, ад венг. kurta = сабака) — бясхвосты або караткахвосты сабака.
    КУРТАЖ (фр. courtage) — узнагарода маклеру або іншым пасрэднікам у камерцыйных здзелках.
    КУРТКА (польск. kurtka, ад лац. curtus = кароткі) — верхняя кароткая вопратка, якая зашпільваецца на гузікі ці на замок.
    КУРТУАЗНЫ (фр. courtois) — вытанчана ветлівы; к а я л і таратура — прыдворна-рыцарская плынь у еўрапейскай літаратуры 12—14 ст., якая апявала воінскія подзвігі і рыцарскае каханне.
    КУРТЫЗАНКА (фр. courtisane = прыдворная дама) — жанчына лёгкіх паводзін і авантурыстычнага спосабу жыцця ў арыстакратычным асяроддзі.
    КУРУЛтАй (цюрк. kurultaj) — агульны сход, з’езд у мангольскіх і цюркскіх народаў.
    КУРУЦЫ (венг. kurucok, ад лац. cruciati = крыжаносцы) — 1) сяляне, якія прымалі ўдзел у антыфеадальных паўстаннях у Венгрыі ў 16 ст.; 2) удзельнікі антыгабсбургскіх вызваленчых рухаў у Венгрыі ў 17—18 ст.
    КУРФЮРСТ (ням. Kurfurst) — уладарны князь у феадальнай Гер-
    маніі, які меў права ўдзельнічаць у выбарах імператара.
    КУРЦІНА (фр. courtine) — 1) уст. града для кветак, клумба; 2) участак, засаджаны адной пародай дрэў; 3) ваен. частка крапаснога вала паміж двума баспіыёнамі.
    КУРЦХААР (ням. kurz = кароткі + Нааг = шэрсць) — парода жорстаашэрсных нямецкіх лягавых сабак рознай масці.
    КУРЦЬЕ (фр. courtier = пасрэднік) — тое, пгго і маклер.
    КУРЫРАВАЦЬ (лац. curare) — ажьшцяўляць нагляд і дапамогу.
    КУРЫЯ (лац. curia) — 1) правінцыяльны гарадскі сенат у Старажытнарымскай імперыі; 2) савет сеньёра з яго васаламі ў сярэдневяковай Зах. Еўропе; 3) разрад выбаршчыкаў па маёмаснай, нацыянальнай, расавай або ішпай прымеце ў некаторых краінах (напр. рабочая к.).
    КУРЫЯЛЫ (лац. curiales) — члены абшчынных рад у курыі 1.
    КУРЫЯЛЬНЫ (лац. curialis) — які мае адносіны да курыі.
    КУСТбДА (лац. custodia = ахова) — першае слова тэксту наступнай старонкі, змешчанае ўнізе папярэдняй старонкі ў старажытных рукапісных ці друкаваных кнігах.
    КУТАС (тур. kutas) — пучок нітак, звязаных на адным канцы разам, для ўпрыгожання (напр. пояс з кутасамі).
    КУТУМ (н.-лац. kutum) — прахадная рыба сям. карпавых, якая водзіцца ў Каспійскім моры, аб’ект промыслу.
    КУТЫЗОН (ад лац. cutis = скура, абалонка) — лекавы прэпарат, які
    выкарыстоўваецца пры лячэнні віруснага грыпу.
    КУТЬІКУЛА (лац. cuticula = скурка) — 1) шчыльнае ўтварэнне на паверхні эпітэлію жывёл і чалавека; 2) тонкая плеўка, якая пакрывае эпідэрміс лістоў і сцёблаў раслін.
    КУТЫС (лац. cutis = скурка) — тое, што і дэрма.
    КУТЭР (англ. cutter, ад cut = рэзаць) — 1) машына для тонкага здрабнення мяса, якая выкарыстоўваецца ў каўбаснай вытворчасці; 2) аднамачтавае паруснае судна з косымі парусамі.
    КУФАР (польск. kufer, ад ням, Koffer) — скрыня з векам на завесах і замком для захоўвання тканіны, адзення і інш.
    КУФЕЛЬ, КЎХАЛЬ (польск. kufel, ад с.-в.-ням. kuefel) — шкляны кубак для піва.
    КУХАР (польск. kucharz < чэш. kuchar, ад с.-в.-ням. kuchenaere) — той, хто гатуе стравы, повар.
    КУХМАЙСТАР (с.-в.-ням. кйchenmeister) — уст. умелы кухар.
    КУХНЯ (польск. kuchnia < чэш. kuchyne < ст.-в.-ням. kuchina, ад лац. coquina) — 1) памяшканне з печчу або плітой для гатавання ежы; 2) падбор страў, характар ежы (напр. малочная к., беларуская к.); 3) перан. скрыты, закулісны бок якой-н. дзейнасці (напр. дылламатычная к.).
    КУЦЮМ (фр. coutume) — прававы звьгчай у сярэдневяковай Францыі, які рэгуляваў у асноўным маёмасныя і сямейныя адносіны.
    КУЦЮР’Ё (фр. couture = кравец) — 1) закройшчык высокага
    класа, майстар шыцця; 2) стваральнік моды ў адзенні.
    КУШ (фр. couche = стаўка ў гульні) — вялікая сума грошай; вялікі хабар.
    КУШНЕР (ст.-польск. kusznierz, ад с.-в.-ням. kursenaere) — рамеснік, які вырабляе шкуры на футра і шые з футра.
    КУШЭТКА (фр. couchette) — невялікая канапа з узгалоўем і без спінкі.
    КУЭСТЫ (ісп. cuesta = горны схіл) — грады з асіметрычнымі схіламі і ўступамі ў рэльефе, якія ўтвараюцца ў выніку размывання нахіленых у адзін бок скапленняў горных парод.
    КУЯВЯК (польск. kujawiak) — польскі народны танец.
    КШАТРЫІ (санскр. ksatrija) — другая з чатырох варн у Стараж. Індыі, да якой належала ваенная арыстакратыя.
    КШТАЛТ (ст. польск. ksztalt, ад с.-в.-ням. gestalt) — 1) форма, выгляд; 2) спосаб.
    КЭТ (англ. cat) — аднамачтавае судна з адным парусам.
    КЮБЕЛЬ (ням. Ktibel = цэбар) — устройства для зачэрпвання і механічнай разгрузкі сыпкіх рэчываў.
    КЮВЕ (фр cuvee) — сок, які атрымліваецца ў выніку першых трох адцісканняў вінаграду на прэсе пры вытворчасці шампанскіх він.
    КЮВЕЛЯЖ (фр. cuvelage) — 1) праходка ў шахце плывуноў з дапамогай кольцавых металічных звёнаў, якія змацоўваіоцца ў адну трубу; 2) воданепранікальнае ма-
    цаванне ў выглядзе суцэльнага металічнага цыліндра.
    КЮВЕТ (фр. cuvette) — канава ўздоўж дарогі для сцёку вады.
    КЮВЙТА (фр. cuvette) — плоская прамавугольная ванначка для праяўлення і апрацоўкі фатаграфічных негатываў і дыяпазітываў, a таксама траўлення клішэ.
    кюлдт (фр culotte) — кароткія штаны, якія дваране насілі ў Францыі да пач. 19 ст.
    КЮНЕРАМІЦЭС (н.-лац. kuehneromyces) — шапкавы базідыяльны грыб сям. страфарыевых, які расце на пнях, ламаччы ў лісцевых і хвойных лясах; ядомы.
    КЮРАСО (гал. Curacao = назва вострава ў Вест-Індыі) — апельсінавы лікёр.
    КЮРЫ [фр. Curie = прозвішча фр. фізікаў P.Curie (1859—1906) і M.Skladowska-Curie(1867—1934)] — адзінка радыеактыўнасці рэчываў. КЮРЫЙ [н.-лац. curium, ад фр. Curie = прозвішча фр. фізікаў P.Curie (1859—1906) і M.Skiadowska-Curie (1867—1934)] — штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент з атамным нумарам 96.