• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КРЫШТАЛІЗАЦЫЯ (ад гр. krystallizo = прасвечваюся, як крышталь) — працэс утоарэння і росту крышталёў пры пераходзе рэчыва з газападобнага або вадкага стану ў крышталічны.
    КРЫШТАЛІТ (ад крышталь + -літ) — цвёрдае цела, монакрышталь няправільнай формы, які не мае харакгэрнай крышталічнай агранкі.
    КРЫШТАЛІЧНЫ (ад крышталь) — які мае адносіны да крышталя (крышталічная будова).
    КРЫШТАЛЬ (польск. krysztat < лац. cristallus, ад гр. krystallos) — 1) цвёрдае цела, якое мае натуральную форму мнагагранніка і часцінкі якога (атамы, іоны і малекулы) маюць упарадкаванае размяшчэнне; 2) тое, што і хрусталь.
    КРЫШТАЛЬНЫ (гр. krystallinos) — 1) які складаецца з крышталёў, мае форму крышталя; 2) перан. празрысты, светлы, чысты; 3) перан. бездакорны, беззаганны.
    КРЫШТАЛЯГРАФІЯ (ад крышталь + -графія) — навука аб крыпгталях, іх будове і ўласцівасцях.
    КРЫШТАЛЯОПТЫКА (ад крышталь + оптыка) — галіна оптыкі, якая вывучае законы праходжання святла праз крышталі.
    КРЫШТАЛЯФАСфбрЫ (ад крышпгаль + гр. phos = святло + -фор) — неарганічныя крышталічныя люмінафоры', выкарыстоўваюцца ў люмінесцэнтных лямпах. КРЫШТАЛЯФІЗІКА (ад крыштапь + фізіка) — раздзел малекулярнай фізікі, якія вывучае фізічныя ўласцівасці крышталёў у сувязі з іх будовай.
    КРЫШТАЛЯХІМІЯ (ад крышталь + хімія) — навука аб прасторавым размяшчэнні малекул, атамаў, іонаў у крышталях і залежнасці фізіка-хімічных уласцівасцей крыштальпых рэчываў ад іх структуры.
    КРЫЯ(гр. kryos = холад, мароз, лёд) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з лёдам, нізкімі тэмпературамі.
    КРЫЯЫЁНТЫ (ад крыя+ біёнты) — арганізмы, якія жывуць на лёдзе або ў снезе (напр. снежная хламідаманада).
    КРЫЯБІЯЛОГІЯ (ад крыя+ біялогія) — раздзел біялогіі, які вывучае ўздзеянне на жывыя арганізмы нізкіх і звышнізкіх гэмператур.
    КРЫЯГЕНЕЗ (ад крыя+ -генез) — сукупнасць фізічных, хімічных, біяхімічных і іншых працэсаў, якія адбываюцца ў межах крыясферы і суправаджаюцца ўтварэннем лёду.
    КРЫЯГЁННЫ (ад крыя+ -генны) — звязаны з атрыманнем вельмі нізкіх тэмператур.
    КРЫЯГІДРАТ (ад крыя+ гідрат) — сумесь крышталёў лёду і крышталёў солей, якая растапляецца з утварэннем раствору таго самага складу, што і сумесь.
    КРЫЯКАНІТ (ад крыя+ гр. konia = пыл) — найдрабнейшыя часцінкі пылу, якія выпадаюць на зямную паверхню з міжземнай прасторы; касмічны пыл.
    КРЫЯЛІТ (ад крыя+ -літ) — мінерал класа фтарыдаў белага, бурага або жаўтаватага колеру з шкляіпям бляскам; штучны к. выкарыстоўваецца ў металургіі алюмінію і ддя атрымання эмалей.
    КРЫЯЛГГАЗОНА (ад крыяліт + зона) — частка крыясферы ў межах верхняга пласта зямной кары, якая характарызуецца наяўнасцю адмоўных тэмператур і магчымасцю існавання падземных ільдоў.
    КРЫЯЛОПЯ (ад крыя+ -логія) — навука аб уздзеянні холаду на фізічныя целы.
    КРЫЯПАТАЛбгіЯ (ад крыя+ папіалогія) — хваравіты стан і працэсы, якія адбываюцца ў арганізме пад уздзеяннем нізкіх тэмператур.
    КРЫЯПЕДАЛОГІЯ (ад крыя+ педалогія) — тое, пгго і гангарьвм.
    КРЫЯПЛАНКТОН (ад крыя+ планктон) — сукупнасць дробных арганізмаў, прыстасаваных да жыцця пры нізкіх тэмпературах (на ледніках, высакагорных снежных схілах).
    КРЫЯСКАПІЯ (ад крыя+ -скапія) — метад вызначэння малекулярнай вагі растворанага рэчыва па паніжэнню пункта замярзання раствору ў параўнанні з пунктам замярзання чыстага растваральніка (параўн. эбуліяскапія').
    КРЫЯСТАТ (ад крыя+ -стат')— прыбор (тэрмастат) для падтрымання нізкіх тэмператур у замкнутым асяроддзі (ніжэй -153 °C).
    КРЫЯСФЁРА (ад крыя+ сфера) — абалонка зямнога шара, якая характарызуецца наяўнасцю лёду або магчымасціо яго існавання.
    КРЫЯТРОН (ад крыя+ -трон) — электронны пераключальны прыбор у вылічальрых машынах.
    КРЫЯТУРБАЦЫЯ (ад крыя+ лац. turbatio = сумятня, бязладдзе) — формы складання горных парод, якія маюць у разрэзе выгляд завіхрэнняў, выгінаў, кольцаў і інш.
    КРЫЯТЭРАІПЯ (ад крыя+ тэрапія) — лячэнне холадам як болесуцішальным сродкам.
    КРЫЯТЭХНГКА (ад крыя+ тэхніка) — галіна тэхнікі, звязаная са стварэннем і выкарыстаннем вельмі нізкіх тэмператур.
    КРЫЯФІЗІКА (ад крыя+ фізіка) — фізіка нізкіх тэмііератур, якія дасягаюцца пры выкарыстанні скропленых газаў.
    КРЫЯФІЛЫ (ад крыя+ -філ) — арганізмы (аднаклетачныя водарасці, некаторыя чэрві і насякомыя), якія жывуць на паверхні лёду і снегу, у вадзе, што пралітвае лёд (параўн. тэрмафілы).
    КРЫЯФІТЫ (ад крыя+ -фіты) — расліны, прыстасаваныя да жыцця ў засушлівых халодных раёнах.
    КРЫЯФОР (ад крыя+ -фор) — устройства для дэманстравання ахалоджвання вады ў час выпарвання.
    КРЫЯХІРУРГІЯ (ад крыя+ хірургія) — метад абязбольвання шляхам замарожвання частак цела, якія падлягаюць аперацыі.
    КРЫЯЭКСТРАКТАР (ад крыя+ экстрактар) — прыбор для замарожвання і наступнага выдалення памутнелага крышталіка вока.
    КРЫЯЭЛЕКТРбшКА (ад крыя+ электроніка) — раздзел элеклронікі, звязаны з даследаваннем узаемадзеяння электрамагнітнага поля з электронамі ў цвёрдых целах
    пры вельмі нізкіх тэмпературах і стварэннем электронных прыбораў на аснове гэтых цел.
    КРЭАДОНТЫ (ад гр. kreas = мяса + -адонт') — атрад вымерлых прымітыўных драпежных млекакормячых, якія жылі ў палеагенавы перыяд.
    КРЭАЗОТ (фр. creosote, ад гр. kreas = мяса + sodzo = ахоўваю, зберагаю) — масляністая вадкасць з едкім пахам, якая атрымліваецца шляхам сухой перагонкі драўніны, часцей буку; выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.
    КРЭАЛІН [ад крэ(зол) + лац. oleum = алей] — мыльны раствор крэзолу, які выкарыстоўваецца як дозінфекцыйны сродак.
    КРЭАТУРА (лац. creatura = тварэнне) — стаўленік уплывовай асобы, паслухмяны выкапаўца яе волі.
    КРЭАТЫЎНЫ (ад лац. creatio = тварэнне) — творчы, стваральны.
    КРЭАЦІН (ад гр. kreas, -atos = мяса) — злучэнне азоту, якое знаходзіцца ў тканках арганізма і выдаляецца з мачой у выглядзе крэацініну.
    КРЭАЦГНІН (ад гр. kreas, -atos = мяса) — прадукт перапрацоўкі крэаціну, які знаходзіцца ў крыві і мачы.
    КРЭАЦШКІНАЗА (ад крэацін + кіназа) — ферменпг, які каталізуе рэакцыю, што пастаўляе энергію для мышачнага скарачэння.
    КРЭАЦЫЯНІЗМ (ад лац. creatio, -onis = стварэнне) — ідэалістьгчны кірунак у біялогіі, які лічыць, што неарганічны і арганічлы свет створаны богам, адмаўляе змены відаў у іх гістарычным развіцці.
    КРЭВЕТКА (фр. crevette) — невялікі ядомы марскі рак атрада дзесяцінопх (дэкаподаў).
    КРЭДА (лац. credo = веру) — 1) веравызнаііне, сімвал веры ў каталіцкай царкве; 2) чые-н. цвёрдыя перакананні, погляды, асновы светапогляду (напр. жыццёвае к, навуковае к).
    КРЭДЫТ (лац. credit = ён верыць) — правы бок бухгалтарскага балансу, у рахунках акпіыву 2 змяшчае расходную частку, а ў рахунках пасіву 2 прыходную (параўн. дэбет).
    КРЭДЬІТ (ням. Kredit, ад лац. creditum = доўг) — 1) выдача ў доўг грошай або гавараў з растэрміноўкай выплаты; 2) грашовая сума, выдзеленая дзяржавай для пэўнай мэты (напр. к. на жыллёвае будаўніцтва).
    КРЭДЫТАВАЦЬ (фp.crёditer, ад лац. credere = давяраць) — 1) даваць каму-н. у доўг, адпускаць што-н. у крэдыт', 2) адпускаць каму-н.г крэдыты; 3) запісваць суму на крэдыт рахунка.
    КРЭДЫТбР (лац. creditor) — асоба або ўстанова, якія даюць у крэдыт грошы або тавары (параўн. дэбітор).
    КРЭЗ (гр. Kroisos = імя цара Лідыі, які меў незлічоныя багацці) — вельмі багаты чалавек, уладальнік незлічоных багаццяў.
    КРЭЗОЛ (ад гр. kreas = мяса + -ол) — арганічнае злучэнне класа фенолаў з характэрным пахам, якое змяшчаецца ў каменнавугальнай і дрэўнай смале; выкарыстоўваецца для вырабу фарбавальнікаў, медыцьпіскіх прэпаратаў, выбуховых і пахучых рэчываў.
    КРЭЙДА (ст-польск. krejda < ням. Kreide, ад лац. creta) —кавалак мелу, які ўжываецца для пісьма.
    КРЭЙСЕР (гал. kruiser) — вялікі быстраходны ваенны карабель з магутным артылерыйскім і ракетным узбраеннем (напр. лінейны к.).
    КРЭЙСІРАВАЦЬ (гал kruisen) — плаваць, рабіць рэйсы па пэўным маршруце.
    КРЭЙЦК'АПФ (ням. Kreuzkopf) — дэталь паўзуннага механізма, якая коўзае ў прамалінейных напрамках.
    КРЭЙЦМЭЙСЕЛЬ (ням Kreuzmeissel) — зубіла з вузкім лязом для высякання ў метале канавак.
    КРЭЙЦЭР (пям. Kreuzer) — дробная разменная манета ў Германіі і Аўстра-Венгрыі, якая была ў абароце да канца 19 ст.; на Беларусі ў 15—17 ст. абарачаўся трайны сярэбраііы к.
    КРЭКЕР (англ. cracker) — 1) сухое пячэіше з заквашанага цеста; 2) тонкія лустачкі, высушаныя скрылёчкі бульбы.
    КРЭКІНГ (англ. cracking) — перапрацоўка нафты для атрымання маторнага паліва і сыравіны для хімічнай прамысловасці.
    КРЭКІНГ-ПРАЦЭС (ад крэкінг + працэс) — разлажэнне цяжкіх нафтапрадуктаў у спецыяльных устаноўках пры высокіх тампературах для атрымання бензіну, газаліну і інш.
    КРЭМ (фр. creme) — 1) салодкая маса з сумесі ўзбітай смятанкі, масла, фруктовых сокаў, цукру і інш. для праслойвання і ўпрыгожвання пірожных і тортаў; 2) касме-
    гычная мазь; 3) мазь для скуранога абутку, вакса.
    КРЭМАЛЬЁР (фр. cremaillere) — механізм для плаўнага перамяшчэння рухомых частак у аптычных і вымяральных інструментах. КРЭМАТбРЫЙ (н.-лац. cremato­rium) — будынак са спецыяльным абсталяваннем для крэмацыі.
    КРЭМАЦЫЯ (лац. crematio = спальвапне) — спальванне цела нябожчыка ў спецыяльнай печы (параўн. інгумацыя).
    КРЭМНЕФТАРЫДЫ (ад крэмній + фтарыды) — солі крэмнефторыставадароднай кіслаты.
    КРЭМШЙ (ад гр. kremnos = скала) — хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў большасці горных парод.
    КРЭН (рус. крен, ад гал. krengen = класці судна на бок) — 1) нахіл судна або лятальнага апарата набок, 2) перан. паварот да іншых мэт, задач.
    КРЭНГЕЛЬС (англ. cringles) — кольца, якое ўстаўляецца ў адгуліны паруса для прадзявання канцоў вяровак.
    КРЭНДЗЕЛЬ (рус. крендель, ад с.-в.-ням. krengel) — здобная вітая булка ў форме лічбы 8.
    КРЭНЕРЫТ (ад венг. Krenner = прозвішча венг. мінералога) — мінерал класа тэлурыдаў серабрыста-белага, латунна-жоўтага колеру з металічпым бляскам.
    КРЭНІЦЬ (рус. крешггь, ад гал. krengen) — нахіляць набок (судна, самалёт).
    КРЭНбМЕТР (ад крэн + -метр) — прыбор для вызначэння вугла крэну судна.
    КРЭОЛ (фр. creole, ад ісп. сгіоііо) — 1) патомак іспанскіх і партугальскіх каланізатараў у Лац. Амерыцы; 2) чалавек, які паходзіць ад змешанага шлюбу, напр. еўрапейцаў з індзейцамі, рускіх з эскімосамі і г.д.
    КРЭП (фр. сгёре) — 1) шаўковая або шарсцяная тканіна з шурпатай паверхняй; 2) жалобная павязка з празрыстай гафрыраванай тканіны чорнага колеру.