• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КРЭПДЭШЫН (фр crepe de Chine = кітайскі крэп) — густая і тонкая матавая шаўковая тканіна. КРЭШтАцЫЯ (ад лац. krepitare = скрыпець, хрусцець) — мед. адчуванне хрусту ў месцах пераломаў, у суставах пры адкладванні солей, у лёгкіх пры дыханні.
    КРЭС-САЛАТА (ад ням. Kresse = расліна сям. крыжакветных + салата) — гароднінная расліна сям. крьгжакветных, пашыраная ў розных кліматычпых зонах, лісты якой ужываюць у ежу.
    КРЭСЫ (польск. kresy = прыгранічная вобласць) — польская назва заходніх беларускіх і ўкраінскіх зямель, якія ўваходзілі ў склад Польшчы ў 1919—1939 гг.
    К^этбн (фр. cretonne) — шчыльная баваўняная ўзорыстая тканіна для абіўкі мэблі.
    КРЭЦІН (фр. cretin) — 1) хворы на крэцінізм 1; 2) перан. тупіца. крэцпгізм (фр. cretinisme) — 1) прыроджаная разумовая адсталасць і фізічная недаразвітасць, абумоўленая парушэннем функцый шчытападобнай залозы і галаўнога мозга, 2) перан. тупасць, абмежаванасць розуму.
    КРЭЦШОІД (ад крэцін + -оід) — псіхічна нармальны чалавек, з выгляду падобны на крэціна.
    КРЭШЧЭНДА (іт. crescendo) — муз. узмацненне сілы гуку, паступовы пераход ад ціхага гучагпія да моцнага (проціл. дымінуэнда).
    КРЭШЭР (англ. crusher, ад crush = давіць, таўчы) — металічны стрыжань, па дэфармацыі якога вызначаюць ціск газаў у час выбуху.
    КСАНТАПСІЯ (ад гр. ksanthos = жоўты + opsis = погляд) — парушэнне зроку, пры якім усе прадметы здаюцца афарбаванымі ў жоўты колер; назіраецца пры жаўтусе, атручванні пікрынавай кіслатой, сантанінам і інш.
    КСАНТАФІЛ (ад гр. ksanthos = жоўты + -філ) — жоўты пігмент з групы караціноідаў, які знаходзіцца ў пупышках, лістах, кветках і пладах многіх раслін, а таксама ў мікраарганізмах.
    КСАНТАФОРЫ (ад гр. ksanthos = жоўты + -фор) — ярка афарбаваныя жоўтыя пігментныя клеткі скуры ніжэйшых пазваночных і некаторых беспазваночных.
    КСАНТбРЫЯ (н.-лац. xanthoгіа) — ліставаты сумчаты лішайнік сям. целасхіставых, які трапляецца на кары дрэў, апрацаванай драўніне, камянях.
    КСАНТЫДЫУМ (н.-лац. xanthidium) — аднаклетачная зяленая водарасць сям. касмарыевых, якая трапляецца ў сфагнавых балотах, дыстрофных азёрах, капавах, рэках.
    КСАНТЬІПА (гр. Ksanthippe = імя жонкі Сакрата, старажытнаірэчаскага філосафа) — перан. злая, сварлівая жанчына.
    КСАНЦІН (ад гр. ksanthos = жоўты) — прамежкавы прадукт распаду пурыну ў арганізме жывёл і чалавека.
    КСЕНА(гр. ksenos = чужы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «чужы», «чужародны».
    КСЕНАБІЁТЫКІ (ад ксена+ гр. biotos = жыццё) — чужародныя для арганізмаў злучэнні — пестыцыды, прэпараты бытавой хіміі, лекавыя сродкі і г.д.
    КСЕНАГАМІЯ (ад ксена+ -гамія) — перакрыжаванае апыленне, пры якім кветкі адной расліны апыляюцца кветкамі другой расліны таго ж віду (параўн. гейтанагамія).
    КСЕНАКОНХІІ (н.-лац. хепосопchia) — група вымерлых малюскаў, якія жылі ў палеазоі.
    КСЕНАЛІТ (ад ксена+ -літ) — абломак горнай пароды, які трапляецца ў магматычнай пародзе і адрозніваецца ад яе мінералагічным складам, напр. к. сланцу ў граніце.
    КСЕНАТРАНСПЛАНТАЦЫЯ (ад ксена+ трансплантацыя) — перасадка органаў або частак тканкі прадстаўніку іншага біялагічнага роду (параўн. алатрансплантацыя, гепіэратрансплантацыя).
    КСЕНАТУРБЕЛІДЫ (н.-лац. xenoturbellida) — клас плоскіх чарвей; жывуць у Паўночным моры.
    КСЕНАТЫМ (ад гр. ksenos = чужы + time = гонар) — мінерал класа фасфатаў жоўтага, чырвонага, карычневага колеру са пікляііым бляскам; сыравіна для атрымання ітрыю.
    КСЕНАФОБІЯ (ад гр. ksenos = чужы + -фобія) — 1) неадчэпны страх перад незнаёмымі асобамі; 2) боязь усяго незнаёмага, малавядомага.
    КСЕНП (гр. ksenia = гасціннасць) — 1) падарункі ў старажытных грэкаў і рымлян, якія гаспадар дарыў гасцям; 2) застольныя вершы-мініяцюры ў форме эпігралі і афарызмаў, 3) праяўленні прыкмет бацькоўскай расліны ў гібрыднага насення і пладоў.
    КСЕНбн (ад гр. ksenos = чужы) — хімічпы элемент, адзін з інертных газаў, які прымяняецца ў электратэхніцы.
    КСЕРА(гр. kseros = сухі) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «сухі».
    КСЕРАГРАФІЯ (ад ксера+ -графія) — спосаб электрафатаграфіі, заснаваны на дзеяпні святла на матэрыял са святлоадчувальным слоем з паўправадніка, на які перад здымкай наносіцца электрастатычны зарад.
    КСЕРАДЭРМА (ад ксера+ дэрма) — тое, што і іхтыёз.
    КСЕРАДЭРМІЯ (ад ксера+ дэрма) — мед. павышапая адчувальнасць скуры да ультрафіялетавых прамянёў.
    КСЕРАКЙМ (н.-лац. хегосоmus) — шапкавы базідыяпьны грыб сям. балетавых, які расце ў хвойных і лісцевых лясах; адзін з відаў — махавік.
    КСЕРАКОГПЯ (ад ксера+ копія) — копія, здымак, якія атрыманы шляхам ксераграфіі.
    КСЕРАКС (ад ксераграфія) — 1) аператыўны размпажальны апарат
    	к
    з выкарыстаннем магнітнага сухога друку; 2) сухі электрастатычны метад атрымання копій дакументаў, матэрыялаў і г.д.; 3) копія, атрымапая ў выніку выкарыстапня гэтага метаду.
    КСЕРАМАРФІЗМ (ад ксера+ -марфізм) — сукупнасць марфалагічпых і анатамічных прыкмет, якія з’яўляюцца ў раслін як прыстасавапне да засушлівых умоў.
    КСЕРАМЕЗАФІТЫ (ад ксера+ мезафіты) — расліпы, якія прыстасаваліся жыць у сярэднеўвільготненых мясцінах і могуць пераносіць засуішіівы перыяд лета.
    КСЕРАСТАМІЯ (ад ксера+ гр. stoma = рот) — мед. сухасць у po­pe, якія ўзнікае ў выніку частковага або поўнага спыпення сакрэцыі слінных залоз.
    КСЕРАТЭРМІЧНЫ (ад ксера+ гр. therme = цяпло); к. п е р ы я д — перыяд з сухім і цёплым кліматам, які адзначаўся ў суббарэальнай фазе пасляледнікоўя (каля 4500— 2500 гадоў таму назад).
    КСЕРАФІЛЫ (ад ксера+ -філ) — расліны і жывёлы, якія жывуць у засушлівых мясцовасцях (гл. ксерафіпіы).
    КСЕРАФІТЫ (ад ксера+ -фіты) — засухаўстойлівыя расліны, здольныя пераносіць перагрэў і абязводжванне, напр. сукуленты (параўн. гіграфіты, гідрафіты, мезафіты').
    КСЕРАФОРМ (ад ксера+ форма) — жоўты парашок, які выкарыстоўваецца ў прысыпках і мазях як аптысептычны сродак.
    КСЕРАФТАЛЬМІЯ (ад ксера+ гр. ophtalmos = вока) — сухасць злучальнай і рагавой абалонкі Ba-
    к	
    чэй у выніку парушэння слёзавыдзялення.
    КСЕРдГРАФ (ад ксера+ -граф) — устройства для атрымання ксераграфічных адбіткаў.
    КСЕРОЗ (гр. kseros = сухі) — сухасць скуры, абумоўленая памяншэннем сакрэцыі сальных залоз.
    КСЁНДЗ (польск. ksiqdz) — каталіцкі свяшчэннік у Польшчы, на Беларусі і Украіне.
    KCUIA(гр. ksylon = ссечанае дрэва) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з дрэвам, драўнінай.
    КСІЛАБІЁНТЫ (ад ксіла+ біёнты) — арганізмы, якія жывуць у драўніне, напр. многія насякомыя, грыбы.
    КСІЛАГРАФА (н.-лац. xylographa) — накіпны лішайнік сям. агарыевых, пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і; трапляецца на драўніне елак, на ствалах бяроз.
    КСІЛАГРАФІЯ (ад ксіла+ -графія) — 1) гравіраванне на дрэве; 2) гравюра на дрэве (дрэварыт), a таксама адбітак з такой гравюры.
    КСІЛАКдПА (н.-лац. хуіосора) — пчала размерам з чмяля, пашыраная ў тропіках.
    КСІЛАЛІТ (ад ксіла+ -літ) — штучны будаўнічы матэрыял з сумесі драўпяпых апілак, азбесту і інпі.
    КСІЛАРЫЯ (н.-лац. хуіагіа) — сумчаты грыб сям. ксіларыевых, які развіваецца на адмерлай драўніне.
    КСІЛАФОН (ад ксіла+ -фон) — самагучальны ўдарны музычны інструмент у выглядзе размешчаных у пэўным парадку драўляііых
    пласцінак, па якіх удараюць спецыяльнымі малаточкамі.
    КСІЛЁМА (ад гр. ksylon = дрэва) — асноўная тканка наземных раслін, якая праводзіць ваду і раствораныя ў ёй мінеральныя солі; драўніна.
    КСІЛІДЬІНЫ (ад гр. ksylon = ссечанае дрэва) — арганічныя злучэнні, цвёрдыя або вадкія бясколерныя рэчывы з пахам аніліну, выкарыстоўваюцца пры вырабе фарбавальнікаў, як паскаральнікі вулканізацыі каўчуку, як антыаксіданты і інш.
    КСІЛІЛ (ад ксілол) — цвёрдае крышталічнае рэчыва белага колеру, якое вьпсарыстоўваецца як брызантнае выбуховае рэчыва.
    КСІЛІТ (ад гр. ksylon = ссечанае дрэва) — пяціатамны спірт, рэчыва ў вьп'лядзе бясколерных крьшіталёў салодкага смаку, якое выкарыстоўваецца ў харчовай гграмысловасці замест цукру для хворых дыябетам.
    КСІЛОГРАФ (ад ксіла+ -граф) — гравёр па дрэву.
    КСІЛОЗА (ад гр. ksylon = дрэва) —монацукрыд з групы пентозаў, які ўваходзіць у склад пекцінавых рэчываў (гл. пекціны), слізяў, геміцэлюлозаў, дрэўны цукар.
    КСІЛОЛ (ад ксіла+ -ол) — вадкі араматычны вуглевадарод, аналаг бензолу.
    КСІЛОМЕТР (ад ксіла+ -мепір) — прыбор для вызначэнпя аб’ёмаў цел пяправільнай формы (раней гал. ч. драўнілы) шляхам вымярэпня аб’ёму вадкасці, якую выцясняюць гэтыя целы пры апусканні ў сасуд.
    КСІСТЫКУС (н.-лац. xysticus) — павук сям. бакаходаў, які жыве ў
    траве і дробных хмызняках, пад камянямі.
    КСІФАПАГІ (ад гр. ksiphos = мечападобны храсток + pagos = горб) — парок развіцця, пры якім блізняты зрасліся ў вобласці грудзей (параўн. пігапагі).
    КТЫТАР (гр. ktitor = літар. заснавальнік) — царкоўны стараста.
    КТЭНАМІЦЭС (н.-лац. ctenomyces) — сумчаты грыб сям. гімнааскавых, які развіваецца на пер’і птушак.
    КТЭНАФОРЫ (ад гр. kteis, ktenos = грэбень + -фор) — клас беспазваночных жывёл тыпу кішачнаполасцевых, якія пашыраны ва ўсіх морах.
    КТЭНІДЫІ (н.-лац. ctenidia, ад гр. kteis, -enos = грэбень) — 1) органы дыхання ў малюскаў; жабры; 2) грэбеняпадобныя хіцінавыя пласцінкі на галаве, радзей на грудзях і брушку ў некаторых насякомых.
    КТЭНОІДНЫ (ад гр. kteis, -enos = грэбень + -оід), к-ая л у с к a — разнавіднасць касцявой лускі касцістьгх рыб.
    КУАДРА (ісп. cuadro = квадрат) — 1) мера даўжыні ў краінах Лац. Амерыкі (ад 80 да 130 м); 2) мера плопгчы ў краінах Лац. Амерыкі (ад 1 да 1,74 га).
    КУАФЁР (фр. coiffeur) — уст. цырульнік.
    КУАФЮРА (фр. coiffure) —уст. пышная жаночая прычоска.
    КУБ (лац. cubus, ад гр. kybos) — 1) правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты; 2) мапі здабытак грох роўных лікаў, трэцяя ступень ліку; 3) кубічны метр (налр. куб дроў); 4) пасудзіна цы-
    ліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці; тытан.
    КУБАМЕДУЗЫ (н.-лац. cubomedusae) — атрад марскіх кіпіачнаполасцевых жывёл класа сцыфоідных; паліпы без ахоўнай трубкі.
    КУБАНІТ (ад ісп. Cuba = Куба) — мінерал класа сульфідаў бронзава-жоўтага колеру з металічным бляскам; медная руда.
    КУБАТУРА (рус. кубатура, ад лац. cubus < гр. kybos = куб) — аб’ём чаго-н., выражаны ў кубічных адзінках (напр. к. пакоя).