• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КАНФАКАЛЬНЫ (ад лац. con = з, разам + фокус) — які мае агульны фокус (напр. арбіты планет з’яўляюцца канфакальнымі крывымі).
    КАНФАР (гр. kantharos) — старажытнагрэчаскі кубак для віна з дзвюма вертыкальнымі ручкамі.
    КАНФАРМАЦЬП (лац. conformatio) — геаметрычныя формы, якія прымаюць малекулы арганічных злучэнняў пры свабодным вярчэнні асобных фрагментаў малекул вакол простых вугляродных сувязей.
    КАНФАРМІЗМ (ад лац. conformis = падобны) — прыстасавальніцгва, пасіўнае прыняцце існуючага парадку і пануючых поглядаў, беспрынцыповае прытрымліванне таго, што насаджаецца сілай аўтарытэту.
    КАНФАРМІСТ (англ. conformist, ад лац. conformis = падобны) — прыхільнік англіканскай царквы.
    КАНФЕДЭРАТ (лац. confoederatus = які ўваходзіць у аб’ядпанне) — 1) арганізацыя або дзяржава, якія ўваходзяць у склад канфедэрацыі 1; 2) удзельнік канфедэрацыі ў феадальнай Польшчы.
    канфедэрАтка (польск. konfederatka, ад лац. confoederatus = які ўваходзіць у аб’яднанне) — 1) польскі галаўны ўбор у выглядзе чатырохвугольнай шапкі без казырка, якую насілі некачі канфедэрапіы', 2) польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам.
    КАНФЕДЭРАЦЫЯ (лац. confoederatio) — 1) аб’яднанне, саюз якіх-н. грамадскіх арганізацый або дзяржаў (напр. Усеагульная к. прафсаюзаў у Францыі); 2) часовы саюз шляхты ў Польшчы 16—18 ст., які ствараўся дая дасягнення пэўных палітычных мэт.
    КАНФЕКЦЫЁН (ням. Konfektion, ад лац. confectio = выраб) — гандаль гатовым адзеннем, а таксама майстэрня, дзе шыюць адзенне дая продажу.
    КАНФЕРАНС (фр. conference) — выступлепне на сцэне, звязанае з аб’яўленнем нумароў праграмы эстраднага прадстаўлення, а таксама тэкст такога выступлення.
    КАНФЕРАНСЬЁ (фр. conferenсіег = дакладчык, лектар) — артыст, які вядзе капцэртна-эстраднае прадстаўленне, аб’яўляючы нумары праграмы і займаючы гледачоў у перапьпіках паміж нумарамі.
    КАНФЕРЬІРАВАЦЬ (фр. conferer, ад лац. conferre = групаваць) — выконваць абавязкі канферансье.
    КАНФЕРЭНЦ-ЗАЛА (ням Копferenzsaal) — зала для ўрачыстых сходаў, канферэнцый.
    КАНФЕРЭІШЫЯ (лац. conferentia) — нарада прадстаўнікоў урадаў, грамадскіх, навуковых і іншых арганізацый для абмеркавання пэўных пытанняў.
    КАНФЁСІЯ (лац. confessio) — разнавіднасць якога-н. веравучэння ў спалучэпні з уласцівай яму абраднасцю; веравызнанне.
    КАНФЕСІЯНАЛЬНЫ (лац. сопfessionalis) — звязаны з веравызнаннем.
    КАНФЕЦІ (іт. confetti) — рознакаляровыя папяровыя кружочкі, якімі абсыпаюць адзін аднаго на балях, маскарадах, карнавалах.
    КАНФІГУРАЦЫЯ (лац. configuratio) — 1) абрысы, форма чаго-н. (напр. к. воблакаў); 2) узаемнае размяшчэнне прадметаў або іх частак; 3) астр. бачнае становішча планеты на нябеснай сферы адносна Сонца (злучэнне, элангацыя, квадратура 3 і апазіцыя 3).
    КАНФІДЭНТ (лац. confidens, -ntis) — тайны агент, агент разведкі.
    КАНФІДЭНЦЫЯ (лац. confidentia) — прыязныя, даверныя адносіны; давер.
    КАНФІДЭНЦЫЯЛЬНЫ (ад канфідэнцыя) — які не падлягае агалашэнню, даверны, сакрэтны (напр. к-ая размова, к. тон).
    КАНФІРМАВАЦЬ (лац. confirmare) — 1) зацвярджаць пастанову, судовы прыгавор; 2) спраўляць абрад канфірмацыі 3.
    КАНФІРМАЦЬІЯ (лац. confirmatio = зацвярджэнне) — 1) зацвярджэнне судовага прыгавору вышэйшай уладай у некаторых краінах; 2) права рымскага папы зацвярджаць епіскапаў; 3) абрад мірапамазання ў католікаў.
    КАНФІСКАВАЦЬ (лац confis­cate) — забіраць маёмасць, грошы ў карысць дзяржавы.
    КАНФІСКАТ (лац. confiscatum) — канфіскаваная рэч.
    КАНФІСКАЦЫЯ (лац confiscatio) — 1) прымусовае бязвыплатнае адабранне маёмасці, гропіай у карысць дзяржавы; 2) забарона карыстацца творамі друку.
    КАНФІЦЮР (фр. confiture) — разнавіднасць джэму, жэле з фруктаў або ягад, звараных з цукрам і жэлейнымі рэчывамі.
    КАНФЛІКТ (лац. conflictus = сутыкненне, барацьба) — 1) рэзкае сутыкненне процілеглых поглядаў, імкненняў, сіл (у прыродзе і грамадстве) (напр. міжнародны к.); 2) супярэчнасць, сутычка супрацьлеглых сіл, пакладзеная ў аснову сюжэта мастацкага твора (напр. к. рамана).
    КАНФЛЮЭНЦЫЯ (п.-лац. сопfluentia = з’яднанне, зліццё) — 1) сумесны рух двух або некалькіх леднікоў; 2) зліццё рэк, злучэнне некалькіх струменяў у адзін.
    КАНФОРКА (рус. конфорка, ад гал. komfoor = прыстасаванне для раскладвання аппо) — круглая адтуліна на кухоннай пліце дпя каструль, скавародак, а таксама кружок, якім закрываюць гэту адіуліну.
    КАНФОРМНЫ (лац conformis) — падобны, адпаведны; к -a е а д люстраванне — адлюстраванне адной паверхні на другую, пры якім зберагаюцца вуглы паміж усімі напрамкамі (напр. адлюстраванне зямной паверхні на карце).
    КАНФРАНТАЦЫЯ (фр. confron­tation, англ. confrontation, ад с.-лац. confrontatio) — проціборства, супрацьпастаўленне палітычных прынцыпаў, сацыяльных сістэм.
    КАНФУЗ (лац. confusus) — няёмкае становішча; стан няёмкасці, збянтэжанасці, сораму.
    КАНФУЦЫЯНСТВА [ад кіт Kon-fu-tsy = імя старажытнакітайскага філосафа (6 ст. да н.э.)] — сістэма маральна-філасофскіх по-
    глядаў, заснаваная на вучэнні Канфуцыя, якая вызначае ўзаемаадносіны паміж людзьмі і патрабуе пакоры малодшых старэйшым.
    КАНХАСТРАКІ (н.-лац. сопchostraca) — падатрад жабраногіх ракападобных; дробныя ракі, якія трапляюцца ў вадаёмах, што перасыхаюць.
    КАНХІЯЛОГІЯ, КАНХІЛІЯЛОГІЯ (ад гр. konche, -chylion = ракавіна + -логія) — раздзел заалогіі, які вывучае ракавіны сучасных і вымерлых малюскаў, плечаногіх і іншых жывёл.
    КАНХОІДА (ад гр. konche = ракавіна + -оід) — мат. плоская крывая, якая атрымліваецца пры павелічэнні або памяншэнні радыусвектара кожнага пункта дадзенай крывой на адзін і той жа адрэзак.
    КАНЦАНЕТА (іт. canzonetta = песенька) — невялікая канцона 3.
    КАНЦЛЕР (ням. Kanzler, ад с.лац. cancellarius) — 1) кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі ў Вялікім княстве Літоўскім, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі, член паноў-рады; 2) вышэйшая службовая асоба ў некаторых краінах; 3) прэм’ер-міністр у Аўстрыі і Германіі.
    КАНЦбНА (іт. cancone) — 1) род лірычнага верша ў італьянскай і старафранцузскай паэзіі сярэдніх вякоў; 2) свецкая шматгалосая песня эпохі Адраджэння, блізкая простым складам да народнай; 3) вакальная або інструментальная п’еса з напеўнай мелодыяй.
    КАНЦЫЛЯРЫЯ (с -лац. cancella­ria) — аддзел установы, які займаецца справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела.
    КАНЦЫШЗМ (ад лац. concinnere = правільна аб’ядноўваць) — кірунак у традыцыйнай логіцы, прадстаўнікі якога намагаліся зліць логіку з псіхалогіяй.
    КАНЦЫЯНАЛ (с.-лац. cantionale, ад лац. cantio = спяванне) — зборнік шматгалосых рэлігійных песнапенняў евангеліцкай царквы для сумеснага выканання царкоўным хорам і абшчынай.
    КАНЦЭЛШГ (англ. cancelling = скасаванне) — крайні тэрмін прыбьіцця зафрахтаванага судна ў порт для пагрузкі, пасля якога фрахтавальнік мае права скасаваць кантракпі.
    КАНЦЭНТРАВАЦЬ (ад лац con = з + centrum = сярэдзіна) — 1) збіраць, сцягваць, групаваць у адным месцы (напр. к. войскі); 2) перан. накіроўваць на што-н. увагу, думкі; 3) насычаць раствор якім-н. рэчывам.
    КАНЦЭНТРАТ (н.-лац. сопсепtratus = засяроджаны, сабраны) — 1) гатовы харчовы прадукт у сухім прасаваным выглядзе (напр. к. кашы); 2) корм высокай пажыўнасці для жывёлы; 3) горн. прадукт абагачэння карысных выкалняў, прызначаны для далейшай перапрацоўкі.
    КАНЦЭНТРАЦЫЯ (лац concent­ratio) — 1) збіранне, засяроджанне ў адным месцы (напр. к. рабочай сілы); 2) ступень насычанасці раствору якім-н. рэчывам (раствор высокай канцэнтрацыі).
    КАНЦЭНТРЫ (ад лац. con = з, разам + цэнтр) — 1) кругі рознай велічыні, але з агульным ірнтрам; 2) паслядоўныя ступені ў навучанні, якія звязаны адзінствам зместу,
    але адрозніваюцца па складанасці і аб’ёме.
    КАНЦЭНТРЫЗМ (ад канцэнтры') — паўтаральнасць вучэбнага матфыялу праграм ніжэйшай ступені навучання ў праграмах наступных яго ступеней.
    КАНЦЭНТРЬІЧНЫ (ад лац con = з, разам + цэнтр) — 1) які мае агульны цэнтр (напр. к-ыя кругі); 2) заснаваны на канцэнтрызме (напр. к-ая сістэма навучання)
    КАНЦЭПТ (лац. conceptus = думка, паняцце) — галоўная думка, фармуліроўка.
    КАНЦЭПТУАЛІЗМ (ад с.-лац. conceptualis = паняційны) — кірунак у сярэдневяковым наміналізме, які адмаўляў існаванне агульных паняццяў незалежна ад адзінкавых рэчаў, але прызнаваў іх існаванне ў розуме суб’екта.
    КАНЦЭПТУАЛЬНЫ (с.-лац. conceptualis) — які датычыць паняццяў, паняційны.
    КАЯЦЭПЦЫЯ (лац. conceptio) — 1) сістэма поглядаў, спосаб разумення якіх-н. з’яў (напр. к. вучонага); 2) асноўная думка чаго-н. (напр. к. твора).
    КАНЦЭР (лац. cancer) — злаякасная пухліна, рак.
    КАНЦЭРАГЕНІЗ (ад канцэр + -генез) — працэс узнікнення і развіцця злаякасных пухлін.
    КАНЦЭРАГЕННЫ (ад канцэр + -генны) — здольны выклікаць злаякасныя пухліны (напр. к-ае рэчыва).
    КАНЦЭРАГЕНЫ (ад канцэр + -ген) — рэчывы, якія садзейнічаюць узнікненню злаякасных пухлін.
    КАНЦЭРАФОБІЯ (ад канцэр + -фобія) — назойлівы страх захварэць ракам.
    КАНЦЭРН (англ. concern) — адна з складаных формаў манапалістычных аб’яднанняў, якая ўключае прадпрыемствы прамысловасці, транспарту, гандлю і банкаўскай сферы.
    КАНЦЭРТ (польск. koncert, ад іт. concerto) — 1) публічнае выкананне музычных і іншых твораў па загадзя складзенай праграме; 2) буйны музычны твор для аднаго інструмента ў суправаджэнні аркестра (напр. к. для скрыпкі).
    КАНЦЭРТАНТ (ням. Konzertant, ад іт. concertante) — артыст, які дае канцэрт або ўдзельнічае ў канцэрце.
    КАНЦЭРТМАЙСТАР (ням Копzertmeister) — 1) кіраўнік адной з струнных груп у аркестры (скрыпак, альтоў, віяланчэлей); 2) скрыпач-саліст сімфанічнага або опернага аркестра; 3) піяніст, які развучвае партыі са спевакамі і акампаніруе ім (параўн. коррэпетытар).
    КАНЦЭРЦША (іт. concertina) — 1) музычны таор меншых памераў, чым канцэрт 2, дпя саліста з аркестрам; 2) група музычных інструментаў, якая выконвае сола ў канцэрце; 3) музьгчны інструмент, які мае выгляд шасціграннага гармоніка.
    КАНЦЭСІЯ (лац. concessio = дазвол, уступка) — 1) дагавор аб перадачы замежнай фірме ў эксплуатацьпо на пэўны тэрмін прыродных багаццяў, прадпрыемстваў і ініпых гаспадарчых аб’ектаў, якія належаць дзяржаве; 2) прадпрыем-
    ства, якое арганізавана на аснове такога дагавору.
    КАНЦЭСІЯНЁР (фр. concessionnaire) — уладальнік канцэсіі 2.
    КАНЧУК (укр. канчук, ад кр.-тат. kamcyk) — раменны бізун.