Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
КАНАНІЗАЦЫЯ (с.-лац. сапопіzatio, ад гр. kanonizo = падпарадкоўваю правілу) — 1) залічэнне каго-н. царквою ў святыя; 2) перан. узаконьвапне, ператварэпне якога-н. правіла ў абавязковае.
КАНАШР (ням. Капопіег, ад фр. canon = гармата) — радавы салдатартылерыст ва ўзброеных сілах не-
к
каторых дзяржаў, напр. у Расіі (18 — пач. 20 ст.), у ФРГ.
КАНАНТЧНЫ (лац. canonicus, ад гр. kanon = норма, правіла) — 1) які з’яўляецца канонам, прызнаны царквой у якасці свяшчэннага пісання; 2) перан. цвёрда ўстаноўлены, прыняты за ўзор.
КАНАПА (польск. kanapa, ад фр. canape) — від мяккай мэблі для сядзешія і ляжання (са спінкай і падлакотнікамі).
КАНАР^ЙКА (рус. канарейка, ад фр. сапагі) — пеўчая птушка атрада вераб’нгых з ярка-жоўтым апярэннем, якая водзіцца на Капарскіх астравах, а ў Еўропе больш вядомая як пакаёвая.
КАНАСАМЕНТ (фр. cormaissement) — дакумент аб прьпіяцці грузаў, які выдаецца адпраўшчыку пры перавозцы грузу марскім шляхам (параўн. рэцэпіса).
КАНАТ (рус. канат, ад н.-гр. kanati) — тоўстая моцная вяроўка з валакна або дроту.
КАНАТАЦЫЯ (п.-лац. connotatio) — лінгв. дадатковае значэіоіе моўнай адзііжі або катэгорыі.
КАНАУС (гіерс. kanaus) — шаўковая тканіна з палатняным перапляценнем.
КАНАЦЭФАЛУМ (н.-лац. сопоcephaluin) — пячоначны мох сям. канацэфалавых, які трапляецца па берагах ручаёў, у зацененых месцах, лагчьпіах.
КАНВА (фр. canevas) — 1) рэдкая сятчатая баваўняная або лыіяная тканіна, якая служыць асновай пры вышыванні; 2) перан. аснова чаго-н. (напр. сюжэтная к. рамана).
КАНВАІР (фр. convoyeur = які суправаджае) — 1) узброены чалавек, які суправаджае каго-н. для аховы або прадухілення ўцёкаў; 2) ваенны карабель або самалёт, які суправаджае дая аховы асобнае судна ці групу суднаў.
канваіраваць (фр. conveyer) — суправаджаць канвоем.
КАІІВАКАЦЫЯ (польск. konwokacja, ад лац. convocatio) — сейм, які склікаўся ў Полыігчы 16—18 ст. напярэдадні выбараў караля.
КАНВАЛЮТ (лац. convolutus = сплецепы) — зборнік, складзены з раней самастойіп,іх друкаваных твораў ці рукалісаў, пераіыеценых у адзін том.
КАНВЕЕР (англ. conveyer) — устройства для бесперапыннага перамяшчэнпя вырабаў пры іх апрацоўцы ад адной аперацыі да другой або для транспарціроўкі грузаў; па канвееры — ад аднаго да другога.
КАНВЕЕРЫЗАЦЫЯ (ад канвеер) — механізацыя вытворчых працэсаў пры дапамозе транспарціровачііьгх устройстваў.
КАНВЕКТАР (ад лац. convectio = прывоз, прынясенне) — награвальны прыбор у сістэме цэнтралыіага ацяпленпя, у якім цяпло перадаецца па прьшцыпу канвекцыі.
КАЕІВЕКЦЫЯ (лац. convectio = прывоз, прьпгясенне) — 1) перанос цяпла або электрычных зарадаў струменямі паветра, пары або вадкасці; 2) водаабмен паміж верхнімі і ніжнімі слаямі ў морах і азёрах, выкліканы змяненнем шчыльнасці вады, рознасцю тэмператур і салёнасці.
КАНВЁНТ (лац. conventus = сход) — выбарны орган з асобымі заканадаўчымі паўнамоцтвамі ў некаторых краінах; н а ц ы я н а л ь н ы к. — вышэйшы заканадаўчы і выканаўчы орган у Францыі ў час Фраііцузскай рэвалюцыі 1789—1799 гг.
КАНВЁНЦЫЯ (лац. conventio = дагавор) — міжнародны дагавор па якім-н. спецыяльным пытанні (напр. к. аб аўтарскім праве, чыгуначная к.).
КАНВЕНЦЫЯНАЛІЗМ (ад лац. conventionalis = які грунтуецца на ўмове) — суб’ектыўна-ідэалістычны кірунак у філасофскім тлумачэнні навукі, паводле якога навуковыя тэорыі і паняцці з’яўляюцца не адліостраваннем аб’ектыўнага свету, а вьпіікам дамоўленасці паміж вучонымі, умоўнымі правіламі.
КАНВЕШІЫЯНАЛЬНЫ (лац conventionalis = які грунтуецца на ўмове) — умоўны, прыняты.
КАНВЕРГЕНТЫ (лац. convergens, -ntis = які збліжаецца) — элементы адной або некалькіх моў, якія збліжаюцца ў працэсе іх гістарычнага развіцця; мовы, якія збліжаюцца ў выніку непасрэднага ўзаемадзеяпня.
КАНВЕРГЁНЦЫЯ (с.-лац. сопvergentio) — 1) біял. супадзенне якіх-н. уласцівасцей у няроднасных арганізмаў у выніку іх прыстасавання да аднолькавых умоў існавання (параўн. дывергенцыя 1); 2) анат. сьгходжанне зрокавых восей вачэй на блізкім прадмеце пры яго разгляданні (параўн. дывергенцыя 2); 3) лінгв. прыпадабненне элементаў адной або некалькіх моў (параўн. дывергенцыя 3); 4)
узнікненне ў розных месцах незалежна адна ад другой падобных або аднолькавых культурных з’яў пад уздзеяннем агульных законаў грамадскага развіцця.
КАНВЕРСАВАЦЬ (фр. converser, ад лац. conversio = змяненне) — падвяргаць канверсіі.
КАНВЕРСІЯ (лац. conversio = ператварэнне, змяненне) — I) перавод прамысловасці і іншых галін эканомікі з вытворчасці ваеннай прадукцыі на вытворчасць грамадзянскай і наадварот, 2) абмен адной валюты' 3 на другую па пэўнаму валютнаму курсу; 3) змяненне ўмоў выпушчанай раней дзяржаўнай пазыкі, напр. тэрміну яе пагашэння; 4) фіз. вылет электрона з атама пры перадачы яму лішняй энергіі атамнага ядра; 5) лінгв. утварэнне новага слова ў выніку пераходу дадзенай асновы ў іншую парадыгму скланення.
КАНВЁРТ (рус конверт, ад фр. convert) — 1) пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце; 2) коўдра для грудных дзяцей, пашытая ў форме пакета.
КАНВЁРТАР (англ. converter, ад лац. convertere = змяняць, ператвараць) — апарат для атрымання сталі (бесемерў) з вадкага чыгуну шляхам прадзімання яго паветрам або кіслародам, а таксама чарнавой медзі прадзіманпем паветра праз штэйн.
КАНВЕРЦІН (ад лац. convertere = змяняць, ператвараць) — фермент, які прымае ўдзел ва ўтварэшіі актыўнага тромбапласціну, неабходнага для згусання крыві.
КАНВЕРЦГПЛАН (ад лац. convertere = змяпяць, ператвараць + -план') — самалёт, які ў палёце пе-
ратвараецца з апарата вертыкальнага ўзлёту і пасадкі ў апарат гарызантальнага палёту, аб’ядноўваючы ўласцівасці верталёта і самалёта.
КАНВЕРЦІРАВАЦЬ (лац сопvertere = змяняць, ператвараць) — 1) ажыццяўляць канверсію’, 2) прадзімаць у канверпіары чыгун або штэйн.
КАНВІСАРСТВА (ад польск. konwisarz < ням. Kannengiesser = ліцейшчык) — адпіўка з волава ліхтароў, падсвечнікаў, пасуды і інш.
КАНВОЙ (фр convoi = абоз, суправаджэнне) — 1) група ўзброеных людзей, якая суправаджае каго-н. з мэтай аховы або для прадухілення ўцёкаў; 2) група ваенных караблёў, якія ахоўваюць транспартныя і гандлёвыя судны ў час марскіх пераходаў ад нападу Bopara.
КАНВУЛЬСІЎНЫ (лац. convulsus) — сутаргавы.
КАНВУЛЬСІЯ (лац. convulsio) — рэзкае неадвольнае скарачэнне мьптгц, якое суправаджаецца вострым болем; сутарга.
К'АНГЕНІЯЛЬЯЬІ (ад лац. con = разам + genius = дух) — які супадае па духу, складу думак, таленавітасці.
КАНГІЛІДУМ (н.-лац. congylidum) — павук сям. павукоў-пігмеяў, які жыве на пустках і ў траве па берагах вадаёмаў.
КАНГЛАМЕРАТ (лац. conglomeratus = сабраны) — 1) бессістэмнае, механічнае злучэнне чаго-н. разнароднага (напр. к. плямён і народаў, к. поглядаў); 2) форма манапалістычнага аб'яднання фірм, кампаній і прадпрыемстваў роз-
ных галін з адзіным фінансавым і арганізацыйным кантролем; 3) асадачная горная парода, якая складаецца з разнародных сцэментаваных часцінак.
КАНГЛАМЕРАЦЫЯ (лац. conglomeratic = збіранне) — 1) працэс утварэння кангламерату 2; 2) буйны горад разам з прыгарадамі са шматмільённым насельніцтвам, напр. Токіо, Нью-Йорк, Масква.
КАНГРУЭНТНЫ (лац. congruens, -ntis = згодны, адпаведны) — які супадае пры накладанні (пра геаметрычныя фігуры).
КАНГРУЭНЦЫЯ (лац. congruentia = адпаведнасць) — 1) згоднасць, адпаведнасць; 2) супадзенне геаметрычных фігур пры накладанні адной на другую.
КАНГРЭГАЦЫЯ (лац. congregatio) — 1) сход, арганізацыя; 2) аб’яднанне манаскіх абшчын аднаго ордэна 2 у рымска-каталіцкай царкве; 3) адміністрацыйны орган пры рымскім папе, які займаецца пэўным колам пытанняў.
КАНГРЭГАЦЫЯНАЛІСТЫ (ад лац. congregatio = аб’яднанне, саюз) — 1) прадстаўнікі плыні ў кальвінізме, якая ўзнікла ў 16 ст. у Англіі; выступалі за самастойную і незалежную царкоўную абшчыну; 2) члены духоўных кангрэгацый 1.
КАНГРЭС (лац. congressus = сустрэча, сход) — 1) з’езд, нарада звычайна міжнароднага характару; 2) заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых іншых краінах. КАНГРЭСМЕН (англ. congressman) — член кангрэса 2.
КАНГРЭЎ (апгл. Kongreve = гірозвішча англ. канструктара 19 ст.) — рэльефнае цісненне на пе-
раплёце кніг, радзей на шчыльнай паперы.
КАНДАК (гр. kontakion) — кароткая хвалебная песня ў гонар Хрыста, божай маці, святога або царкоўнага свята.
КАНДАМІНІУМ (с.-лац. condominium) — дзяржаўнае кіраванне якой-н. тэрыторыяй сумесна дзвюма або некалькімі краінамі.
КАНДАЦЬЕР (іт. condottiere) — 1) кіраўнік наёмнага вайсковага атрада ў сярэдневяковай Італіі; 2) наёмны ваяка, які служыць таму, хто больш плаціць; 3) перан. чалавек, які дзеля выгады гатовы абаранянь любую справу.
КАНДУІТ (фр. conduite = паводзіны) — журнал для запісаў звестак аб паводзінах вучняў у навучальных установах царскай Расіі.
КАНДУКТАМЁТРЫЯ [ад англ. conducti(vity) = электраправоднасць + -метрыя] — электрахімічны метад апалізу, які груптуецца на вымярэнні электраправоднасці раствораў.
КАНДУКТАР (фр. conducteur, ад лац. conductor = праваднік) — 1) работшк на чыгупцы (радзей у іншым гранспарце), які суправаджае цягнік і наглядае за парадкам у ім; 2) прыстасавапне да свідравальных станкоў, якое забяспечвае ўзаемна правільнае размяшчэпне інсзрумета і вырабу; 3) горн. псршы рад труб, якія апускаюцца ў свідравіну на пэўную глыбіню.
КАНДУКТОМЕТР [ад англ conducti(vity) = электраправоднасць + -метр] — прыбор для вымярэння электраправоднасці вадкасці або пары.
КАНДЫДА (н.-лац. candida, ад лац. candidus = белы) — сумчаты
грыб падкласа геміаскаміцэтаў, які развіваецца ў глебе, вадаёмах, на раслінах, харчовых прадуктах.
КАНДЫД.4МІКОЗ (ад кандыда + мікозы) — хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца дрожджападобнымі грыбкамі роду кандыда.
КАНДЫДАТ (лац. candi datus = адзеты ў белае) — 1) той, каго намячаюць выбраць, прызначыць, прыняць куды-н. (напр. к. у дэпутаты); 2) першая вучоная ступень, якая прысуджаецца на падставе абароны дысертацыі (напр. к. філалагічных навук).
КАНДЫДАТУРА (ад кандыдат') — асоба, якую намячаюць для прьізначэння на пасаду, абрання ў выбарны орган або ддя прыёму ў якую-н, арганізацьпо.
КАНДЫЛОМА (гр. kondyloma = пухліна) — мясцовае вузлападобнае разрастанне скуры або слізістых абалонак чалавека, якое мае запалеігчы характар.