• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КАМАНДОР (фр. commandeur) — 1) вышэйшае званне ў сярэдневяковым рыцарскім ордэне, 2) воінскае званне афіірраў у ваенных флотах некаторых дзяржаў, напр. у Расіі ў 18 — пач. 19 ст., у Польшчы; 3) кіраўнік спартыўнага (аўтамабільнага, матацыклетнага, коннага, лыжнага і інш.) прабегу.
    КАМАРАФІЛУС (н.-лац. camarophyllus) — шапкавы базідыяльны грыб сям. гіграфоравых, які расце на глебе ў лясах, на лугах; некаторыя віды ядомыя.
    КАМАРЫЛЛЯ (ісп. camarilla) — група прыдворных, якая ў карыслівых мэтах уплывае сваімі інтрыгамі на дзяржаўныя справы.
    КАМАСАЦЫЯ (польск. komasacja, ад ням. Kommassation) — аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян у адно цэлае з мэтай ліквідацыі цераспалосіцы.
    КАМАСІТ (ад гр. kamaks, -akos = кій) — мінерал, які змяшчаецца ў жалезных метэарытах і з’яўляец-
    ца сумессю крыптталічнага жалеза з нікелем.
    КАМАТОЗНЫ (ад гр. koma, -atos = сон, драманне) — які знаходзіцца ў санлівым, прыгнечаным стане.
    КАМАШЫ (ням. Kamasche, ад фр. gamache) — уст. тое, што і гамашы.
    КАМБАЙН (англ. combine) — складаная машына, якая адначасова выконвае некалькі розных аперацый (напр. збожжаўборачпы к., горпы к.).
    КАМБАЙНЕР (англ. combiner) — механізатар, які працуе на збожжаўборачным камбайне.
    КАМБАЛА (рус. камбала, ад фін. kampala) — прамысловая марская рыба сям. камбалавых са сплюснутым целам і вачамі на адпым баку.
    КАМБАТАНТЫ (фр. combattant = воін) — асобы ў міжнародтям праве, якія ў час вайны ўваходзяць у склад узброеных сіл і непасрэдна прымаюць удзел у ваенпых дзеяннях (параўн. нонкамбатанпіы').
    КАМБІЗМ (англ. cambizm) — стратэгія валютных аперацый, сутнасць якіх заключаецца ў пошуку найболып эфектыўных метадаў пераводу сродкаў у іншую краіну. КАМБІЙ (н.-лац. cambium) — тканка ў сцёблах і каранях голанасепных і двухдольных раслін, размешчаная паміж драўнінай і лубам, якая абумоўлівае рост у таўшчыню.
    КАМБІНАВАЦЬ (лац. combinare = звязваць, спалучаць) — 1) злучаць розныя элементы ў пэўных суадносінах, размяшчаць у пэўным парадку (напр. к. фарбы); 2)
    рабіць, прыдумваць камбінацыі 2, 3.
    КАМБІНАТ (п.-лац. combinatus = злучаны) — 1) аб’яднанне прамысловых прадпрыемстваў розных галін, у якім прадукцыя аднаго прадпрыемства служыць сыравінай або паўфабрыкатам для другога (напр. цэлюлозна-папяровы к.); 2) аб’ядпанне некалькіх прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці або прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання; 3) аб’яднанне навучальных устаноў розных ступеней пры якім-н. прадпрыемстве (вучэбна-вытворчы к.).
    КАМБШАТАР (фр. combinateur) — спрытны дзялок, які дасягае мэты шляхам лоўкіх аперацый, хітрыкаў.
    КАМБІНАТОРНЫ (ад лац. com­binare = звязваць, спалучаць) — 1) які адносіцца да камбінаторыкі (напр. к. аналіз); 2) лінгв. пазіцыйны; які залежыць ад пазіцыйнага становішча гукаў і іх артыкуляцыйнага ўзаемадзеяння (гл. алафон).
    КАМБІНАТбРЫКА (ад лац. combinare = звязваць, спалучаць) — раздзел матэматыкі, у якім вывучаюцца магчымыя злучэнні элементаў у зададзеным канечным мностве.
    КАМБІНАЦЫЯ (с.-лац. combinatio = злучэнне) — 1) спалучэнне, узаемазвязанае размяшчэнне чагон. (напр. к. лічбаў); 2) перан. хітрыкі, загадзя абдуманы манеўр для дасягнення якой-н. мэты (спрытная к.); 3) сукупнасць аб’яднаных адной задумай прыёмаў, дзеянняў (напр. футбольная к., шахматная
    к); 4) жаночая сарочка, якую надзяваюць непасрэдна пад сукенку. КАМБІНЕЗбн (фр. combinaison) — рабочы касцюм, які складаецца з курткі і пгганоў, сшытых разам.
    КАМБІО (іт. cambio = размен) — вэксаль, пазыковы ліст (параўн. рэкамбіо).
    КАМБІСТ (іт. cambista = мяняла) — асоба, якая займаецца вэксальнымі аііерацыямі і продажам вэксаляў і замежных манет.
    КАМЫФОРМ (ад камбій + форма) — элементы лубу (флаэмы) пераважна травяністых раслін, якія ўзнікаюць з клетак пракамбія ці верацёнападобных клетак камбія і захоўваюць характэрную для іх форму.
    КАМБІЯЛЬНЫ (ад н.-лац. cambi­um = абмен, змена) — абмешіы, зменны; к ы я клеткі — клеткі, якія пастаянна абнаўляюць гканку ў чалавека і жывёл.
    КАМБРЫК (англ. cambric, ад Cambrai = назва горада ў Францыі) — тонкае празрыстае палатно, падобнае да батысту.
    КАМБУЗ (ням. Kambiize, гал. kombuis) — кухня на судне.
    КАМБУСТЫЯЛОГІЯ (ад лац combustum = апёк + -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае апёкавыя хваробы.
    КАМВОЛЬНЫ (ад ням. Kammwolle = чэсаная воўна) — 1) выраблены з тонкай чэсанай шэрсці (к-ыя тканіны); 2) заняты вырабам тонкіх шарсцяііых тканін (к. камбінат).
    КАМЕДЗЬ (гр. konunidion) — густы клейкі сок некаторых дрэў,
    які выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці, медыцыне і як канцылярскі клей.
    КАМЕДЫЁГРАФ (ад камедыя + -граф) — драматург, які пііпа камедыі.
    КАМЕДЫЯ (лац. comoedia, ад гр. komodia) — 1) драматычны твор з вясёлым, гумарыстычным або сатырычным зместам; 2) перан. прытворства, крывадушнае разыгрыванне якой-н. ролі з пэўнай мэтай (ламаць камедыю); 3) перан. смешнае здарлше, прыгода.
    КАМЕДЫЯГРАФІЯ (ад камедыя + -графія) — 1) камедыйнае пісьменніцкае мастацтва; 2) сукупнасць камедыйных твораў народа, пэўнай эпохі, пісьменніка.
    КАМЕДЫЯНТ (іт. commediante) — 1) даўнейшая назва акцёра; 2) перан. крывадушнік, прытворшчык.
    КАМЕЛІЯ (фр. сатёііа, ад іт. Саmelli = прозвішча іт. натураліста 18 ст.) — вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. чайных з буйнымі белымі або чырвонымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
    КАМЕНДАНТ (ням. Kommendant, ад лац. commendans, -ntis) — 1) начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна; 2) вайсковы начальнік, які наглядае за парадкам нясення службы ў гарнізоне', 3) асоба, якая наглядае за парадкам перамяшчэшія войск і вайсковых грузаў на шляхах зносін (ваенны к.); 4) асоба, якая адказвае за ахову і маёмасць якога-н. ірамадскага будынка (напр к. інгорната).
    КАМЕНДАТУРА (ням. Kommandantur) — установа, якую ўзначальвае камендант гарнізона, a таксама памяшканне гэтай установы.
    КАМЕНДАЦЫЯ (лац. commendatio = даручэнне) — характэрны для перыяду ранняіа сярэдневякоўя акт пераходу васала ў залежнасць ад сеньёра.
    КАМЕНДОР (англ. comman­der) — матрос-артылерыст у рускім флоце (18 ст. — 1917 г.) і флотах некаторых іншых дзяржаў.
    КАМЕЕІСАЛІЗМ (ад фр. com­mensal = сатрапезнік, ад лац. com = сумесна + mensa = стол) — форма сумеснага жыцця жывёл розных відаў, пры якой адзін арганізм жыве за кошт другога, не робячы яму шкоды (напр. рыба-прыліпала на целе акулы); к больш блізкі да сімбіёзу, чым да паразітызму 1.
    КАМЕНСАЛЫ (фр. commensal = сатрапезнік) — жывёлы, якія жывуць на целе ці ў поласці цела іншых жывёл, маючы ад гэтага карысць і не робячы шкоды гаспадаРУ-
    КАМЕНТАРЫЙ (лац. commentarius) — 1) тлумачэнні, паяснепні да якога-н. друкаванага тэксту (напр. к. да твораў К.Чорнага); 2) тлумачэнні і крытычныя заўвагі з вьшадку якой-н. падзеі (гістарычнай, палітычнай, спартыўнай і інш.).
    КАМЕНТАТАР (лац. commenta­tor) — той, хто каменціруе што-н.; аўтар каментарыя (напр. к. па знешнепалітычньіх пытаннях).
    КАМЕНЦІРАВАЦЬ (лац. сотmentari) — 1) даваць каментарый
    да якога-н. тэксту (напр. к. вершы М.Багдановіча); 2) абмяркоўваць што-н., рабіць свае заўвагі аб чымн. (напр. к. спектакль).
    кАмЕРА (лац. camera) — 1) памяшканне асобага, спецыяльнага прызначэння (напр. к. для хавання багажу, турэмная к.); 2) закрытая прастора ў якой-н. машыне, прыборы, збудаванні (напр. к. фотаапарата, к. шлюза); 3) унутраная гумавая абалонка пад шынай аўтамабіля, пакрышкай мяча, якая напаміюўваецца паветрам.
    КАМЕРА-АБСКЎРА (лац. came­ra obscura = цёмны пакой) — прататып фопіаапарата ў выглядзе закрытай скрынкі з невялікай адтулінай у сценцы, якая з’яўляецца аб’ектывам.
    КАМЕРАЛІСТЫКА (ням. Катеralistik, ад п.-лац. camera = казна) — цыкл адміністратыўных і эканамічных дысцыплін, якія ў 17—18 ст. выкладаліся ў універсітэтах Германіі і іншых еўрапейскіх краін з мэтай падрыхтоўкі кіраўнікоў буйных гаспадарак.
    КАМЕРАЛЬНЫ (с.-лац. cameralis = пакаёвы) — які праводзіцца ў кабінеце, лабараторыі; к ы я р а б о т ы — апрацоўка матэрыялаў, сабраных у выніку палявых тапаграфічных, геалагічпых і іншых даследаванняў; к ы я н a в у к і — тое, што і камералістыка.
    КАМЕРГЁР (ням. Kammerhcrr) — прыдворнае званне, на ступепь вышэйіпае за камер-юнкера, у некаторых манархічпых дзяржавах.
    КАМЕРДЫНЕР (ням. Kammerdiener) — пакаёвы слуга, лакей у буржуазна-дваранскім побЬіце.
    КАМЕР-КАЛЁГІЯ (ням. Kammerkollegium) — заснаваная Пятром I установа, якая ведала дзяржаўнымі даходамі.
    КАМЕР-ЛАКЁЙ (ням. Kammerlackei) — старіпы прыдворны лакей.
    КАМЕРНЫ (ад лац. camera = пакой) — прызначаііы для невялікага памяшкання, для абмежавапага кола слухачоў (напр. к-ая музыка, к. аркестр).
    КАМЕРСАНТ (фр. commer^ant, ад лац. commercium = гандаль) — той, хто займаецца камерцыяй.
    КАМЕРТОН (ням. Kammerton) — прылада ў выглядзе сталыюй вілкі з двума зубцамі, які пры ўдары дае гук пэўнай вышыні, умоўігы тон для настройкі музычных інструментаў.
    КАМЕР-ФРЭЙЛІНА (ням. Катmerfraulein) — прыдворнае званне для дачок саноўнікаў у царскай Расіі,
    КАМЕР-ФУР’ЕР (ням. Каттегfuncr) — прыдворны чыіюўнік шостага ранга ў царскай Расіі.
    КАМЕРЦЫЯ (лац. commercium = гандаль) — дзейнасць, у аснове якой ляжыць ажыццяўленне афіцыяльна дапунгчальных гандлёвых аперацый, што прыносяць камерсанту прыбытак.
    КАМЕРЫСТКА (іт. camerista) — пакаёўка, служанка пры пані ў буржуазна-дваранскім побыце.
    КАМЕР-ЮНКЕР (ням. Kammerjimker) — малодшае прыдворнае звапне ў царскай Расіі і некаторых іншых манархічных дзяржавах.
    КАМЕТА [лац. cometa, ад гр. kometes (aster) — хвастатая (зор-
    ка)] — нябеснае цела ў выглядзе абкружанага туманнай абалонкай яркага ядра са светлай паласой у форме хваста.
    КАМЕТАЛОГІЯ (ад камета + -логія) — галіна астраноміі, якая вывучае рух, будову і развіццё камет.
    КАМЕТОЛАГ (ад камепіа + -лаг) — спецыяліст у галіне каметалогіі.
    КАМЕЯ (фр. сашёе, ад іт. cammeo) — разьблёны камень з выпуклым рэльефным адаюстраваннем (параўн. інталія}, гл. таксама гема.
    КАМЗОЛ (фр. camisole) — кароткая мужчьпіская куртка без рукавоў, замененая пазней камізэлькай. КАМІЗАРЫ (фр. camisards) — удзельнікі сялянскага антыфеадальнага паўстання на поўдні Францыі ў пач. 18 ст.
    КАМІЗМ (ад гр. komikos = смешігы) — камічнае, смешнае ў людзях, здарэнпях, сітуацыях.