• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КАЛбтРЫКС (н.-лац. calothrix) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. рывулярыевых, якая трапляецца на водных раслінах, на ракавінах малюскаў, на камянях у прыбярэжнай зоне, часам у піанктоне прэсных і марскіх вадаёмаў.
    КАЛОТЫ (н.-лац. calotes) — яшчаркі сям. агамавых з кароткай галавой і доўгімі каяечнасцямі і хвастом, пашыраны ў Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, жывуць на дрэвах у лясах.
    КАЛОЦЫБЕ (н.-лац. calocybe) — шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на ламаччы, лясным подсціле, глебе.
    КАЛОЦЭРА (н.-лац. саіосега) — базідыяльны грыб сям. дакрыміцэвых, які развіваецца на рэштках драўніны, пераважна хвойных парод.
    КАЛУМБАРЫЙ (лац. columba­rium) — месца для захоўвання урнаў з прахам пасля крэмацыі.
    КАЛУМБІТ (ад англ. Columbia = назва акругі ў ЗША) — тое, што і ніабіт.
    КАЛУС (лац. callus = тоўстая скура, мазоль) — тканка, якая развіваецца ў месцах пашкоджання органаў раслін, на прывіўках або ў культуры ізаляваных тканак.
    КАЛХІЦЫН (н.-лац. colchicum, ад гр. kolchikon = пазнацвет) — алкалоід, які змяшчаецца ў колхікуме, выкарыстоўваецца ў медыцыне.
    КАЛЧАДАН (фр. calcedoine, ад гр. Chalkedon = назва горада ў Малой Азіі) — агульная назвамінералаў, якія з’яўляюода сярністымі, мыш’яковістымі, а таксама сурмяністымі злучэннямі металаў (жалеза, медзі і інш.).
    КАЛЧАН (тат. kalian) — скураны або драўляны футарал для стрэл.
    КАЛЫМ (цюрк. kalym) — 1) выкуп, які ўносіцца жаніхом бацькам нявесты (у народаў Усходу); 2) перан. лёгкі пабочны заробак.
    КАЛЬВАРЫЯ (ад лац. calva = чэрап) — святое месца ў католікаў Польшчы, Беларусі і Літвы, куды сцякаліся набожныя, хворыя, KaneKi, старцы на пакаяіпіе.
    КАЛЬВІЛЬ (фр. calville, ад Calville = назва мясцовасці ў Нармандыі) — сорт паўдпёвай яблыні з вялікімі ружова-жоўтымі яблыкамі, а таксама плод гэтай яблыні.
    КАЛЬВППЗМ [ад фр. J.Calvin = прозвішча фр. тэолага (1509— 1564)] — адно з пратэстанцкіх веравучэнняў (гл. пратэспіантызм'), якое ўзнікла ў 16 ст. у Швейцарыі на аснове вучэння Ж.Кальвіна і пашырылася ў Еўропе.
    КАЛЬДЭЗІЯ (н.-лац. Caldesia) — травяністая расліна сям. іпальнікавых з акруглым лісцем у разетках і
    дробнымі белымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Еўразіі на берагах вадаёмаў і на балотах.
    КАЛЬД^РА (ісп. caldera = літар. вялікі кацёл) — вялікая авальная ўпадзіна вулканічнага паходжання.
    КАЛЬЕ (фр. collier, ад лац. collum = шыя) — каралі з каііггоўных камянёў або іх замяняльнікаў.
    КАЛЬКА (фр. caique = копія) — 1) празрыстая папера або тканіна для зняцця копій з чарцяжоў і малюнкаў; 2) копія чарцяжа або малюнка на такім матэрыяле; 3) лінгв. слова або выраз, утвораны па ўзору слова або выразу з іншай мовы (напр. жыццеапісанне — гр. biographia, ад bios = жыццё + grapho = пініу).
    КАЛЬКАВАЦЬ (фр. calquer) — 1) знімаць копію пры дапамозе калькі 1; 2) лінгв. ствараць кальку 3.
    КАЛЬКАХІМІЯГРАФІЯ (ад калька + хімія + -графія) — спосаб прыгатавання без фотаапарата штрыхавых клішэ.
    КАЛЬКВЕЦЬІЯ (н.-лац. kolkwitzia) — кустовая расліна сям. бружмелевых з апушаным знізу лісцем і ярка-ружовымі кветаамі ў выглядзе званочкаў, пашыраная ў Цэнтр. Кітаі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    КАЛЬКІТЫ (ад лац. calx, -Icis = вапна) — намнажэнне вуглякіслага кальцыю ў месцах выхаду насычаных кальцыем грунтавых вод (у азёрах, балотах, каля крыніц), прэснаводныя вапнавыя адклады.
    КАЛЬКУЛЯТАР (лац. 'calcula­tor) — 1) спецыяліст па калькуля-
    цыг, 2) тое, што і мікракалькулятар.
    КАЛЬКУЛЯЦЫЯ (лац. calculatio) — вылічэнне сабекошту, пакупной і прадажнай вартасці таваРУ-
    КАЛЬКУЛЯВАЦЬ (лац. calcula­te) — складаць, рабіць калькуляцыю.
    КАЛЬКУЛОГРАФ (ад лац. calcu1о = лічу + -граф) — прыбор для вызначэння працягласці міжгародняй тэлефоннай размовы.
    КАЛЬМАР (фр. calmar) — марскі драпежны галаваногі малюск атрада дэкаподаў, мяса многіх відаў з’яўляецца каіптоўным харчовым прадуктам.
    КАЛЬМАТАЖ (фр. colmatage, ад лац. colmata = насып) — 1) прыроднае або пггучнае асяданне мулу на ўчастку зямлі, у выніку чаго ўтвараецца новы пладаносны слой; 2) прыроднае або штучнае ўмыванне гліністых або мулістых часцінак у поры грунту, што памяіішае фізыпрацыю вады праз сценкі каналаў, вадаёмаў.
    КАЛЬМАТАЦЫЯ (ад фр. colmater = наглейваць) — тое, што і капьматаж.
    КАЛЫІАСКАГПЯ (ад rp. kolpos = похва + -скапія) — метад даследавання жаночых палавых органаў пры дапамозе калыіаскопа.
    КАЛЬПАСКОП (ад гр. kolpos = похва + -скоп) — прыбор дая даследавання жаночых палавых органаў, які стварае штучнае асвятленне і павелічэнне ў 20—30 разоў.
    КАЛЬШТ (ад гр. kolpos = похва) — тое, што і вагініт.
    КАЛЬРАБІ (ням. Kohlrabi) — разнавіднасць агароднай капусты з патаўшчэннямі на сцябле.
    КАЛЬРАЎШЫЯ (н.-лац. cohlrauschia) — травяністая расліна сям. гваздзіковых з вострым лісцем і ружовымі або чырвона-ліловымі кветкамі ў галоўчатых суквеццях, пашыраная ў Сярэд. Еўропе, Малой Азіі; на Беларусі заносная.
    КАЛЬСОНЫ (фр. caleyons) — споднія мужчынскія штаны; споднікі.
    КАЛЬЦЫЙ (н.-лац. calcium, ад лац. calx, -Icis = вапна) — хімічны элемент, шчолачны метал серабрыста-белага колеру, які ўваходзіць у састаў вапнякоў, мармуру і інш.
    КАЛЬЦЫНА (ад лац. calx, -Icis = вапна) — сплаў волава з свінцом.
    КАЛЬЦЫНАЦЫЯ (лац. саісіпаtio) — праграванне мелу, вапняку, соды, солей, руд і іншых рэчываў з мэтай іх акіслення, разлажэння і інш.
    КАЛЬЦЫНОЗ (ад кальцый + -ноз) — адклады солей кальцыю ў скуры.
    КАЛЬЦЫТ (ад лац. calx, -Icis = вапна) — мінерал класа карбанатаў, састаўная частка вапняку, мармуру і інш.; вапнавы шпат.
    КАЛЬЦЫФЕРОЛ (ад лац. calx, -Icis = вапна + ferre = несці) — арганічнае злучэнне, якое рэгулюе абмен кальцыю і фосфару ў арганізме (вітамін Дг).
    КАЛЬЦЭАЛЯРЫЯ (ад лац. саіceolus = чаравічак) — травяністая або кустовая расліна сям. залознікавых з жоўтымі або пурпуровымі кветкамі, пашыраная пераважна ў
    Паўд. і Цэнтр. Амерыцы; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
    КАЛЬЦЭКС (н.-лац. саісех) — лекавы прэпарат, у склад якога ўваходзяць солі хлорыстага кальцыю і уратрапіну, выкарыстоўваецца пры прастудных хваробах.
    КАЛЬЦЭФІЛЫ (ад лац. calx, -Icis = вапна + -філ) — расліны, якія добра развіваюцца на багатых кальцыем глебах (напр. вятроўнік, лістоўніца)', параўн. кальцэфобы.
    КАЛЬЦЭФІТЫ (ад лац. calx, -Icis = вапна + -фіты) — расліны, якія растуць на багатых вапнай глебах.
    КАЛЬЦЭФОБЫ (ад лац. calx, -Icis = вапна + -фоб) — расліны, якія адмоўна рэагуюць на наяўнасць солей кальцыю ў глебе (напр. тарфяныя імхі); параўн. кальцэфілы.
    КАЛЬЯН (тур. kalyan, ад перс. kaljan) — курыльная прылада, у якой тытунёвы дым ачышчаецца, праходзячы праз ваду (распаўсюджана ў народаў Усходу).
    КАЛЮВІЙ (лац. colluvio = нагрувашчванне) — абломкавы матэрыял абвалаў, асыпанняў, што нагрувашчваецца на схілах і каля падножжа гор.
    КАЛЮР (фр. colure, ад гр. koluros = бясхвосты) — вялікі круг пябеснай сферы, які праходзіць праз полюсы свету і пункты веснавога і асенняга раўнадзенстваў або праз полюсы свету і пункты летняга і зімовага сонцастаянняў.
    КАЛЮС (лац. callus = тоўстая скура, мазоль) — тканкавае новаўтварэнне ў раслін у месцах надрэ-
    заў, трэшчын, якое садзейнічае зажыўленню ран.
    КАЛЯНДАР (лац. calendarium) — 1) даведачная табліца або кніжка, у якой пералічаны ўсе дні года з указаннем святочных і памятных дат (напр. адрыўны к.); 2) сістэма летазлічэння; Юліянскі к. — летазлічэнне, уведзенае ў 46 г. да н.э. рымскім імператарам Юліем Цэзарам; у ім тры гады па 365 сутак чаргуюцца з высакосным, што мае 366 сутак (высакоснымі лічацца гады, лічбавае выражэнне якіх дзеліцца на 4); стары стыль; Грыгарыянскі к. — летазлічэнне, уведзенае папай Грыгорыем ХІП у 1582 г.; у ім лічэнне перасунута на 10 сутак наперад, каб ліквідаваць адставанне ад сонечнага календара, і выключаны з высакосных гады, лічбавае выражэнпе якіх заканчваецца на 00, калі дзве першыя лічбы не дзеляцца на 4; новы стыль; Рэспублік а н с к і к. — каляндар, які дзейнічаў у Францыі ў 1793—1805 гг.; у ім год пачынаўся 22 верасня і складаўся з 12 месяцаў, што насілі назвы, звязаныя са з’явамі прыроды па сезонах; 3) размеркаванне асобных відаў дзейнасці па днях, месяцах (напр. вытворчы к.).
    КАЛЙНДРА (лац. coriandrum) — травяністая расліна сям. парасонавых з дробнымі белымі або ружовымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ў Міжземнамор’і; на Беларусі вьірошчваецца як вострапрыпраўная і лекавая.
    КАЛЯТЭРАЛІ (ад ка+ лац. late­ralis = бакавы) — анат. бакавыя злучэнні паміж сістэмамі дзвюх розных артпэрый або вен.
    КАМАДОР (апгл. commodore, ад іт. commodoro) — камандзір злучэння караблёў, які не мас адміральскага званпя, у флотах Вялікабрытаніі, ЗША і Нідэрландаў.
    КАМАНДА (фр. commande) — 1) карогкі вусны загад камандзіра; 2) узначальванне якой-н. воінскай часці (напр. прыняць каманду над ротай); 3) невялікае вайсковае падраздзяленне, атрад спецыяльнага прызначэння (напр. каравульная к., к. падрыўнікоў); 4) экіпаж судна; 5) спартыўны калектыў (напр. баскетбольная к ); 6) спецыяльны двайковы код (прадпісанне, указанне, інструкцыя), які запісаны на машыннай мове дадзенай ЭВМ і вызначае яе дзеяпні пры пэўнай аперацыі ў вылічальным працэсе.
    КАМАНДАВАЦЬ (рус. командовать, ад фр. commander) — 1) аддаваць каманду 1, вымаўляць словы каманды; 2) быць камандзірам якой-н. воінскай часці (напр. к. батальёнам, к. парадам); 3) перан. аддаваць распараджэнні.
    КАМАНДАС (англ. comman­dos) — 1) спецыяльныя атрады ва ўзброеных сілах Вялікабрытаніі і некаторых іншых краін, якія прызначаны для разведвальна-дыверсійных дзеянняў; 2) атрады апалчэнцаў у арміі бураў у час англабурскай вайны 1899—1902 гг.
    КАМАНДЗІР (рус. командар, фр. commandeur) — 1) начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна і інш.; 2) перан. старшы ў якой-н. грамадзянскай групе (напр. к. дружыны, к. будаўнічага атрада).
    КАМАНДЗІРАВАЦЬ (ням. kommandieren) — адпраўляць куды-н. са службовым даручэннем.
    КАМАНДЗІРОЎКА (рус командаровка, ад ням. Kommandierung) — 1) службовае заданне, даручэнне, звязанае з паездкай кудын.; 2) камандзіровачнае пасведчанне.
    КАМАНДЗІТНЫ (фр. commandi­te = таварыства на веры) — які мае адносіны да гандпёвага таварыства, члены якога адказваюць па абавязацельствах усёй сваёй маёмасцю, а астатнія ўдзельнікі толькі сваімі ўкладамі.