• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КАБЕЛЬТАЎ (гал. kabeltouw) — 1) марская мера даўжыні, роўная 185,2 м; 2) тоўсты марскі пяньковы канат.
    КАБЁРАЦ (польск. kobierzec) — дыванок пад ногі.
    КАБЕРНЭ (фр. cabernet) — 1) сорі вшаграду з цёмна-сінімі ягадамі; 2) чырвонае віно з такога вінаграду.
    КАБЕСТАН (фр. cabestan) — лябёдка з вертыкалыіым барабанам, якая выкарыстоўваецца для падцягвання суднаў да берага, падымання якара і інш.
    КАБЕЯ (н.-лац. cabaea) — паўкустовая расліла сям. сінюхавых з перыста-складаным лісцем і фіялетавымі кветкамі ў выглядзе званочкаў, пашыраная ў трапічнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    КАБІНА (фр cabine) — невялікае памяшканне спецыяльнага прызначэння (напр. к. для тэлефонных размоў, к. грузавіка).
    КАБІНІТ (фр cabinet) — 1) службовае памяшканне ва ўстанове, на прадпрыемстве для адказнага работніка; 2) рабочы пакой у кватэры; 3) памяшканне, абсталяванае для заняткаў, працэдур (у навучальных установах, палікліпіках і інпг); 4) урад у некаторых краінах (к. міністраў).
    КАБЛАГРАМА (фр. cablogramme) — тэлеграма, перададзеная па падводпым кабелі.
    КАБОМБА (н.-лац. cabomba) — водная травяністая расліна сям. кабомбавьгх з бліскучым ярка-зялёным лісцем, пашыраная ў вадаёмах Амерыкі; на Беларусі культывуецца ў акварыумах.
    КАБРЫЁЛЬ (фр. cabriole) — 1) фігура парнай акрабатыкі, калі адзін акрабат выводзіць другога ў стойку на выцягнутых руках, рыўком прапусціўшы яго паміж расстаўленымі нагамі; 2) скачок каня з сагнутымі пярэднімі і выцягнугымі заднімі нагамі; 3) скачок у класічным балетным танцы.
    КАБРЫРАВАЦЬ (фр. cabrer = літар. паднімаць на дыбы) — паварочваць самалёт у палёце вакол папярочнай восі, паднімаючы нос самалёта.
    КАБРЫЯЛЕТ (фр. cabriolet) — 1) лёгкі двухколы экіпаж 1 з адным сядзеннем без козлаў; 2) кузаў легкавога аўтамабіля з адкідным верхам.
    КАБЎКІ (яіі. kabuku = адхіляцца) — від класічнага тэатра Японіі, які ўключае музыку, танцы, драму.
    КАБУЛ (афг. Kabul = назва сталіцы Афганістана) — востры соус з соі і розных спецый для прыправы страў.
    КАБУРА (рус. кобура, ад цюрк. kubur = калчан) — 1) футляр для шсталета; 2) скураная сумка збоку кавалерыйскага сядла.
    КАБЫЗ, КОБЫЗ (казах. kobyz) — казахскі двухструнны смычковы музычны інструмент.
    КАВА (польск. kawa < тур. kahve, ад ар. kahva) — парашок з зярнят кафейнага дрэва, а таксама напітак з гэтага парашка; чорная к. — моцная кава без малака.
    КАВАДЛА (польск. kowadlo) — жалезная падстаўка для коўкі металу.
    КАВАЛ (тур. kaval) — духавы музычны інструмент тыпу флейты, распаўсюджаны ў Балгарыі, Югаславіі, Румыніі.
    КАВАЛАК (польск. kawatek, ад с.-н.-ням. kavele) — частка чаго-н. (напр. к. хлеба).
    КАВАЛЕНТНЫ (ад ка+ валентны), к-ае злучэнне — тое, што і гомеапалярнае злучэнне.
    КАВАЛЕР (польск. kawaler, ад іт. cavaliere) — 1) член рыцарскага ордэна ў перыяд сярэдневякоўя; 2) дваранскі тытул у Іспаніі і Італіі; 3) асоба, узнагароджаная ордонам; 4) мужчына, які танцуе ў пары з дамай, суправаджае яе на прагулцы і г.д.; 5) нежанаты малады чалавек.
    КАВАЛЕРГАРД (рус. кавалергард, ад фр. cavalier = коннік + garde = варта, ахова) — салдат або афіцэр асобага палка гвардзейскай цяжкай кавалерыі ў царскай арміі. КАВАЛЕРЫЯ (фр. cavalerie) — конніца, коннае войска; л ё г к а я к. — конніца з лёгкаўзброеных воінаў; цяжкая к. — копніца з цяжкаўзброеных воінаў.
    КАВАЛЬЁР (фр. cavalier) — насып уздоўж дарогі, канапа або канавы.
    КАВАЛЬКАДА (фр. cavalcade) — група коннікаў на прагулцы.
    КАВАРДАК (рус. кавардак, ад цюрк. kavyrdak = смажанае мяса) — сумятня, неразбярыха.
    КАВАРЫЯНСА (ад ка+ лац. variare = відазмяняць) — статыстычны паказчык у біяметрыі, які характарызуе сумесную зменлівасць дзвюх прьімет.
    КАВАРЫЯНТ (ад ка+ варыянт) — лік, алгебраічны выраз, які пры пэўным паратварэнні велічынь, з якімі звязаны, змяняецца па строгіх правілах, пераважна па лінейных законах.
    КАВАРЫЯЦЫЯ (ад ка+ варыяцыя) — сумесная зменлівасць дзвюх прымет у біяметрыі.
    КАВАСАКІ (яп. kavasaki) — тып далёкаўсходняга рыбалавецкага маторна-паруснага судна.
    КАВАЦІНА (іт. cavatina) — невялікая сольная вакальная п’еса лірычнага характару ў оперы і арапюрыі.
    КАВЕЛШ [ад іт. W. Covelli = прозвішча іт. хіміка (1790— 1825)] — мінерал класа сульфідаў сіняга колеру; медная руда.
    КАВЕРКОТ (англ. covercoat) — сорт шарсцяной або паўшарсцяной тканіны для верхняга адзення.
    КАВЕРНА (лац. cavema) — 1) ггустата, поласць у горнай пародзе; 2) поласць, якая ўтвараецца ў органах цела ў выніку разбурэння арганічнай тканкі хваробай, напр. у лёгкіх, печані, нырках.
    КАВЕРНАМЁТРЫЯ (ад лац. саvema = поласць, пячора + -метрыя) — вымярэнні, якія даюць крывую змен дыяметра буравой свідравіны з глыбінёй.
    КАВЕРНАТАМІЯ (ад лац. caverпа = поласць, пячора + -тамія) — хірургічная аперацыя рассякання кавернознай поласці пры захворванні на туберкулёз лёгкіх.
    КАВЕРНОЗНЫ (лац. cavemosus) — які мае каверны, з кавернамі (напр. к. вапняк, к-ае лёгкае).
    КАВЕРЫНГ (англ. covering) — водкуп прададзеных раней каштоўных папер, кантрактаў, тавараў дая спынення абавязацельстваў па здзелках на тэрмін, заключаных біржавымі спекулянтамі.
    КАВІТАЦЫЯ (ад лац. cavitas, -atis = поласць, яма) — утаарэнпе пузыркоў у вадкасці ў выніку
    змянпгэння ціску пры яе хуткім руху або пад дзеяннем ультрагуку.
    КАВУН (тур. kavun) — травяністая расліна сям. гарбузовых з ляжачымі сцёбламі і вялікімі салодкімі сакаўпымі пладамі, пашыраная пераважна ў цёплых зонах, a таксама плод гэтай расліны; на Беларусі вырошчваецца абмежавана.
    КАВЯРНЯ (польск. kawiamia) — певялікі рэстаран, дзе прадаіоць каву, чай, закускі, прахаладжальныя напіткі.
    КАГАЛ (ст.-яўр. kalial = сход) — 1) яўрэйская абшчына ў старажытнай Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім, а таксама ў Расійскай імперыі ў 1772—1844 гг.; 2) перан. шумны бязладны натоўп, зборышча.
    КАГАН (цюрк. kahan) — тытул кіраўніка дзяржавы ў цюркскіх народаў у сярэднія вякі.
    КАГЕЗІЯ (лац. cohaesus = звязаны) — зліпанне частак цвёрдага цела або вадкасці пры іх кантакце.
    КАГЕРЭНТНАСЦЬ (ад лац cohaerentia = сувязь) — здольнасць да інтэрферэнцыі, якую выяўляюць пры пэўных умовах хвалі, напр. светлавыя, што маюць пастаянную розніцу фаз.
    КАГЕРЭНТНЫ (лац. cohaerens, -ntis) — узаемазвязаны; к ы я х в а л і — хвалі, здольныя да інтэрферэнцыі, г. зн. такія, у якіх не змяняецца ў часе розніца фаз.
    КАГЕРЭР (англ. coherer, ад лац. cohaerere = звязвацца) — прыбор, які ў пачатковы перыяд развіцця радыётэхнікі выкарыстоўваўся як дэтэктар радыёхваляў.
    КАГНАТЫ (лац. cognati = сваякі) — асобы ў старажытнарымскім грамадстве, якія знаходзіліся ў кроўным сваяцтве па мужчынскай або жаночай лініі, не падначальваючыся галаве дадзенай сям’і; нараўне з агнатамі' 1 маглі выступаць як спадчыннікі.
    КАГОР (фр. cahor, ад Cahors = назва французскага горада) — сорт чырвонага дэсертнага вінаграднага віна.
    КАГОРТА (польск. kohorta, ад лац. cohors, -rtis) — 1) атрад войска ў Стараж. Рыме, які складаў дзесятую частку легіёна', 2) перан. моцна згуртаваная група людзей, аб’яднаных агульнай мэтай.
    КАГУЛЯРЫ (фр, Cagoulards, ад cagoule = каптур з выразамі для вачэй і рота) — члены тайнай фашысцкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Францыі ў 30-я гады 20 ст.
    КАДАВЕРЫН (ад лац. cadaver = труп) — арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць моцнага атрутнага дзеяння, якая ўзнікае ў працэсе гніення бялковых цел., напр. мяса.
    КАДАНдпСІС (н.-лац. codonop­sis) — травяністая расліна сям. званочкавых з шырокаланцэтным лісцем і адзіночнымі жаўтаватымі кветкамі, пашыраная пераважна ва Усх. і Цэнтр. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    КАДАНС (фр. cadence) — гарманічны або меладычны абарот, які завяршае музычны твор, падкрэсліваючы яго кампазіцыйную цэласнасць.
    КАДАСТР (фр. cadastre, ад с.-лац. catastrum = спіс падаткаплацель-
    шчыкаў) — сістэматызаваны збор звестак аб чым-н., які з’яўляецца асновай дая рашэння пэўных народна-гаспадарчых задач, напр. к. зямельны, к. месцанараджэнняў карысных выкапняў.
    КАДЗІРАВАЦЬ (ад код) — зашыфроўваць паведамленне пэўнымі ўмоўнымі знакамі (проціл дэкадзіраваць).
    КАДМІЙ (н.-лац. cadmium, ад гр. kadmeia = цынкавая руда) — 1) хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які знаходзіцца пераважна ў цынкавых рудах; 2) жоўтая фарба розных адценняў, якая прымяняецца ў алейным жывапісе, кераміцы і інш.
    КАДОН (ад код) — адзінка генетычнага кода, набор з трох нуклеатыдаў у інфармацыйнай рыбануклеіпавай кіслаце, які вызначае месца дадзенай амінакіслаты ў бялковай малекуле (параўн. анпіыкадон).
    КАДР (фр. cadre = рама) — 1) асобны здымак на фотаабо кінаплёнцы; 2) асобная сцэна або эпізод з кінафільма.
    КАДРЫ (фр. cadres) — 1) пастаянны састаў войск у мірны час (служыць у кадрах); 2) састаў работнікаў якой-н. галіны дзейнасці (напр. тэхнічныя к ).
    КАДРЫЛЯ (фр. quadrille, ад ісп. cuadrilla) — народны і бальны парны танец з шасці фігур, распаўсюджаны ў многіх еўрапейскіх народаў, а таксама музыка гэтага танца.
    КАДУК (польск. kaduk, ад лац. caducus) — 1) права на атрыманне спадчыны без завяшчання ў даўняй Беларусі (16—17 ст.); 2) чорт, д’ябал; 3)уст. тое, што і эпілепсія.
    КАДУЦЭЙ (лац. caduceus) — 1) жазло бога Меркурыя, абвітае дзвюма змеямі, як сімвал міру ў старажытнарымскай міфалогіі; 2) жазло антычных паслоў як знак не датыкальнасці.
    КАДЫЙ (кр.-тат., тур. kadi, ад ар. qadi) — суддзя ў мусульман, які разглядае справы на аснове мусульманскага права (шарыятў) і мясцовага звычаёвага права (адату).
    КАДЫК (тат. kadyk = моцны, цвёрды, які выступае) — выпнутая храстковая частка гартані ў мужчын.
    КАДЫКАЛОГІЯ (ад лац. codex, -dicis = кніга + -логія) — дапаможная гістарычная дысцьпіліна, якая вывучае гісторыю падрыхтоўкі, склад і лёс рукапіснай кнігі; раздзел кнігазнаўства.
    КАДЫФІКАВАЦЬ (с.-лац. codifiсаге) — 1) зводзіць законы краіны па асобных галінах права ў адзіную сістэму; 2) прыводзіць у пэўную сістэму якія-н. абазначэнні, правілы, палажэнні.
    КАДЫФІКАЦЫЯ (с.-лац codificatio) — 1) звядзенне законаў краіііы па асобных галінах права ў пэўную сістэму (напр. к. законаў аб працы); 2) прывядзенне ў пэўную сістэму сукупнасці якіх-н. абазначэнняў, правіл, палажэпняў.
    КАДЭШ (н.-лац. codeinum, ад гр. kodeia = макавая галоўка) — алкалоід опію фенантрэнавага рада, вытворнае марфіну, выкарыстоўваецца як болепатольны, заспакаяльны сродак і супраць кашлю.