Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ШФУЗОРЬП (н.-лац. infusoria, ад лац. infusus = уліты куды-н., разліты ў чым-н.) — клас найбольш высока арганізаваных прасцейшых (аднаклетачных) жывёл; жывуць у прэсных і салёных водах і вільготнай глебе, многія вядуць паразітычны спосаб жыцця.
ІНЦІНА (ад лац. Intus = унутры) — унутраны слой абалонкі пылковага зерня (у насенных) ці мікраспоры (у споравых раслін).
ШЦУХТ (ням. inzucht, ад in = у + Zucht = развядзенне) — тое, што і інбрыдзінг (у раслінаводстве).
ШЦУХТ-ДЭПРЭСІЯ (ад інцухт + дэпрэсія) — зніжэнне жыццёвасці і прадукцыйііасці раслін у выніку шматразовага блізкароднаснага скрыжоўванпя.
ІНЦЫД^НТ (лац. incident, -ntis = які здараецца) — выпадак, здарэнне (звычайна непрыемнае), непаразуменне, сутычка.
ІНЦЫЗІЯ (лац. incisio) — рассяканне тканкі, якое робяць з лячэбнай мэтай (напр. ускрыццё гнайніка); пачатковы этап хірургічнай аперацыі.
шцыставАнне (ад ін+ цыста) — працэс утварэння шчыльнай абалонкі (цысты) у аднаклетачпых арганізмаў пры неспрыяльных умовах.
ШЦЭСТ (лац. incestum) — палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі, кровазмяшэнне.
ІОЛ (гал. jol) — невялікае двухмачтавае паруснае судна з косымі парусамі.
ЮЛА (ням. Jolie) — вастраносая спартыўная яхта.
ІОЛЬДЫЯ (н.-лац. yoldia) — марскі малюск класа двухстворкавых; жыве на мяккіх ілістых грунтах.
ІОН (гр. ion = які ідзе) — электрычна зараджаны атам, які ўтвараецца ў выніку страты ці набыцця аднаго ці некалькіх электронаў.
ІОНАЛЮМІНЕСЦЭНЦЫЯ (ад іон + люмінесцэнцыя) — люмінесцэнцыя, якая ўзбуджаецца пры бамбардзіраванпі люмінафора іонамі.
ІОНАТЭРАІІІЯ (ад іон + тэрапія) — лячэнне ўвядзеннем у арганізм іонаў пры аэраіонатэрапіі
або пры дапамозе гальванічнага току (іонтафарэз').
ІОНТАФАРЭЗ (ад іон + гр. phoгео = нясу) — лячэнне ўвядзеннем у арганізм лекавых рэчываў праз скуру пры дапамозе гальванічнага току, што выклікае перамяшчэнне іонаў.
ЮХ (ням. Joch) — старая адзінка^ зямельнай меры, якая ў Германіі была роўная 56,03 ара, у Швейцарыі — 36, у Венгрыі — 43,16 ара.
ІПАДРОМ (гр. hippodromos, ад hippos = конь + dromos = месца для бегу) — спецыяльна абсталяванае месца для копных скачак і спаборніцгваў.
ШАДЫЯКАН (ад гр. hypo = пад + дыякан) — малодшы дыякан пры архірэі.
ШАЛОГІЯ гл. гіпалогія.
ТПАМЁЯ (н.-лац. ipomoea, ад гр. ips, ipos = чарвяк + homoios = падобны) — павойная травяністая або кустовая расліна сям. бярозкавых з буйнымі кветкамі розных колераў у выглядзе званочкаў, пашыраная ў тропіках; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
ПІАСтАсА (гр. hypostasis = сутнасць, замена) — літ. у антычнай метрыцы замена адной стапы другой, з аднолькавым долевым аб’ёмам.
ШАСТАСЬ (гр. hypostasis = сутнасць) — 1) адна з асоб хрысціянскай тройцы (бог выступае ў трох іпастасях: бог-бацька, бог-сын і бог-дух святы); 2) перан. тое, што цесна далучаецца да каго-н., чаго-н. іпшага.
I
ШАТЭКА (rp. hypotheke = заклад) — 1) заклад нерухомай маёмасці (пераважна зямлі, будынкаў) ддя атрымаііня пазыкі, а таксама пазыка пад заклад маёмасці; 2) пазыковае пасведчанне аб закладзе нерухомай маёмасці, якое выдаецца банкам пазычальніку.
ШАХОНДРЫЯ (гр. hypochondria) — стан душэўнай прыгнечанасці, які характарызуецца непамерным страхам за сваё здароўе.
ІПЕКАКУАНА (нарт. ipecacuanha, з індз.) — кустовая расліна сям. марэнавых, пашыраная пераважна ў Бразіліі, корапь якой выкарыстоўваецца ў медыцыне як адхарквальпы сродак; ванітоўны корань.
ШРЫТ (фр. yperite, ад Ypres = назва бельгійскага горада) — арганічнае злучэнне, бясколернае масляністае рэчыва з гарчычным пахам, якое выклікае нарывы на скуры і агульнае атручэпне арганізма; выкарыстоўваецца як баявое атрутнае рэчыва; гарчычны газ.
ІРАДЫІРАВАЦЬ (лац. irradiare = ззяць) — распаўсюджвацца за межы непасрэднай крыніцы ўзбуджэння, раздражнення (пра нервовыя праірсы).
ІРАДЫЯЦЫЯ (ад лац. irradiare = ззяць) — 1) павелічэпне ў выніку аптычнага падману памераў светлых прадметаў на чорным фоне і, наадварот, памяніпэнне памераў цёмных фігур на светлым фоне; 2) распаўсюджалне працэсу ўзбуджэння або тармажэння ў цэнтральнай нервовай сістэме; 3)мед. распаўсюджанне болю за межы пашкоджанага месца.
ІРАНІЗАВАЦЬ (фр. ironiser, ад лац. ігопіа = іронія) — адносіцца да каго-н., чаго-н. з іроніяй', смяяцца, кпіць.
ІРАЦЫЯНАЛІЗМ (ад лац. irrationalis = неразумны) — кірунак у філасофіі, які прызнае рэчаіснасць ірацыянальнай і адмаўляе навуковае пазнанне прыроды і грамадскага жыцця.
ІРАЦЫЯНАЛЬНЫ (лац. irrationalis = неразумны) — 1) паводле ідаалістычнай філасофіі — пазбаўлены заканамернасці, а таму недаступны для розуму, невытлумачальны; 2) мат. несуразмерны з адзінкай, а таму не здольны быць выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам, напр. квадратны корапь з ліку 3 (і. лік).
ІРБІС (манг. irbis) — снежны барс, водзіцца ў гарах Цэнтр. Азіі. ІРГА (манг. irgai) — кустовая расліна сям. ружавых са шматлікімі дробнымі белымі кветкамі і ядомымі сакаўнымі ягадамі, папіыраная ў Еўразіі і Паўн Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкарагыўная.
ІРМАЛОГІЙ, ІРМАЛбЙ (гр hcirmologion) — зборнік ірмасаў праваслаўнага богаслужэння.
ІРМАС (гр. heirmos = спляценне, сувязь) — царкоўнае песнапенне на ўсяночную.
ірбнія (лац. ігопіа, ад гр. еігопеіа = прытворства) — 1) тонкая насмешка, выражаная ў скрытай форме; 2) стылістычны зварот, фраза, у якіх прытворна, з мэтай насмепікі сцвярджаецца супрацьлеглае таму, што думаюць’аб сабе або прадмеце.
ІРГ1ЕКС (н.-лац. ігрех) — губавы базідыяпьны грыб сям. порыевых, які расце на пнях, мёртвых ствалах дрэў.
ІРХА (польск. ircha, ад с.-в.-ням. irch, ад лац. hircus = казёл) — 1) вузкая палоска скуры або аўчыны, якая закладваецца ў шво кажуха, рукавіцы і інш.; 2) палоска аўчыны, якой абшываюць край адзення або абутку ддя ўпрыгожання; аблямоўка; 3) гіст. двухбаковая замша.
ІРЫГАТАР (лац. irrigator) — спецыяліст па ірыгацыі 1.
ІРЫГЛЦЫЯ (лац. irrigatio = арашэнне, абвадненне) — 1) штучнае арашэнне палёў пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў, 2) арашэнне ўзбуджанай тканкі, раны лякарствам, мінеральнай вадой і інш.
ГРЫДАФОРЫ (ад rp. iris, -idos = радуга + -фор) — тое, што і ірыдацыты.
ІРЫДАЦЫКЛІТ (ад гр. iris, -idos = радуга + цыкл) — запаленне радужнай абалонкі і раснічнага цела вока.
ІРЫДАЦЫТЫ (ад гр. iris, -idos = радуга + -цыты) — пігментныя клеткі ў злучальнатканкавай частцы скуры ніжэйшых пазваночных, асабліва ў рыб, і стромы радужпай абалонкі вока ва ўсіх пазваночных, акрамя млекакормячых. ІРЫДЫЙ (н.-лац. iridium, ад гр. iris, -idos = радуга) — рэдкі ў прыродзе хімічны элемент, цяжкі тугаплаўкі метал шаравата-белага колеру, блізкі да плаціны.
ІРЫДЫЯДЫЯГНдсТЫКА (ад гр. iris, -idos = радуга, радужная
абалонка + дыягностыка') — распазнаванне хвароб у чалавека па стану яго радужнай абалонкі вока, «вочная» дыягностыка.
ІРЫЗАЦЫЯ (ад гр. iris = радуга) — яскравая вясёлкавая афарбоўка на гранях некаторых мінералаў (напр. лабрадору) пры праходжанні святла, краёў воблакаў, што знаходзяцца перад сонечным дыскам.
ІРЫС (гр. iris = радуга) — 1) радужная абалонка вока; 2) сорт цукерак у выглядзе плітачак карычневага колеру, якія робяцца з малака, цукру і патакі. 3) суканыя каляровыя ніткі для вышывання, вязання.
ІРЫТ (гр. iris, -idos = радуга) — запаленне радужнай абалонкі вока.
ІРЫТАЦЫЯ (лац. irritatio) — узбуджанасць, усхваляванасць, узрушанасць.
ІРЭАЛЬНЫ (лац. irrealis) — які не існуе ў рэальнасці, нерэальны.
ІРЭГУЛЯРНЫ (лац. irregularis) — не падпарадкаваны агульным правілам, нерэгулярпы (напр. і-ае войска); проціл. рэгулярны 2.
ІРЭДЭНТЫЗМ (іт. irredentismo, ад irredenta = нявызвалены) — грамадска-палітычны рух у Італіі канца 19 — пач. 20 ст. за далучэнне зямель, часткова заселеных італьянцамі, якія не ўвайшлі ў склад Італіі ў час яе ўз’яднання.
ІРЭЗІНЭ (н.-лац. iresine) — травяністая, радзей кустовая або дрэвавая расліна сям. аксамітнікавых з зеленаватымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Аўстраліі; на
Беларусі выроіпчваецца як дэкаратыўная.
ІСЛАМ (ар. islam = аддапне сябе волі алаха) — адна з сусветных рэлігій (нараўне з хрысціянствам і будызмам), якая ўзнікла ў 7 ст. у Аравіі і пашырылася ў краінах Сярэд. і Блізкага Усходу, Паўн. Афрыкі, Паўд.-Усх. Азіі; заснавальнікам рэлігіі лічыцца Магамет (гл. магаметанства, мусульманства).
ІСОП (н.-лац. hyssopus < гр. hyssopos, ад ст.-яўр. ’ezof) — травяністая або паўкустовая расліна сям. губакветных з духмяным эфіраносным лісцем, пашыраная ў Міжземнамор’і, Малой і Цэнтр. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўтіая і лекавая.
ІСТЭБЛШІМЭНТ (англ. establishment, ад establish = засноўваць) — 1) прывілеявапыя групы насельніцтва ў ЗША, Англіі і іншых англамоўных краінах, а таксама высокі ўзровень іх прыбыткаў; 2) трывалае, устойлівае становішча ў грамадстве.
ІСТЭРЫК' (ад істэрыка) — чалавек, які пакутуе ад істэрыкі, схільны да істэрыкі.
ІСТЭРЫКА (гр. hysterikos) — прыпадак істэрыі.
ІСТЭРЫЯ (гр. hystera) — 1) нервовае захворванне, якое праяўляецца ў прыпадках, павышанай зласлівасці, сутаргавым смеху са слязамі; 2) перан. нервозная ліхаманкавая дзейнасць (напр. ваенная і.).
ІТАБІРЫТ (ад ісп. Itabira = назва горада ў Бразіліі) — назва жалезістых кварцытаў у асобных краінах Паўд. Амерыкі.
ІТАТСІ (яп. itatsi) — драпежны звярок сям. куніц, пашыраны ў Японіі; жыве каля вады, жывіцца дробнымі грызунамі, рыбай і птушкамі; аб’ект гтушнога промыслу; японскі каланок.
ІТРЫЙ (н.-лац. yttrium, ад Ytterby = назва мясцовасці ў Швецыі) — хімічны элемент, які належыць да групы рэдказямельных элементаў, шэры лёгкі метал; выкарыстоўваецца дая легіравапня сталі, чыгуну і сплаваў.
ГГЭРАТЫЎ (лац. iterativum) — лінгв. мнагакратны дзеяслоў, які выражае дзеянне, што паўтараецца.
ІТЭРАТЬІЎНЫ (лац. iterativus) — лінгв. шматразовы, мнагакратны (напр. і. дзеяслоў).
ІТЭРАЦЫЯ (лац. iteratio = паўтарэнне) — вынік прымянення якой-н. матэматычнай аперацыі, які атрымліваецца ў серыі аналагічных аперацый.
ГГЭРЫЙ (н.-лац. ytterbium, ад Ytterby = назва мясцовасці ў Швецыі) — хімічны элемент сям. лантаноідаў, серабрыста-шэры метал; выкарыстоўваецца як газапаглынальнік у электравакуумных прыборах.
ІУДАІЗМ (п.-лац. iudaismus, ад лац. iudaicus = яўрэйскі) — рэлігія, пашыраная сярод веруючых яўрэяў; узнікла ў канцы 2 тыс. да н. э.; афіцыяльная рэлігія Ізраіля.