• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КАЛАБАРАЦЫЯНІЗМ (ад фр collaboration = супрацоўннггва) — здрадніцкае супрацоўніцгва з ворагамі сваёй радзімы ў час акупацыі яе фашысцкімі войскамі ў перыяд 2-й сусветнай вайны.
    КАЛАБАРАЦЫЯНІСТ (фр соіlaborationniste) — здраднік, які супрацоўнічаў з ворагамі сваёй радзімы ў час акупацыі яе фашысцкімі войскамі ў перыяд 2-й сусветнай вайны.
    КАЛАБбМА (гр koloboma = адрэзаны кавалачак) — дэфект тканкі павек або абалонкі вочнага яблыка.
    КАЛАГЁН (ад гр. kolla = клей + -ген) — валакністы бялок, што з’яўляецца асноўнай састаўной часткай тканкі, з якой збудаваны косці, храсткі.
    КАЛАГЕНбзЫ (ад калаген) — хваробы, якія характарызуюцца сістэмным паражэннем злучальнай тканкі, у тым ліку валокнаў, што змяшчаюць калаген.
    КАЛАДЫУМ (н.-лац. caladium) — клубневая расліна сям. ароідных з доўгачаранковым буйным стракатым лісцем і непрыгляднымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратьіўная.
    КАЛАЖ (фр. collage = літар. наклейванне) — прыём у вобразатворчым мастацтве, пры якім на пэўную аснову наклейваюць матэрыялы, што адрозніваюцца колерам і фактурай, а таксама твор, выкананы такім прыёмам.
    КАЛАКАГАТЬІЯ (гр. kalokagathia, ад kalos = прыгожы + agathos = добры) — гармонія знешніх і ўпутраных якасцей як ідэал выхаваіпія чалавека ў старажытнагрэчаскай філасофіі.
    КАЛАКВШТ (гр. kolokynthe = гарбуз) — павойная травяністая расліна сям. гарбузовых, пашыраная ў Міжземнамор’і, жоўтыя ядомыя плады якой маюць слабіцельнае дзеянне.
    KAJIAKCUIIH (ад гр. kolla = клей + oksys = кіслы) — няпоўны складаны эфір цэлюлозы, цвёрдае аморфнае бясколернае рэчыва; выкарыстоўваецца пры вырабе выбуховых рэчываў, лакаў і ішп.
    КАЛАМ (ар. kalam, ад гр. kalamos = трыснёг) — трысняговая палачка, якая ў народаў Усходу выкарыстоўвалася замест пяра для пісьма.
    КАЛАМБІНА (іт. colombina) — персанаж італьянскай народнай камедыі масак — каханая арлекіна.
    КАЛАМБЎР (фр. calembour) — гульня слоў, жарт, заснаваны на камічпым абыгрыванні блізкіх па гучанні, але розных па значэнні слоў або словазлучэшіяў.
    КАЛАМЕЛЬ (ад гр. kalos = прыгожы + melas = чорны) — хлорыстая ртуць, белы атрутны парашок, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.
    КАЛАМІН (с.-лац. calamina, ад ар. kadmeia = цынкавая руда) — мшерал класа сілікатаў, бясколерны або шараватага, жоўтага і іншых колсраў, руда цынку.
    КАЛАМІТЫ (н.-лац. calamitacea, ад гр. kalamos = трыснёг) — сямейства вымерлых дрэвападобных членістасцябловых раслін класа хвашчовых, якія існавалі ў палеазоі.
    КАЛАНАДА (фр. colonnade) — архіт. рад калон пад агульным перакрыццём (аркай, аркадай) або антаблементам у якім-н. збудаванні.
    КАЛАНАТ (лац. colonatus) — форма прыгоннай залежнасці сельскага насельніцтва ў Стараж. Рыме і еўрапейскіх краінах перыяду рапняга сярэдневякоўя.
    КАЛАНДР (фр. calandre) — прэс для надання тканіне, паперы, гуме гладкасці, глянцавітасці або нанясення на іх цісненнем малюнкаў.
    КАЛАНІДЫ (н.-лац. calanoida) — атрад весланогіх ракападобных:, пашыраны ў планктоне марскіх і прэсных вадаёмаў.
    КАЛАНІЗАВАЦЬ (фр. coloni­ser) — 1) ажынцяўляць каланізацыю 1; 2) засяляць незанятыя землі перасяленцамі, каланістамі.
    КАЛАНІЗАТАР (фр. colonisateur) — 1) той, хто праводзіць палітыку каланізацыі 1; 2) перасяленец, каланіст.
    КАЛАШЗАЦЫЯ (фр. colonisa­tion, ад лац. соіопіа = пасяленне) — 1) гвалтоўнае ператварэнне якой-н. краіны ў калонію', 2) засяленне незанятых зямель перасяленцамі, каланістамі.
    КАЛАШСТ (ням. Kolonist, ад лац. соіопіа = пасяленне) — жыхар калоніі 2.
    КАЛАШЯЛІЗМ (фр. colonialisme, ад лац. соіопіа = пасялепне) —
    палітыка імперыялістычных дзяржаў, накіраваная на заняволенне народаў эканамічна слабаразвітых краін.
    КАЛАШЯЛЬНЫ (ад калонія) — 1) які мае адносіны да калоніі, звязаны з уладаннем калоніямі 5 (напр. к-ая палітыка, к-ая дзяржава); 2) які жыве калоніямі (наіір. к-ыя паліпы).
    КАЛАНХОЭ (н.-лац. kalanchoe) — травяністая расліна сям. таўсцянкавых з сакаўным лісцем і шматлікімі чырвонымі, белымі, ружовымі або аранжавымі кветкамі ў суквецці, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    КАЛАНЧА (рус. каланча < цюрк. kalaca, ад ар. kal’a = крэпасць) — дазорная вышка пажарнай часці.
    КАЛАПЛАКА (н.-лац. саіоріаса) — накіпны сумчаты лішайнік сям. целасхіставых, які расце на камянях, дрэвах, драўніне, імхах.
    КАЛАПС (лац. collapsus = які страціў прытомнасць) — 1) раптоўнае моцнае зніжэнне сардэчнай дзейнасці, якое суправаджаецца слабасцю, часам стратай прытомнасці і пагражае смерцю; 2) катастрафічнае сцісканне масіўнай зоркі пад уздзеяннем сіл ггрыцяжэння (гравітацыйны к.); 3) татальнае разбурэнне важпых жыццядзейных сувязей і цэласці якога-н. утварэння або сістэмы, грамадства або дзяржавы; катастрофа, пагібель.
    КАЛАПСАРЫ (ад лац. collapsus = які страціў прытомнасць) — «чорныя дзіркі», целы невялікіх ііамераў са шчыльнасцю рэчыва І0м—1015 г/см3, якія ўтварыліся ў
    выніку гравітацыйнага (гл. гравітацыя) калапса масіўнай зоркі. КАЛАПСАТЭРАПІЯ (ад калапс + тэрапія) — хірургічныя метады лячэння туберкулёзу.
    КАЛАРАТЎРА (іт. coloratura) — упрыгожванне вакальнай мелодыі хуткімі, тэхнічна цяжкімі пасажамі, трэлямі, руладамі; здольнасць голасу выконваць іх.
    КАЛАРГбл [ад гр. kolla = клей + лац. arg(entum) = серабро + -ол] — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры гнойных захворваннях.
    каларызАтар (ад лац. саіог = цяпло) — частка цыліндра ўнутранага згарання, у якой выпарваецца і запальваецца пачіва.
    КАЛАРЫЗАЦЫЯ (ад лац. саіог = цяпло) — пакрыццё металічных вырабаў алюмініевым слоем, каб засцерагчы іх ад карозіі.
    КАЛАРЬІЙНАСЦЬ (ад лац саіог = цяпло) — колькасць калорый у чым-н. (напр. к. паліва, к. харчовага прадукту).
    КАЛАРЫМЕТР (ад лац. саіог = цяпло + -метр) — прыбор для вымярэння колькасці цеішаты (у калорыях), якая вылучаецца або паглынаецца целам.
    КАЛАРЫМЙТРЫЯ (ад лац. саіог = цяпло + -метрыя') — раздзел фізікі, які займаецца вымярэннем цеплаёмістасці розных цел.
    КАЛАРЫСТ (фр. coloriste, ад лац. color = колер) — 1) мастак, які ўмела выкарыстоўвае і спалучае колерьг, 2) майстар па расфарбоўцы тканін.
    КАЛАРЫТ (іт. colorito, ад лац. color = колср) — 1) гарманічнае
    спалучэнне фарбаў, колераў (у карціне, фрэсцы, мазаіцы), якое стварае ггэўнае адзінства зместу і формы (напр. светлы к.); 2) перан. сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго-н. (напр. к. эпохі).
    КАЛАРЫФЕР (фр. calorifere, ад лац. саіог = цеплыня + ferre = несці) — прыбор у выглядзе сістэмы труб, па якіх праводзіцца гарачая вада, пара для абагравання памяшканляў.
    КАЛАСАЛЬНЫ (фр. colossal) — надта вялікі, велізарны.
    КАЛАТЭРАЛІ (ад ка+ лац. lateralis = бакавы) — анат. бакавыя шляхі цячэння крыві ў абход галоўнага крывяноснага ствала (артэрыі, вены).
    КАЛАТЭРАЛЬНЫ (ад ка+ лац. lateralis = бакавы) — анат. бакавы (напр. к. кровазварот).
    КАЛАФОН (гр. kolophon = завяршэігне) — тэкст на апошняй старонцы рукапіснай або старадрукаванай кнігі, у якім змяшчаецца назва кнігі, звесткі аб аўтары, месцы і часе перапісвалня або друкавачня.
    КАЛАЦЫУМ (н.-лац. соіасіum)— каланіяльная водарасць сям. калацыевых, якая пашырана пераважна ў прэсных водах.
    КАЛГОТКІ (чэш. kalhoty) — жаночыя ці дзіцячыя панчохі, вывязаныя разам са штанамі.
    КАЛЕАРЫЗА (ад гр. koleios = ножны + rhiza = корань) — плеўчатая похва, якая агортвае зародкавы корань у злакаў.
    КАЛЕАСПОРЫЙ (н.-лац. саіеоsporium) — базідыялыіы грыб сям.
    мелампсоравых, які развіваецца на розных раслінах.
    КАЛЕАХЕТЭ (н.-лац. coleochaete) — пласціністая або ніткаватая зялёная водарасць сям. калеахетавых, якая пасяляецца на падводных раслінах, ракавінах малюскаў, камянях.
    КАЛЁГА (лац. collega) — асоба аднолькавай з кім-н. прафесіі, спецыяльнасці, таварыш па працы або занятках.
    КАЛЁГІУМ (лац. collegium = таварыства, супольнасць) — закрытая сярэдняя або вышэйшая навучальная ўстанова ў 16—18 ст. у Зах. Еўропе, Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім.
    КАЛЕГІЯ (лац. collegium = таварыства, супольнасць) — 1) адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган (напр. к. міністэрства, рэдакцыйная к.); 2) аб’яднанне асоб некаторых прафесій (напр. к. адвакатаў); 3) тое, што і калегіум', 4) назва цэнтральных урадавых устаноў у Расіі 18 ст. (напр. ваенная к.).
    КАЛЕГІЯЛЬНАСЦЬ (ад калегіяльны) — прылцып і метад кіраваіпія, якое ажыццяўляецца групай упаўнаважаных асоб (калегіяй), кожны з якіх нясе персанальную адказнасць за пэўную сферу дзейнасці.
    КАЛЕГІЯЛЬНЫ (с.-лац. collegialis) — які ажыццяўляецца сумесна, групай асоб (к-ае кіраўніцтва).
    КАЛЕДЖ (англ. college) — вышэйшая або сярэдняя навучальная ўстанова ў Вялікабрытаніі, ЗША і ііекаторых іншых краінах; на Беларусі ствараюцца з 1990 г.
    КАЛЕЖ (фр. college) — сярэдняя школа ў Францыі, Бельгіі і некаторых іншых краінах.
    КАЛЕНДАСКОП (ад гр. kalos = прыгожы + eidos = выгляд + -скоп)— 1) аптычная прылада-цацка, у якой можна наглядаць змену розных каляровых узораў; 2) перан. хуткая змена падзей, уражанняў
    КАЛЕЙДАФОН (ад гр. kalos = прыгожы + eidos = выгляд + -фон) — прыбор для даследавання гукавьгх ваганняў.
    КАЛЁКА (цюрк. kalyk) — чалавек, які страціў якую-н. частку цела або здольнасць валодаць ёю ці наогул мае які-н. фізічны недахоп. КАЛЕКТАР (п.-лац. collector = збіральнік) — 1) установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго-н. па падведамасных арганізацыях (напр. бібліятэчпы к.); 2) шырокі канал або труба для збору і адводу вадкасці або газаў, якія паступаюць з іншых капалаў або труб (каналізацыйны к.); 3) вузел электрычнай машыны, дзе адбываецца ператварэнне пераменнага току ў пастаянны; 4) падземная галерэя, якая пракладваецца пад павсрхняй вуліц дая ўкладкі кабеляў або іруб.
    КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ (рус. коллектнвнзацня, ад лац. collectivus = збіральны) — аграмаджванне; к. сельскай гаспадаркі — аб'яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі.
    КАЛЕКТЫВІЗМ (рус. коллектнвнзм, ад лац. collectivus = збіральны) — таварыскае супрацоўнінтва, заснаванае на свядомым падпарад-
    каванні асабістых інтарэсаў грамадскім.
    КАЛЕКТЫЎ (лац. collectivus = збіральны) — аб’яднанне людзей, звязаных сумеснай працай, агульнымі мэтамі і інтарэсамі (напр. к. настаўнікаў, к. мастацкай самадзейнасці).