• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КАД^НЦЫЯ (іт. cadenza) — 1) тое, што і каданс, 2) віріуозны
    сольны эпізод у інструментальным канцэрце.
    КАДЭТ (фр. cadet) — выхаванец сярэдняй ваенна-навучальнай установы (кадэцкага корпуса) у Расійскай імперыі (1732—1917 іт.).
    КАЁТ (ісп. coyote, з індз.) — млекакормячая жывёла сям. сабачых, падобная да ваўка, якая водзіцца ў Паўн. Амерыцы; лугавы воўк.
    КАЗАК (кр.-тат., тур. kazak = вольны чалавек) — 1) вольны пасяленец з беглых прыгонных сялян на паўднёвых ускраінах Усх. Еўропы ў канцы 15 — пач. 18 ст., пазней (з 18 ст.) прадстаўнік ваеннага саслоўя (жыхар вайсковых абласцей) у Расійскай імперыі; 2) коннік асобых кавалерыйскіх часцей у войску Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расіі і СССР; 3) ураджэнец былых вайсковых казацкіх абласцей; 4) перан. спрытны малады мужчына.
    КАЗАКІН (фр. casaquin) — уст. мужчынскае верхняе адзенне на апліках, са зборкамі ззаду.
    КАЗАН (цюрк. kazan) — кацёл з круглым дном і шырокім верхам.
    КАЗАРМА (іт. caserma) — будынак для размяшчэння асабовага складу воінскай часці.
    КАЗЕІН (фр. caseine, ад лац. caseus = сыр) — бялковае рэчыва, якое здабываецца з малака, асноўная састаўная частка тварагу, сыру; выкарыстоўваецца для вырабу фарбаў, клею, лаку і інш.
    КАЗЕМАТ (фр. casemste) — 1) абарончае збудаванне ў крэпасцях, фортах для ўкрыцця ад бомбаў і снарадаў, 2) браніраванае закрытае памяшканне на караблях для
    ўстаноўкі гармат і захавалня боепрыпасаў; 3) адзіночная камера ў крэпасці для палітычных зняволеных.
    КАЗЁТКА (фр. causette) — двухмесная канапка.
    КАЗШЁТ (ням. Kasinett) — від жоўтай баваўнянай або паўшарсцяной тканіны для верхняга адзення.
    КАЗШО (фр. casino, ад іт. casi­no) — клуб, ігральны дом з рэстаранам і азартнымі гулыіямі (карты, рулетка і інш.).
    КАЗНА (рус. казна, ад палавецк. xazna) — 1) фінансавыя рэсурсы дзяржавы, ірнтралізаваныя дзяржаўныя крышцы фінансаў; грашовыя сродкі якой-н. установы; 2) дзяржава як суб’ект пэўных маёмасных правоў і інтарэсаў; 3) гіст. сховішча грошай і капггоўнасцей цароў, князёў, манастыроў і інш., a таксама самі гэтыя каштоўнасці.
    КАЗНАЧЭЙ (рус. казначсй, ад караім. xaznacy) — 1) хавальнік грошай і каштоўнасцей якой-н. установы, прадпрыемства, арганізацыі; 2) асоба, якая загадвала казначэйствам у Расійскай імперыі.
    КАЗНАЧЭЙСТВА (ад казначэй) — дзяржаўны фінансавы орган у шэрагу краін, які складае праект дзяржаўнага бюджэту, забяспечвае яго вьжананне, рэгулюе дзяржаўны доўг, праводзшь эмісію (выпуск) дзяржаўных каштоўных папер.
    КАЗУАЛЬНЫ (лац. casualis, ад casus + выпадак) — выпадковы, які не паддаеода абагульненню. казуАр (фр. casoar, ад малайск. kasuari) — буйная чорная птушка
    групы бескілявых з рагавым вырастам на галаве і доўгімі трохпальцымі нагамі, якая водзіцца ў лясах Паўн. Аўстраліі і прылеглых астравоў.
    КАЗУАРЫНА (н.-лац. casuarina, ад малайск. kasuari = казуар) — дрэвавая або кустовая расліна сям. казуарынавых з лісцем, якое нагадвае пер’е казуара, паіпыраная ў Аўстраліі, на Малайскім архіпелагу і ў Індыі.
    КАЗУІСТ (фр. casuiste < ісп. casuista, ад лац. casus = выпадак)— 1) юрыст, вопытны ў разборы заблытаных, складаных судовых спраў; 2) перан. асоба, якая ўмее адстойваць заблытаныя або фалылывыя палажэкні.
    КАЗУІСТЫКА (фр. casuistique, ад лац. casus = выпадак) — 1) прымяненне агульных артыкулаў закона да розных юрыдычных выпадкаў, 2) прымяненне да асобных выпадкаў агульных дагматычных палажэнняў у сярэдневяковай схаластыцы; 3) перан. спрыт пры доказах чаго-н. непраўдзівага, фальшывага; кручкатворства.
    кАзУС (лац. casus = выпадак) — 1) незвычайны, недарэчны выпадак, здарэнне; 2) складаная судовая справа.
    КАЗУС БЁЛІ (лац. casus belli) — фармальная зачэпка для аб’яўлення вайны.
    КАЗУС ФЁДЭРЫС (лац casus foederis = выпадак саюза) — вызначаныя міжнародным дагаворам абставіны, пры наступленні якіх дзяржавы павінны выконваць узятыя на сябе абавязацельствы., КАІК (тур. kayik) — лёгкая вузкая турэцкая лодка.
    КАІМПЁРЫУМ (ад ка+ лац. imperium = улада) — сумеснае панаванне некалькіх дзяржаў над чужой тэрыторыяй, якая атрымлівае асобы міжнародны статус.
    КАІНІТ (ад гр. kainos = новы) — мінерал класа сульфатаў жаўтаватага, шаравата-белага колеру з шкляным бляскам; выкарыстоўваецца для вырабу калійных угнаенняў.
    КАГГАФОБІЯ (ад каітус + -фобія) — назойлівая боязь палавога акта; абумоўлена псіхасацыяльнымі фактарамі.
    КАІТУС (лац. coitus) — палавы акт.
    КАЙДАНЫ, КАЙДАНЫ (тур kajdani, ад ар. qajdani) — 1) жалезныя кольцы, змацаваныя ланцугом, для надзявання на ногі і рукі вязням; 2) перан. тое, што звязвае чалавека, пазбаўляе яго волі (напр. к. рабства).
    КАЙЗЕР (ням. Kaiser, ад лац. caesar = цэзар) — імператар у «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (962—1806 гт.) і Германскай імперыі (1871—1918 гг.).
    КАЙЛО (рус. кайло, ад ням. Keil = кліл) — ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным дзяржанні для адколвання кускоў горных парод.
    КАЙМА (цюрк. kajma) — паласа па краі якога-н. прадмета, тканіны, якая адрозніваецца колерам, матэрыялам.
    КАЙМАН (ісп. caiman, ад індз. akayuman) — кракадзіл з панцырам на спіне і на жываце, які водзіцца ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы.
    КАЙНАЗОЙ (ад гр. kainos = новы + zpe = жыццё) — самая новая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая распачалася 67 мільёнаў гадоў таму назад.
    КАЙНАЗбЙСКІ (ад гр. kainos = новы + zoe = жыццё); к а я э р a — тое, што і кайназой.
    КАЙНАФІТ (ад гр. kainos = новы + -фіты) — этап эвалюцыі расліннага покрыва Зямлі, які змяніў мезафіт.
    КАЙНЭ (гр. koine) — агульнанародная мова, што ўзнікла на аснове якога-н. пашыранага дыялекта або некалькіх дыялектаў.
    КАЙРА (ад эст. kaur) — марская палярная птушка сям. чысцікавых з чарнаваз а-бурым апярэннем звсрху і белым знізу.
    КАЙРАМОНЫ (ад гр. kairos = карысць + hormaino = пабуджаю) — біялагічна актыўпыя рэчывы, якія вьідзяляюцца арганізмам у навакольнае асяроддзе і прыцягваюць прадстаўнікоў іншых відаў, напр. драпежнікаў або паразітаў. кАйстра (польск. tajstra < ням. Tanister, ад лац. canistrum) — дарожная торба, заплечпы мяшок. кайтэн (яп. kajten = нябесная змена) — японскі добраахвотніксмяротнік, які кіраваў тарпедай; дзейнічалі ў час 2-й сусветнай вайны.
    КАЙФ, КЕЙФ (ар. kayf) — 1) стан ап’яненпя; 2) эфект задавальнення ад розпых пачуццёвых уражапняў; прыемная бяздзейнасць і адпачынак.
    КАКАВА (ісп, cacao) — 1) від тэабромы, з насення якога робяць шакалад; шакаладнае дрэва; 2) па-
    к	
    рашок з насення гэтай расліны, a таксама прыгатаваны з яго пажыўны напітак.
    КАКАВА-АЛЁЙ (ад какава + алей) — алей з насення какавы, жаўтаватае, прыемнага паху рэчыва; выкарыстоўваецца як аснова для лекавых свечак, мазей, крэмаў, губной памады, а таксама ў кандытарскай прамысловасці.
    КАКАДУ (ням. Kakadu, ад гал. kakatoe < малайск. kakatua) — папугай з доўгім чубам і моцнай дзюбай, пашыраны ў Аўстраліі, Тасманіі і на прылеглых астравах.
    КАКАШ (ісп. сосаіпа) — алкалоід, наркатычнае рэчыва, якое здабываецца з лісця кокі\ ужываецца як сродак для суцішэння болю і для ўсыплення.
    КАКАІНІЗМ(адкакаін) — хваравітая цяга да какаіну як наркатычнага сродку.
    КАКАЛГГАФАРЬІДЫ (н.-лац. coccolithophorales) — група мікраскапічных залацістых водарасцяў, пакрытых какалітамі, якая пашырана ў морах тропікаў, субтропікаў і ўмераных шырот.
    КАКАЛІТЫ (ад гр. kokkos = зерне + -лт) — выкапнёвыя дробныя вапняковыя пласцінкі са скулытгурай у выглядзе рабрынак, якія складалі панцыр какалітафарыдаў.
    КАКАМІКОЗ (ад какаміцэс) — хвароба раслін, якая выклікаецца паразітычным грыбам какаміцэс.
    КАКАМІКСА (н.-лац. соссотуха) — аднаклетачная або каланіяльная водарасць сям. алкістрадэсмавых, якая пашырана ў прэсных
    вадаёмах, трапляецца ў глебе, на кары дрэў.
    КАКАМІЦЭС (н.-лац. соссотуces) — сумчаты грыб сям. эўфацыдыевых, які развіваецца на лісці вішні, чарэшні, слівы, на раслінных рэнгтках.
    КАКАФАЦЫДЫЙ (н.-лац. соссоphacidium) — сумчаты грыб сям. псеўдафацыдыевых, які развіваецца на апалых галінках хвоі, зрэдку на жывых дрэвах.
    КАКАФОШЯ (гр. kakophonia = дрэннае гучанне) — негарманічнае спалучэнне гукаў, непрыемнае для слыху.
    КАКЕТ (фр. coquette) — амплуа актрысы ў дарэвалюцыйным рускім тэатры, якая выконвала ролі прыгожых маладых жанчын.
    КАКЁТКА (фр. coquette) — 1) жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, туалетамі імкнецца падабацца мужчынам, звярнуць іх увагу; 2) верхняя частка сукенкі, блузкі, да якой на вышыні грудзей прышываецца астатняя частка і рукавы; гестка.
    КАКІЛЬ (фр. coquille) — металічная форма, у якой адліваюць розныя металічныя вырабы.
    КАКОНЕІС (н.-лац. cocconeis) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. ахнантавых, якая пашырана ў прэсных, марскіх і саланаватьгх водах.
    КАКбс (парт. cocos, мн. ад co­co) — 1) тое, што і какосавая пальма; 2) какосавы арэх, плод какосавай пальмы.
    КАКОСАВЫ (ад какос) — які мае адносіны да какоса; к а я п а л ь м a — дрэва сям. паль-
    п а л ь м a — дрэва сям. пальмаў пашыранае ў тропіках; дае какосы.
    КАКОТКА (фр. cocotte) — жанчьша лёгкіх паводзін, якая жыве на ўтрыманні палюбоўнікаў.
    КАКСАВАЦЬ (ад кокс) — ператвараць у кокс.
    КАКСІТ (ад лац. coxa = сцягно) — запаленне тазасцегнавога сустава ў чалавека.
    КАКТУСЫ (лац. cactus, ад гр. kaktos) — сямейства травяністых або кустападобных паўднёвых раслін класа двухдольных з бязлістымі сакавітымі зялёнымі сцёбламі, пакрытымі калючкамі, з яркімі кветкамі.
    КАКТЭЙЛЬ (англ cocktail = ліпіар. пеўнеў хвост) — 1) напітак з сумесі розных спіртных вырабаў (віна, лікёру, каньяку) з цукрам і вострымі прыправамі; 2) безалкагольны напітак з сумесі малака, фруктовага соку, марожанага.
    КАКЦЫДЫ (н -лац. coccoidea, ад гр. kokkis, -idos = костачка) — падатрад раўнакрылых насякомых, які аб’ядноўвае чарвяцоў і шчытовак, шкодзяць сельскагаспадарчым культурам і лесу.
    КАКЦЫДЫЁЗ (ад какцыдыі) — хвароба жывёл, часам чалавека, якая выклікаецца какцыдыямі.
    КАКЦЬІДЫІ (н -лац. coccidiida, ад гр. kokkis, -idos = костачка) — атрад прасцейшых класа спаравікоў; паразітуюць у клетках эпітэлію жывёл.
    КАЛА (н.-лац. саііа) — дэкаратыўная расліна сям. ароідных з доўгачаранковым шырокім лісцем і дробнымі кветкамі ў суквецці з белым яйцападобным пакрывалам,
    	 к
    пашыраная ў Паўд. Афрыцы; выкарыстоўваецца ў кветкаводстве Беларусі.