• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КАМПІЛЯТАР (лац. compilator) — той, хто займаецца кампіляцыяй 2, аўтар камніляцыі 1.
    КАМШЛЯЦЬІЯ (лац. compilatio = крадзеж, аграблеіше) — 1) навуковая праца, заснаваная на выкарыстанні чужых думак, без самастойнага даследавашія і вывадаў, 2) састаўленне такіх прац.
    КАМПЛАНАРНЫ (ад лац. com = разам + planum = плоскасць) — мапі. к ы я вектары — век-
    тары, паралельныя адной плоскасці.
    КАМПЛЕКСОНАМЕТРЫЯ (ад камплексоны + -метрыя) — хімічны аналіз, заснаваны на ўтварэнні камплексонаў.
    КАМПЛЕКСбнЫ (ад лац. complexus = сувязь, ахоп) — група арганічных злучэнняў, амінаполікарбонавыя кіслоты і іх вытворныя (напр. двухнатрыевая соль этылендьіямінтэтравоцатнай кіслаты).
    КАМПЛЁКТ (лац. complectus = поўны) — 1) поўны набор прадметаў, якія маюць агульнае прызначэнне і складаюць што-н. цэлае (напр. к. падручнікаў, к. музьгчных інструментаў); 2) пэўная колькасць асоб, устаноўленая па штату (напр. к. вучняў).
    КАМПЛЁКЦЫЯ (лац. complexio = сувязь, злучэнне) — склад цела чалавека (напр. поўная к., сярэдняя к.).
    КАМПЛЕМЕНТ (лац. complementum = дадатак) — бялковае рэчыва з групы бактэрыялізінаў, якое змяпгчаецца ў сыраватцы крыві жывёл і чалавека.
    КАМПЛЕМЕНТАРНЫ (фр. сотplementaire, ад лац. complementum = дадатак) — узаемадапаўняльны; к. г е н ы — дзве незалежныя пары дамінантных генаў, якія выяўляюць узаемадапаўняльнае дзеянне на фарміраваіше пэўнай прыметы арганізма.
    КАМШПКАЦЫЯ (лац. complicatio) — ускладненне, заблытанасць.
    КАМПЛІМЕНТ (фр. compli­ment) — пахвала каму-н., сказаная з мэтай зрабіць прыемнае.
    КАМПЛОТ (фр. complot) — уст. змова супраць каго-н.
    КАМПЛіЬвіЙ (лац. compluvium) — прамавугольная адтуліна ў страсе апірыя старажытнарымскага жылога дома для сцёку дажджавой вады ў басейн (імплювій).
    КАМПОСТ (англ. compost, ад лац. compositus = складзены) — арганічнае ўгнаенне з сумесі адкідаў расліннага і жывёльнага паходжання з зямлёй і торфам.
    КАМПОСЦЕР (фр. composteur) — прылада для прабівання ўмоўных знакаў кантролю на пасажырскіх білетах і іншых дакументах.
    КАМПОТ (фр. compote) — пітво з садавіны і ягад (часцей сушаных), згатаваных у вадзе з цукрам.
    КАМПРАДОР (ісп. comprador = пакупнік) — туземны купец, пасрэднік паміж іншаземным капіталам і ўнутраным рынкам у некаторых залежных краінах Усходу.
    КАМПРАМЕТАВАЦЬ (фр. сотpromettre) — знеслаўляць каго-н. чым-н., наводзіць цень на яго рэпутацыю.
    КАМПРАМЕТЛцЫЯ (ад фр. compromettre = падрываць рэпутацьпо) — распаўсюджванне звестак, якія знеслаўляюць каго-н., наводзяць цень на яго рэпутацыю.
    КАМПРАМІС (лац. compromissum) — пагадненне на падставе ўзаемпых уступак; уступка камун. у чым-н.
    КАМПРАЧЫКОСЫ (ісп. сотprachicos, ад comprar = купляць + chico = дзіця) — злачынцы ў Іспаніі, Англіі і інпіых краінах 13—17 ст., якія выкрадалі або куплялі дзяцей, ператваралі іх у фізічных
    пачвар і прадавалі ў якасці блазнаў і камедыянтаў у багатыя дамы, цыркавыя балаганы.
    КАМПРЬІМАРЫЁ (іт. comprimaгіо) — оперны артыст, які выконвае другарадныя партыі.
    КАМПРЫМІРАВАЦЬ (лац. comprimere = сціскаць) — падвяргаць газ сцісканню калтрэсарам ддя яго звадкавання з мэтай атрымаць з яго якія-н. рэчывы.
    КАМПРЭС (фр. compresse, ад лац. compressus = сціснуты) — лячэбная павязка на хворае месца з марлі або палатна, змочанага вадой або лекавым растворам (напр. сагравальны к.).
    КАМПРЭСАР (лац. compressor = які сціскае) — машына для сцісканпя паветра, газу, пары.
    КАМПРЭСІЯ (лац. compressio = сцісканне) — сцісканііе паветра, газу або гаручай сумесі ў цыліндры рухавіка, паветра ў калтрэсары.
    КАМПТАЗОІ (н.-лац. kamptozoa) — тып скалецыдаў, сядзячыя адзіночныя або каланіялыгыя арганізмы з чашападобным целам даўжынёй ад 1 мм да 1 см, пашыраныя пераважна ў марскіх водах.
    КАМПТАТЭЦЫУМ (н.-лац. comptothecium) — лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які трапляецца на гліністай глебе па сухіх травяністых адхонах.
    КАМПТОМЕТР (ад фр. compter = лічыць + -метр) — лічыльная машына для арыфметычных дзеянняў над лікамі.
    КАМП’ЮТЭР (англ. computer, ад лац. computare = лічыць, вылі-
    чаць) — электронная вылічальная машына.
    КАМП’ЮТЭРЫЗАЦЫЯ (ад камп ’ютэр) — аснашчэнне народнай гаспадаркі электроннымі вылічальнымі машьпіамі.
    КАМУНА (фр. commune, ад лац. communis = агульны) — 1) тьш гарадскога самакіравання ў сярэдпевяковай Еўропе; 2) калектыў людзей, якія аб’ядналіся ддя сумеснага жыцця і працы пры агульных сродках вытворчасці (напр. сельскагаспадарчая к.); П а р ы жс к а я К. — рэвалюцыйны ўрад парыжскіх працоўных у 1871 г.; 2) ніжэйшая адміністрацьпша-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі, Італіі.
    КАМУНАЛІЗМ (ад англ. commu­nal = агульны, ад лац. communis = агульны) — рэакцыйная палітыка правых колаў у Індыі і некаторых іішіых азіяцкіх краінах, накіргваная на распальвапне варожасці паміж рознымі рэлігійнымі групамі, кастамі і народнасцямі.
    КАМУНАЛЬНЫ (фр. communal, ад лац. communis = агулыіы) — які адносіцца да гарадской гаспадаркі (напр, к-ая квагэра, к-ыя паслугі).
    КАМУНАР (фр. communard) — член камуны 2.
    КАМУНЕРАС (ісп, comuneros, ад лац. communis = агульны) — 1) паўстанне сярэдневяковых гарадоў Кастыліі ў 16 ст. супраць каралеўскага абсапютызму; 2) удзельпікі антыіспапскага паўстанпя ў Новай Грэнадзе ў 18 ст.; 3) левая плынь у Іспанскай рэвалюцыі 1820—1823 гг.
    КАМУНІЗМ (фр. communisme, ад лац. communis = агульны) — паводле вучэшы марксізму-ленінізму, грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці, a таксама, у больш вузкім сэнсе, — другая, вышэйшая ў параўнанні з сацыялізмам, бяскласавая ступень гэтай фармаіхыі, пры якой будзе ажыццяўляцца прынцып «ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму — па яго патрэбнасцях».
    КАМУНІКАБЕЛЬНЫ (фр. com­municable = які аб’ядноўваецца, ад лац. communicare = аб’ядноўваць) — здольны да наладжвапня кантактаў і сувязей.
    КАМУНГКАТЫЎНЫ (лац. сотmunicativus) — які мае адносіны да перадачы інфармацыі пры дапамозе мовы.
    КАМУШКАЦЫЯ (лац. communicatio) — 1) шлях транспартных зносін (напр. паветраная к., водная к ); 2) лінія сувязі (напр. тэлеграф, тэлефон, радыёў 3) лшія энерга-, газаабо водазабеспячэння; 4) абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы.
    КАМУЕПЯ (польск. komunia, ад лац. communio = супольнасць) — 1) прычасце, прыняцце асвячонага хлеба і віна; 2) трэцяя частка імшы ў касцёле.
    КАМУТАТАР (рус. коммутатор, ад лац. commutare = мяняць, перамяняць) — 1) прыбор ддя замыкання электрычнага ланцуга або для змянення напрамку току; 2) прыстасаванне ддя ручнога злучэння тэлефонных ліній.
    КАМУТАТЬІЎНЫ (лац. commutatus = пераменны) — перамяшчальны, звязаны з перамяшчэн-
    нямі; мат. к. з а к о н — закон, які выражае нязмепнасць сумы або выніку пры перастаноўцы складаемых або сумножнікаў.
    КАМУТАЦЫЯ (лац. commutatio = змена) — 1) працэс пераключэння электрычных злучэнняў у канструкцыях аўтаматыкі, электраэнергетыкі, электрасувязі і інш.; 2) лінгв. метад даследавання, які абапіраецца на тое, што пры зменах у адным плане мовы (напр. у плане выражэння) адбываюцца некаторыя змены ў другім плане (напр. у плане зместу); 3) працэс замены паншчыны і аброку грашовай рэнпіай у перыяд феадалізму.
    КАМУФЛІТ (фр. camouflet) — 1) ваен. падземны разрыў артылерыйскага снарада, міны, авіябомбы; 2) падземны ўзрыў, які спецыяльна робяць для разбурэння падземных пабудоў праціўніка; 3) перан. нечаканая непрыемнасць, няўдача.
    КАМУФЛЯЖ (фр. camouflage) — 1) спосаб маскіроўкі, пры якім прадметы, будынкі, ваенная тэхніка фарбуюцца ў плямы рознага колеру; 2) здольнасць некаторых жывёл прымаць афарбоўку прадметаў навакольнага асяроддзя.
    КАМФАРА, КАМФАРА, КАМФОРА (с.-лац. camphora < гр. kamphora, ад ар. kafur) — бясколернае крышталічнае рэчыва з моцным характэрным пахам, якое здабываюць з камфараносных раслін; выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы.
    КАМФАРОСМА (ад камфара + гр. osme = пах) — травяністая расліна сям. лебядовых, пашыраная ў Паўд. Еўропе і Азіі; дае эфірны алей.
    КАМФАРТАБЕЛЬНЫ (англ. comfortable) — утульны, з камфортам (напр. к-ая гасцініца).
    КАМФЕН (ад камфара) — вуглевадарод з групы тэрпенаў, бясколернае крышталічнае рэчыва з пахам камфары, якое змяшчаецца ў эфірных алеях, шкіпінары; выкарыстоўваецца для атрымання камфары.
    КАМфбРА гл. камфара.
    КАМФбРТ (англ. comfort) — добраўпарадкаванасць і ўтульнасць жылля, грамадскіх устаноў, сродкаў зносін (у аўтамабілях, самалётах і інш.).
    КАМЫ (ням. Kamm = літар. грэбень) — узгоркі, складзеныя сартаванымі слаістымі пяскамі, галечнікам і гравіем, якія сустракаюцца ў месцах, дзе некалі праходзіў край мацерыковых леднікоў.
    КАМЮНІКЕ (фр. communi­que) — афіцыйнае паведамленне, пераважна па пытаннях міжнароднага значэння.
    КАМЯЛІНА (н.-лац. commeliпа) — травяністая расліна сям. камянінавых з сінімі квсткамі ў суквеццях, папіыраная на Далёкім Усходзе; на Беларусі вьірошчваецца ў пакоях.
    КАНА (афр. kanna) — самая буйная жывёла з групы антылоп, якая папіырана ў Паўд. і Усх. Афрыцы.
    КАНАВАЛІЯ (н.-лац. canavaІіа) — расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Афрыкі; дае ядомыя бабы.
    КАНАДОНТЫ (н.-лац. conodonti, ад гр. konos = конус + odus, odontos = зуб) — рэшткі вымерлых жывёл у выглядзе дробных
    зубападобных утварэнняў з фосфарна-кіслага кальцыю, якія сусгракаюцца ў адкладах палеазою.
    канАк (тур. konak) — урадавы будынак, дзяржаўная ўстанова ў мусульман.
    КАНАЛ (іт. сапаіе, ад лац. canalis = труба) — 1) напоўненае вадой ішучнае рэчышча для суднаходнай сувязі паміж вадаёмамі, а таксама для водазабеспячэнпя, арашэння і інш. (напр. Панамскі к., абвадняльны к.); 2) вузкая пустая прастора ўнутры чаго-н. у выглядзе трубы, трубкі (напр. к. сгвала гарматы); 3) перан. шлях, сродак для дасягнення чаго-н. (напр. дыпламагычны к.).
    КАНАЛІЗАЦЫЯ (ад лац. canalis = груба) — 1) сістэма падземных трубаправодаў дая выдалення нечыстот (напр. гарадская к.); 2) размеркаванне электрычнай энергіі паміж асобнымі спажыўцамі; к a бельная к. — сістэмападземпых кабелыіых ліній сувязі (тэлефон, тэлеграф і інш.).
    КАНАНАДА (фр. canonnade) — моцная бесперашянная стральба з многіх гармат.
    КАНАНЕРКА (фр сапоппіёге) — невялікі ваенны карабель з артылерыйскім узбраешгем, прызначапы для дзеянняў у прыбярэжных раёнах мора і ў рэках.