Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
КАНСАНАНТ (лац. consonans, -ntis) —лінгв. зычны гук.
КАНСАНАНТЫЗМ (ад лац. conconans, -ntis = зычны гук) — сістэма зычных гукаў якой-н. мовы (параўн. вакалізм).
КАНСЕКВЕНТНЫ (лац. consequens, -ntis) — паслядоўны.
КАНСЕПТЬВМ (ісп. сопсерtismo, ад concepto = паняцце, думка) — адна з дзвюх асноўных школ іспанскага барока (разам з гангарыімам'), паслядоўнікі якой займаліся пошукамі глыбінных і нечакапьгх сувязей паміж далёкімі прадметамі, з’явамі, паняццямі, імкнуліся да выяўлення парадаксальных заканамернасцей быцця, максімальнай выразнасці і сэнсавай насычанасці выказванчя.
КАНСЕРВАВАЦЬ (лац. conservare = захоўваць) — 1) гатаваць кансервы з чаго-н. (напр. к. мяса); 2) захоўваць ад псавання спецыяльнай апрацоўкай або стварэннем адпаведных умоў захавання (напр. к. кроў, к. драўніну); 3) часова прьтыняць развшцё, дзейнасць чаго-н. (напр. к. будаўніцтва).
КАНСЕРВАНТ (лац. conservans, -ntis = які зберагае) — хімічнае рэчыва, якое забяспечвае кансервацыю харчовых прадуктаў.
КАНСЕРВАТАР (лац. conservator = ахавальнік) — 1) чалавек старых, аджыўшых поглядаў, праціўнік новага, прагрэсіўнага; 2) член кансерватыўнай партыі.
КАНСЕРВАТбРЫЯ (іт. conservatorio) — вьппэйшая музычная навучальная ўстанова, якая рыхтуе выканаўцаў, кампазітараў, музыказнаўцаў.
КАНСЕРВАТЬІЗМ (фр. conservatisme, ад лац. conservare = ахоўваць, захоўваць) — схільнасць да ўсяго старога, аджыўшага і варожасць да новага, прагрэсіўнага.
КАНСЕРВАТЫЎНЫ (лац. сопservativus = ахавальны) — прыхільны да старога, аджыўпіага, варожы ўсяму новаму, прагрэсіўнаму (напр. к-ыя погляды); к а я п а р т ы я — палітычная партыя, заснаваная на прынцьтах кансерватызму, якая прадстаўляе пераважна інтарэсы буйных уласнікаў (напр. у Вялікабрытаніі).
КАНСЕРВАЦЫЯ (лац. conservatio) — 1) спецыяльная апрацоўка або стварэнне спецыяльных умоў для засцярогі чаго-н. ад псавання (напр. к. крыві, к. берасцяных грамат); 2) часовае спыненне дзейнасці, развіцпя чаго-н. (напр. к. прадпрыемства).
КАНСЁРВЫ (фр conserves, ад лац. conservare = ахоўваць, захоўваць) — спецыяльна апрацаваньы харчовыя прадукты, змешчаныя ў наглуха закрытыя бляшанкі або слоікі дая засцярогі ад псаванпя.
КАНСІГНАНТ (лац. consignans, -ntis = які засведчвае) — уладаль-
нік тавару, які прадае яго за мяжу праз пасрэдніцтва кансігнатара.
КАНСІГНАТАР (ад лац. consignare = прыкладваць пячатку) — пасрэднік пры экспарце тавараў. кансігнАцыя (лац. consignatio = пісьмовы доказ) — форма камісійнага продажу тавараў за мяжу, калі ўладальнік перадае тавар кансігнатару з даручэннем прадаць яго на пэўных умовах.
КАНСІЛІУМ (лац. consilium) — нарада ўрачоў для вызначэння характару захворвання і спосабаў яго лячэння.
КАНСІСТОМЕТР [ад кансіст(энцыя) + -метр] — прыбор для вызначэння кансістэнцыі розных рэчываў.
КАНСІСТОРЫЯ (лац. consistorium = месца збораў) — 1) падначалены архірэю калегіяльны епархіяльны орган з царкоўна-адміністрацыйнымі і судовымі функцыямі; 2) нарада кардыналаў з удзелам рымскага папы.
КАНСІСТЭНЦЫЯ (лац. consistentia = састаў) — ступень шчыльнасці, цвёрдасці рэчыва; густата чаго-н. (напр. цвёрдая к., вадкая к.).
КАНСКРЫПЦЫЯ (лац. conscriptio = запіс) — спосаб камплектавання арміі ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў на аснове воінскай павіннасці з правам выкупіцца або паставіць на сваё месца іншага.
КАНСОЛІ (англ. consols, ад consolidated annuities = кансалідаваная рэнта) — аблігацыі доўгатэрміновых або бестэрміновых дзяржаўных пазык, выпушчаных у Англіі.
КАНСОЛЬ (фр. console) — 1) выступ у сцяне для падтрымкі некаторых частак будьшка (карніза.
балкона і інш.) або для ўстаноўкі на ім скулыітур; 2) падстаўка ў выглядзе калонкі для кветак, лямпы, статуэткі і інш.
КАНСОРТ (англ. consort, ад лац. consors, -rtis = суправіцель) — муж англійскай каралевы, які не з’яўляецца манархам.
КАНСОРЦЫУМ (лац. consortium = саўдзел) — часовае пагадненне паміж прамысловымі фірмамі або банкамі для сумеснага правядзення фінансавых аперацый.
КАНСОРЦЫЯ (лац. consortio = суполінасць) — група відаў жывёл і раслін, болып-менш звязаных з адным з індывідуумаў або з цэлай папуляцыяй якога-н. віду жывёл ці раслін.
КАНСПЕКТ (лац. conspectus = агляд) — кароткі запіс, сціслы выклад зместу кнігі, лекцыі, даклада. КАНСШРАВАЦЬ (лац. conspirare) — прымяняць канспірацыю, захоўваць у тайне што-н. (напр. к. дзейнасць).
КАНСШРАТАР (с.-лац. conspirator) — той, хто прымяняе канспірацыю, захоўвае ў тайне пгго-н.
КАНСШРАТЫЎНЫ (лац. сопspiratus = тайпы) — звязапы з канспірацыяй, тайны, падпольпы.
КАНСШРАЦЫЯ (лац. conspiratio) — 1) тайпыя мегады дзейнасці падпольнай арганізацыі і яе членаў; 2) перан. захоўванне тайны.
КАНСТАНТА (лац. constan, -ntis = нязменны, пастаянны) — 1) пастаянная велічыня (у магэматыцы, фізіцы, хіміі); 2)літ. асноўны рытмастааральны кампанент, які вызначае рыгмічную прыроду верша. КАНСТАНТАН (ад лац. constans, -ntis = нязменны, пастаянны) —
сплаў медзі з нікелем і прымесямі некаторых іншых элементаў.
КАНСТАНТНАСЦЬ (ад канстантны) — псіх. адноснае пастаянства ўспрымальных характарыстык аб’екта (яго велічыні, формы, колеру) пры параўнальна шырокім дыяпазоне змены ўмоў успрымання (аддаленасці, ракурсу, асветленасці і інш ).
КАНСТАНТНЫ (лац. constans, -ntis) — пастаянны, нязменны, устойлівы.
КАНСТАТАВАЦЬ (фр constater) — адзначаць, пацвярджаць наяўнасць чаго-н. (напр. к. факт). КАНСТАТАЦЫЯ (фр. constatation) — адзначэнне, пацвярджэнне наяўнасці чаго-н. (напр. к. факта).
КАНСТРУКТАР (с.-лац. constructor, ад лац. construere = будаваць) — 1) спецыяліст, які стварае канструкцыі машын, збудаванняў, мастоў і іншых аб’ектаў; 2) набор дэталей і матэрыялаў для дзіцячай гульні (складвання розных прадметаў, машын, збудаванняў).
КАНСТРУКТЫВІЗМ (ад п.-лац. constructivus = які складае аснову) — фармалістычны кірунак у мастацтве і архітэктуры 20 ст., які адмаўляе ідэйны змест і падмяняе мастацкі вобраз абстракцыяй 1.
КАНСТРУКТЫВІСТ (ад канструктывіім) — паслядоўнік канструктывізму.
КАНСТРУКТЫЎНЫ (п.-лац. constructivus) — які можна ўзяць за аснову пры выпрацоўцы рашэнняў, вывадаў (напр. к-ая прапанова).
КАНСТРУКЦЫЯ (лац. constructio) — 1) будова, узаемнае размяшчэнне частак, дэталей якога-н. збудавання, механізма (напр. к.
к
маста, к. самалёта); 2) збудаванне, механізм складанай будовы (напр. жалезабетонная к.); З^лінгв. спалучэнне слоў у мове (напр. к. сказа).
КАНСТРУЯВАЦЬ (лац. construere = будаваць) — 1) ствараць канструкцыю чаго-н., будаваць механізмы, машыны, збудаванні з выкананнем іх праектаў і разлікаў (налр. к. аўтамабілі); 2) ствараць у пэўным саставе (напр. к. прэзідыум з’езда).
КАНСТРЬІКТАР (ад лац. constrictio = сцяжэнне, звужэнне) — мускул, які звужае які-н. прыродны канал у арганізме чалавека і жывёл.
КАНСТЫТУАНТА [фр (assemЫёе) constituante = устаноўчы сход] — устаноўчы сход у Францыі з мэтай распрацоўкі або змены канстытуцыі 1.
КАНСТЫТУІРАВАЦЬ (лац сопstituere = устанаўліваць) — устанаўліваць, вызначаць склад, змест чаго-н. (напр. к. органы канферэнцыі).
КАНСТЫТУТЫЎНЫ (фр constitutif, ад лац. constitutes = вызначаны) — які складае аснову чаго-н. (напр. к-ыя ферменты).
КАНСТЫТУЦЫЯ (лац. constitutio = будова; устанаўленне) — 1) асноўны закон дзяржавы; 2) будова арганізма, склад цела (напр. к. чалавека).
КАНСТЫТУЦЫЯНАЛІЗМ (фр constitutionnalisme, ад лац. constitutio = будова; устанаўленне) — плынь у палітыцы і юрыдычнай навуцы, якая прызнае найлепшай сістэмай кіравання канстытуцыйную манархію.
КАНСТЫТУЦЫЯІІАЛЬНЫ (ад лац. constitutio = будова) — які датычыць канстытуцыі 2.
КАНСТЭБЛЬ (англ. constable, ад фр. connetable = канетабль) — ніжэйшы паліцэйскі чын у Англіі і ЗША, а таксама камендант крэпасці або палаца ў Англіі.
КАНСТЭЛЙЦЫЯ (лац. constellatio) — 1) узаемнае размяшчэнне нябесных свяцілаў, якое служыць падставай для астралагічных прароцтваў; 2) збег абставін.
КАНСУЛАТ (лац. consulates) — тое, што і консульства 2.
КАНСУЛЬТАВАЦЬ (лац. сопsultare) — даваць кансулыпацыю 2. КАНСУЛЬТАнТ (лац. consultans, -ntis = які радзіць) — асоба, якая дае кансультацыі па пытаннях сваёй спецыяльнасці.
КАНСУЛЬТАТЫЎНЫ (фр. сопsultatif, ад лац. consultare = радзіць) — дарадчы, з дарадчымі правамі (напр. к. орган).
КАНСУЛЬТАцЫЯ (лац. consultatio) — 1) нарада спецыялістаў па якому-н. пытанню (напр. двухбаковыя кансультацыі па міжнародньгх пытаннях); 2) парада спецыяліста, а таксама дадатковае тлумачэнне навучэнцам праграмнага матэрыялу (напр. к. урача, к. па матэматьшы); 3) установа, якая дапамагае насельпіцтву парадамі па якіх-н. пытаннях (напр. юрыдычная к., дзіцячая к ).
КАНСУМЕНТЫ (ад лац. consume = спажываю) — арганізмы, якія харчуюцца жывым арганічным рэчывам (напр. драпежныя жывёлы, паразітычныя арганізмы, насякомаедныя расліны).
КАНСЬЕРЖ (фр. concierge) — швейцар, брамнік.
КАНСЬЮМЕРЬІЗМ (фр сопsumerisme) — арганізаваны рух грамадзян і дзяржаўных органаў за расшырэнне правоў і ўплыву пакутшікоў у адносінах да прадаўцоў.
КАНСЬЯНЁРА (ісп. сапсіопего) — зборнікі любоўнай і сатырычнай паэзіі ў Іспаніі ў 12—14 ст. КАНСЭНСУС (лац. consensus = згода, аднастайнасць) — 1) збег думак; агульная згода па спрэчных пытаннях удзельнікаў канферэнцый, перагавораў, пасяджэнняў і г.Д ', 2) форма калегіяльнага прыняцця рашэння, якое ўступае ў сілу толькі тады, калі за яго выказаліся ўсе без выключэння ўдзельнікі галасавання.
КАНТ (польск. kant, ад ням. Kante) — 1) рабро, край у чым-н.; 2) аблямоўка па краях або па швах у адзенні ў выглядзе каляровага шнурка.
КАНТАБІЛЕ (іт. cantabile = пявуча) — пявучы характар выканання музычнага таора або яго часткі.
КАНТАПЁЗНЫ (лац. contagiosus) — заразлівы (напр. к-ае захворванне).
КАНТАГІЙ (лац. contagium = зараза) — узбуджальнік інфекцыйнай хваробы.
КАНТАДЖЭН (ад лац. kontego = укрываю) — 1) хаатычпая каннэнтрацыя ці групоўка арганізмаў, што склалася ў выніку стыхійнага працэсу масавага высялення жывёл у неўласцівыя для іх мясцовасні (напр. у час стыхійных бедстваў); 2) метад вывучэння распаўсюджанасці віду, заснаваны на атрыманні проб па квадратах і
складанні рада градацый шчыльнасці відавога насельніцтва.
КАНТАКАРЭНТ (іт. conto corrente) — бягучы рахунак, які адкрываецца асобамі, фірмамі, банкамі сваім пастаянным кліентам для ўзаемнага разліку паміж імі.