• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    КАПРдн (рус. капрон, ад лац. сарга = каза) — штучнае валакно высокай трываласці з сінтэтычнай поліаміднай смалы, а таксама тканіна з гэтага валакна.
    КАПРЫЁЛЬ (іт. capriole) — скачок манежнага каня на месцы.
    КАПРЫЗ (фр. caprice, ад лац. сарга = каза) — 1) беспадстаўнае, але настойлівае патрабаванне, недарэчнае жаданне; 2) перан. што-н. нечаканае, выпадковае (напр. к. моды, к. надвор’я).
    КАПРЫС (фр. caprice) — тое, што і капрычыо.
    КАПРЫФІКАЦЫЯ (лац. capnficatio, ад caprificus = фігавае дрэва) — метад, які забяспечвае апыленне і плоданашэнне культурнага інжыру.
    КАПРЫфбліЙ, КАПРЫФОЛЬ (лац. caprifolium) — павойная кустовая расліна сям. бружмелевых з пахучымі ружовымі або жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Еўропе і Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    КАПРЫЧЫО (іт. саргіссіо = літар. капрыз, прыхамаць) — муз. інструментальная п’еса свабоднай будовы ў віртуозным стылі.
    КАПСАМЕР (ад лац. capsa = каробачка + -мер) — структурная адзінка капсіда, якая складаецца з адной або некалькіх бялковьгх малекул.
    КАПСЕЛЬ (ням. Kapsel) — вогнетрывалая каробка, прызначаная для абпальвання паліваных керамічпых вырабаў з фарфору і фаянсу.
    КАПСІД (ад лац. capsa = каробачка) — бялковая абалонка віруса, якая ахоўвае нуклеінавую кіслату ад знешніх уздзеянняў.
    КАПСУЛА (лац. capsula = каробачка) — 1) аддзяляльная частка касмічнага лятальнага апарата, якая дасягае паверхні нябеснага
    цела; 2) абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме; 3) анат. тоігкая абалонка або сумка, якая абвалаквае розныя органы, а таксама і паталагічныя ўтварэіші ў арганізме.
    КАПСУЛАТАМІЯ (ад капсула + -піамія) — тое, што і артрапіамія. КАПСУЛЬ (фр. capsule, ад лац. capsula = каробачка) — тоіікі металічііы каўпачок з выбуховым рэчывам, якое загараецца ад удару і запальвае зарад у патронах, снарадах.
    КАПТАВАЦЬ (фр. capter, ад лац. captare = хапаць, лавіць) — рабіць каптаж.
    КАПТАЖ (фр. captage, ад лац. captare = хапаць, лавіць) — заключэіпіе ў трубу, калодзеж або іншае збудаванне падземнай крыніцы вадкасці або газу з мэтай іх найбольш поўнага выкарыстання.
    КАЛТАЛ (ням. Kaptal, ад Kaptalband) — баваўняная або шаўковая стужка з патоўшчаным краем, якая служыць для змацавання кніжных аркушаў.
    КАЛТЎР’ (польск. kaptur, ад чэш. kaptour) — 1) дзіцячы або жаночы галаўны ўбор у выглядзе шапачкі з вушкамі; 2) невялікі дах, навес конусападобнай формы над чым-н.; з коптурам — вышэй краёў, з верхам.
    КАПТУР2 (ст.-польск. kaptur, ад лац. captura) — часовая надзвычайная ўстанова ў сярэдневяковых феадальных дзяржавах, якая дзейнічала ў час бескаралеўя, каб здзяйсняць правасуддзе па найбольш важных пытаннях; на Бела-
    русі вядомы з 1587 г.; каптуровы суд.
    КАПТЭНАРМУС (рус. каптенармус, ад фр. capitaine d’armes) — службовая асоба малодшага каманднага саставу ў арміях некаторых краін, якая адказвае за ўлік і выдачу харчавання, абмундзіравання, зброі.
    КАПУЛІРАВАЦЬ (лац. copulare = злучаць) — рабіць прышчэпку чараггком.
    КАПУЛЯЦЫЯ (лац. copulatio) — палавы працэс у ніжэйшых арганізмаў (грыбоў, водарасцяў).
    КАПУЦЫН (с.-лац. cappucinus) — 1) члсн каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 1528 г. як адгалінаванне ордона францысканцаў (носіць плашч з капюшонам); 2) малпа з доўгімі валасамі, якая водзіцца ў трапічных лясах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі; 3) голуб з пер’ем на шыі накшталт капюшона.
    КАППІУК (тур. kapcuk) — мяшочак для тытуню, які зацягваецца шнурком.
    КАПЭЛА (польск. kapela, ад с.лац. сареііа = капліца) — 1) хор, a таксама ансамбль, інструмснтальны ці змешаны (са спевакоў і музыкаіггаў); 2) хор псўчых; 3) каталіцкая ці аіігліканская каііліца ў выглядзе асобнага збудавання, прыбудоўкі да касцёла або ў самім касцёле.
    КАПЮШОН (фр. capuchon) — адкідкы галаўны ўбор, прымацаваны да каўі-іяра верхняга адзення.
    КАПЯЛЮШ (польск. kapelusz, ад с.-лац. cappellus) — галаўны ўбор і палямі і высокім верхам.
    КАР (ням. Каг) — чашападобнае паглыбленне каля вяршыні гары,
    што ўтвараецца пад уплывам марознага выветрывання.
    КАРАБІН (фр. carabine) — 1) баявая вінтоўка з кароткім ствалом; 2) паляўнічая вінтоўка, з якой палююць на буйнога звера; 3) спружыновая зашчапка ў ланцужках, лейцах і інш.
    КАРАБІНЕР (фр. carabinier, іт. carabiniere) — 1) салдат, узброены карабінам 1, у арміях Зах. Еўропы ў 17—19 ст.; 2) жандар у Італіі.
    КАРАВАН (кр.-тат., тур. karwan, ад перс. karvan) — 1) група ўючных жывёл, якія перавозяць грузы, людзей у пустынях, стэпах (напр. к. вярблюдаў); 2) перан. доўгая чарада аднародных істот, прадметаў, якія рухаюцца ў адным напрамку (напр. к. воблакаў); 3) група суднаў, якія ідуць адно за другім або выконваюць агульную задачу.
    КАРАВАШНГ (англ. caravaning, ад caravan = прычэп, фургон) — перасоўны будыначак для аўтатурыстаў.
    КАРАВАН-САРАЙ (ад перс. karvan = караван + sarai = палац) — пастаялы і гандлёвы двор для караванаў у краінах Усходу.
    КАРАВЕЛА (іт. caravella, ад ісп. carabela) — старадаўняе марское паруснае судна са складанай сістэмай парусоў.
    КАРАВУЛ (цюрк. karaul) — 1) узброеная варта (паставіць к.); 2) нясепне варты (быць у каравуле).
    КАРАГАНА (н.-лац. caragana, ад цюрк. karagana) — кустовая расліна сям. бабовьгх з парнаперыстаскладаным лісцем і жоўтымі кветкамі, пашыраная ва Усх. Еўропе і Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    КАРАГАЧ (цюрк. kara agac = чорнае дрэва) — лісцевае дрэва сям. вязавых з шатрападобнай кронай, пашыранае ў Сярэд. Азіі і Закаўказзі.
    КАРАГЙН (англ. carrageen) — прамысловая назва некалькіх відаў марскіх чырвоных водарасцяў; выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай, папяровай, харчовай прамысловасЦі-
    КАРАГЁЗ (тур. karagoz = чарнавокі) — персанаж турэцкага народнага тэатра лялек, а таксама назва лялечнага тэатра ў Турцыі.
    КАРАЗІЯ (лац. corrasio = абточванне) — працэс механічнага ўздзеяння на горныя пароды рухомых мас абломачнага матэрыялу, які перамяшчаецца ветрам, вадой, лёдам.
    КАРАЗбл [ад лац. сог = сэрца + ac(idus) = востры + -ол] — лекавы прэпарат, які стымулюе сардачнасасудзістую сістэму і дыханне.
    КАРАКАЛ (фр. caracal, ад тур. karakulah = чорнавухі) — драпежная млекакормячая жывёла сям. кашэчых, пышарапая ў пустынях Афрыкі і Азіі.
    КАРАКОІД (ад гр. koraks = воран + -оід) — косць плечавога пояса пазваночных.
    КАРАКУЛЬ (цюрк. karakul, ад узб. Karakul = назва аазіса ва Узбекістане) — капггоўнае футра з кучаравай пгэрсцю, вырабленае са шкурак ягнят асобай пароды авечак.
    КАРАКУРТ (цюрк. karakurt) — ядавіты павук, пашырапы ў Паўн. Афрыцы, Паўд. Еўропе і Сярэд. Азіі.
    КАРАЛ (лац. corallium, ад гр. karallion) — 1) марская жывёла (паліп 1), якая жыве нерухомымі калоніямі на скалах; 2) чырвоны, ружовы або белы камень з BannaBara адкладання гэтай жывёлы.
    КАРАЛI (польск. korale < лац. corallium, ад гр. korallion) — пацеркі з каралавых або іншых камянёў.
    КАРАМБАЛІНА (ад фр. caram­bo 1е = карамболь) — 1) більярдная гульня ў пяць шароў; 2) жоўты шар у більярднай гульні.
    КАРАМБОЛЬ (фр. carambole) — 1) більярдная гульня ў гры шары; 2) рыкашэтны ўдар більярднага шара, які адскочыў ад другога піара, па трэцяму; 3) чырвоны шар у більярднай гульні.
    КАРАМЁЛЬ (фр. caramel) — сорт цвёрдьіх цукерак, ледзянцовых ці з начынкай, прыгатаваных з цукру і патакі.
    КАРАН (тур. koran, ад ар. qur’an = чытанне, кніга) — свяшчэнная кніга іслама, у якой змяшчаюцца догматы і палажэнні мусульманскай рэлігіі.
    КАРАНАВАЦЬ (польск. koronowac, ад лац. согопаге) — праводзіць цырымонію каранацыі.
    КАРАНАРА(лац. coronarius = вяночны) — першая састаўная частка складаных слоў, пгго выражае паняцце «які мае адносіны да вянечных артэрый сэрца».
    КАРАНАРАСКЛЕРОЗ (ад каранара+ склероз) — паражэнне артэрый сэрца, выкліканае часцей за ўсё атэрасклерозам.
    КАРАНАРАСПАЗМА (ад каранара+ спазма) — часовае звужэнне вянечных артэрый сэрца.
    КАРАНАРАТРАМБОЗ (ад каранара+ трамбоз) — сардэчна-сасудзістае захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем інфаркта ў мьшіцы сэрца ў выніку парушэння каранарнага кровазвароту; інфаркт міякарда.
    КАРАНАРНЫ (лац. coronarius = вянечны); анат. к-ыя с а с у д ы — вянечныя сасуды сэрца.
    КАРАНАРЬІТ (ад лац. coronarius = вянечны) — запаленне вянечных аргірый сэрца пры калагенозах і некаторых іншых хваробах.
    КАРАНАЦЫЯ (польск. koronacja, ад лац. coronatio) — урачыстая цырымонія ўскладання каропы на манарха, які ўступіў на трон.
    КАРАНДАШ (рус. карандаш, ад цюрк. kara = чорны + tas = камень) — прылада для пісьма, чарчэнпя, малявання ў выглядзе тонкай палачкі з графітавым або іншым сардэчнікам.
    КАРАНОГРАФ (ад карона + -граф) — тэлескоп для фатаграфавання сонечнай кароны.
    КАРАНЦІН (фр. quarantaine) — 1) часовая Ьаляцыя хворых і асоб, якія мелі з імі зносіны, каб папярэдзіць распаўсюджанне інфекцыг, a таксама сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на яе ліквідацыю; 2) санітарны пункт ддя агляду людзей, і грузаў, што прыбылі з мясцовасці, дзе ёсць эпідэмія.
    КАРАПАКС (фр. carapace, ад ісп. karapacho) — выпуклы верх, шчыт панцыра чарапах.
    КАРАТ (іт. carato, ад ар. kirat) — мера вагі каштоўных камянёў, роўная 0,2 г.
    КАРАТАЖ (фр. carottage) — геафізічнае даследаванне буравых
    свідравін з мэтай выяўлення карысных выкапняў і вывучэння геалагічнай будовы мясцовасці.
    КАРАТЭ (яп. karate = літар. голымі рукамі) — 1) японская сістэма самаабароны без зброі; 2) від спартыўнай барацьбы, які выкарыстоўвае прыёмы гэтай сістэмы.
    КАРАТЭЛЬ (ад лац. carota = морква) — сорт скараспелай морквы з кароткім акруглым коранем.
    КАРАЦІН (рус. карогнн, ад лац. carota = морква) — жоўта-аранжавы пігмент з групы караціноідаў, які знаходзіцца ў моркве, гарбузах, яечііым жаўтку і інш. і служыць дая ўгварэння вітаміну А.
    КАРАЦШОІДЫ (ад карацін + -оід) — прыродныя фарбавальныя рэчывы (nizMeHmbi), якія ёсць у тканках вышэйшых раслін, водарасцях, грыбах, бактэрыях і прымаюць удзел у фотасінтэзе', да іх належаць карацін і ксантафіл.
    КАРБА(лац. carbo = вугаль) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «злучэнне вугляроду».
    КАРБААНГІДРАЗА (ад карба+ ангідрыд) — фермент, які паскарае ў арганізмах расшчапленне вугальнай кіслаты на ваду і вуглякіслы газ.
    КАРБАВАЦЬ (польск. karbowac, ад с.-в.-ням. kerbe = зарубка) — 1) рабіць на чым-н. зарубкі (напр. к. бярвенні), 2) рабіць складкі, гафрыраваць (напр. к. паперу).