Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЛЕНКАКСІН (гр. leukoksene = белы і чужародны) — тонказярністая (да скрытакрыпіталічнай) Mine-
ральная сумесь вокіслаў рутылу, анатазу і сфену з кварцам, ільменітам, гліністым рэчывам і інш.
ЛЕЙКАПЕНІЯ (н.-лац. leucopenia, ад гр. leukos = белы + репіа = беднасць) — памяншэнне колькасці лейкацытаў у крыві.
ЛЕЙКАПЛАКІЯ (ад гр. leukos = белы + plakous = плоскі) — малочна-белыя плямы на слізістых абалопках рота, гартані і інш., што ўзнікаюць пры гіпавітамінозах А і В пры працяглых раздражненнях слізістых абалонак.
ЛЕЙКАПЛАСТЫ (ад гр. leukos = белы + пласт) — бясколерныя пластыды (амілатасты і элаяпласты) у клетках раслін, якія выконваюць розныя функцыі.
ЛЕЙКАТРОПЫ (ад гр. leukos = белы + -тропы) — рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для атрымання вытраўных малюнкаў (белых або жоўтых узораў) на пафарбаванай тканіне.
ЛЕЙКАХЛАРЫДЫІНЫ (н.-лац. leucochloridinae) — падсямейстеа гельмінтаў сям. брахілемідаў', паразіты дзятлападобных і вераб’інападобных птупіак.
ЛЕЙКАЦЫТбз (н.-лац. leucocytosis, ад гр. leukos = белы + kytos = клетка) — павелічэнне колькасці лейкацытаў у крыві.
ЛЕЙКАЦЫТЫ (н.-лац. leucocytus, ад гр. leukos = белы + kytos = клетка) — белыя крывяныя цельцы, састаўная частка крыві чалавека і жывёл; падзяляюцца на агранулацыты і гранулацыты (параўн. эрытрацыты).
ЛЕЙКЕМІЯ (н.-лац. leucaemia, ад гр. leukos = белы + haima = кроў) —уст. тое, што і лейкоз.
ЛЕЙКОЗ (гр. leukos = белы) — агульная назва пухлін, што ўзнікаюць з крывятворных клетак і пашкоджваюць касцявы мозг, а таксама іншыя органы і тканкі; белакроўе.
ЛЕЙкбМА (гр. leukoma) — памутненне рагавой абалонкі вока ў выніку ўтварэння непразрыстай рубцовай тканкі; бяльмо.
ЛЕЙНЕР (англ. liner) — тонкасценная стальная труба з вінтавымі нарэзамі ўнутры, якая ўтварае канал ствала гарматы.
ЛЕЙТМАТЫЎ (ням. Leitmotiv = вядучы матыў) — 1) музычная тэма, кароткі музьгчны зварот, які звязваецца з пэўнай ідэяй і шматразова паўтараецца ў творы адпаведна развіццю сюжэта; 2) перан. асноўная думка, якая неаднаразова паўтараецца і падкрэсліваецца (напр. л. рамана).
ЛЕЙТЭНАНТ (ням. Leutenant, ад фр. lieutenant) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ў арміі і флоце.
ЛЕНЦЫ (польск. lejce, ад ням. Leitseil) — частка вупражы, вяроўкі або рамяні для кіравання запрэжаным канём.
ЛЕЙЦЫН(н-лац. leucinum, ад гр. leukos = белы) — арганічнае злучэнне, якое ўваходзіць у склад усіх жывёльных і раслінных бялкоў.
ЛЕНЦЫТ (ад гр. leukos = белы) — мінерал класа сілікатаў белага або шэрага колеру.
ЛЕЙЦЬІЦІТ (ад лейцыт) — вулканічная горная парода, складзеная пераважна з лейцыту і манакліннага піраксену, ад шэрага да чорнага колеру.
ЛЕЙШМАНІЁЗЫ (ад лейшманія) — захворвапні чалавека і жывёл, якія вьіклікаюцца лейшманіямі, што паражаюць скуру і слізістыя абалонкі.
ЛЕЙШМАНІЯ [н.-лац. leishmaпіа, ад англ. Leishman = прозвішча англ. урача (1865—1926)] — прасцейшае групы трыпанасомаў, якое паразітуе ў арганізме чалавека і некаторых жывёл.
ЛЕК (алб. lek) — грашовая адзінка Албаніі, роўная 100 кіндаркам.
ЛЕКАЖ (ням. Leckage, ад Leek = цячэнне) — страта вагі або аб’ёму тавару ў выніку яго вьшякання або прасыпання з тары ў час перавозкі.
ЛЕКАНАКЦІС (н.-лац. Іесапасtis) — накіпны сумчаты лішайнік сям. леканакцінавых, які трапляецца на кары і драўніне хвойных Дрэў.
ЛЕКАНІЯ (н.-лац. Іесапіа) — накіпны сумчаты лішайнік сям. леканоравых, які расце на кары дрэў, апрацаванай драўніне.
ЛЕКАНОРА (н.-лац. Іесапога) — накіпны сумчаты лішайнік сям. леканоравых, які расце на кары дрэў, апрацаванай драўніне, камянях.
ЛЕКІСТЫ (ад англ. lake = возера) — група англійскіх пісьменнікаў сентымснтальна-рамангьічнага кірунку (канец 18 — пач. 19 ст.), якая выступала супраць псеўдакчасіцызму.
ЛЕКІФ (гр. lekythos) — старажытнагрэчаскі гліііяны распісны сасуд з вузкім горлам і вертыкальнай ручкай для туалетнага алею.
ЛЕКСЁМА (ад гр. leksis = слова) — лінгв. слова як самастойная сэнсавая адзінка, якая разглядаец-
ца ва ўсёй сукупнасці сваіх форм і значэнняў.
ЛЁКСІКА (гр. leksikos = слоўнікавы) — 1) сукупнасць слоў якой-н. мовы або дыялекта; 2) сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў пэўнай сферы дзейнасці (напр. рамесніцкая л.); 3) слоўнікавы склад твораў якога-н. аўтара.
ЛЕКСІКАГРАФІЯ (ад гр leksikos = слоўнікавы + -графія) — раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай укладапня слоўнікаў.
ЛЕКСІКАЛОГІЯ (ад гр. leksikos = слоўнікавы + -логія) — раздзел мовазнаўстаа, які вывучае лексіку.
ЛЕКСІКАСТАТЬІСТЫКА (ад лексіка + статыстыка) — тое, пгто і глотахраналогія 2.
ЛЕКСПСОГРАФ (ад лексікаграфія) — спецыяліст у галіне лексікаграфіі.
ЛЕКСІкбЛАГ (ад лексікалогія) — спецыяліст у галіне лексікалогіі.
ЛЕКСПСОН (гр. leksikon) — 1) даўнейшая назва слоўніка (напр. «Лексікон» П.Бярынды); 2) запас засвоеных чалавекам слоў і выразаў.
ЛЕКСІЧНЫ (гр. leksikos) — які мае адносіны да лексікі, слоўнікавы.
ЛЕКТАР (лац. lector) — асоба, якая чытае лекцыі.
ЛЕКТОРЫЙ (с.-лац. lectorium) — 1) арганізацыя, якая наладжвае чытанне публічных лекцый', 2) цыкл лекцый, аб’яднаных тэматычна ці прызначаных для пэўнага кола слухачоў; 3) памяшканне дпя чытання публічных лекцый.
ЛЕКЦЬІН (н.-лац. leccinum) — шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, які расце ў лясах; у ліку відаў — падасінавік, падбярозавік.
ЛЕКЦЫЯ (лац. lectio = чытанне) — 1) вусны выклад вучэбнага прадмета ў вышэйшай навучальнай установе; 2) публічнае выступлеііне на якую-н. тэму.
ЛЕМА (гр. lemma) — мат. дапаможная тэарэма, неабходная для доказу адной або некалькіх іншых тэарэм.
ЛЕМАНЁМА (н.-лац. laemonema) — рыба сям. моравых, якая водзіцца ва ўсіх акіянах на глыбіні 300—700 м.
ЛЕМАНТАР (польск. lamentarz, ад лац. elementarius = які адносіцца да пачаткаў) —уст. буквар.
ЛЕМШГ (нарв. lemming) — грызун сям. палёвак з доўгай буражоўтай плямістай поўсцю, пашыраны ў Арктыцы.
ЛЕМШСКАТА (лац. lemniscata = упрыгожаная стужкамі, ад гр. lemnikos = стужка або павязка з воўны) — мапг. крывая на плоскасці, якая з’яўляецца лініяй узроўню модуля мнагачлена з комплекснымі каэфіцыені'амі.
ЛЕМПІРА (ісп. lempira, ад Lempira = імя індзейскага правадыра) — грашовая адзінка Гандураса, роўная 100 сентава.
ЛЕМУРЫ (лац. lemures = душы памёршых) — 1) духі, душы памёршых у старажытнарымскай міфалогіі; 2) паўмалпы, пашыраныя на Мадагаскары і прылеглых астравах.
ЛЕН 1 (польск. lenno, ад ням. Lehen) — 1) спадчыннае зямельнае
ўладанне ў Зах. Еўропе ў эпоху феадалізму, якое сеньёр даваў васалу пры ўмове выканання ваеннай або адміністрацыйнай службы; 2) падатак, які збіраўся з такога зямельнага ўладання.
ЛЕН 2 (шв. Іап) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Швецыі.
ЛЕНДЛАРДЫЗМ (англ. landlordism, ад landlord = памешчык) — сістэма буйнога землеўладання ў Англіі, заснаваная на манаполіі.на зямлю лендлордаў.
ЛЁНДЛЕР (ням. Landler) — даўні сялянскі парны танец у Паўд. Германіі і Аўстрыі, адзін з папярэднікаў вальса.
ЛЕНД-ЛІЗ (англ. lend-lease ад lend = пазьгчаць + lease = здаваць у арэнду) — сістэма перадачы ЗША ў пазыку або арэнду зброі, боепрыпасаў, сыравіны, харчавання краінам антыгітлераўскай кааліцыі ў час 2-й сусветнай вайны.
ЛЕНДЛбрД (англ. landlord) — буйны землеўладальнік у Англіі, які здае зямлю ў арэнду фермерампрадпрымальнікам і атрымлівае зямельную рэнту.
ЛЕШКС (ням. Lenix) — элемент ланцуговай перадачы ў выглядзе кола, якое свабодна верціцца і дазваляе рэгуляваць нацяжэнне ланцуга або рэменя.
ЛЕННЫ (польск. lenny, ад пям. Lehen = лен) — які мае адносіны да лена 1, звязаны з яго ўладаннем (напр. л-ае права).
ЛЕНСМАН (шв. lansman) — прадстаўнік паліцэйскай і падатковай улады ў прыгарадах і сельскіх мясцовасцях Швецыі і Фінляндыі.
ЛЕНТА (іт. lento) — 1) муз. павольны тэмп, крыху хутчэйшы,
чым ларга', 2) музычны твор або яго частка, напісаныя ў такім тэмпе.
ЛЕНЧ (англ. linch) — назва другога снядання ў Англіі і некаторых іншых краінах.
ЛЕПАЦЫНКЛІС (н.-лац. Іеросіпclis) — аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая трапляецца ў сажалках, рэках.
ЛЕШДАДЭНДРАНЫ (ад гр. lepis, -idos = луска + -дэндран) — вымерлыя дрэвападобныя расліны (лепідафіты), якія існавалі ў палеазоі', дасягалі ў вышыню 30 м і мелі ў дыяметры 2 м; лускадрэвы.
ЛЕШДАЗАЎРЫ (н.-лац. lepidosauria) — падклас паўзуноў (дыапсідаў), які ўключае атрады эазухій (выкапнёвыя формы), дзюбагаловых і лускаватых.
ЛЕШДАКРАКІТ (ад гр. lepis, -idos = луска + krokys, -ydos = нітка) — мінерал класа гідравокіслаў чырванаватага колеру, які ўваходзіць у склад жалезнай руды.
ЛЕШДАЛІТ (ад гр. lepis, -idos = луска + -літ) — мінерал класа сілікатаў пераважна фіялетавага колеру, часам бясколерны.
ЛЕШДАПТЭРАЛдгіЯ (ад гр lepis, -idos = луска + pteron = крыло + -логія) — раздзел энтамалогіі, які вывучае матылькоў.
ЛЕШДАСІРЭН (ад гр. lepis, -idos = луска + seiren = чараўніца, сірэна) — прэснаводная рыба, якая дыхае лёгкімі і жабрамі; водзіцца ў Паўд. Амерыцы, ЛЕШДАФІТЫ (ад гр. lepis, -idos = луска + -фіты') — гіганцкія вымерлыя дрэвападобпыя расліны з узорыстай карой у выглядзе лустачак (лепідадэндраны, сігілярыі і інш.), якія існавалі ў палеазоі.
ЛЕШДОЗІЯ (н.-лац. lepidozia) — пячоначны мох сям. лепідозіевых, які трапляецца на гнілой драўніне, гумуснай глебе, камянях у лясах.
ЛЕПРА (гр. lepra) — мед. хранічная інфекцыйная хвароба чалавека; праказа.
ЛЕПРАЗОРЫЙ (ад лац. leprosus = пракажоны) — лячэбная ўстанова для хворых на лепру.
ЛЕПРАРЫЯ (н.-лац. Іергагіа) — штучная група, якая аб’ядноўвае лішайнікі паводле структуры талому', трапляюцца на ствалах дрэў, камянях, скалах, імхах.
ЛЕПТА (гр. lepton) — 1) дробная старажытнагрэчаская медная манета, роўная 1/100 драхмы 1; 2) сучасная грэчаская разменная манета; 3) перан. пасільны ўклад у якую-н. агульную справу.
ЛЕПТАБАЗІС (н.-лац. leptobasis) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. лептабазальных, якая трапляецца ў прэсных стаячых водах, на водных раслінах, ваппяковых камянях, у рэках, на балоце і кары дрэў.
ЛЕПТАДЫКЦЫУМ (н.-лац. Іерtodictyum) — лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце ў вадзе і над вадой на камянях, затопленых дрэвах, глебе.
ЛЕПТАЛІДЫ (н.-лац. leptolida) — атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных; прадстаўлены асобінамі паліпоіднага і медузоіднага паходжання; марскія гідроідпыя паліпы.