Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ЛІДА (іт. lido = бераг) — пясчаныя косы на беразе Адрыятычнага мора, якія аддзяляюць ад мора лагуны 1.
ЛІДЗІТ (англ. lyddite, ад лац. Lidia = назва старажытнай краіны ў Малой Азіі) — горная парода чорнага, бурага або зялёнага колеру,
якая складаецца з кварцу, халцэдону і апалу з прымессю вугальнага рэчыва; выкарыстоўваецца для вырабу тачыльных брускоў; 2) назва трынітрафенолу ў Англіі ў калцы 19 — пач. 20 ст.
ЛІДЭР (англ. leader = вядучы, кіраўнік) — 1) кіраўнік палітычнай паргыі, грамадска-палітычнай арганізацыі (напр. прафсаюзны л.); 2) той, хто ідзе першым у спартыўным спаборніцтве (напр. л. веласшеднай гонкі); 3) вядучы карабель у караване суднаў.
ЛІДЭРТАФЕЛЬ (ням. Liedertafel) — нямецкія мужчынскія харавыя аматарскія таварыствы.
ЛІЗ-, ЛІЗА-, -ЛІЗ (гр. lysis = растварэнне) — першая або другая састаўная частка складалых слоў, якая абазпачае адносіны да растварэння, раскладання рэчыва.
ЛІЗАГЕНІЯ (ад ліза+ гр. genos = паходжапне) — здольнасць мікраарганізмаў утвараць і выдзяляць у навакольнае асяроддзе бактэрыяфагі.
ЛІЗАЛЕЦЫЦІН (ад ліза+ лецыцін) — арганічнае рэчыва, прадукт адшчапленпя ад лецыціну ненасычанай тлустай кіслаты, якое выклікае разбурэнне эрытрацытаў і гемоліз.
ЛІЗАСОМЫ (ад ліза+ сома) — дробныя акруглыя цельцы, выяўленыя ў клетках жывёл і раслін, якія ўдзельнічаюць ва ўнутрыклетачных працэсах пераварвання бялкоў, ліпідаў і нуклешавых кіслот.
ЛІЗАТЫ (ад гр. lysis = растварэнне) — 1) прадукты лізісу 2 якога-н. органа або тканкі; 2) лекавыя прэпараты, якія выкарыстоўваюцца ў ветэрынарнай практьшы дая сты-
муляцыі органаў з аслабленай функцыяй.
ЛІЗАФОРМ [ад ліза+ фарм(алін)] — раствор фармаліну ў калійным мыле.
ЛІЗАЦЫМЫ (ад ліза+ гр. zyme = закваска) — бялкі, якія змяшчаюцца ў жывёльных і раслііпіых аргапізмах і з’яўляюцца ферментамі, што выклікаюць лізіс 2 некаторых мікраарганізмаў.
ЛІЗГАЛЬД (англ. leasehold) — форма зямельнай арэнды ў сярэдневяковай Англіі.
ЛІЗГблЬДЭРЫ (англ. leasholders, ад lease = арэнда + holder = трымальнік) — арандатары ў Англіі позняга сярэдневякоўя, якія арандавалі зямлю ў буйных землеўладальнікаў (лендлордаўў, параўн. капігольдэры, фрыгольдэры.
ЛВІГЕННЫ (ад ліз+ -генны) — які ўтварыўся ў вьпііку разбурэння або растварэння (лізісу 2).
ЛІЗІМЕТР (ад ліз+ -метр) — прыбор дая вымярэння колькасці вады, якая прасочваецца ў глыбіню праз паверхневыя пласты глебы.
ЛІЗІН (ад гр. lysis = растварэнне) — адна з амінакіслот, якая ўваходзіць у склад амаль усіх бялкоў.
лізшг (англ. lease, ад гр. lysis = растварэнне) — форма гаспадарчых сувязей, заснаваная на перадачы ў арэнду машын, абсталявання і іншых каштоўнасцей; л. ф і н а н с а в ы — форма крэдытнафінансавых адносін, якая забяспечвае мабілізацыю грашовых сродкаў і фінансаваігне здзелак.
ЛІЗІС (гр. lysis = растварэнне) — 1) л<еЭ. павольнае аслабленне праяў хваробы, якое суправаджаецца
паніжэннем высокай тэмпературы (проціл. крызіс 2); 2) растварэнне клетак пад дзеяннем ферментаў, кіслот, солей, шчолачаў.
ЛІЗОЛ (ад ліз+ -ол) — масляністая вадкасць чырвона-бурага колеру, якая ўжываецца для дазінфекцыі.
ЛІКАГАЛА (н.-лац. lycogala) — слізявік сям. лікагалавых, які развіваецца на пнях і шшых рэштках хвойных і лісцевых дрэў.
ЛІКАЗІДЫ (н.-лац. lycosidae) — сямейства павукоў цёмнай афарбоўкі, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 1,2 тысяч відаў; жывуць на глебе, дрэвах, кустах, каля берагоў вадаёмаў, могуць бегаць па паверхні вады; павукі-ваўкі.
ЛІКАПАДЫЁЛА (н.-лац. Іусороdiella) — травяністая расліна сям. дзеразовых з паўзучымі сцёбламі, лінейііа-шылападобным лісцем, пашыраная ў розных кліматычных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка.
ЛІКАПОДЫЙ (н.-лац. lycopodium, ад гр. lykos = воўк + pus, podos = нага) — спелыя сухія споры дзеразы, а таксама жоўты парашок з іх, які выкарыстоўваецца ў медыцьйіе (у т.л. як дзіцячая прысыпка) і ў піратэхніцы.
ЛІКВАЦЫЯ (лац. liquatio = плаўленне) — 1) раздзяленне аднароднай магматычнай масы пры пачатку яе астывання на дзве розныя па саставу вадкасці; 2) хімічная і структурная неаднароднасць сплаваў, металаў, якая ўзнікае пры іх крыіпталізацыі.
ЛІКВІДАВАцЬ (фр. liquider, ад с.-лац. liquidus = волыіы ад даўгоў) — праводзіць ліквідацыю.
— л
ЛІКВІДАМБАР (ад лац. liquidus = вадкі, цякучы + амбра) — дрэва сям. гамамелідавых, пашыранае ў субтропіках; дае стыракс 2.
ЛГКВІДАЦЫЯ (фр. liquidation, ад с.-лац. liquidus = вольны ад даўгоў) — спыненне існавання, дзейнасці чаго-н. (напр. л. трэста).
ЛІКВІДНЫ (с.-лац. liquidus = вольны ад даўгоў) — фін. які лёгка рэалізуецца, ператвараецца ў наяўныя грошы (напр. л-ыя сродкі).
ЛІКВІДУС (лац. liquidus = вадкі; відавочны) — графічная выява (лінія, паверхня) залежнасці тэмператур пачатку раўнаважнай крышталізацыі раствораў або сплаваў ад іх хімічнага складу.
ЛІКВОР (лац. liquor = вадкасць) — вадкасць, вільгаць; л. цэрэбраспінальны — сггіннамазгавая вадкасць.
ЛПСЁР (фр. liqueur) — салодкі моцны спіртны напітак з сумесі спірту, цукру, фруктовых або раслінных эсенцый.
ЛІКТАР (лац. lictor) — член ганаровай аховы вышэйшых адміністрацыйных асоб (консулаў, прэтараў) у Стараж. Рыме; суправаджаючы іх, нёс фасцыі 1.
ЛІКТРОС (гал. lijktros) — мар. мяккі трос, якім абшываюць краі парусоў для грываласці.
ЛІЛЁЯ гл. лілія.
ЛІЛШУТ (англ. Lilliput = назва маленькага чалавечка, жыхара выдуманай краіны Ліліпуціі ў рамане Д.Свіфта «Падарожжа Гулівера») — I) чалавек вельмі маленькага росту, карлік; 2) перан. нікчэмііы, малазначны чалавек.
ЛІЛІЯ, ЛІЛЕЯ (польск. lilja, ад лац. lilium) — травяністая расліна сям. лілейных з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ва ўмераных і субтрапічпых зонах; вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
ЛІЛОВЫ (рус. лнловый, ад фр. lilas) — светла-фіялетавы, бэзавы.
ЛІМАН (тур., кр.-тат. liman) — мелкаводны марскі заліў, звычайна ў вусцях рэк.
ЛІМАНАД (фр. limonade) — салодкі безалкагольны напітак з сокам лімона ці іншых фруктаў і ягад.
ЛІМАНІТ (ням. Lnnonit, ад гр. leimon = луг, балота) — мінерал класа вокісаў і гідравокісаў цёмнабурага колеру.
ЛІМАЦЫДЫ (ад лац. limax, -acis = слімак, смоўж + caedere = забіваць) — хімічігыя рэчывы для знішчэння смаўжоў, якія з’яўляюцца шкоднікамі сельскагаспадарчых культур.
ЛІМБ (лац. limbus = край, кант) — 1) плоскае кольца, падзелснае на градусы, у вугламерпых прыборах; 2) бачны край дыска Сонца, Месяца, планеты.
ЛІМБА (ісп. limbo) — групавы Taney, пашыраны сярод населыііцтва вострава Табага (Цэнтр. Амерыка).
ЛІМБУРГІТ (ад ням. Limburg = назва гары ў Германіі) — вітрапарфіравая, ультраасноўная магмагычпая горная парода, складзеная з шклаватага базісу шчолачнага саставу з патэпцыяльнымі нефелінам і палявым шпатам, вылучэннямі алівіну і аўгіту.
ЛІМІТ (фр. limite, ад лац. limes, itis = мяжа, граніца) — 1) норма, у межах якой дазволена карыстацца чым-н., расходаваць што-н.; 2) перан. крайняя мяжа чаго-н. (напр. л. часу).
ЛІМІТАВАЦЬ (лац. limitare = абмяжоўваць) — абмяжоўваць, устанаўліваць ліміт.
ЛІМІТАЦЫЯ (лац, limitatio = устанаўленне, вызначэнне) — абмежаванне, устанаўленне ліміту.
ЛІМІТРОФЫ (лац. limithropus = прыгранічны, ад лац. limes = мяжа, граніца + гр. trophos = які жывіць) — 1) прыгранічныя вобласці Рымскай імперыі, якія павінны былі ўтрымліваць войскі, што стаялі на мяжы; 2) дзяржавы, якія ўтварыліся на заходніх ускраінах былой Расійскай імперыі пасля 1917 г. (Літва, Латвія, Эстонія, Фіпляндыя).
ЛІМІТЭД (англ. limited = абмежаваны) — абмежаваная адказнасць кампаніі па абавязацельствах (у межах уласнай маёмасці).
ЛІМНАБІЁНТЫ (ад rp. limne = возера + біёнты') — расліны і жывёлы, якія жывуць у азёрах.
ЛІМНАКАЛЯНУС (н.-лац. limnocalanus) — рачок падкласа весланогіх, які трапляецца ў азёрах ледніковага паходжання.
ЛІМНАЛОПЯ (ад гр. limne = возера + -логія) — раздзел гідралогіі, які вывучае фізічныя, хімічпыя і біялагічныя працэсы ў вадаёмах (азёрах, вадасховішчах, сажалках); азёразнаўства.
ЛІМНАФІЛЫ (ад гр. limne = возера + -філ) — расліны і жывёлы, якія аддаюць перавагу азёрам як асяроддзю жыцця.
ЛІМШГРАФ (ад гр. limne = возера + -граф) — самазапісваючы прыбор, які рэгіструе ваганні ўзроўню вады ў буравых свідравінах, студнях, а таксама ў паверхневьгх вадаёмах (напр. азёрах).
ЛІМШЁН (гр. limnion = азярцо) — зона свабоднай вады ў азёрах.
ЛІМНОФІЛА (н.-лац. limnophi1а) — водная травяністая расліна сям. залознікавых з светла-зялёным перыстым лісцем, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі, Аўстраліі, Афрыкі; на Беларусі вядома як акварыумная.
ЛІМОН (фр. limon, іт. limone, ад перс. limun) — 1) паўднёвае вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае; 2) плод гэтага дрэва з пахучай жоўтай скуркай, кіслы на смак.
ЛЕМУЗІН (фр. limousine) — вялікі прадстаўнічы легкавы аўтамабіль з закрытым кузавам, забяспечаным шкляной перагародкай.
ЛІМФА (лац. lympha = вільгаць) — бясколерная вадкасць у целе чалавека і пазваночных жывёл, якая абмывае ўсе тканкі і клеткі арганізма; па хімічнаму саставу блізкая да плазмы 1.
ЛІМФАГРАНУЛЕМАТОЗ (ад лімфа + гранулема) — захворванне, якое характарызуецца злаякасным пухлінападобпым разрастаннем лімфатычных вузлоў.
ЛІМФАДЭШТ (ад лімфа + адэніт) — запалешіе лімфатычных вузлоў.
ЛІМФАНГІТ (ад лімфа + гр. angeion = сасуд) — запаленне лімфатычных сасудаў.
ЛІМФАСТАЗ (ад лімфа + -стаз) — прыпыненне цыркуляцыі лімфы ў лімфатычных сасудах у выніку з’яўлення перашкод да іх адтоку.
ЛІМФАТЫЧНЫ (ад лімфа) — які мае адносіны да лімфы; л а я с і с т э м a — сукупнасць сасудаў, вузлоў у пазваночных жывёл і чалавека для адводу лімфы з тканак і органаў у венозную сістэму.
ЛШФАЦЫТОЗ (ад лімфацыты) — павелічэпне колькасці лімфацытаў у адзінцы аб’ёму крыві.
ЛІМФАЦЫТЫ (н.-лац. lymphocytus, ад лац. lympha = вільгаць + гр. kytos) — адна з форм незярністых лейкацытаў (агранулацыпіаў)', удзельнічаюць у рэакцыях імунітэту 1.
ЛІНА (польск. Ііпа, ад с.-в.-ням. line) — тоўсты канат з валокнаў ці дроту.
ЛШАГРАВЮРА (ад лац. linum = палатно + гравюра) — пукатая гравюра на лінолеуме або падобных на яго палімерна-пластычных матэрыялах, па тэхніцы блізкая да ксілаграфіі, а таксама адбітак з яе.
ЛІНАЛЕАТЫ (ад лац. linum = лён + oleum = алей) — солі лінапенавай кіслаты, якія садзейнічаюць хуткаму высыхашпо алеяў, фарбаў і лакаў.