• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    алАсы (якуцк. alasi) — неглыбокія паніжэнні рэльефу акруглай формы пераважна карставага паходжання.
    АЛАТАСПОРА (н.-лац. alatospoга) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці розньгх дрэвавых парод у вадзе.
    АЛАТРАНСПЛАНТАТ (ад ала+ трансплантат') — орган або ўчастак тканкі, выкарыстаныя дая алапірансплантацыі.
    АЛАТРАНСПЛАНТАЦЫЯ (ад ала+ трансплантацыя) — перасадка трансплантата ад аднаго прадстаўніка якога-н. біялагічнага віду іншаму прадстаўніку таго ж
    	A
    віду (параўн. гетэратрансплантацыя, ксенатрансплантацыя).
    АЛАТРОШЯ (ад ала+ -тропія) — здольнасць аднаго і таго ж хімічнага элемента выступаць у выглядзе некалькіх простых рэчываў (напр. вуглярод існуе ў выглядзе вугалю, графіту і алмазу).
    АЛАТРОФНЫ (ад ала+ -трофны); а-ае возера — возера, вада якога атрымлівае ў значнай колькасці біягенныя, мінеральныя і арганічныя рэчывы з вадазбору.
    АЛАТЭТРАПЛОІД (ад ала+ гр. tetra = чатыры + haploos = адзінкавы + -оід) — тое, што і амфідыплоід.
    АЛАФАН (ад ала+ гр. phaino = выдаюся, выпінаюся) — мінерал класа сілікатаў бледна-блакітнага, зеленаватага або бурага колеру.
    АЛАФОН (ад ала+ -фон) — лінгв. гук, які адрозніваецца ад іншага гука фанетычнай прыметай, a не функцыяй.
    АЛАХ (ар. Allah) — назва бога ў ісламе.
    АЛАХОЛ (ад ала+ гр. chole = жоўць) — лекавы прэпарапі, жаўцягонны сродак.
    АЛАХАРЫЯ (ад ала+ -харыя) — распаўсюджанне пладоў, насення і спор пры дапамозе знешніх фактараў — ветру (анемахарыя), вады (гідрахарыя), жывёл (заахарыяў чалавека (антрапахарыя).
    АЛАХбРЫ (ад ала+ гр. choreo = перасоўваюся) — расліны, якія распаўсюджваюцца пры дапамозе знешніх фактараў (ветру, вады, жывёл, чалавека).
    A-	
    АЛАХТОНЫ (ад ала+ гр. chthon = зямля) — 1) біял. арганізмы, якія насяляюць пэўную мясцовасць, але ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў іншым месцы (параўн. аўтахтоны 1); 2) геал. горныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку геалагічных працэсаў з матэрыялу, перанесенага з іншых мясцін.
    АЛГАРЫТМ (с.-лац. algorithmus, ад ар. al-Chwarizmi = імя матэматыка) — сукупнасць правілаў, якія дазваляюць чыста механічна рашыць любую задачу з класа аднатыповых задач.
    алгарытмізАцыя (ад алгарытм) — пабудова алгарытму, што рэалізуе пэўны працэс.
    АЛГЕБРА (фр. algebre, ад ар. аі dzabr) — раздзел матэматыкі, які вывучае дзеянні над велічынямі, выражанымі літарамі, незалежна ад лікавага значэння гэтых велічынь.
    АЛГЕБРАІЧНЫ (ад алгебра) — які мае дачыненне да алгебрьг, a а я ф у н к ц ы я — функцыя, звязаная з незалежнай пераменнай велічынёй алгебраічным ураўненнем; а-ае ўраўненне — ураўненне, кожная частка якога з’яўляецца мнагачленам адносна невядомых лічбаў.
    АЛГбл [ад англ. algo(rithmic) l(anguage) = алгарытмічная мова] — адна з моў праграмавання для электронна-вылічальных машын.
    АЛДЭАМЁНТУ (парт. aldeiamentos) — пасяленні ў колішніх партугальскіх калоніях, што былі фактычна канцлаі'ерамі для карэннага афрыканскага насельніпдва.
    АЛЕ (фр. allez = ідзіце!) — выкрык (звычайна артыста ў цырку): «Наперад! Пачынай!»; п a р а д а л е — урачысты выхад усіх удзельнікаў цыркавога прадстаўлення.
    АЛЕА(лац. oleum = алей) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з алеем, маслам.
    АЛЕАГРАФІЯ (ад алеа+ -графія) — устарэлы спосаб узнаўлення карцін, якія намаляваны алейнымі фарбамі, а таксама копія карціны, атрыманая такім спосабам.
    АЛЕАНАФТ (ад алеа+ нафта) — машыннае змазачнае масла.
    АЛЕ АНДАМІЦЬЕН [ ад алеанд(р) + -лшуын] — лекавы прэпарат, які прыгнятае рост многіх шкодных мікробаў; выкарыстоўваецца пры лячэнні запалення лёгкіх, ангіны, атыту і іншых хвароб.
    АЛЕАНДР (фр. oleandre, ад с,лац. lorandrum) — вечназялёная кустовая расліна сям. кутравых з буйнымі белымі або ружовымі пахучымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    АЛЕАТбРНЫ (ад лац. aleator = гулец у косці) — рызыкоўны, звязаны са здзелкамі, біржавымі аперацыямі, латарэямі.
    АЛЕАТОРЫКА (ад лац. aleatorius = ігральны) — метад музычнай кампазіцыі, заснаваны на прынцыпе вьтадковасці і імправізацыйнасці ў будове музычнага твора.
    АЛЕАТЫ (лац. oleatus = змочаны алівай) — солі алеінавай кіслаты.
    АЛЕАФІЛЬНАСЦЬ (ад алеа+ гр. phileo = люблю) — уласцівасць некаторых рэчываў змочвацца алеямі.
    АЛЕБАРДА (польск. halabarda, ад ням. Hellebarde) — старадаўняя халодная колюча-рубячая зброя, доўгае плоскае або гранёнае кап’ё з прымацаванай да яго сякерай або паўмесяцападобным лязом.
    АЛЕБАСТР (лац. alabastrum, ад гр. alabastros) — размолаты белы гшс, які вьжарыстоўваецца для тынкоўкі, вырабу скулыпур, у хірургіі і інш.
    АЛЕГАРЫЧНЫ (ад алегорыя) — 1) які мае дачыненне да алегорыі; 2) пабудаваны на алегорыі, іншасказальны.
    АЛЕГОРЫЯ (гр. allegoria) — іншасказанне, выражэнне адцягненага паняцця пры дапамозе канкрэтнага вобраза ў творы літаратуры ці мастаіггва (напр.вясна — маладая жанчына з кветкамі, правасуддзе — жанчына з вагамі).
    АЛЕГРА (іт. allegro) — 1) муз. хуткі тэмп, больш хуткі, чым алегрэта, але павольнейшы за вівачэ', 2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.
    АЛЕГРЫ (іт. allegri = будзьце вясёлыя) — латарэя, у якой розыгрыш адбываецца адразу ж пасля куплі білета.
    АЛЕГРЭТА (іт. allegretto) — 1) муз. умерана хуткі тэмп, болып хуткі, чым мадэрата, але павольнейшы за алегра, 2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.
    АЛЕШ (ад лац. oleum = алей) — сумесь гліцэрыны з алеінавай кіслатой, бясколерная вадкасць, якая
    ўваходзіць у склад раслінных і жывёльных алеяў.
    АЛЕШАВЫ (ад алеін) — які адносіцца да алеіну; a а я к і с л а т a — арганічнае злучэнне аліфатычнага рада, якое вьжарыстоўваецца ў мылаварэнні, для атрымання лакаў, эмаляў, фарбаў і інш.
    АЛІЙ (лац. oleum) — 1) тлушч, атрыманы з пладоў і насення розных раслін; 2) аліўкавы тлушч, які выкарыстоўваецца ў царкоўпым абыходку; 3) перан. прытворная ласкавасць, празмерная ліслівасць. АЛЕЙКЕМІЯ (ад а+ лейкемія) — форма белакроўя, якая характарызуецца зменамі ў колькасным складзе лейкацытаў.
    АЛЕЙКІЯ (ад a+ гр. leukos = белы) — тое, што і агранулацытоз.
    АЛЕЙРАД31ДЫ (ад гр. aleurodes = мучны) — падатрад раўнакрылых насякомых з пакрытым мучністым налётам целам, шкоднікаў агародніны і ягадных культур; белакрылкі.
    АЛЕЙРОМЕТР (ад гр. aleuron = мука + -метр') — прыбор для вызначэння набрыняння мукі.
    АЛЕЙРОН (гр. aleuron = мука) — бялковыя зерні ў клетках насення злакаў і іншых раслін.
    АЛЕКСПСАЛІЗМ (ад а+ гр. leksikon = слоўнік) — род афазіі, якая праяўляецца ў семантычналексічных парушэннях мовы хворага, галоўным чынам у няздольнасці правільна называць прадметы.
    АЛЕКСІН (ад гр. alekso = ахоўваю, абараняю) — уст. тое, што і камплемент.
    АЛЕКСІЯ (н.-лац. alexia, ад гр. а= не + leksis = слова) — страта здольнасці чытаць з прьгчыны ачаговага пашкоджання галаўнога мозга.
    АЛЕКТбРЫЯ (н.-лац. alectoгіа) — кусцісты лішайнік, пашыраны на кары дрэў пераважна хвойных парод, звісаючы ў выглядзе барады, а таксама на глебе ў тундры і лесатундры; корм для дзікіх аленяў, прадукт для вырабу антыбіётыкаў.
    АЛЕЛАМАРФІЗМ (ад гр. allelon = узаемна + -марфізм) — тое, што і алелізм.
    АЛ ЕЛАМОРФЫ (ад гр. allelon = узаемна + -морфы') — тое, пгго і алелі.
    АЛЕЛАПАТЫЯ (ад гр. allelon = узаемна + -патыя) — уплыў адных раслін на другія ў сувязі з выдзяленнем імі розных рэчываў.
    АЛЕЛІ (гр. allelon = узаемна) — гены, якія вызначаюць варыянты развіцця адной і той жа прыметы. АЛЕЛІЗМ (ад гр. allelon = узаемна) — наяўнасць генаў, якія вызначаюць варыянты развіцця адной і той жа прыметы.
    АЛЕМАНДА (фр. allemande = літар. нямецкая) — старадаўні прыдворны французскі танец нямецкага паходжання.
    АЛЕМАНІСТЫ [ад фр. J.Allemaпе = прозвішча фр. палітычнага дзеяча (1843—1935)] — члены французскай Рабочай сацыял.-рэв. партыі канца 19 — пач. 20 ст.
    АЛЕРГАЛОГІЯ (ад алергія + -логія) — навука, якая вывучае прычыны ўзнікнення, развіццё, прафі-
    лактыку і лячэнне алергічных хвароб.
    АЛЕРГАН (ад алергія) — фарм. проціалергічны прэпарат.
    АЛЕРГЕН (ад алергія + -ген) — чужароднае рэчыва, якое выклікае алергію.
    АЛЕРПЯ (ад гр. alios = інпіы + ergon = дзеянне) — імунная рэакцыя арганізма да паўторнага ўздзеяння алергенаў з пашкоджаннем уласнай теанкі.
    АЛЕРГОЛАГ (ад алергія + -лаг) — спецыяліст у галіне алергалогіі.
    АЛЕТЭТРЫН (ад лац. oleum = алей + гр. tetras = чатыры) — лекавы прэпарат, антыбіётык, які выкарыстоўваецца для лячэння інфекцыйных хвароб (ангіны, менінгіту, сепсісу, ганарэі і інш.).
    АЛЕЎРАЛІТ (ад гр. aleuron = мука + -літ) — сцэментаваны алеўрыт, цвёрдая горная парода. АЛЕЎРЫТ (ад гр. aleuron = мука) — дробназярністая рыхлая асадачная горная парода, па велічыні зерняў прамежкавая паміж пяском і глінай.
    АЛЕЎРЬІЯ (н.-лац. aleuria) — сумчаты грыб сям. пецыцавых, які расце на глебе сярод травы ў лясах, часта на месцы былых вогнішчаў.
    АЛЕФШЫ (ад лац. oleum = алей + affinis = блізкі, сумежны) — тое, што і алкены.
    АЛЕЯ (фр. аііёе) — дарога ў парках, садах, абсаджаная дрэвамі, кустамі.
    АЛІБІ (лац. alibi = у іншым месцы) — юр. доказ невінаватасці абвінавачанага, заснаваны на тым,
    што ён у момант, калі рабілася злачьшства, знаходзіўся ў ішным месцы.
    АЛІБІДЭМІЯ (ад а+ лібіда) — поўная адсутнасць лібіда; уласціва пераважна жанчынам як вынік прыроджаных або набытых нейраэндакрынных расстройстваў.
    АЛІВА (лац. oliva) — 1) вечназялёнае дрэва сям. маслінавых, папіыранае ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі, а таксама яго плод; 2) алей з пладоў гэтага дрэва.
    АЛІВАМШЬІН (ад аліва + -міцын) — лекавы прэпарат, антыбіётык, які выкарыстоўваецца пры пухлінах семяннікоў, лімфагранулематозе, меланомах, ракавых паражэннях.
    АЛІВШ (ад лац. oliva = масліна) — паўкаштоўны камень класа сілікатаў зеленаватага колеру розных адценняў.
    АЛІВІНОЗ (ад алівін) — гтрафесійнае захворванне, абумоўленае ўздзеяннем алівіну.
    АЛІГА(гр. oligos = нешматлікі, нязначны) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на малую колькасць, непіматлікасць чаго-н., на адхіленне ад нормы ў бок ііамяіішэння.
    АЛІГАКАНТАРЫНХІДЫ (н,лац. oligocanthorhynchidae) — сямейства гельмінтаў класа акантацэфалаў, кішачныя паразіты птушак і млекакормячых.
    АЛІГАКЛАЗ (ад аліга+ гр. klasis = разлом) — пародаўтваральны мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць плагіяклазу.