• Часопісы
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    АЛОЭ (н.-лац. aloe ад гр. aloe) — травяністая расліна сям. мальвавых з тоўстым прадаўгаватым калючым лісцем, пашыраная пераважна ў Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
    АЛТАР (лац. altare) — 1) месца ахвярапрынашэнпя ў старажытных народаў, перад якім выконваліся культавыя абрады; 2) усходняя частка хрысціянскай царквы (у праваслаўнай царкве аддзеленая ад агульнай часткі іканастасам).
    АЛТЫН (рус.алтын, ад тат. altyn = золата) — старадаўняя руская трохкапеечная манета.
    АЛУНД [адал(юм<нйр + (кар)унд\ — штучны карунд.
    АЛУШТ (фр. alunite, ад alun = галун) — мінерал класа сульфапіаў, белы з шараватым, жаўтаватым або чырванаватым адценнем.
    АЛФАВІТ (гр. alphabetos, ад alpha + beta = назвы першых дзвюх літар грэчаскага алфавіта) — сукупнасць літар якой-н. пісьмеіпіасці, размешчаных у пэўным парадку; азбука.
    АЛФЕР [ад ал(юміній) + лац. Ferrum = жалеза] — магнітна-мяккі сплаў жалеза і алюмінію.
    АЛХІМІЯ (с.-лац. alchemia, ад ар. alkimija) — сярэдневяковае вучэнне, накіраванае на адшуканне так званага «філасофскага каменя»,
    A	
    быццам бы здольнага ператвараць простыя металы ў золата, вылечваць усе хваробы і інш.
    АЛЫЧА (тур. aluca) — пладовае дрэва сям. ружавых, пашыранае ў Еўропе, Сярэд. Азіі, на Каўказе, a таксама плод гэтага дрэва жоўтага, цёмна-чырвонага колеру.
    АЛЬБА1 [польск. alba, ад лац. alba (vestis) = белая (рыза)] — белая рыза ксяіідза.
    АЛЬБА2 (праванс. alba = світанак) — адна з жаііравых форм сярэдневяковай куртуазнай лірыкі, ранішняя песня.
    АЛЬБАМІЦЬІН (ад лац. albus = белы + -міцын) — лекавы прэпарат, анпіыбіётык, які выкарыстоўваюць пры лячэнні пнеўманіі, дызентэрыі.
    АЛЬБАРАДА (ісп. alborada = ранішняя песня) — 1) песня іспанскіх пастухоў у гонар усходу Сонца; 2) характэрны для Іспаніі ранішні каіпіэрт на адкрытым паветры, аналагічны вячэрняму канцэрту (гл. серэнада 2).
    АЛЬБАРУТЭШКА (н.-лац. albaruthenica, ад лац. alba = бслая + с.-лац. Ruthenia = Русь) — лацінская назва беларусазнаўства.
    АЛЬБАТРОС (фр. albatros, ад ісп. alcatraz) — вялікая марская птушка атрада буравеснікаў з вузкімі доўгімі крыламі і доўгай дзюбай.
    АЛЬБАТРЭЛУС (н.-лац. albatrellus) — шапкавы базідыяльны грыб сям. скутыгеравых, які расце ў хвойных лясах, пераважна старых ельніках; ядомы; бяляк.
    АЛЬБЕДА (п.-лац. albedo = белізна, ад лац. albus = белы) — велічыня, якая характарызуе здольнасць
    паверхні якога-н. цела адбіваць прамяпёвую энергію Сонца.
    АЛЬБЕДАМЁТР (ад альбеда + -метр) — прыбор для вымярэшія альбеда розных фізічных цел.
    АЛЬБІГОЙЦЫ (ФРAlbigeois, ад лац. Albiga = назва французскага горада) — удзельнікі ерэтычнага руху ў Паўд. Францьгі 12—13 ст., прыхільнікі вучэнняў катараў і вальдэнсаў.
    АЛЬБІДУМ (ад лац. albidus = белаваты) — разнавіднасць мяккай шйаніцы з белым коласам і зернем.
    АЛЬБІНІЗМ (фр. albinisme, ад лац. albus = белы) — прыроджаная адсутнасць нармальнай для арганізма пігментнай афарбоўкі.
    АЛЬБШбс (ісп. albinos, ад лац. albus = белы) — чалавек або жывёла з адзнакамі альбінізму.
    АЛЬБІТ (ад лац. albus = белы) — мінерал класа сілікатаў, белы натрыевы палявы шпат, выкарыстоўваецца ў шкляной, керамічнай, абразіўнай вьпворчасцях.
    АЛЬБІТАФІР [ад альбіт + (пар)фір} — магматычная горная парода, разнавіднасць парфіру, у якім крьпіггалі асноўнай масы пароды прадстаўлены альбітам.
    АЛЬБІЦЫЯ (н.-лац. albizzia) — дрэвавая або кустовая расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках; дае дубільныя рэчывы і сапанін.
    АЛЬБОМ (рус. альбом < фр. album, ад лац. album = белая табліца) — 1) кіііга або сшытак для малюнкаў, фотакартак, вершаў (напр. сямейны а.); 2) збор рэпрадукцый, фотакартак, чарцяжоў, выдадзеных у
    выглядзе кнігі, часта з тлумачальным тэкстам.
    АЛЬБУМІНОІДЫ (ад лац. albumen, -minis = бялок + -оід) — простыя бялкі валакністай будовы, устойлівыя на ўздзеянне хімічных рэчываў, якія з’яўляюцца асноўнай састаўной часткай шкілета, валасоў, рагоў, пер’я, злучальнай тканкі.
    АЛЬБУМІНУРЫЯ (ад лац. albu­men, -minis = бялок + -урыя) — наяўнасць бялку ў мачы.
    АЛЬБУМІНЫ (ад лац. albumen, -minis = бялок) — простыя бялкі, якія змяшчаюцца ў яечным бялку, сываратцы крыві, малацэ і насенні раслін; прымяняюцца ў фармацэўтычнай, кандытарскай і тэкстыльнай прамысловасці.
    АЛЬБУМОЗЫ (ад альбуміны) — прамежкавыя прадукты распаду бялкоў, сумесь паліпептыдаў і амінакіслот.
    АЛЬБУС (лац. denarius albus = белы дэнарый) — высакапробная сярэбраная манета, якая з 2-й пал. 14 ст. выпускалася ў дзяржавах Ніжняга Рэйна, пазней у ішпых нямецкіх дзяржавах.
    АЛЬБУЦЫД [ад альбу(міны) + -і/ыЭ] — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца ў афтальмалогіі, а таксама пры лячэнні энтэракалітаў, цыстыту і інфіцыраваных ран.
    АЛЬБУЦЫД-НАТРЫЙ (ад альбуцыд + натрый) — тое, што і альбуцыд.
    АЛЬВЕАКАКОЗ (ад альвеакок) — гельмінтозная хвароба жывёлы і чалавека, якая выклікаецца альвеакокам.
    АЛЬВЕАКОК (н.-лац. alveococcus) — гельмінт сям. саліцёраў', паразітуе ў тонкім кіпіэчніку лісоў, ваўкоў, сабак, катоў, а ад іх можа трапіць у арганізм грызуноў, насякомаедных, чалавека.
    АЛЬВЕАЛЯРНЫ (ад альвеола) — 1) які мае порыстую будову; 2) лінгв. зычны гук, пры вымаўленні якога язык датыкаецца да паднябення каля альвеолаў.
    АЛЬВЕОЛА (лац. alveolus = паглыбленне, пузырок) — 1) паглыбленне ў сківіцы, у якім змяшчаецца корань зуба; 2) маленькі лёгачны пузырок (на канцы кожнай бронхі), куды пранікае паветра пры дыханні.
    АЛЬГАДЫСМЕНАРЭЯ (ад гр algos = боль + дысменарэя) — менструацыя з болямі ў нізе жывата, галавы, ірвотай, слабасцю, стратай прытомнасці, сэрцабіеннем, паніжэннем або стратай працаздольнасці.
    АЛЬГАЛАГНІЯ (ад гр. algos = боль + lagneia = юр, сладастраснасць) — сексуальнае задавальненне, якое ўзнікае ад прычынення псіхічнага або фізічнага болю аднаму з палавых партнёраў.
    АЛЬГАЛОГІЯ (ад лац. alga = водарасць + -логія) — раздзел батанікі, які вывучае водарасці.
    АЛЬГВАСІЛ (ісп. alguacil) — судзейскі, а таксама паліцэйскі чын у Іспаніі.
    АЛЫ'ІН (ад лац. alga = водарасць) — клейкае рэчыва, якое здабываюць з марскіх водарасцяў і выкарыстоўваюць для апрацоўкі тканін, валокнаў, футра.
    A	
    АЛЬГШЬІДЫ (ад лац. alga = водарасць + -цыды) — хімічныя сродкі для барацьбы з водарасцямі (на рысавых палях, у рыбаводных сажалках).
    АЛЬГРАФІЯ [ад ал(юміній) + -графія] — спосаб плоскага друку на афсетнай машыне з друкарскай формы, зробленай на алюмініевай пласціне.
    АЛЬДАСТЭРбн [ад альд(эгід) + гр. stereos = цвёрды] — адзіп Ь гармонаў кары надпырачнікаў, які ўдзельнічае ў рэгуляцыі мінеральнага абмену ў арганізме жывёл і чалавека.
    АЛЬДЗІНЫ, АЛЬДЫ [ад лац. Aldus = імя венецыянскага друкара Альда Мануцыя (1449—1515)] — кнігі, выдадзеныя ў 1494—1597 іт. у Венецыі ў друкарні, заснаванай Альдам Мануцыем.
    АЛЬДОЗЫ (ад альдэгіды) — арганічныя крышталічныя рэчывы, салодкія на смак (напр. глюкоза), якія выконваюць важную фізіялагічную ролю.
    АЛЬДРАВАНДА [н -лац. aldrovanda, ад іт. U.Aldrovandi = прозвішча іт. батаніка (1522—1605)] — водная насякомаедная травяністая расліна сям. расіцавых, якая трапляецца ў азёрных і рачных затоках.
    АЛЬДЫ гл. альдзіны.
    АЛЬДЭГІДЫ [ад н.-лац. al(cohol) dehyd(rogenatum) = алкаголь, пазбаўлены вадароду] — арганічныя злучэнні, якія змяіпчаюць карбанілавую групу, звязаную з атамам вадароду; прымяняюцца ў вытворчасці пластмас, парфумерыі і інш.
    АЛЬКАБАЛА (ісп. alcabala, ад ар. al-kabala = спагнанне) — падатак на гандлёвыя здзелкі ў Іспаніі і яе калоніях у 12—19 ст.
    АЛЬКАЛЬД (ісп. alcalde, ад ар. al-kadT = суддзя) — галава гарадской адміністрацыі, суддзя ў Іспаніі і некаторьгх краінах Лац. Амерыкі.
    АЛЬКАСАР (ісп. alcazar, ад ар. alkasr = замак) — замак або ўмацавалы палац у Іспаніі, збудаваны часцей за ўсё ў маўрыганскім стылі.
    АЛЬКАТРОН [ад фр. alcove = паглыбленне + (элек)трон] —уніпалярны транзістар з кіруемым каналам для патоку асноўных носьбітаў зарада.
    АЛЬКЕР (польск. alkierz < чэш. alker, ад с.-в.-ням. arker) — вуглавая адасобленая частка будынка, якая знадворку намнога выступае ад сцен; былі характэрны для шляхецкіх сядзіб Беларусі і Полыпчы 17—19ст.
    АЛЬКЛЕД [ад ал(юміній) + алгл. clad = пакрыты] — паўфабрыкат (ліст, труба) з алюмініевага сплаву, пакрыты з абодвух бакоў слоем алюмінію для аховы ад карозіі. АЛЬКбЎ (фр. alcove, ад ар. alkubba) — ніша ў сцяне пакоя для ложка ці спальнае памяшканне без вокнаў.
    АЛЬКУПРЫНТ (ад фр. alcove = паглыбленне + англ. print = друк) — электраліпіычны спосаб прыгатавання форм афсетнага друку, які вызначаецца высокай трываласцю. АЛЬМ (ням. Alm) — вапнавы азёрпы туф з арганічным рэчывам, які пашыраны ў антрапагенавых
    адкладах Беларусі; выкарыстоўваецца яе мясцовае ўгнаенне.
    ЛлЬМА-МАТЭР (лац. alma mater = літар. маці-карміцелька) — старадаўпяя студэнцкая назва універсітэта; ужываецца як ласкальнае або жартоўнае.
    АЛЬМАНАХ (с.-лац. almanachus, ад ар. al-manah = каляндар) — неперыядычны зборнік літарагурных твораў розных аўтараў.
    АЛЬМАНДЗІН (ад тур. Alabanda = назва горада ў Малой Азіі) — мінерал класа сілікатаў, каштоўны камень чырвонага, бура-чырвонага або чырвона-фіялетавага колеру; разнавіднасць гранату2.
    АЛЬМАРАВІДЫ (ісп. almoravides, ад ар. al-murabitun = жыхары мусульманскіх умацаваных манастыроў) — прадстаўнікі феадальнай дынастыі ў краінах Паўн. Афрыкі сярэдзіны 11 — сярэдзіны 12 ст.
    АЛЬМАХАДЫ (ісп. almohades, ад ар. al-muvahidun = аднабожнік) — прадстаўнікі феадальнай дынастыі ў краінах Паўн. Афрыкі сярэдзіны 12 — сярэдзіііы 13 ст.
    АЛЬМЕНДА (ням. Allmende, ад с.-в.-ням. algemeinde = тое, што належыць усім) — зямельныя ўгоддзі ў раннефеадальнай Зах. Еўропе, якія былі ў агульным карыстанні членаў абшчыны.
    АЛЬМУКАНТАРАТ (ар. al-mukantarat) — любы малы круг нябеснай сферы, паралельны гарызонту.
    АЛЫІАКА (ісп. alpaca, ад перуан. alpako) — 1) свойская бязрогая млекакормячая жывёла сям. вярблюдавых, якую разводзяць у вы-
    сакагорных раёнах Перу і Балівіі; 2) лёгкая тканіна з воўны гэтай жывёлы.
    АЛЫІАРЫ (іт. al рагі = нароўні) — адпаведнасць біржавай (рыначнай) і намінальнай варгасці каштоўнай паперы.
    АЛЫІЕНШТОК (ням. Alpen­stock) — палка з восгрым стальным наканечнікам, якой карыстаюцца пры ўзыходжанні на высокія горы, леднікі.
    АЛЬПІДЫЙ (н.-лац. olpidium) — ніжэйшы грыб сям. альпідыевых, які развіваецца на расадзе капусты, лёне, агурках, памідорах, салаце і іншых раслінах.