Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АМФІБАРЭАЛЬНЫ (ад амфі+ лац. borealis = паўіючны) — звязаны з пашырэннем арганізмаў, пры якім адзін і той жа від жыве ва ўмераным і на ўскраіне арктычных паясоў акіянаў (напр. дальфіігы, цюлені, траска).
АМФІБІЁНТЫ (ад амфі+ біёнпіы) — арганізмы, прыстасаваныя да жыцця ў двух асяроддзях — у вадзе і на сушы (напр. а.мфібіі').
АМФІБІЯ (гр. amphibion) — 1) земнаводаая жывёла (напр. жаба, трытон), лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны лёгкімі; 2) аўтамабіль, танк, бронетранспарцёр, здольныя рухацца па сушы і па вадзе; 3) самалёт, пры-
стасаваны для ўзлёту і пасадкі на сушы і на вадзе.
АМФІБОЛЫ (гр. amphibolos = двухсэнсавы, падманлівы) — група мінералаў класа сілікатаў, крэменякіслыя злучэнні магнію, жалеза, кальцыю, часам алюмінію і натрыю.
АМФІБРАХШ (гр. amphibrachys = з абодвух бакоў кароткі) — трохскладовая вершаваная стапа з націскам на другім складзе.
АМФІГАСТРЫІ (ад амфі+ гр. gaster, -tros = чэрава) — лусачкі на ніжнім баку тпалома некаторых раслін тыпу мохападобных.
АМФІДЫШУМ (н.-лац. amphidinium) — аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. гімнадыніевых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.
АМФІДЫПЛОІД (ад амфі+ гр. diploos = падвойны + -оід) — міжвідавы гібрыд з падвоенай колькасцю храмасом.
АМФІКАРШЯ (ад амфі+ гр. karpos = плод) — утварэнне на адной расліне надземных і падземных пладоў.
АМФІКТЫЯШЯ (гр. amphiktyoпіа) — рэлігійна-палітьгчны саюз плямён і гарадоў у Стараж. Грэцыі для сумеснай аховы свяцілішчаў, адпраўлсння кулыу і вырашэння мірным шляхам канфліктаў паміж яго членамі.
АМФІЛПЙДЫ (н.-лац. amphilinida) — клас плоскіх чарвей; паразіты рыб і чараііах.
АМФІМАКР (рр. amphimakrqs = падоўжаны з абодвух бакоў) — трохскладовая стапа ў антычным вершаскладанні, якая складаецца з
двух доўгіх складоў і аднаго кароткага пасярэдзіне.
АМФІМІКСІС (ад амфі+ -міксіс) — характэрны для большасці жывёл і раслін тып палавога працэсу, пры якім адбываецца зліццё ядраў мужчынскай і жаночай палавых клетак.
АМФПІАЦЫФІЧНЫ (ад амфі+ англ. Pacific = Ціхі акіян) — звязаны з раз’яднаным пашырэннем марскіх арганізмаў у паўночнай палавіне Ціхага акіяна, калі яны сустракаюцца каля ўзбярэжжа Азіі і Паўн. Амерыкі, але адсутнічаюць у адкрытай частцы акіяна (наггр. губкі, ігласкурыя, сардзіны).
АМФІПОДЫ (ад амфі+ -поды) — атрад ракападобных, якія жывуць пераважна ў морах, але сустракаюцца і ў прэсных вадаёмах; служаць ежай дпя прамысловых рыб, цюленяў, кітоў; бакаплавы.
АМФШРОРА (н.-лац. amphiproга) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана пераважна ў саленаватаводных і марскіх вадаёмах, радзей у прэснаводных.
АМФІПРбсТЫЛЬ (гр. amphiprostylos) — тьт старажытнаі'рэчаскага прамавугольнага храма з калоннымі порцікамі на тарцовых фасадах.
АМФІСБЕНЫ (н.-лац. amphisbaeпіа, ад гр. amphi = вакол, з абодвух бакоў + Ьаіпо = іду) — сямейства яшчарак, пашыраных у тропіках; здольныя рухацца па падземных хадах уперад і назад.
АМФГГАКІЯ (ад амфі+ гр. tokos = родны) — адна з формаў партэнагенезу, пры якім нашчадкі
складаюцца толькі з самцоў або самак (назіраецца ў тлі).
АМФІТРЫЁН (гр. Amphitryon = імя міфалагічнага героя, які славіўся сваёй гасціннасцю) — перан. гасцінны гаспадар дома, кватэры.
АМФІТРЫХІ (ад амфі+ гр. thriks, -ichos = волас) — бактэрыі з двума жгуцікамі, размешчанымі палярна на канцах клеткі.
АМФІТЭАТР (гр. amphitheatron, ад amphi = па абодва бакі + theatron = відовішча) — 1) месцы ў глядзельнай зале: у тэатры — за партэрам, у цырку — уступамі; 2) антычнае збудаванне для масавых відовішчаў, у якім рады для гледачоў узвышаліся паўкругам.
АМФІУМЫ (н.-лац. amphiuinidae) — сямейства жывёл атрада хвастатых земнаводных з кароткімі канечнасцямі, не прыстасаванымі для хады па зямлі; водзяцца ў балотах на паўднёвым усходзе ЗША.
АМФІФІТЫ (ад дмфі+ фіты) — водныя, прымацаваныя да грунту вадаёма расліны, болыпасць лістоў і кветак якіх размешчана пад вадой (напр. рагоз, трыснёг, стрэлкаліст).
АМФІЦЭЛЬНЫ (ад амфі+ гр. koiloma = паглыблепне) — дваякаўвапгуты (аб пазванках рыб, некаторых земнаводных і паўзуноў).
АНгл. а-.
AHA(гр. ana = уверх) — псршая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае рух угору, падмацаванне, паўторнае або зваротнае дзеянне.
АНАБАЗІН (ад анабазіс) — арганічнае атрутнае рэчыва, алкалоід;
A выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы для знішчэння шкодных насякомых.
АНАБАЗІН-СУЛЬФАТ (ад анабазін + сульфат) — прэпарат, які ў 1930—60 гг. выкарыстоўваўся ддя барацьбы са шкоднымі насякомымі раслін і жывёл.
АНАБАЗІС (гр. anabasis) — расліна сям. лебядовых, пашыраная пераважна ў Сярэд. Азіі; змяшчае анабазін, мае лекавае значэнне.
АНАБАЛІЗМ (н.-лац. anabolismus, ад гр. anabole = уздым) — сукупнасць рэакцый абмену рэчываў у арганізме (метабатзмў), якія суправаджаюцца ўтварэннем (асіміляцыяй 2) складаных арганічных злучэнняў (проціл. катабалізм).
АНАБАЛІЯ (гр. anabole = уздым) — біял. разнавіднасць філэнбрыягенезу, пры якой змена ў развшці органа адбываецца ў сувязі з далучэннем новых стадый у канцы перыяду формаўтварэння (параўн. архалаксіс, дэвіяцыя 3).
АНАБАПТЫЗМ (гр. anabaptismos = паўторнае хрышчэнне) — рэлігійны рэфармацыйны рух пераважна ў Германіі. Швейцарыі і Нідэрландах 16 ст. супраць афіцыйнай царквы і яе догматаў, а таксама супраць феадальнага прыгнёту; знаходзіў паслядоўнікаў і сярод рамеспікаў некаторьгх беларускіх гарадоў.
АНАБАПТЫСТ (лац. anabaptista, ад гр. anabaptismos = паўторнае хрышчэнпе) — паслядоўнік анабаптызму.
АНАБАС (н.-лац. anabas) — рыба атрада акунепадобных, якая жыве ў прзсных вадаёмах Паўд. Азіі і Філіпінскіх астравоў; мае наджа-
берны орган для дыхання паветрам, калі прыходзіцца прасоўвацца па сушы пры перасыханні вадаёма.
АНАБЕНА (н.-лац.апаЬаепа) — ніткавая сіне-зялёная водарасць сям. анабенавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных водаў, часам у саланаватых водах і на сушы.
АНАБЕНОПСІС (н.-лац. anabaenopsis) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. анабенавых, якая пашырана пераважна ў трапічных і субтрапічных водах і рэдкая для ўмераных шырот.
АНАБІЁЗ (гр. anabiosis = ажыўленне) — стан арганізма, пры якім жыццёвыя працэсы рэзка замаруджваюцца або спыняюцца і могуць аднавшца пры вяртанні спрыяльных умоў; назіраецца пераважна ў беспазваночных (насякомых, круглых чарвей і інш.).
АНАГАЛАКТЬІЧНЫ (ад ана+ галактыка) — звязаны з зорнымі групоўкамі за межамі нашай Галактыкі.
АНАГАЛ'ШНАСЦЬ (ад ана+ гр. halinos = салёны) — узрастанне салёнасці марской вады ад дна да паверхні.
АНАГЕНЕЗ (ад ана+ -генез) — 1) тып эвалюцыйнага працэсу арганічнага свету, блізкі да прагрэсу, 2) біял. працэс рэгенерацыі таанак. АНАГЛІФІЯ (ад гр. anaglyphos = рэльефны) — спосаб рэпрадуктавання, які дае магчымасць азрымліваць стэрэаскапічныя (аб’ёмныя) адлйстраванні.
АНАГЛІФЫ (гр. anaglyphos = рэльефны) — карты, надрукаваныя двума ўзаемна дапаўняльнымі
колерамі (сіне-зялёным і чырвоным), пры разглядзе іх праз спецыяльныя акуляры-святлафільтры азрымліваецца стэрэаскапічнае адлюстраванне.
АНАГЛЯЦЫЯЛ (ад ана+ гляцыял) — перыяд насоўваніія раўніннага ледніка на пэўную тэрыторыю.
АНАГР (гр. onagros) — падвід кулана, водзіцца ў Паўд.-Зах. Азіі.
АНАГРАМА (гр. anagramma) — 1) слова, утворанае шляхам перастаноўкі літар друтога слова (напр. год — дог, фара — арфа); 2) спосаб вершаскладання на санскрыце, лацінскай і іншых старажытпых індаеўрапейскіх мовах, калі асобныя фанемы самага важнага слова верша паўтараюцца ў іншых словах.
АНДДЗІРАВАЦЬ (ад анод) — утвараць ахоўную вокісную плеўку на паверхні металічных вырабаў спосабам электралізу.
АНАДОНТА (н.-лац. anodonta) — прэснаводны малюск класа двухстворкавых, пашыраііы ў Еўразіі, Амерыцы; бяззубка.
АНАДРОМНЫ (ад ана+ гр. dromos = бег) — звязаны з рухам рыб з мораў у рэкі для адкладання ікры.
АНАДЫПЛОЗІС (гр. anadiplosis = падваенне) — стылістычная фігура, якая ўяўляе сабой паўтарэнне заключнай часткі вершаванага радка ў пачатку наступнага радка. АНАКАЛЎФ (гр. anakoluthon = непаслядоўнасць) — сінтаксічная або лагічная непаслядоўнасць у мове, адхіленпі ад граматычных норм.
АНАКАРД(н-лац. anacardium) — тое, што і акажу.
АНАКбіІДА (ісп. anaconda) — самая вялікая змяя сям. удававых, якая водзіцца ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы.
АНАКРУЗА (гр. anakrusis = літар. адштурхоўванне) — ліпші безнаціскны склад у пачатку вершаванага радка, метрычна слабое месца ў вершы.
АНАКРЭАНТЬГЧНЫ (ад гр Апаkreont = імя старажытнагрэчаскага паэта 6 ст. да н.э.) — які датычыць паэзіі, што апявае радасці жыцця, каханне, весялосць.
АНАКСЕМІЯ [ад ан+ акс(іген) + -емія] — адсутнасць кіслароду ў крыві; трашіяецца рэдка, часцей бывае гіпаксемія.
АНАКСІБІЁЗ [ад ан+ аксі(ген) + -біёз] — тое, што і анаэрабіёз.
АНАКСІБІЁНТЫ [ад ан+ аксі(ген) + біёнты] — тое, што і анаэробы.
АНАКСІЯ [ад ан+ аксі(ген)] — адсутнасць кіслароду ў тканках арганізма; трапляецца рэдка, часцей бывае гіпаксія.
АНАЛАГ (rp.analogos = адпаведны) — тое, што з’яўляецца адпаведнасцю з чым-н., падабенствам чаго-н.
АНАЛАГАВЫ (ад аналаг) — непарыўны, непадзельны на асобпыя часткі; а-ая машына — вылічальная машына, якая апрацоўвае інфармацьпо, што прадстаўлена ў непарыўнай форме.
АНАЛАГІЧНЫ (гр. analogikos) — 1) заснаваны на акалогіі (напр. а. метад); 2) падобны, адпаведны; а-ыя органы — органы
жывёл i раслін, якія выкоііваюць аднолькавыя функцыі, хоць і адрозніваюцца па будове (напр. лёгкія і жабры, лісты і калючкі), параўн. гамалагічны.
АНАЛЁКТЫ (гр. analekta = падборка) — выбраныя ўрыўкі з твораў аднаго або некалькіх аўтараў. АНАЛЁПТЫКІ (rp.analeplikos = які аднаўляе) — лекавыя прэпараты, што выкарыстоўваюцца для стымуляцыі дыхальных і сасударухальных нервовых цэнтраў прадаўгаватага мозга, пры парушэннях дыхаішя і кровазвароту (кардыямін, каразол і ііпп.)-
АНАЛІЗ (гр. analysis = раскладанне) — 1) навуковае даследаванне шляхам расчлянення цэлага на састаўныя часткі (напр. матэматычны а., а. мастацкага твора); 2) вызначэіпіс саставу і ўласцівасцей рэчыва (напр. а. крыві).
АНАЛІЗАВАЦЬ (ад аналіз') — рабіць аналіз.
АНАЛІЗАТАР (ад аналіз) — 1) прыбор для вызначэігня характару палярызацыі святла; 2) прыбор для аналізу гукаў; 3) анатама-фізіялагічная сістэма ў чалавека і жывёл, якая ажыццяўляе ўспрыняцце і аналіз раздражненняў, што паходзяць са знешняга і ўнутранага асяроддзя; кожны з органаў пачуцняў