Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АМІЛНІТРЫТЫ (ад гр. amylon = крухмал + нітрыты') — складаныя эфіры амілавых спіртоў і азоцістай кіслаты.
АМІЛОЗА (ад гр. amylon = крухмал) — лёгкарастваральная ў вадзе састаўная частка крухмалу.
АМІЛОІД (ад гр. amylon = крухмал + -оід) — 1) шклопадобнае рэчыва бялковага характару, якое ўтвараецца ў тканках арганізма пры амілаідозе', 2) запасная клятчатка ў абалонках клетак насення.
АМІМІЯ (ад a+ гр. mimos = спадчыннік) — аслабленне або поўная адсутнасць мімікі, што назіраецца гіры некаторых хваробах нервовай сістэмы.
АМІН (гр. amen, ад ст.-яўр. amen) — заключнае слова хрысціянскіх малітваў, пропаведзей, якое азначае «так», «правільна».
АМПІАБЕНЗОЛ (ад аміны + бензол) — тое, што і анілін.
АМІНАГРУПА (ад аміны + група) — група аднавалентпых вытворных аміяку, якая змяшчаецца ў амінах, амінакіслотах і іншых арганічных злучэннях.
АМІНАЗІН (ад аміны) — лекавы прэпарат, які прымяпяюць пры нервовых і псіхічньгх захворваннях як снатворны і болесуцішальны сродак.
АМІНАПЕПТЫДАЗЫ (ад аміны + пеппіыдазы) — група ферментаў кішачнага соку, якія каталізу-
юць гідралітычнае расшчапленне паліпептыдаў з утварэпнем свабодных амінакіслот.
АМІНАПЛАСТЫ (ад аміны + -пласт) — пластмасы па аснове тэрмарэактыўных сінтэтычных смол; выкарыстоўваюцца для вырабу электраізаляцыйных смол.
АМШАСГПРТЫ (ад аміны + спірты) — арганічныя злучэнні аліфатычнага рада, якія змяшчаюць у малекуле амінагрупу і гідраксільную групу.
АМШАТРАНСФЕРАЗЫ (ад аміны + трансферазы) — ферменты з групы трансферазаў, якія выконваюць важную ролю ў азоцістым абмене ў арганізме жывёл і раслін. АМШАФЕНблЫ (ад аміны + фенолы) — арганічныя крышталічныя злучэіші, вытворныя фенолу, якія вызначаюцца амфатэрнасцю', вьікарыстоўваюцца пры вырабе фарбавалызікаў, лакаў, у фатаграфіі.
АМІНАЦУКРЫ (ад аміны + цукар) — арганічныя злучэнні, вытворныя простых цукраў (гексозаўў у якіх адна або некалькі гідраксільных груп замешчаны амінагрупамі.
АМІНЫ (ад лац. ammoniacum = аміяк) — арганічныя злучэнні, прадукты замяшчэння ў аміяку атамаў вадароду вуглевадароднымі радыкаламі.
АМІТ63 (ад a+ гр. mitos = нітка, тканка) — прамое дзяленне ядра ў расліпных і жывёльных клетках.
АМІЧНЫ (ад ом) — які вылічаецца ў омах (напр. а-ае супраціўленне).
АМІЯ (лац. amia) — рыба атрада аміяпадобных, якая жыве ў неглыбокіх вадаёмах Паўн. Амерыкі; глейная рыба.
АМІЯК (ад лац. ammomacum < гр. ammoniakon) — злучэпне азоту з вадародам, бясколерны газ з едкім непрыемным пахам; выкарыстоўваецца для атрыманпя азотнай кіслаты, соды і штучных угнаенняў.
АМІЯКАТЫ (ад аміяк) — прадукты далучэння аміяку да іншых рэчываў; выкарыстоўваюцца як вадкія ўгнаенні.
АМІЯНТ (гр. amiantos = чысты) — мінерал з групы амфіболаў, адна з разнавіднасцей азбесту.
АМЛЕТ (фр. omelette) — страва з разбоўтаных яец з дабаўленнем мукі і малака.
АМНАПОН (ад лац. omnis = увесь, усякі + гр. оріоп = макавы сок) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як болесуцішальны сродак.
АМНЕЗІЯ (гр. amnesia = бяспамяцтва) — парушэнне памяці, пры якім немагчыма ўзнавіць сфарміраваныя раней паняцці, уяўленні; прагал у прыпамінанні (параўн. парамнезія).
АМШЕН (ip. amnion = абалонка зародка) — унутраная абалонка зародка вышэйшых пазваночных жывёл і чалавека, а таксама некаторых беспазваночных, напр. насякомых.
АМШЕТЫ (н.-лац. amniota, ад гр. amnion = абалонка зародка) — вышэйшыя пазваночныя жывёлы, у якіх у працэсе эмбрыянальнага развіцця ўтвараіоцца зародкавыя абалопкі — амніён і алантоіс.
АМНІСТЫЯ (гр. amnestia = дараванне) — адмена ці змякчэнне судовага пакарання па рашэнню вярхоўнай улады.
АМШСЦІРАВАЦЬ (ад амністыя) — вызваліць па амністыі.
АМбБІУМ (н.-лац. ammobium) — травяністая расліна сям. складанакветных з дробнымі жоўтымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Аўстраліі; на Беларусі вырошчваецца як дакаратыўная.
АМбгРАФЫ (ад гр. homos = аднолькавы + -граф) — лінгв. словы, якія аднолькава піпіуцца, але парознаму вымаўляюцца (напр. му'зыка — музь/ка, ndpa — пара).
AMOK (малайск. amuk) — псіхічнае захворванне, якое назіраецца ў жыхароў Малайскіх астравоў і выражаецца ў буйных паводзінах хворага.
АМОНАІДЭІ (н.-лац. ammonoidea) — тое, што і аманіты2.
АМОНІЙ (н.-лац. ammonium, ад лац. ammoniacum = аміяк) — аднавалентная група атамаў азоту і вадароду, якая ўваходзіць у склад многіх солей.
АМОШМЫ (гр. homonymos = аднайменны) —лінгв. словы, якія аднолькава вымаўляюцца, але маюць рознае значэнне (напр. каса — сельскагаспадарчая прылада і каса — заплеценыя валасы).
АМОРФА (н.-лац. amorpha) — кустовая расліна сям. бабовых з доўгім лісцем і дробнымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Паўн, Амерьшы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
АМОРФАНАСТОК (ад гр amorphos = бясформенны + насток) — тое, што і насток.
АМОРФНЫ (гр. amorphos = бясформенны) — 1) які не мае крыінталічнай будовы (напр. а-ае рэчыва); 2) перан. бясформенны, расшіывісты (напр. а-ыя ўражанні).
АМПЕЛАГРАФІЯ (ад гр. ampelos = вінаград + -графія) — навука аб відах і сартах віпаграду.
АМПЕЛАЛОПЯ (ад гр. ampelos = вінаград + -логія) — навука аб вінаградарстве.
АМПЕЛАТЭРАПІЯ (ад гр. ampelos = вінаград + тэрапія) — лячэнне вінаградам.
АМПЕЛбпСІС (н.-лац. ampelopsis) — дэкаратыўная расліна сям. вінаградавых; дзікі вінаград.
АМПЕЛЬНЫ (ад ням. Ampel = падвесная ваза дая кветак); a ы я р а с л і н ы — дэкаратыўныя раслілы са звіслымі парасткамі, павойнымі сцябламі і прыгожым лісцем, якія вырошчваюцца ў падвесных вазах, гаршках і скрынках для ўпрыгожвання памяшканняў, балконаў (напр. бягонія, традысканцыя, плюшч, настурка).
АМПЕР [фр. А.Атрёге = прозвішча фр. фізіка (1775—1836)] — асноўная адзінка сілы элеклрычнага току ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная сіле току паміж даума паралельнымі праваднікамі, размешчанымі ў вакууме на адлегласці 1 м адзін ад другога.
АМПЕРАЖ (ад ампер) — сіла электрычнага току, выражаная ў амперах.
АМПЕРАМЕТРЫЯ (ад ампер + -метрыя) — вымярэнне ў амперах сілы электрычнага току.
АМПЕРВАЛЬТМЕТР (ад ампер + вапып + -метр) — электрычны прыбор для вымярэння сілы і напружання току.
АМПЕРВОЛЬТбмМЕТР (ад ампер + волып + ам + -метр) — камбінаваны электрычны прыбор для вымярэння сілы току, напружання і электрычнага супраціўлення.
АМПЕРМЕТР (ад ампер + -метр) — прыбор для вымярэння сілы электрычнага току.
АМПЁР-СЕКЎНДА (ад ампер + секунда) — тое, што і кулон~.
АМІПР (фр. empire = імперыя) — стыль у архітэктуры і дэкаратыўным мастацтве першых дзесяцігоддзяў 19 ст., які характарызаваўся падкрэслена манументальнымі формамі.
АМІІЛІДЗШ [ад лац. ampli(ficare) = павялічваць, узмацняць + гр. dyn(amis) = сіла] — электрычная машына для ўзмацнення слабых токаў.
АМІІЛІТРбн [ад лац. ampli(ficaге) = павялічваць, узмацняць + -трон\ — электравакуумпы прыбор магнетроннага тыпу, пры дапамозе якога ўзмацняюцца ваганні звышвысокіх частот (параўн. платынатрон).
АМПЛІТУДА (лац. amplitude = велічыня) — 1) размах ваганняў, найбольшае адхіленне цела пры ваганні ад стану раўнавагі; 2) мат. розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая-н. пераменная велічыня; 3) перан. размах, шырыня.
АМШПФІКАВАЦЬ (лац. amplifiсаге = папіыраць, павялічваць) — намнажаць аднародныя элементы мовы (сінонімы, параўнанні і інш.), каб узмацніць выразнасць выказвання.
АМПЛІФІКАЦЫЯ (лац. amplificatio = пашырэнне, павелічэнне) — 1) далейшае тлумачэнне, болып падрабязны выклад; 2) літ. стылістычны прыём нанізвання аднародных элемеіггаў мовы (сінонімаў, параўнанняў і інш.) для ўзмацнення выразнасці; 2) павелічэнне аб’ёму тэксту пры перакладзе.
АМПЛІЯЦЫЯ (лац. ampliatio) — копія распіскі, пгго прыняты грошы.
АМПЛУА (фр. emploi = прымяненне) — 1) блізкае па характару кола роляў, якія адпавядаюць сцэнічным здольнасцям артыста; 2) перан. кола заняткаў каго-н.
АМПУЛА (лац. ampulla) — 1) герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой у стэрыльным выглядзе захоўваецца пэўная доза лякарства, растаору, крыві і інш.; 2) расшыраная частка полага органа, які мае трубчастую будову (напр. слёзнага канала, прамой кішкі).
АМПУТАВАЦЬ (лац. amputare = адсякаць) — рабіць ампутацыю.
АМПУТАЦЫЯ (лац. amputatio = адсячэнне) — адняцце хірургічным шляхам канечнасці або іншай часткі цела (параўн. экзартыкуляцыя).
АМУЗІЯ (ад a+ гр. musa = музыка) — мед. парушэнне здольнасці ўспрымаць музычныя гукі.
АМУЛЕТ (лац. amuletum) — невялікі прадмет, што носяць на целе як магічны сродак, нібыта здольны засцерагчы ад няшчасця (параўн. талісман).
АМУНШЬІЯ (польск. amunicja, ад с.-лац. admunitio = узбраенне) — прыналежнасці ваеннаслужачага (рамяні, сумкі і інш.), якія аблягчаюць нашэнне зброі і боепрыпасаў.
АМУРНЫ (ад амуры) — любоўны.
АМУРЫ (фр. Amour, ад лац. Amor = імя бога кахаішя ў старажытнарымскай міфалогіі) — любошчы, заляцанні.
АМФАДАНТОЗ (ад гр. amphi = вакол, з абодвух бакоў + odus, odontos = зуб) — тое, што і парадантоз.
АМФАЛІНА (н.-лац. omphaliпа) — шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на аголенай глебе, сярод імху, на лясным подсціле, сухой драўніне, гнілых пнях.
АМФАЛІТ (ад гр. omphalos = пупок) — запалеіше скуры ў вобласці пупка ў нованароджанага пры заражэнні пупочнай ранкі.
АМФАЛІТЫ (ад гр. ampho = абодва + lytos = раскладны) — рэчывы, якія ў растворы праяўляюць амфатэрнасць (напр. амінакіслоты, бялкі).
АМФАРА (лац. amphora, ад гр. amphoreus) — старажытная гліняная пасудзіна з дзвюма ручкамі і вузкім горлам.
АМФАТЭРНАСЦЬ (ад гр. атphoteros = двухбаковы) — здольнасць некаторых рэчываў у залеж-
насці ад умоў праяўляць або кіслотныя, або асноўныя ўласцівасці.
АМФІ(гр. amphi = вакол, з абодвух бакоў) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае дваякасць, адносіны да двух прадметаў.
амфібалізАцыя (ад амфіболы) — замяшчэнне піраксенаў і іншых цемнаколерііых сілікатных мінералаў амфіболамі; характэрная для магматычных, метамарфічных і асадачных парод асноўнага складу, якія зазналі рэгрэсіўііы рэгіянальны метамарфізм.
АМФІБАЛІТ (ад амфіболы + -літ) — горная парода, якая складаецца ў асноўным з амфіболаў.
АМФІБАЛІЯ (гр. amphibolia = двухсэнсавасць) — выраз, які можна тлумачыць двухзначна (наіір. у выказванні «выраіпыў сёішя працаваць» слова «вырашыў» можна адносіць і да «сёння» і да «працаваць»).