• Газеты, часопісы і т.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    АМАРТЫЗАТАР (рус. амортнзатор, ад фр. amortir = аслабляць, змякчаць) — прыстасаванне ў машынах для змякчэння штуршкоў, удараў пры яздзе.
    АМАРТЫЗАЦЫЯ (с.-лац amortisatio = аслабленне) — 1) паступовае зношванпе машын, абсталявання, збудаванпяў і перанясенне
    іх вартасці на прадукцыю; 2) паступовае пагашэнне доўгу асобай або арганізацыяй перыядычнымі ўзносамі; 3) прызнанне даўгавога абавязацельства несапраўдным у выніку яго страты, крадзяжу і інш4) змякчэнне штуршкоў, удараў пры руху машын, пасадцы самалётаў з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.
    АМАРТЫФІКАЦЫЯ (ад а+ лац. mors, mortis = смерць + -фікацыя) — афіцыйнае аб’яўленне аб ануляванні (пазбаўленні сілы) страчаных дакументаў.
    АМАРФІЗМ (ад гр. amorphos = бясформенны) — 1) аморфны сган рэчыва; 2) перан. бясформеннасць, расплывістасць.
    АМАРЫЛІС (н.-лац. amaryllis, ад гр. amaryllis) — цыбульная травяністая расліна сям. амарылісавых з буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў тропіках і субтропь ках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    АМАСТЫГАСГЮРЫЙ (н .-лац. amastigosporium) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на злаках.
    АМАТАР (польск. amator, ад лац. amator) — чалавек, які ў волыгы час займаецца чым-н. не для заробку, а па ахвоце (напр. а. палявання, а. музыкі).
    АМАТОЛЫ [ад амо(ній) + тал(уол)\ — выбуховыя рэчывы, якія складаюцца з сумесі нітрату амонію з трынітраталуолам.
    АМАТЫДЫІ (ад гр. omma, -atos = вока + eidos = выгляд) — асобныя вочкі, з якіх утвараюцца складаныя фасетачныя вочы членіста-
    ногіх жывёл (насякомых, ракападобных і інш.).
    АМАЎРбз (гр. amauros = цёмны, сляпы) — страта зроку, слепата.
    АМАФІЛА (н.-лац. ammophila) — насякомае сям. рыючых вос з доўгім чырвоным брушкам; пясчаная аса.
    АМАФОШЯ (гр. homophonia) — шматгалосы музычны твор, у якім асноўную мелодыю выконвае толькі адзін голас, а астатнія гучаць як акалтанемент.
    АМАФОНЫ (гр. homophonos = аднагучны, аднатонны) — лінгв. словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае напісанне (напр. грыб — ірып, казка — каска).
    АМАФОРМЫ (ад гр. homos = аднолькавы + форма) — лінгв. словы, якія належаць да розньгх часцін мовы і супадаюць толькі ў пэўных марфалагічных формах (напр. вусны ’губы’ і вусны ’які вымаўляецца’)-
    АМАФОС [ад амо(ній) + фос(фар)] — мінеральнае азотна-фосфарнае ўгнаенне.
    АМБА (рус. амба, ад іт. ambo = два нумары латарэйнага білета) — разм. усё, канец.
    АМБАЛАЖ (фр. emballage) — пакавальны матэрыял, а таксама затраты на пакаванне.
    АМБАРАС (фр. embarras) — клопаты, турботы, непакой.
    АМБАЦЭПТАР (ад лац. ambo = абодва + ceptor = які бярэ) — асобае ўтварэнне клеткі, якое, паводле тэорыі нямецкага вучонага П.Эрліха, удзельнічае ў рэакцыі імунітэту.
    АМБІВАЛЕНТНАСЦЬ (ад амбівалентны) — 1) дваістасць перажывання, калі аб’ект выклікае ў чалавека адначасова два процілеглыя пачуцці, напр. сімпатыю і антыпатыю; 2) літ. спецыфічная ўласцівасць дыялектычна супярэчлівых вобразаў, у якіх арганічна знітавапа адмаўленне і сцвярджэнне адных і тых жа з’яў жыцця.
    АМБІВАЛЕНТНЫ (ад лац. ambo = абодва + valens, -ntis = значны, важны, каштоўны) — дваісты, жі змяшчае ў сабе процілеглыя элементы, напр. а-ае пачуццё (гл. амбівапентнасць 1).
    АМБІСТОМА гл. амблістома.
    АМБІЦЫЯ (польск. ambicja, ад лац. ambitio) — абвосіранае самалюбства, празмернае пачуццё асабістай годнасці; к і н у ц ц а ў а м б і ц ы ю — выявіць крайнюю крыўдлівасць.
    АМБІЯФАНІЧНЫ (ад лац. ambi = навокал + гр. phone = гук) — звязаны з сістэмай электроннаакустычных устройстваў, якія выкарыстоўваюцца ў тэаірах, канцэртных залах для забеспячэння добрай чутнасці ў любым пункце залы.
    АМБЛІГАНІТ (ад гр. amblys = тупы + gonia = вугал) — мінерал класа фасфатаў белага, блакітнага або карычневага колеру.
    АМБЛІОШЯ (ад гр. amblys = тупы + ops = вока) — аслабленне зроку, абумоўленае фупкцыянальнымі расстройствамі зрокавага аналізатара.
    АМБЛІСТОМА, АМБІСТОМА (ад гр. amblys = тупы + stoma = рот) — хвастатае земнаводнае, па-
    	A
    добнае да саламандры, жое водзіцца ў Паўн. і Цэіггр. Амерыцы.
    АМБЛІСТЭПЕЛА (н.-лац. amblystegiella) — лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце на ствалах і галінках дрэў і кустоў, радзей на камянж.
    АМБЛІСТЭПУМ (н.-лац. amblystegium) — лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце на кары дрэў, камянях, вільготнай глебе.
    АМБОН (гр. ambon = узвышэнне) — паўкруглае і высунутае на сярэдзіну храма ўзвышэнне перад царскімі варотамі, з якога чытаюць Евангелле, гавораць казанні.
    АМБРА (фр. ambre, ад ар. ’апЬаг) — 1) воскападобнае рэчыва, жое выдзяляецца кашалотамі; выкарыстоўваецца ў парфумерыі; 2) уст. духі'.
    АМБРАЗЎРА (фр. embrasure) — 1) адтуліна ў сцяне абарончага збудавання для стральбы; байніца; 2) акоішы ці дзвярны праём у дамах, вежах.
    АМБРАФІЛЫ (ад гр. ombros = дождж + -філ') — расліны, жія добра пераносяць павышаную вільготнасць, працяглыя дажджы (параўн. амбрафобы').
    АМБРАФІТЫ (ад гр. ombros = дождж + -фіты) — расліны, жія выкарыстоўваюць толькі вільгаць атмасферных ападкаў (параўн. трыхафіты).
    АМБРАФбвЫ (ад гр. ombros = дождж + -фоб) — характэрныя дчя засушлівых мясцін расліны, жія не пераносяць працяглых дажджоў (параўн. амбрафілы').
    АМБРОЗІЯ (rp. ambrosia) — 1) ежа багоў у старажытнагрэчаскай міфалогіі; 2) перан. незвычайна смачная, далікатная страва; 3) травяністая расліна сям. складанакветных з дробнымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна ў Амерьшы; на Беларусі трапляецца як заносная; 4) налёты міцэлію сумчатых ірыбоў у ходах жукоўкараедаў.
    АМБРОМЕТР (ад гр. ombros = дождж + -метр) — прыбор для вымярэння колькасці атмасферных ападкаў.
    АМБУЛАКРАЛЬНЫ (ад лац. ambulacrum = хаджэнне); a а я с і с т э м a — сістэма органаў руху ігласкурых, якая ўтварылася ў выніку складанай дыферэнцыяцыі другаснай поласці цела.
    АМБУЛАТОРЫЯ (лац. ambulatorius = рухомы) — лячэбная ўстанова для прыхадньгх хворых.
    АМБУШУР (фр. embouchure) — 1) частка духавога музычнага інсірумента, якая ў час ігры бярэцца ў рот або прыціскаецца да губ; 2) вечка на мікрафоне тэлефоннай трубкі для засцярогі яго ад пашкоджанняў і ддя ўзмацнення голасу. АМЕБАЦЫТЫ (ад гр. ameibo = змяняю + -цыты) — элементы крыві беспазваночных жывёл, якія адпавядаюць лейкацытам пазваночных і чалавека.
    АМЕБЕЙНЫ (гр. amoibaios) — які чаргуецца; а-ая к а м п a з і ц ы я — вершаваная кампазіцыя, пры якой на працягу ўсяго твора чаргуюцца строфы, звязаныя паміж сабой паралелізмам.
    АМЕГА (гр. о mega) — назва апошняй літары ў грэчаскім алфавіце; ад альфы да а м е г і — ад пачатку да канца.
    АМЕЛІЯрАцЫЯ (лац. amelioratio) — паляпшэнне, упарадкаванне.
    АМЕНАРЭЯ (ад a+ гр. men = месяц + rheo = цяку) — адсутнасць менструацый у перыяд палавой спеласці жанчыны.
    АМЕНСАЛІЗМ (ад а+ лац. mensa = стол, жыўленне) — форма ўзаемаадносін паміж арганізмамі, якая для аднаго віду карысная, a для другога шкодная (напр. вароны, падбіраючы рэшткі ежы воўка, сваім крыкам прыцягваюць увагу паляўнічага).
    АМЁНЦЫЯ (лац. amentia) — расстройства свядомасці, якое характарызуецца бяссувязнасцю мыслення, разгубленасцю, парушэннем арыенціроўкі ў навакольным, узбуджанасцю.
    АМЕРЫЦЫЙ (н.-лац. americium, ад англ. America = Амерыка) — штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, які адносіцца да актыноідаў, серабрысты метал.
    АМЕТАБАЛІЯ (ад a+ гр. meta­bole = перамена) — адсутпасць метамарфозы, развіццё некаторых ніжэйшых насякомых, пры якім пераход ад маладой фазы да дарослай зводзіцца толькі да росту і скідання старога хітынавага покрыву (ліпькі).
    АМЕТРАШЯ (н.-лац. ametropia, ад гр. ametros = бязмерны + ops = зрок) — ненармальная пераламляльная здольнасць вока (блізарукасць або дальназоркасць).
    АМЕТЫСТ (лац. amethystus, ад гр. amethystos) — мінерал, разнавіднасць кварцу, капггоўны камень фіялетавага або блакітна-фіялетавага колеру; выкарыстоўваецца для ювелірных вырабаў.
    АМЁБА (н.-лац. amoeba, ад гр. amoibe = змяненне) — найпрасцейшая аднаклетачная жывёла, якая можа змяняць форму.
    АМЁБІЯЗ (ад амёба) — хвароба чалавека, якая выклікаецца дызентэрыйііай амёбай; амёбная дызенпіэрыя.
    АМІ (н.-лац. ammi, ад гр. ammi) — травяністая расліна сям. парасонавых з пасечаным на сегменты лісцем, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і; вырошчваецца на Каўказе і ў Малдове як лекавая.
    АМІДАЗЫ (ад аміды) — ферменты, якія змяшчаюцца ў тканках жывёл і раслін і прымаюць удзел у азоцістым абмене ў арганізме.
    АМІДАПІРЫН (ад аміды + гр. руг = аі’онь) — фарм. болесуцішальны і гарачкапаніжальны лекавы прэпарат.
    АМІДАСТАМОЗ (н.-лац. amidostomosis) — хвароба гусей, якая выклікаецца амідастомалй.
    АМІДАСТОМЫ (ад аміды + гр. stoma = губы) — чэрві, якія паразітуюць у падслізістай абалонцы страўніка гусей, часам качак, галубоў і некаторых іншых гггушак.
    АМІДОЛ (ад аміды + -ол) — арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца як праявіцель у фатаграфіі.
    АМІДЫ (ад аміяк + гр. eidos = выгляд) — 1) арганічлыя злучэнні,
    у якіх гідраксіл заменены амінагрупай', 2) хімічныя злучэнні, што ўтвараюцца заменай аднаго атама вадароду аміяку атамам металу, напр. амід натрыю.
    АМЖАІІІОНСТВА (ад фр. ami = сябра + cochon = свіння) — бесцырымоннасць, панібрацтва, фамільярнасць.
    АМІКРОН (ір. о mikron) — назва літары грэчаскага алфавіта: о кароткае.
    АМІЛАВЫ (ад гр. amylon = крухмал); а-ыя спірты — гранічныя аднаатамныя спірты.
    АМІЛАДЭКСТРЬІН (ад гр amy­lon = крухмал + дэкстрын) — прадукт расшчаплення крухмалу.
    АМІЛАЗЫ (ад гр. amylon = крухмал) — ферменпгы, якія гідралітычна расшчапляюць крухмал і глікаген і ўтвараюць дэкстрыны, малыпозу і глюкозу ў жывых арганізмах.
    АМІЛАІДОЗ (ад гр. amylon = крухмал + eidos = выгляд) — парушэнне бялковага абмену ў арганізме.
    АМІЛАН (ад аміды) — разнавіднасць сінтэтычнага валакна з поліамідаў.
    АМІЛАПЕКЦШ (ад гр. amylon = крухмал + пекцін) — састаўная частка крухмалу, разгалінавапы поліцукрыд, утвораны рэшткамі глюкозы; выкарыстоўваецца як клей і ў харчовай прамысловасці.
    АМІЛАПЛАСТЫ (ад гр. amylon = крухмал + -пласт) — лейкапласты расліннай клеткі, якія назапашваюць крухмал.
    АМІЛАЦЭТАТ (ад гр. amylon = крухмал + ацэтат) — арганічнае
    A		 злучэнне, амілавы эфір воцатнай кіслаты, бясколерная вадкасць.
    AMUIEH (ад гр. amylon = крухмал) — непасычаны вуглевадарод з адной падвойнай сувяззю і пяцціо атамамі вугляроду ў малекуле.