• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    АНАФРОНТ (ад ана+ фронт) — атмасферны фронт, які характарызуецца ўзыходным рухам цёплага павелра (проціл. катафронт).
    АНАФТАЛЬМ (ад ан+ гр. ophthahnos = вока) — адсутнасць аднаго або абодвух вачэй у выніку няшчаснага выпадку ці аперацыйнага выдалення.
    АНАХАРЭТ (гр anachoretes) — пустэльнік.
    АНАХАРЭТЫЗМ (ад анахарэт) — разнавіднасць імурацыі, калі жывы арганізм самазамуроўваецца і гіне (напр. малюскі-каменеточцы).
    АНАХРАМАТ (ад ана+ гр. chroma, -atos = колер) — агпычная сістэма, у якой не выпраўлена храматычная аберацыя.
    АНАХРАШЗМ (rp.anachronismos) — 1) парушэнне храналагічнай дакладнасці, якое прыводзіць да неапраўданага ўнясення ў апісанне якой-н. эпохі рыс, характэрных для іншага часу; 2) устарэлы погляд, падыход, звычай; перажытак мінулага.
    АНАЭРАБІЁЗ (ад ан+ аэрабіёз) — жыццё ва ўмовах, дзе адсутнічае свабодны кісларод.
    АНАЭРАБІЁНТЫ (ад ан + аэрабіёнты) — тое, што і анаэробы.
    АНАЭРОБЫ (ад ан+ аэробы) — арганізмы, здольныя жыць у асяроддзі, дзе няма атмасфернага кіслароду, напр. некаторыя бактэрыі, ніжэйшыя расліны (параўн. аэробы).
    АНГАЖЫРАВАЦЬ (фр enga­ger) — 1) запрашаць артыстаў для ўдзелу ў спектаклях або канцэртах на пэўны тэрмін; 2) запрашаць fla­wy на танец; 3) прыцягваць каго-н. да актыўнага ўдзелу ў якой-н. справе.
    АНГАЖЭМЁНТ (фр. engagement) — запрашэнне артыстаў для ўдзелу ў спектаклях або канцэртах на пэўны тэрмін.
    АНГАЛАР (парт. angolar) — грашовая адзінка Анголы, роўная 100 сентава.
    АНГАР (фр. hangar) — памяшканне для стаянкі і рамонту самалётаў і верталётаў.
    АНГАРМАНІЧНЫ (ад ан+ гарманічны) — не гарманічны; a ы я в a г а н н і — ваганні, пры якіх змяшчэнне, напружанасць не прапарцыяна;й>ныя сіле, якая выклікае ваганні.
    АНГАРЫЯ (лац. angaria, ад гр. angareia) — 1) перавозная і іншыя адработачныя павіннасці ў сярэдневяковай Еўропе; 2) права захопу дзяржавамі, якія ваююць, у сваіх портах гандлёвых суднаў нейтральных краін ддя выкарыстання іх у ваенных мэтах.
    АНГВІЛАСПОРА (н.-лац. anguillospora) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці розных дрэвавых парод у вадзе. АНГЕШТбніКА (ад ан+ гемі+ тоніка) — гукавая сістэма, зас-
    наваная на беспаўтонавых гукавых суадносінах; бывае трох-, чатырох-, пяціступенная (пентапюніка) у аб’ёмах кварты, квііпы, a таксама актавы, малой сексты, сентымы.
    АНГІДРАЫЁЗ (ад ан+ гр. hydor = вада + -біёз) — прыватны выпадак анабіёзу, калі аргапізмы могуць выжываць без вады.
    АНГІДРОН (ад ан+ гр. hydor = вада) — бясколернае крышталічнае рэчыва, якое пры паглынапні вады ператвараеідіа ў крышталегідрат, выкарыстоўваецца для высушвання газаў і вадкасцей.
    АНГІДРЫД (ад ан+ гр. hydor = вада) — вокісел, які пры злучэнні з вадой дае кіслату.
    АНГІДРЫТ (ад ан+ гр. hydor = вада) — мінерал класа сульфатаў (сернакіслы кальцый), які пры злучэнні з вадой ператвараецца ў гіпс. АНГІЁМА (ад грэч. angeion = сасуд + -ома) — мед. дабраякасная пухліна, якая складаецца з крывяносных і лімфатычных сасудаў.
    АНГІНА (лац. angina, ад angere = душыць) — вострая інфекцыйная хвароба з запаленнем слізістай абалонкі зева, асабліва паднябенных міндалін.
    АНГІЯ(гр. angeion = сасуд) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да сасудзістай сістэмы жывёл і раслін.
    АНГІЯГРАФІЯ (ад ангія+ -графія) — рэнтгеналагічнае абследаванне крывяносных сасудаў розных органаў шляхам увядзення ў іх кантрастных рэчываў.
    АНГІЯКАРДЫЯГРАФІЯ (ад ангія+ кардыяграфія) — рэнтгеналагічнае даследаванне поласцей сэрца і магістральных сасудаў.
    АНГІЯЛОГІЯ (ад ангія+ -логія) — раздзел анатоміі, які вывучае крывяносныя і лімфатычныя сасуды.
    АНГІЯНЕЎРОЗ (ад ангія+ -неўроз) — функцыянальнае расстройства інервацыі крывяносных сасуДаў.
    АНГІЯСПАЗМА (ад ангія+ спазма) — раптоўнае звужэнне дробных артэрый і капіляраў, у выніку чаго парушаецца забеспячэнне крывёй тканкі або органа.
    АНГІЯСТАМІЯ (ад ангія+ гр. stoma = адтуліна) — налажэнне на крывяносныя сасуды фістул, што дазваляе перыядычна браць у жывёлы кроў ва ўмовах працяглага доследу.
    АНГІЯСТЭНбз (ад ангі+ стэноз) — звужэнне крывяносных сасудаў.
    АНГІЯТЭНЗІН (ад ангія+ лац. tensus + напружаны) — біялагічна актыўнае рэчыва, якое ўтвараецца ў крыві жывёл і чалавека і рэгулюе артэрыяльны ціск, водна-солевы абмен, стымулюе сакрэцьпо гармонаў.
    АНГІЯХІРУРГЛЯ (ад ангія+ хірургія) — хірургічнае лячэнне крывяносных сасудаў.
    АНГЛАМАН (ад п.-лац. Anglia = Англія + -ман) — чалавек, які захапляецца ўсім англійскім.
    АНГЛАМАШЯ (ад п.-лац. Anglia = Англія + манія') — захапленне ўсім англійскім.
    АНГЛАФІЛ (ад п.-лац. Anglia = Англія + -філ) — прыхільнік англійскай нацыі, культуры.
    АНГЛАФОБ (ад п.-лац. Anglia = Англія + -фоб) — чалавек, які ненавідзіць усё англійскае.
    АНГЛЕЗ (фр. anglaise = англійская) — агульная назва англійскіх народных танцаў, якія распаўсюдзіліся ў 17—19 ст. у краінах Еўропы.
    АНГЛЕЗІТ (фр. anglaisite, ад англ. Anglesey = назва вострава) — мінерал класа сульфатаў, сернакіслы свінец, а таксама свінцовая руда.
    АНГЛІКАНЕЦ (с.-лац. anglicanus = англіканскі) — прыхільнік англіканства.
    АНГЛІКАНСКІ (с.-лац. anglica­nus) — які мае адносіны да англіканства.
    АНГЛІКАНСТВА (ад с.-лац. ang­licanus = англіканскі) — дзяржаўная царква ў Англіі, адна з пратэстанцкіх цэркваў, што ўзнікла ў 16 ст. ў час Рэфармацыі.
    АНГЛЕЦЫЗМ (фр. anglicisme, ад с.-лац. anglicus = англійскі) — слова або выраз, запазычаныя з англійскай мовы.
    АНГОБ (фр. engobe) — тонкі слой гліны, які наносіцца на паверхніо керамічнага вырабу перад абпальваннем, каб згладзіць няроўнасці і надаць вырабу пэўны колер.
    АНГОРСКІ (польск. angorski, ад Angora = старажытная назва Анкары) — які датычыць парод катоў, козаў і трусоў з доўгай пушыстай шэрсцю, выведзеных у старажытнасці ў Анкары.
    АНГСТРЭМ [шв. A.Angstrom = прозвішча шв. фізіка і астранома (1814—1874)] — адзінка вымярэння даўжыні, роўная адной дзесяцімільярднай долі метра; прымяняецца ў оіітыцы ддя вымярэння даўжыні светлавых хваляў.
    АНДАЛУЗІТ (ад ісп. Andalucia = назва правінцыі ў Іспаніі) — мінерал класа сілікатаў белага, шэрага, ружовага або зялёнага колеру; выкарыстоўваецца як вогнеі кіслотатрывалы матэрыял.
    АНДАНТЭ (іт. andante) — 1) муз. умерана павольны тэмп, больш хуткі, чым адажыо, але павольнейшы за анданціна', 2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.
    АНДАШЦНА (іт. andantino) — 1) муз. умераны тэмп, больш хуткі, чым андантэ, але павольнейшы за мадэрата, 2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.
    АНДАРАК (ням. Unterrock) — саматканая паласатая або клятчастая спадніца, якую даўней насілі жанчыны на Беларусі.
    АНДАТРА (англ. ondatra, ад індз. ondatra) — грызун сям. палёвак з каштоўпым бліскучым футрам бурага колеру, а таксама футра гэтага звярка; мускусны пацук.
    АНДОГРАФ (ад фр. ondo = хваля + -граф) — прыбор для запісу ваганняў электрычнага напружанпя.
    АНДРА(гр. aner, andros = мужчына) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае адносіны да мужчыны або мужчынскага полу.
    АНДРАГЕНЕЗ (ад андра+ -генез) — форма размнажэння, пры якой у развіцці яйцаклеткі ўдзель-
    нічае толькі мужчынскае ядро, прыўнесенае ў яе сперміем у працэсе апладнення (проціл. гінагенез).
    АНДРАГЕНЫ (ад андра+ -ген) — група мужчынскіх палавых гармонаў, якія стымулююць развіццё другасных палавых прымет.
    АНДРАГІНІЯ (гр. androgynes = двухполы) — наяўнасць у асобіны аднаго полу прымет другога полу; прыватны вьпіадак андрагіпіі — гермафрадытызм.
    АНДРАГІНАФОР (ад гр. andro­gynes = двухполы + -фор) — выраслы ў даўжыню ўчастак двухполай кветкі паміж песцікам і тычынкамі.
    АНДРАГОГІКА (ад андра+ гр. agoge = выхаванне) — раздзел педагогікі, які вывучае пытанні стымулявання працэсаў выхавання дарослых людзей.
    АНДРАДЫТ (ад парт. d’Andrad = прозвішча парт. мінералога) — мінерал класа сілікатаў, вапняковажалезісты гранат2 зеленаватага або чорнага колеру.
    АНДРАКЕФАЛІЗМ (ад андра+ гр. kephale = галава) — стварэпне вобразаў міфічных істот з целам звера і галавой чалавека (сфінкс, кентаўр, сірэна) у мастацгве старажытнага Егіпта, Асірыі, Індыі, Кітая і сярэднсвяковай Еўропы.
    АНДРАЛОГІЯ (ад андра+ -логія) — раздзел уралогіі, які вывучае хваробы мужчьпіскіх мачавых і палавых органаў.
    АНДРАМЕДА (н.-лац. andromeda, ад гр. Andromede = паводле старажыпіагрзчаскай міфалогіі дачка цара Эфіопіі Кефея, прынесеная ў
    ахвяру марскому страшыдлу і вызваленая Персеем) — нізкая вечназялёная кустовая расліна сям. верасовых, пашыраная ў лясной і тундравай зонах.
    АНДРАСТЭРбН (ад андра+ гр. stereos = цвёрды) — рэчыва, якое выдзяляецца з мачой і мае біялагічнае дзеянне мужчынскага палавога гармона.
    АНДРАФОБІЯ (ад андра+ -фобія) — нянавісць да мужчын.
    АНДРАЦЭЙ (ад андра+ гр. оікіа = дом) — сукупнасць тычынак кветкі.
    АНДРОІДЫ (ад андра+ -оід) — аўтаматычныя рухомыя фігуры, якія могуць выконваць рухі, уласцівыя чалавеку.
    -АНДРЫЯ (гр. andreios = мужчынскі) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да мужчыны або мужчынскага полу.
    АНДРЭІДЫ (н.-лац. andreaeidae) — падклас лістасцябловых імхоў; пашыраны па ўсім зямным шары, прадстаўлены адзіным родам андрэя.
    АНДРЭЯ (н -лац. andreaea) — лістасцябловы мох падкласа андрэідаў, які трапляецца на камянях у лясах.
    АНДУЛЯТАР (фр ondulateur, ад лац. unda = хваля) — тэлеграфны прыёмны апарат, які робіць бесперапынны запіс сігналаў на паляровай стужцы.
    АНДУЛЯЦЫЯ (фр. ondulation, ад лац. unda = хваля) — завіўка Banacoy, наданне ім хвалістага выгпяДУ-
    АНДЭЗШ (ад лац. Andes = Анды, горы ў Паўд. Амерыцы) — Minepan класа сілікатаў белага або шараватага коперу са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца для вытворчасці кіслотатрывалых керамічных вырабаў.
    АВДЭЗІТ (ням. Andesit, ад пац. Andes = Анды, горы ў Паўд. Амерыцы) — горная парода цёмна-шэрага, бурага або чорнага колеру, якая складаецца з андэзіну, аўгіту і іншых мінералаў, а таксама шкла, выкарыстоўваецца як будаўнічы і кіслотатрывалы матэрыял.
    АНДЭЗІТ-ДАЦЫТ (ад андэзіт + дацыт) — вулканічная горная парода, пераходная ад андэзіту да дацыту, эфузіўны аналаг дыярыту.
    АНДЭРГРАУНД (англ. undergro­und = метрапалітэн; падполпе) — падпольны, нелегальны рух у палітыцы, мастацтве.
    АНДЭРРАЙТЫНГ (англ. underw­riting) — 1) размяшчэнне каштоўных папер па публічнай падпісцы праз пасрэднікаў, функцыі якіх звычайна выконваюць інвестыцыйпыя банкі; 2) падпіска на акцыі; 3) прыём нерухомасці на страхаванне.