Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АНТЫКВАРЫЯТ (ад лац. antiquarius = антыквар) — гандаль старадаўнімі прадметамі, карцінамі, кнігамі.
АНТЫКЛЕРЫКАЛІЗМ (ад анты+ клерыкалізм) — грамадскапалітычны рух, накіраваны супраць клерыкалізму, супраць прывілеяў царквы і духавенства.
АНТЫКЛІМАКС (ад анпіы+ клімакс.2) — стылістычная фігура, размяшчэнне слоў ці выразаў у парадку аслаблення эмацыянальнага і сэнсавага зместу; від градацыі 2.
АНТЫКЛШАЛЬ (ад анпіы+ гр. klino = выгінаю) — складка пластоў горных парод, павернутая пукатасцю ўгару, у ядры якой знаходзяцца больш старажытныя пласты, чым на крылах.
АНТЫКЛШОРЫЙ (н.-лац. anticlinorium, ад гр. anti = супраць + klino = выгінаю + oros = гара) — буйны і складаны выгін складкаватых тоўшчаў горных парод, які ў
A
цэлым мае антыклінальную форму.
АНТЫЛАГАРЫФМ (ад анты+ лагарыфм) — лік, які мае дадзены лагарыфм, наіір. лік В ёсць антылагарыфм ліку А, калі log В = A.
АНТЫЛАГІЗМ (ад анты+ гр. logos = розум) — формула логікі, якая адлюстроўвае несумяшчальнасць пасылак катэгарычнага сілагізму з адмаўленнем яго заключэння
АНТЫЛЕПТОНЫ (ад анты+ леппіоны') — элементарныя часціі[ы, якія з’яўляюцца антычасціцамі ў адносінах да лептонаў.
АНТЫЛОПА (фр. antilope, ад с.-гр. antholops) — жвачная парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, якая пашырана пераважна ў Афрыцы і Паўд. Азіі.
АНТЫМАГНІТНЫ (ад анты+ магніт) — які не паддаецца ўздзеянню магніту (напр. а. гадзііпіік).
АНТЫМАНАПАЛІСТЬІЧНЫ (ад анты+ манаполія) — накіраваны супраць манаполій.
АНТЫМАНАРХІЧНЫ (ад анты+ манархія) — накіраваны супраць манархіі, манархізму.
АНТЫМАНІДЫ (ад с.-лац. antimonium = сурма) — злучэнні сурмы з іншымі элементамі; выкарыстоўваюцца як паўправаднікі.
АНТЫМАШТ (ад с.-лац. antimonium = сурма) — мінерал класа сульфідаў, сульфід сурмы свінцова-шэрага колеру.
АНТЫМАРАЛЬНЫ (ад анпіы+ маральны') — які супярэчыць маралі', амаральны.
АНТЫМАРКСІСЦКІ (ад анты+ марксізм) — накіраваны супраць марксізму.
АНТЫМАТЭРЫЯ (ад анпіы+ матэрыя) — гіпатэтычная субстанцыя, утвораная з антыатамаў.
АНТЫМАТЭРЫЯЛІСТЫЧНЫ (ад анты+ матэрыяліспіычны) — накіраваны супраць матэрыялізму.
АНТЫМЕРЫ (ад анты+ -мер~) — сіметрычныя часткі цела, напр. вочы, правая і левая рука і нага.
АНТЫМЕТАБАЛІТЫ (ад анты+ метабаліты) — біялагічна актыўпыя рэчывы, якія ўгвараюцца ў арганізме або штучна сінтэзавапыя; па хімічнай будове блізкія да мстабалітаў, але парушаюць абмен рэчываў.
АНТЫШЛІТАРЬІЗМ (ад анты+ мілітарызм) — масавы міжнародны рух супраць палітыкі мілітарызму, барацьба супраць падрыхтоўкі і распальвання захопніцкіх войнаў.
АНТЫМУСОН (ад анты+ мусон) — уяўнае перанясеіше паветра ў верхняй трапасферы над мусонным перанясеннем у адваротным яму напрамку.
АНТЫМУТАГЕНЫ (ад анты+ мутагены) — хімічныя і фізічныя агенты, якія паніжаюць частату мутацый.
АН ГЫНАЦЫЯНАЛЫІЫ (ад анты+ нацыянальны') — накіраваны супраць нацыянальнага, варожы інтарэсам нацыі.
АНТЫНЕЙТРОН (ад анты+ нейтрон) — электрьгчна нейтральная элементарная часціца, якая
з’яўляецца антычасціцай у адносінах да нейтрона.
АНТЫНЕЙТРЬПІА (ад анты+ нейтрына) — электрычна нейзральная элементарная часціца, якая з’яўляецца антычасціцай у адносінах да нейтрына.
АНТЫНОМІЯ (гр. antinomia) — супярэчнасць паміж двума суджэшіямі, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго і ў той жа час прызнаюцца аднолькава правільнымі.
АНТЫПАПА (ад анпіы+ папа) — рымскі папа, не прызнаны каталіцкай царквой.
АНТЫПАСАТЫ (ад анты+ пасаты) — пастаянныя вятры ў высокіх слаях атмасферы ў трапічных іпыротах, якія дзьмуць над пасатамі ў процілеглым напрамку.
АНТЫПАТАРЫІ (н.-лац. antipathana) — атрад класа каралавых паліпаў тыпу кішачнаполасцевых, якія насяляюць невялікія глыбіні ў грапічных і субтрапічных морах.
АНТЫПАТЫЧНЫ (ад антыпатыя) — непрыемны, агідны, які выклікае антыпатыю (проціл. сімпатычны 1).
АНТЫПАТЫЯ (гр. antipatheia) — пачуццё непрыязнасці, недружалюбнасці, агіды (проціл. сілтапіыя).
АНТЫПЕРЫСТАЛЬТЫКА (ад анпіы+ перыстальтыка) — хвалепадобнае скарачэнне полых органаў (напр. кішэчніка) у адваротным да звычайнага напрамку.
АНТЫШРАГЕНЫ (ад анты+ гр. руг = агонь + -ген) — рэчывы, якія перашкаджаюць самазаіаран-
ню вугалю, руды і служаць для паііярэджвання пажараў на рудніках. АНТЫПІРЫН (н.-лац. antipyrinum, ад гр. anti = супраць + pyretos = гарачка) — лекавы прэпарат, які заспакойвае боль і зніжае тэмпера-іуру.
АНТЫТПРЭНЫ (ад анты+ гр. руг = агонь) — рэчывы, якія надаюць драўніне, тканінам, пластмасам і іншым матэрыялам вогнеірываласць.
АНТЫГПРЭТЫКІ (ад анты+ гр. pyretos = гарачка) — лекавыя сродкі для зніжэння тэмпературы.
АНТЫПОДЫ (гр. antipodes = літар. размешчаныя нагамі да ног) — 1) насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў зямнога шара; 2) людзі з процілеглымі поглядамі, густамі, рысамі характару; 3) клеткі, размешчаныя ў процілеглым ад пылкаўваходу капцы зародкавага мяшка пакрытанасенных раслін.
АНТЫПРАТАЗОЙНЫ (ад анты+ лац. protozoa = прасцейшыя) — які мае адносіны да рэчываў, што прыгнечваюць жыццядзейнасць прасцейшьгх і выкарыстоўваюцца для лячэння і прафілактыкі захворванняў, выкліканых гэтымі мікраарганізмамі.
АНТЫПРАТОН (ад анты+ пратон) — фіз. элементарная часціца, якая з’яўляецца антычасціцай у адносінах да пратона.
АНТЫРАБІЧНЫ (ад анты+ лац. rabies = шаленства) — звязаны з прышчэпкамі, якія ахоўваюць чалавека або жывёліну ад захворванпя шаленствам.
АНТЫРАДЫ [ад анты+ рады(яцыя)] — рэчывы, якія павышаюць стойкасць палімераў і іншых матэрыялаў да дзеяння радыяцыйнага выпрамянення.
АНТЫРАКЁТА (ад анты+ ра<ета) — снарад, прызначаны для шшчэіпія ракет наступальнага ізеяння.
ШТЫРЫНУМ (н.-лац. antirrhiium, ад гр. antirrinon) — травянісгая расліна сям. залознікавых з буйнымі кветкамі ў гронках, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы і Міжземнамор’і; на Беларусі выроіпчваецца як дэкаратыўная; роцікі.
ШТЫРЭЛГГІЙНЫ (ад анты+ пэлігія) — накіраваны супраць рэлігіі.
АНТЫСАШТАРНЫ (ад анты+ санітарыя) — які супярэчыць патрабаванням санітарыі.
АНТЫСАШТАРЬІЯ (ад анты+ санітарыя) — парушэнне правіл .анітарыі.
ШТЫСАЦЫЯЛЬНЫ (ад анпіы+■ сацыяльны) — проціграмадскі.
АНТЫСЕЙСМГЧНЫ (ад антыісейсмічны) — пабудаваны з улі:<ам магчымага ўздзеяння сейсміч!ЫХ СІЛ.
ШТЫСЕМІТ (ад анты+ гр. >ет, ад ст.-яўр. Sem = Сім, імя адіаго з сыноў біблейскага Ноя) — гой, хто варожа ставіцца да яўрэяў-
ШТЫСЕМІТЫЗМ (ад антысешт') — адна з форм нацыянальнай і рэлігійнай нецярпімасці, якая выражаецца ў варожых адносінах да яўрэяў.
АНТЫСЕПТЫКА (ад анты+ гр. septikos = гнойны) — абеззаражванне ран процігніласнымі сродкамі (параўн. асептыка').
АНТЫСЁПТЫКІ (ад анты+ гр. septikos = гнойны) — процігніласныя сродкі, хімічныя рэчывы, якія знішчаюць хваробныя мікраарганізмы.
АНТЫСПАСТ (гр. antispastos) — вершаваная стаііа ў антычнай паэзіі, якая складаецца з двух доўгіх складоў паміж двума кароткімі.'
АНТЫСТАТЫКІ (ад анты+ гр statikos = які ўтрымлівае раўнавагу) — рэчывы, якія паніжаюць статычную электрызацыю палімерных матэрыялаў і вырабаў.
АНТЫСТРАФА (гр. antistrophe) — парная страфа харавой песні ў антычнай трагедыі, якая ў метрычных адносінах паўтарае папярэднюю страфу.
АНТЫТАКСІНЫ (ад анты+ піаксіны') — ахоўныя рэчывы, якія ўтвараюцца ў арганізме пры ўвядзеяні ў яго таксінаў бактэрыйнага, расліннага ці жывёльнага паходжання.
АНТЫТАКСІЧНЫ (ад анты+ таксічны~) — які мае адносіны да антытаксінаў, проціатрутны.
АН ГЫТРАНСШРАНТЫ (ад анты+ транспірацыя) — рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для апылення раслін, каб паменшыць выпарэнне лісцем вады (транспірацыю).
АЕГГЫТРЫШТАРЫІ (ад анты+ лац. trinitas = тройца) — прыхільнікі хрысціянскіх плыней і сект, якія не прымаюць догмат Тройцы.
АНТЫТРЫХІЯ (н.-лац. antitrichia) — лістасцябловы мох сям. леўкадонтавых, які трапляецца на кары дрэў, часам на камянях.
АНТЫТЭЗА (гр. antithesis) — 1) процілегласць, проціпастаўленпе; 2) стылістычпы прыём, заснаваны на супастаўленні процілеглых думак ці мастацкіх вобразаў для большай выразнасці.
АНТЫТЭЗІС (гр. antithesis = процшастаўленне) — 1) лог. суджэнне, якое проціпастаўляецца тэзісу, 2) другая з трох ступепяў трыяды філасофскага вучэння Гегеля (тэзіс, антьггэзіс, сінтэз).
АНТЫТЭТЬІЧНЫ (гр. antithetikos ) — процілеглы, проціпастаўлены.
АНТЫУТОПІЯ (ад анпіы+ утопія) — песімістычнае ўяўленне пра будучы сацыяльны працэс.
АНТЫФАБІЧНЫ (ад анпіы+ гр. phobos = страх) — накіраваны супраць страху, трывогі; a ы я с р о д к і — лякарствы, якія прымяняюцца пры стане страху, трывогі, павышанай узбуджанасці.
АНТЫФАШЫСТ (ад анты+ фашыст') — чалавек, які змагаецца супраць фашызму.
АНТЫФАШЬІСЦКІ (ад анты+ фашызм) — накіраваны супраць фашызму
АНТЫФЕАДАЛЬНЫ (ад анты+ феадал) — накіравапы супраць феадалізму.
АНТЫФЕБРЬГН (ад анты+ лац. febris = гарачка) — тое, пгго і ацэпіанілід.
АНТЫФЕРАМАГНЕТЫЗМ (ад анты+ ферамагнетызм) — магніпіы стан рэчыва, пры якім элс-
ментарныя мапііцікі яго суседніх часціц арыеіггаваны насустрач адзін другому, што абумоўлівае малую намагнічанасць цела ў цэлым.
АНТЫФЕРАМАГНЁТЫК (ад анты+ ферамагнетык) — рэчыва, у якім ніжэй пэўнай тэмпературы ўзнікае стан антыферамагнетызму.
АНТЫФЕРМЕНТЫ (ад анты+ ферменты) — рэчывы бялковага паходжання, якія прыгнечваюць у арганізме актыўнасць ферментаў.
АНТЫфбн (гр. antiphonos = які гучыць у адказ) — спеў, які выконваюць па чарзе два хоры або саліст і хор.
АНТЫфбнЫ (ад анты+ -фон) — навушнікі, прызначаныя дая засцярогі арганізма ад дзеяпня моцнага шуму.
АНТЫФРАЗІС (гр. antiphrasis) — стылістычная фігура, якая заключаецца ў выкарыстанні слова ці выразу ў процілеглым, звычайна ірапічным, значэнні.
АНТЫФРЫЗЫ (апгл. antifreeze) — водныя растворы некаторых рэчываў, якія не замярзаюць пры нізкіх тэмпературах.
АНТЫФРЫКЦЬІЙНЫ (ад анты+ фрыкцыйны) — які вызначаецца нізкім каэфіцыенпіам трэння (напр. такія матэрыялы, як бабіты, бронза).
АНТЫФУНГІН (ад анты+ лац. fungus = грыб) — рэчыва, якое перашкаджае развіцціо грыбка ў драўляпых дэталях збудавапняў.
АНТЫХЛОР (ад анты+ хпор) — хімічнае злучэнне, пірыясульфат натрыю, які здольны за-
трымліваць хлор; выкарыстоўваецца ў фатаграфіі.
АНТЬІХРЫСТ (гр Antichristos) — 1) галоўны праціўнік Хрыста, які павінен з’явіцца перад канцом свету; 2) перан. злы, непачцівы чалавек.